На запыт знайшоўся 481 артыкул

  1. 81
    Готовь летом сани, а зимой телегу — Ладзь калёсы зімою, а сані летам = На свята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму
  2. 82
    Грамоте учиться - всегда пригодится — Вучыся, нябожа, вучэнне паможа = Навука хоць намучыць, але жыць навучыць = Што замаладу навучышся, на старасць як знойдзеш = Навуку за плячыма не носяць
  3. 83
    Грехи любезны доводят до бездны — Не заглядайся на чужых жонак: не скасееш, дык здурнееш = Сам сябе загубіш, як чужую жонку прыгалубіш = Што цела любіць, тое душу губіць = Не кладзіся каля чужой жонкі - адаб'юць пячонкі
  4. 84
    Гром не грянет - мужик не перекрестится — Не прыйдзе трывога - не ўспомніш і Бога = Як трывога, тады да Бога = Пакуль пярун не грымне, чалавек яму не паклоніцца = Пакуль не загрыміць, мужык не перахрысціцца
  5. 85
    Гулять смолоду - помирать под старость с голоду — Хто замоладу не працуе, той на старасць жабруе = Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду = Гульня ў маладосці дае хваробу на старыя косці = Змоладу банкетавалі, а пад старасць жабравалі = Змоладу балі спраўлялі, пад старасць галышамі сталі = Не хочаш у маладосці працаваць, будзеш на старасці з торбачкай танцаваць
  6. 86
    Гусь свинье не товарищ — Мядзведзь карове не брат = Воўк сабаку не радня = Качар курыцы не пара = Воўк казе не таварыш = Раўня як свіння да каня = Свіння каню не таварыш = Багатыр беднаму не брат = Сыты галоднаму не раўня
  7. 87
    Дал слово - крепись, а не дал - держись — Слова давай, дык яго і трымай = Што сказаў, тое святое = Будзь свайму слову гаспадар
  8. 88
    Даром и чирей не сядет, а все прежде почешется — Дарма хадзіць - ногі адбіць = Дарэмна і каза не спела = Каза ваўку дарма не скача = Дарма і каза цераз плот не скача = Дармавога нічога на свеце няма
  9. 89
    Даст бог день - даст и пищу — Дасць Бог дзень - дасць і спажытак = Дасць Бог хлеба - дасць і да хлеба = Даў Бог стан - дасць і жупан
  10. 90
    Дают - бери, бранят - беги — Калі вераць, не бажыся, калі б'юць, не прасіся = Што кажуць - рабі, што даюць - бяры (еш) = Не ймуць веры - не бажыся, а б'юць - не маліся = Хоць няшмат даюць - бяры, хоць недалёка шлюць - не йдзі
  11. 91
    Двое дерутся - третий в выигрыше — Дзе двух зваду вядзе, там трэці крадзе = Дзе двох сварыцца, там трэці карыстаецца = Дзе двух б'юцца, там трэці карыстае = Тады багатыя рады, калі ў бедных пайшлі звады
  12. 92
    Двум смертям не бывать, а одной не миновать — Што будзе, то будзе, а дзве смерці не будзе = Не бываюць дзве смерці, а раз трэба памерці = Раз радзіла маці, раз трэба паміраці = Калі павесяць, дык не ўтопяць = Два разы не паміраць, а раз давядзецца = Адна казе смерць
  13. 93
    Делай дело не спеша, была бы слава хороша — Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра = Скора каты робяцца, ды сляпыя родзяцца = Што хутка робіцца, то сляпое родзіцца = Завіхайся, але не спяшайся
  14. 94
    Делу - время, потехе - час — Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Была нядзеля - і мы дудзелі, цяпер серада - працуй, грамада = Калі - на лянок, а калі - у танок = Гульня, ды не штодня = Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца
  15. 95
    Десятая (седьмая) вода на киселе — На адным сонцы анучы сушылі = Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала, і радня стала = Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў = Сваякі гарбузовыя, жывуць цераз дарогу наўпрысядкі
  16. 96
    Дешево и сердито — Хітра, мудра, невялікім коштам = Хітра-мудра і нядорага = І танна, і хітра
  17. 97
    Долг платежом красен — Што вінен, аддаць павінен = Умеў узяць - умей і аддаць = Любіш браць - любі і аддаць = Пазычай - як умееш, аддавай - хораша = Прыйшоў з мехам, не адбудзеш смехам = Круці, не круці, а што трэба заплаці
  18. 98
    Дома стены помогают — У сваёй хаце і вуглы памагаюць = У сваёй хаце і качарга помач = У сваёй хаце і дзіркі грэюць
  19. 99
    Дом невелик - гулять не велит — Сямейка малая - (усім) работы хапае = Гурт невялічкі - гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора
  20. 100
    Дорога ложка к обеду — Дарагое яечка да Вялікадня = Дождж у пару, што золата = Усё добра ў пару = Дарагая помач у свой час = Не ў час лыжка па абедзе

Паведаміць пра недакладнасьць