На запыт знайшлося 55 артыкулаў

  1. 1
    За битого двух небитых дают — За аднаго бітага двух нябітых даюць, ды не бяруць = Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе (варты) = За аднаго вучонага сем слепакоў даюць, і то не бяруць
  2. 2
    Заблудшая овца — Аблудная авечка
  3. 3
    Забодай тебя комар — Бадай цябе качкі з'елі (стапталі) = Каб цябе куры затапталі = Бадай цябе кот убрыкнуў = Каб цябе рак убрыкнуў = Каб цябе камары затаўклі = Каб цябе дождж памачыў = Каб цябе пярун калядны спаліў
  4. 4
    Заводить шуры-муры — Залёты рабіць = Халяўкі смаліць
  5. 5
    Заглянуть в бутылку (в рюмку) — Чарку ўзяць (кульнуць) = З шкляным богам пабачыцца (убачыцца, сустрэцца) = Шкляному богу пакланіцца = Шкло ўбачыць (пабачыць) = У бутэльку (у пляшку) зірнуць
  6. 6
    Заговаривать зубы — Зубы замаўляць
  7. 7
    Загребастые глаза — Зямля ненаедная (ненаежная) = Зайздроснае вока
  8. 8
    Загуляла булка с квасом, простокваша с молоком — Танцавала рыба з ракам, а пятрушка з песцярнякам = Бычкі йграюць у лучкі, а цёлкі ў свісцёлкі, а бараны ў арганы, а коні ў гармоні = Нам вяселлейка Бог даў, ажаніўся мех - торбу ўзяў
  9. 9
    Задавать драла (деру) — Драпака даваць = Лататы даваць = Цуба (цубака) даваць = Уцякаць як ад халеры (як ад заразы, як заяц ад сабакі, як чорт ад пасвячонай вады)
  10. 10
    Задавать тон — Рэй весці
  11. 11
    Задавать храпака (храповицкого) — На ўсе застаўкі храпці = Тхары капаць (дзерці) = У сапуны (у сапунцы) пайсці
  12. 12
    Задать баню — Дыхту даць = Лазні даць = На абаранкі ўскінуць (даць) = На бабку збіць
  13. 13
    Задать перцу — Перцу ўсыпаць = Даць перцу з імберцам = Лою за скуру заліць = На хвост усыпаць
  14. 14
    За двумя зайцами погонишься - ни одного не поймаешь — Хто зашмат жадае, той нічога не мае = За сем работ бярэцца, а ні адна не ўдаецца = Хто два зайцы гоніць, ніводнага не здагоніць = Разам дзвюх сарок за хвост не ўтрымаеш
  15. 15
    За деревьями леса не видит — Па хаце ходзіць, а дзвярэй не знаходзіць = Па гары ходзіць і сонца не бачыць = За хвойкаю лесу не бачыць
  16. 16
    Задирать (драть) нос — Хохлікі дзерці = Лычык (грыб) задзіраць = Нос высока несці (трымаць) = У халяву ўступіць = Мухі (шэршні) ў носе завяліся = Чмялі мае ў носе = Крукам носа не дастаць
  17. 17
    Задним умом крепок — Па часе розум мае = У пусты след гаворыць = Розум прыходзе па шкодзе = Мудры лях па шкодзе
  18. 18
    Задрать ноги (о смерти животных) — Капыты задраць = Капытамі налажыць = Хвост адкінуць
  19. 19
    За естественной надобностью — Па сваёй патрэбе
  20. 20
    За здорово живешь — З ласкі на пацеху = Без дай прычыны = Без дай ладу

Паведаміць пра недакладнасьць