Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт багаты знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (129)
  • Усе энцыкляпэдыі (17)
    1. багаты // Тлумачальны (вялікі)
      багаты, -ая, -ае. 1. Які жыве ў поўным дастатку, валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі, заможны; проціл. бедны. У багатым калгасе — заможныя і
    2. багаты // Чалавек
      багаты, пра чалавека, які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі. багаты прым. — агульн. (Каспяровіч, Мат. дыял. сл., Мат. апыт., Станкевіч, ТС,
    3. Пакуль бедны зайдзя, дык багаты заедзя. — Прыказваюць, калі разойдзецца чутка, што далёка нешта танна прадаецца. Беднаму няварта туды ісьці, бо «пакуль бедны зайдзя, дык багаты заедзя», і ўсё забярэ. // Прыказкі Лагойшчыны
    4. Багаты ня ведая, чым бедны абедая. — Аб тым, што багаты ня знае таго, што бедны часта ня мае чаго й зьесьці. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. багаты
      браць як багатага за сэрца. Ваўк. п. Пра чалавека, які моцна разгневаўся. Federowski, 42.
      браць/узяць (ухапіць) як багатага за жывот. Ваўк. п., Жытк., Капыл. Пра таго, хто моцна разгневаўся. Federowski, 324; Высл., 404; Янк., 398, 435; Ройзензон, 78; Аксамітаў, 193; ТС 2, 69.
      бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Рэч. Пра шчыльна падагнаныя дошкі. Pietkiewicz, 359. ≺ Заўвага збіральніка: «Так кажа цесля, калі яму ўдасца штось капітальна замацаваць».
      гонару як у багатага свата. Гл. сват.
      наўчыць каго як багатага. Мсцісл. Іран. Пра безвыніковае навучанне. Юрчанка 1977, 210.
      пасылаць каго куды як багатага (багатаму) па смерць. Гродз. Воран. Іран. Пра пасыланне, адпраўленне каго-н. без надзеі на хуткае вяртанне. Даніловіч, 213.
      цёпла дзе як у багатага ў кішэні. Ваўк. п. Ухв. Пра значную ступень цяпла, забеспячэння. Federowski, 58.
      пайсці як багатаму па смерць. Няўхв. Пра павольную, марудную хаду. Сцяшковіч, 613.
      хочацца каму што як багатаму ўміраць. Ваўк., Сак. п., Івац. Іран. Пра нежаданне штосьці рабіць. Dybowski, 192; Federowski, 54; ЗЗайкі.
      як багаты. Мсцісл. Насмешл. Пра важнага, задаволенага чалавека. Юрчанка 1977, 210. // Беларускія народныя параўнанні
    6. багаты Н багаты (-ая, -ае), Р багатага (-ай/ае, -ага), Д багатаму (-ай, -аму), В багатага/ы (-ую, -ае), Т багатым (-ай/аю, -ым), М багатым (-ай, -ым); мн. Н багатыя, РМ багатых, Д багатым, В багатых/ыя, Т багатымі // Граматычны прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя
    7. Плаця ні багаты, а вінаваты. — Так напамінаюць даўжніку, калі ён адмаўляецца доўг плаціць таму, што ён бедны. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. Чым багаты, тым і рады.
      1. Прыказвае гаспадар, калі запрашае гасьцей сядаць за стол.
      2. Гэтак прыказвае бедны, калі цешыцца зь нейкай набытай маемасьці. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. Худы, гарбаты, на сілу багаты. — Заўвага практычных людзей, якія па выглядзе чалавека ўгадваюць ягоную сілу. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. — Аб тым, што бедны, хоць мала мае, але нейк жыве, не памірае. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. багаты прым., наз. // Слоўнік беларускай мовы
    12. багаты
      1. богатый; (о человеке - ещё) состоятельный, имущий;
      б. калгас богатый колхоз;
      2. богатый; обильный; плодородный; изобильный;
      б. ўраджай богатый (обильный) урожай;
      ~тая хлебам краіна богатая хлебом страна;
      ~тыя землі плодородные земли;
      3. (изобилующий благами, природными богатствами) благодатный;
      б. край благодатный край;
      4. богатый, роскошный; нарядный;
      ~тае ўбранне богатый (роскошный) наряд;
      5. (удовлетворяющий высшим требованиям, содержательный) богатый;
      ~тая мова рамана богатый язык романа;
      6. в знач. сущ. богатый;
      заднім розумам б. задним умом крепок;
      б. беднаму не спагадае посл. сытый голодного не разумеет;
      б. Мацей: поўна хата дзяцей посл. у богатого телята, а у бедного ребята;
      б. дзівіцца, чым бедны жывіцца посл. богач удивляется, чем бедняк пробавляется;
      чым б., тым і рады погов. чем богаты, тем и рады;
      ~таму чорт дзяцей калыша посл. у богатого чёрт детей качает // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    13. багаты — богатый, сильный // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
    14. багаты, заможны, бязбедны; грашавіты, грашовы, з грашыма (разм.); цёплы (перан.) // Сінонімы (Клышка)
    15. багаты (-ая, -ае), Р багатага (-ай/ае, -ага), Д багатаму (-ай, -аму), В багатага/ы (-ую, -ае), Т багатым (-ай/аю, -ым), М багатым (-ай, -ым); мн. Н багатыя, РМ багатых, Д багатым, В багатых/ыя, Т багатымі // Граматычны прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя 2013
    16. Ні плаця багаты, а плаця вінаваты. — Аб тым, хто адмаўляецца плаціць доўг, бо ён бедны. // Прыказкі Лагойшчыны
    17. У восінь і вірабей багаты.
      1. Прымаўляюць гэтак бацькі, калі адкладаюць сыньня ці доччына вясельле на восень.
      2. Гэтак прыказвае даўжнік, калі ў яго спаганяюць доўг, а ён прося адтэрмінаіваць доўг на восень. // Прыказкі Лагойшчыны
    18. буйны // Тлумачальны (вялікі)
      складу. Кадр буйным планам. 2. Багаты, раскошны; сакавіты. Буйныя косы. Буйная завязь. Буйная зеляніна. 3. Вялікі па плошчы, па колькасці насельніцтва.
    19. Сытый голодного не разумеетБагаты беднаму не спагадае = Сыты галоднаму не спагадае = Грашоўны (заможны) бедаку не спагадае = Здаровы не верыць хвораму, а багаты - беднаму = Хто сам бяды не зазнаў, той беднаму веры не дасць = Багаты не ведае, чым бедны абедае // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    20. Дзяды
      Не ўсегды ек на Дзеды. Жытк. Прык. Не заўсёды такое багатае частаванне, як за памінальным сталом. ТС 5, 211.
      жыць як баран да Дзядоў. Гл. баран.
      з добрым рабіць як Дзяды дзедаваць. Ухв. Пра плённыя і прыемныя партнёрскія дачыненні. Янк., Пар., 66.
      на стале як на Дзяды. Пра багаты стол, застаўлены стравамі. Янк., Пар., 108.
      наесціся як на Дзяды (Дзядэ). Мсцісл., Саліг., Слон., Пін. Няўхв. Пра ўдосталь, добрае сталаванне. Бялькевіч, 154; МК, 155; Высл., 351; Янк., Пар., 110; Нар. скарбы, 146.
      Яды як на Дзяды, а работы як у нядзелю. Прык. Пра вельмі прывабную сітуацыю, калі і работы няма, і стол багаты. НН 1911, 634.
      яды як на Дзяды. Мін., Лях., Смарг., Стол. Пра багаты, шчодры стол. ЛЦ, 95; Высл., 424. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021