Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт авечка знойдзены 48 артыкулаў

  1. авечка, гл. таксама аўца
    адной - як авечка бляець: ні туды ні сюды. Сен. Пра чалавека, які пачувае сябе разгубленым і бездапаможным. ПП 2, 38.
    бляяць як авечка. Івац. Няўхв. Пра нейчыя стогны, нараканне, пустую гамонку. ЗЗайкі.
    Дару свечку, каб не была як авечка. Фальк. Пажаданне быць упэўненай у сабе. БВ, 42.
    дурны як авечка. Асудж. Пра чалавека недалёкага, які слаба арыентуецца ў справах. Янк., Пар., 56.
    жвакаць як авечка. Сен. Пагардл. Пра непрыгожую манеру есці. Каспяровіч, 107.
    задрыпаная як авечка. Сміл. Пагардл. Пра неахайную жанчыну, па аналогіі з воўнай гэтых жывёл, якая лёгка забруджваецца. Шатэрнік, 100.
    запырхаць як авечка. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які задыхаўся пры хадзьбе, бегу. МК, 145.
    пакорны як авечка. Пра пакорлівую, ціхмяную, сціплую асобу. БПФС, 22.
    чмякаць як тая авечка. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які пры спажыванні ежы робіць непрыемныя гукі. Шатэрнік, 306.
    як нявінная авечка. Мсцісл. Пра чалавека, які прыкідваецца невінаватым. Юрчанка, 192.
    шарыць вачыма як воўк па авечках. Гл. воўк.
    бабы як авечкі бягуць. Няўхв. Пра жанчын, што бягуць гуртам, адна за адной, не арыентуючыся. Высл., 283.
    баяцца як воўк авечкі. Гл. воўк.
    вэльваль як у пароснае авечкі ўсёроўно. Зэльв. Няўхв. Пра вялікі жывот. СРЛГ, 28. ≺ Вэльваль - жывот.
    збіцца як авечкі. Насмешл. Пра натоўп людзей. Янк., Пар., 69
    збіцца ў кучу як авечкі ў дождж. Чэрык. Пра натоўп людзей. ЛЦ, 106. Тое, што збіцца як авечкі.
    пладзіцца як авечкі ў хляве. Пра актыўнае размнажэнне каго-н. Federowski, 377.
    абірычыць (абстрыгчы, абубніць) каго як авечку. Стаўб., Сміл., Лаг., Лоеў. Асудж. Пра нестараннае, паспешлівае падстрыганне каго-н. Нар. слов., 83; Шатэрнік, 178; Мін.-Мал., 1977, 10; Янкова, 170; ТС 3, 240. ≺ Абірычыць - абстрыгчы нядбайна, нароўна.
    адбіць каго як авечку ад стада. Івац., Маладз. Спачув. Пра дэзарганізаванне каго-н., увядзенне яго ў няпэўны, роспачны стан. Высл., 280; ЗЗайкі.
    глядзець як воўк на авечку. Гл. воўк.
    Да пяці год пястуй дзіця як яечка, з сямі пасі як авечку - тады выйдзе на чалавечка. Гл. яечка.
    пацягнуць як воўк авечку. Гл. воўк.
    схапіць як воўк авечку. Гл. воўк.
    як старой авечцы жыць. Ваўк., Капыл. Спачув. Пра дрэннае жыццё. Сцяшковіч, 620; БД, 146.
    паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу (авечку). Гл. воўк.
    бы овэчка дурная. Драг. Няўхв. Пра бесталковую мітуслівую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
    крычаць бу овечкі тые кручоные. Жытк. Няўхв. Пра моцны, пранізлівы, непрыемны для слуху крык. ТС 5, 323.
    кашляць бы овэчка. Кам. Пра сухі часты кашаль. ЖН, 43.
    пакараны як гавечка. Ваўк. п. Спачув. Пра пакаранага, набітага чалавека. Federowski, 212. ≺ Авечка - бяскрыўдная жывёліна і вечная ахвяра.
    чатаваць каго як воўк гавечку. Ваўк. п. Пра пільнае адсочванне, вартаванне каго-н. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować). // Беларускія народныя параўнанні
  2. авечка // Тлумачальны (вялікі)
    авечка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Свойская жвачная жывёліна, якая дае воўну, мяса, малако; самка барана. Па вуліцы каровы затухкалі, забляялі авечкі,
  3. авечка // Жывёльны свет
    авечка, свойская жвачная жывёліна, якая дае воўну, мяса, малако. агульная назва: авечкі (гавечкі) мн. — асн. мас. г. (Мат. апыт.), авячкі (гавячкі) мн.
