На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    И волки сыты, и овцы целы — І козы сытыя, і сена цэлае = І воўк сыты, і козы цэлыя = І Бога не гнявіць, і чорту дагадзіць
  2. 2
    Из грязи да в князи — Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы = Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць = Не дай Бог з гною пірог, а з мужыка пан = Не дай Бог свінні рог, а мужыку панства = Сто коп не грошы, мужык не пан
  3. 3
    Из огня да в полымя — З агню ды ў прысак (ў полымя) = З гаручага ды ў балючае = З пекла ды ў агонь = З холаду ў мароз = З дажджу пад рыну = Ад воўка ўцякаўшы, на мядзведзя наскочыў = Уцякаў ад пана, а трапіў да войта = Ад бяды ўцёк, ды ў гора трапіў
  4. 4
    Из песни слова не выкинешь — З песні слова не выкідаюць: як спяваюць, так спяваюць = З мора вады не выбераш, з песні слова не выкінеш = З мора вады не выліць, з песні слова не выкінуць = З песні слова не выкінеш, а плачучы рота не паправіш
  5. 5
    Из спасиба шапки не сошьеш — Дзякуем не адбудзеш = Дзякаю (падзякаю) сыты не будзеш = За дзякуй футра не справіш = За дзякуй пірага не купіш = Дзякуй не дзякуй, а заплаціць мусіш = Дзякуй не з'ясі
  6. 6
    Или полковник, или покойник — Ці пан, ці прапаў = Ці паскачаш, ці паплачаш
  7. 7
    И мы когда-то были рысаками — Быў час, калі дзеўкі любілі і нас = Было, што й мы навыперадкі рвалі = Бывала, буяла, а сягоння й рыкаць не хоча
  8. 8
    И мы не лыком шиты — І мая доля не шчарбатая = І мой квасок не з трасок = І мы не з гліны злепленыя = І мая душа не ў пні = І мы не абораю хлеб кроім = І ў мяне рукі ёсць = Або мой грош дзіравы? = І мая ж душа не лішняя = І мая хата не карчма
  9. 9
    И на старуху бывает проруха — І хітры ліс у пастку трапляе = І на дзеўку грэх бывае = І ў цесце можна палец вывіхнуць = Конь на чатырох, і той спатыкаецца = І на гладкай дарозе прыпадак можа стацца
  10. 10
    И хочется, и колется — Смачная кашка, ды зарабіць цяжка = Калючы ёрш, але юшка смачная = Хочацца, ды не даскочыцца = Хочацца, але страшна = Адсюль гарача (горача), а адтуль баляча (боляча)

Паведаміць пра недакладнасьць