Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
д  л  н  о  р  у  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 34 артыкулы

  1. Где много слов, там мало дела — Языком у Вільні, а галавою за печчу = Слоў - на мех, а спраў - на смех = Каб так смыкам, як языкам = Гультай не чалавек, балбатун не гаспадар
  2. Где силой взять нельзя, там надобна ухватка — Трэба розумам надтачыць, дзе сіла не возьме = Дзе не можна сілаю, там бяры здогадам = Чаго не можна ўзяць рукамі, хапай галавою = Дзе сілаю не зробіш, то спосабам = Не сілаю, дык спосабам = Не сілай ухапі, а розумам
  3. Где тонко, тут и рвется, где худо, тут и порется — Дзе коратка, там і рвецца = Дзе коратка, там рвецца, дзе балюча, там б'ецца = Дзе баліць, там і вытнешся = На балючае вока ўсё парушына ляціць = На бяду і розум адняло
  4. Глаза бы мои не смотрели — Брыдка глядзець = На вочы б не бачыць = Гадка пазіраць
  5. Глаза видали, что покупали — Бачылі вочы, што бралі (куплялі), а цяпер плачце, хоць павылазьце = Ці міла, ці няміла, але грошы плаціла - трэба есці
  6. Глазам видно, да ногам обидно — Блізка відаць, ды далёка дыбаць = Блізка то блізка, але каб не было слізка
  7. Глазам своим не верить — Вачам веры не даваць
  8. Глаз не сомкнуть — Вачэй (вока) не злажыць = І на волас не задрамаць = Ні на макавае зернейка не заснуць
  9. Глас вопиющего в пустыне — Марны лямант
  10. Глуп как пробка (как пень, как сивый мерин) — Дурны, як даўбешка (як доўбня, як пень, як авечка, як цецярук, як баран, як свіння, як пута, ях халява, як хамут, як бязмен) = Абух абухом = Тупы як абух (як боўтка)
  11. Гнуть свое — У сваю дуду дзьмуць = Сваё правіць (сваё права правіць) = На сваё наважваць = На свой капыл гнуць (рабіць)
  12. Гнуться в дугу — Крукам гнуцца = Гнуцца як ангельскі цюцька
  13. Говорят, что кур доят — Кажуць, што і масла хлебам мажуць = Усялякае бывае: жук рыкае, а карова лятае = Людзі чаго не скажуць - і смаленую кабылу змажуць = Бывала, што й варона кувала, а цяпер і зязюля не каркае = Казалі-гаварылі, што ходзіць Базыль да Марылі
  14. Гол как сокол — Голы як бізун (як палец, як костка, як стары венік) = Голы як стой = Гол як кол = Голы гальцом = Салому сячэ, пірагі пячэ, сенам падмазвае
  15. Голова - всему начало — Розум - найлепшае багацце = І да булавы трэба галавы = У добрай галавы сто рук = Галава не булава, мазгі не пілавіны
  16. Голова садовая — Галава малінавая = Галава капусцяная
  17. Головой стены не прошибешь — Лобам муру не праб'еш = Муру галавой не разаб'еш = Хоць лоб і медны, але ж мур каменны
  18. Голод не тетка — Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзена = Голад не цётка, з'есць, што патрапіць = Голад не свой брат = Галоднаму ўсё смакуе = На галодны зуб усё смачна = Галоднаму асцюкі не колюцца = Чорт з голаду й мухі еў
  19. Голодной куме хлеб на уме — Галоднай курцы проса на думцы = Галодны - пра хлеб, п'яны - пра хмель = Каму што, а галоднаму хлеб = Галоднаму каню авёс сніцца = Галоднаму - ежы, халоднаму - цяпла, а сытаму - музыкі
  20. Голодному Федоту и пустые щи в охоту — Сагнешся ў сук - з'ясі і саломы пук = З гора, з бяды пад'еў лебяды = У голад і нішчымнае смачна есці = Будзе смачна, як духі падвядзе = Галодны прысмакаў не пытае = Галоднаму жывату і пушынка па нутру

Старонкі: 1  2  
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017