  4. авечка ж. авечка, авечкі, ДМ авечцы, авечку, авечкай (-аю); мн. авечкі, РВ авечак, авечкам, авечкамі, авечках // Граматычны назоўніка
  5. Абсьліненая ваўком авечка ў лес бяжыць. — Былі такія назіраньні, што калі воўк злове авечку ды нясе ў лес і зь перапуду кіне яе ды ўцякае, дык яна не варочаецца да стада, але па сваей авечай дурноце бяжыць у лес за ваўком. Гэтак прыказваюць тады, калі нехта збаламучаны сваім ворагам-злачынцам, ідзе за ім на сваю пэўную загубу. Гэтак кажуць і аб тых, што ідуць навосьлеп за ворагамі-чужынцамі на сваю нацыянальную загубу. // Прыказкі Лагойшчыны
  6. авечка ж. Р авечкі, ДМ авечцы, авечку, авечкай (-аю); мн. авечкі, РВ авечак, авечкам, авечкамі, авечках // Граматычны назоўніка 2013
  7. авечка — 1) овца; 2) перан. овечка // Беларуска-расейскі (Булыка)
  8. авечка -чцы, -чак // Слоўнік беларускай мовы
  9. авечка ж.
    1. овца;
    2. перен. овечка;
    каракулевая а. каракулевая овца;
    аблудная (блудная) а. заблудшая овца;
    прыкідвацца ~кай прикидываться овечкой;
    паршывая а. ўсю чараду псуе посл. паршивая овца всё стадо портит // Беларуска-расейскі (Крапіва)
  10. авечка ж. — овца, овечка // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
  11. Адна паршывая авечка ўсё стада паскудзя. — Прыказваюць, калі адзін благі чалавек зьнеслаўляе ўсю сям'ю ці грамаду. // Прыказкі Лагойшчыны
  12. аўца, гл. таксама авечка
    Будзеш знаць да канца, састарышся як аўца. Мсцісл. Жарт. Фальк. Романов 1901, 69; ПП 2, 185. ≺ Паходзіць з жартаўлівага павер'я, што празмерныя веды спрыяюць больш хуткаму набліжэнню старасці.
    глядзець як аўца з-пад ножняў. Мсцісл. Кплів. Пра спалоханы позірк каго-н. Юрчанка, 178.
    дрыжаць як стрыжаная аўца. Мсцісл. Кплів. Пра моцныя частыя дрыжыкі ад холаду альбо ад страху. Юрчанка, 198.
    кашляць як аўца матылічная. Слон. Пра рэзкі, адрывісты, часты кашаль. Высл., 335. ≺ Матылічная авечка - авечка з захворваннем лёгкіх, якое ў народзе завецца матыліцы.
    хыраць як здохлая аўца. Слон. Няўхв. Пра цяжкае дыханне, часты глухі кашаль. Высл., 414. ≺ Хыраць - кашляць.
    як аўца безгалосы. Спачув. Пра ціхмянага забітага чалавека. Носович, 19.
    глядзець як баран на стрыжаную аўцу (на запіску). Гл. баран.
    глядзець як кот на аўцу. Гл. кот.
    накінуцца як воўк на аўцу. Гл. воўк.
    трэба як аўцэ расчоска (пяршчаткі). Мсцісл. Іран. Пра непатрэбную рэч. Юрчанка, 178.
    як воўка да гавец [у хлеў, абору] упусціць. Гл. воўк. // Беларускія народныя параўнанні
  13. бляяць
    адной як авечка бляець: ні туды, ні сюды. Гл. авечка. // Беларускія народныя параўнанні
  14. нявінны
    як нявінная авечка. Гл. авечка. // Беларускія народныя параўнанні
  15. аблудны // Тлумачальны (вялікі)
    Ён [Богут] выступае ў добрай ролі, Каб перавыхаваць народ Ды навучыць яго парадку, З дарог аблудных скіраваць... Колас. ◊ Аблудная авечка гл. авечка.
  16. блудны // Тлумачальны (вялікі)
    непрыстойны. Бацюшка Дземіян зусім п'яны. Усё цераз стол да паненкі Гані кідаў блудныя жарты. Баранавых. ◊ Блудная авечка гл. авечка. Блудны сын гл. сын.
  17. божы // Тлумачальны (вялікі)
    божага стварэння. Чорны. ◊ Божая авечка гл. авечка. Божая іскра гл. іскра. Божы дар гл. дар. Кожны божы дзень гл. дзень. Свету божага (белага) не бачыць
  18. чарада ж.
    1. вереница, череда; (о птицах - ещё) караван м.;
    2. гурьба, ватага; толпа;
    3. (о животных вообще) стая; (о скоте) стадо ср., гурт м., отара, косяк м.;
    паршывая авечка ўсю ~ду псуе посл. паршивая овца всё стадо портит // Беларуска-расейскі (Крапіва)
  19. бляяць // Тлумачальны (вялікі)
    бляяць, бляе; незак. Крычаць (пра авечак). То там, то сям з саней падавала свой прарэзлівы голас свіння, бляяла авечка. Колас.
  20. вадзіць несов.
    1. в разн. знач. водить;
    в. дзяцей гуляць водить детей гулять;
    в. машыну водить машину;
    в. смыкам па струнах водить смычком по струнам;
    в. знаёмства водить знакомство;
    2. безл. шатать;
    ад стомы яго водзіць у бакі от усталости его шатает из стороны в сторону;
    3. (рожать - о животных) приносить;
    авечка кожны год водзіць па двое ягнят овца ежегодно приносит по два ягнёнка;
    в. за нос водить за нос // Беларуска-расейскі (Крапіва)

Старонкі: 1  2  3  
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021