На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    Яблоко от яблони недалеко падает — Якая матка, такое й дзіцятка = Якое дрэва (які целяш, дуб, явар), такі клін, які бацька, такі сын = Якая хатка, такі і тын, які бацька, такі і сын = Які млын, такі і ставок, які бацька, такі і сынок = Яблычак ад яблыні далёка не адкочваецца
  2. 2
    Язык до Киева доведет — Язык Вільні (Кіева) дапытай = Хто пытае, той не блукае (той не блудзіць) = Невядомая дарога на канцы языка = Пытаючыся, дапытаешся
  3. 3
    Язык мой - враг мой: прежде ума рыщет — Язык у роце, як чорт у балоце = Хто язык доўгі мае, таму дрэнна бывае = Языча, языча, сабе дабра не зыча = Языча, языча, які чорт цябе кліча? = Свой язык горшы за ліхога суседа = Языку дай волю - завядзе ў няволю = Праз язык галаву сцінаюць
  4. 4
    Язык не лопатка: знает, что горько, что сладко — Язык не калодка, ведае, што салодка = Як клёцкі ў малаку, то па дзве валаку, а як у водзе, то раз, два - і годзе
  5. 5
    Языком молоть - не дрова колоть — Языком мянціць спіна не баліць = Языком сена не накосіш = Языковае мліва не гадзіва = Каб так смыкам, як языкам
  6. 6
    Яйцо курицу учит — Яйка мудрэйшае (разумнейшае) за курыцу = Не вучы старога ката смятанку злізваць = Хто б і навучаў, а ты б лепей памаўчаў
  7. 7
    Я про Фому, а он про Ерему — Я яму пра рэч, а ён мне пра печ = Я яму пра абразы, а ён мне пра гарбузы = Яму гавары, а ён дагары = Ты яму тое, а ён другое = Кажы - стрыжана, а ён голена

Паведаміць пра недакладнасьць