На запыт знайшлося 17 артыкулаў

  1. 1
    У богатого телята, а у бедного ребята — Багатаму ў полі родзіць, а беднаму ў хаце плодзіць = Хто пануе, а хто з дзецьмі гаруе = Багаты Мацей (Аўдзей), поўна хата дзяцей
  2. 2
    У дурака дурацкая и речь — У дурнога пеўня дурная песня = З дурнога куста і ягада пуста = Які музыка, такое гранне
  3. 3
    У кузнеца что стук, то гривна — У каваля рукі ў золаце = Як на дарозе лед, то кавалю мёд = Багаты зажабруе, а каваль запануе
  4. 4
    У ленивой пряхи и про себя нет рубахи — Гулі, гулі, аж няма кашулі = Гулі не аднаго ў лапці абулі = Хто свята пытае, той сарочкі латае = Пачнеш ляніцца - будзеш з торбай валачыцца
  5. 5
    Улита едет - когда то будет — Пакуль тое настане, і нас з табой не стане = Пакуль тое настане, калом спіна стане = Будзе на лета, але не на гэта = Пакуль знайдзе, дык і сонца зайдзе = Шмат вады сплыве, пакуль чалавек таго дажыве
  6. 6
    Умелые руки не знают скуки — Хто працуе, той не сумуе = Працуем і смак чуем = Каму праца служыць, той ні пра што не тужыць = Хто працуе, той святкуе = Ад працы рукі не сохнуць
  7. 7
    Умрешь, так отдохнешь — А памрэцца - усё мінецца = Памёр - усё гора адпёр = Памрэм - на тым свеце адпачнем
  8. 8
    Ум - хорошо, а два лучше того — Адна рада добрая, а дзве лепей = Галава добра, а дзве лешп = Адно вока бачыць далёка, а два - яшчэ далей = Што галава, то розум
  9. 9
    У нас на Рязани и свинья в сарафане — У роднай старонцы самі мелюць жаронцы = На Жмуйдзі і куры людзі
  10. 10
    У нас таких на пятачок пучок — Гэты квеце па ўсім свеце = Шмат у гарнец такіх малайцоў улезе = У нас такіх сем сушаных на хунт лезе = На тым свеце знайду лепшага ў смецці
  11. 11
    Упрямый, что лукавый: ни богу свечка, ни черту кочерга — Ганарлівы ды ўпарты - нічога не варты = Упартая каза ваўку на карысць
  12. 12
    У семи нянек дитя без глаза — Дзе нянек многа, там дзіця бязнога = Дзе багата нянек, там дзеці бязносыя = Дзе прыгляднікаў многа, там поспеху мала = Дзе кухараў шэсць, там няма чаго есць = Дзе багата гаспадыняў, там хата не меценая
  13. 13
    Услужливый дурак опаснее врага — Дурная помач горай за немач = Іншая рада - горай як здрада = Не карай, Божа, нічым, адно сябрам ліхім (дурным) = Лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці
  14. 14
    У страха глаза велики, да ничего не видят — Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца = Баязліваму страх у вочы лезе = У страха вялікія вочы = У страха вочы па яблыку
  15. 15
    Утопающий за соломинку хватается — Калі топішся, і за брытву хопішся (і за трэску хопішся) = Хто топіцца, той і за вострую касу хопіцца = Як топішся, то й за меч ухопішся
  16. 16
    Утро вечера мудренее — Пераначуем, то болей пачуем = Пераначуем - лепей пачуем = Думай з вечара, а рабі з рання
  17. 17
    Ученье - путь к уменью — Ад навукі спрытнеюць (дужэюць) рукі = Без навук як без рук = Без навукі як бязрукі = Без навукі і пастала не спляцеш

Паведаміць пра недакладнасьць