Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт бусел знойдзены 63 артыкулы

  1. бусел, гл. таксама буська, буцян
    браць як бусел у дзюбу. Астр., Івац. Пра далікатнае, акуратнае трыманне чаго-н. ФА.
    даўганогі (даўгалыгі, пустыгалы, дліннаногі) як бусел. Краснап., Беласт., Бран. Насмешл. Пра чалавека з тонкімі доўгімі нагамі. Янк., 404; Бялькевіч, 16; «Ніва», 1978, № 16; Расторгуев, 281.
    дзыгаць як бусел. Пра адпаведныя рухі чалавека. Янк., Пар., 53. ≺ Дзыгаць - скакаць.
    нахапацца як бусел жаб. Навагр. Насмешл. Пра ежу спехам, на скорую руку. Даніловіч 2008, 136.
    хадзіць як бусел ля вады. Маладз. Пра характэрную паходку кагосьці. Высл., 411.
    хадзіць як бусел па балоце. Сміл. Шатэрнік, 38. Тое ж.
    цыбаты як бусел. Пра высокага даўганогага чалавека. Янк., 439.
    нос як у бусла дзюба. Зэльв. Жарт. Пра доўгі востры нос. Янк., Пар., 115; Сцяцко 2005, 61.
    шыя доўга як у бусла. Ваўк. п. Пра доўгую хударлявую шыю. Federowski, 301.
    як у бусла дзюба. Гродз. Пра нешта тонкае, доўгае. Цыхун, 75.
    накласці як буслу на гняздо. Ваўк. Пра нешта накладзенае абы-як. СПЗБ 3, 152. // Беларускія народныя параўнанні
  2. бусел // Жывёльны свет
    бусел, вялікая птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. бусел м. — паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г. (ЛАБНГ, АЛА, СПЗБ, Сл. Гарадз.,
  3. Чорны бусел // Чырвоная кніга
    Чорны бусел (Ciconia nigra L., 1758) Атрад Буслападобныя (Ciconiiformes), сямейства Бусліныя (Ciconidae) Статус. III катэгорыя. Рэдкі від, колькасць
  4. бусел м. бусел, РВ бусла, буслу, буслам, бусле; мн. буслы, РВ буслоў, буслам, бусламі, буслах // Граматычны назоўніка
  5. бусел // Тлумачальны (вялікі)
    бусел, -сла; мн. буслы, -оў: м. 1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. Па балоце, высока падымаючы
  6. бусел м. РВ бусла, буслу, буслам, бусле; мн. буслы, РВ буслоў, буслам, бусламі, буслах // Граматычны назоўніка 2013
  7. бусел — бист // Беларуска-расейскі (Булыка)
  8. бусел -сла, -сле, мн. буслы, -лоў // Слоўнік беларускай мовы
  9. бусел I, -сла м., зоол. аист // Беларуска-расейскі (Крапіва)
  10. бусел; бацян (абл.) // Сінонімы (Клышка)
  11. бусел II, -сла м., уст., разг. (мера жидкости) четверть ж. // Беларуска-расейскі (Крапіва)
  12. бусел м. — аист // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
  13. дзюба
    нос як у дзятла (бусла) дзюба. Гл. дзяцел.
    як у бусла дзюба. Гл. бусел.
    браць як бусел у дзюбу. Гл. бусел.
    як верабей з дзюбы, так з рота зубы. Гл. верабей. // Беларускія народныя параўнанні
  14. бусліха // Беларуска-расейскі безэквівалентнай лексікі
    бусліха, -і, ж. Самка аиста. А бусел - у нас яшчэ кажуць, бацян - адзін са сваёю бусліхай, і мы іх віталі, можна сказаць, персанальна. Брыль. Высока-высока
  15. вада
    адставаць як вада ад туку. Пра відавочнае аддзяленне чаго-н. ад нечага іншага. НН 1911, 339.
    Божая міласць - як вада на плыт. Прык. Пра знікненне, няўлоўнасць Божай ласкі, дапамогі. Янкоўскі 1971, 10.
    Быль як смала, а нябыль як вада. Гл. смала.
    войска ідзе як вада плыве. Ваўк. п. Пра вялікі паток салдатаў. Federowski, 334.
    гадзінкі ідуць як вада плыюць. Шальч. Пра няўмольны рух часу. СПЗБ 4, 19.
    грошы як вада. Івац., Мсцісл. Пра хуткае разыходжанне грошай. Юрчанка, 180; ЗЗайкі.
    дзіцяці патрэбна ласка як рыбе вада. Гл. рыба.
    жыццё мяняецца як у рацэ вада. Гл. рака.
    кіпець як вада ў гаршку. Слуцк. 1. Пра чалавека, які моцна задаецца, нервуецца. 2. Пра натоўп узрушаных нечым людзей. Янк., 411; Сержпутоўскі 1999, 32.
    круціцца як у колі вада. Гл. кола.
    людзі ідуць бы вада плыве. Слуцк. Пра вялікі людскі паток. Сержпутоўскі 1998, 240.
    ляты (гады) ідуць як вада плыве. Ваўк. п. Пра няўмольны рух часу. Federowski, 262; Янк., 401.
    праўда ў каго як у рэшаце вада. Гл. рэшата.
    работа ідзе як вада. Лаг. Ухв. Пра тую працу, калі чалавек працуе паволі, але спорна. Varłyha, 47.
    так і жывуць людзі бы вада цечэ ў рацэ. Слуцк. Пра вечную зменлівасць жыцця людзей. Сержпутоўскі 1999, 137.
    трымацца як на гусі вада. Гл. гусь.
    усмоктвацца як вада ў губку. Пра добрае ўпітванне, усмоктванне. НН 1911, 339.
    ціхі як вада. Ваўк. п. Спачув. Пра чалавека, які вельмі ціха, асцярожна сябе трымае. Federowski, 57; Ройзензон, 78.
    ціхманы як вада ў лужыне. Мін. ЛЦ, 75. Тое, што ціхі як вада.
    ціхманы як стаячая вада. Мін. ЛЦ, 75. Тое, што ціхі як вада.
    чысты як крынічна вада. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта вельмі чыстае, прыемнае. Federowski, 71.
    што з гуся (вада). Гл. гусь.
    як вада змыла (панесла) каго. Брасл. Няўхв. Пра нейчае вельмі хуткае, імклівае знікненне, уцёкі. СПЗБ 1, 316; Санько, 68.
    як вада ўнясла. Свісл. Сцяшковіч, 614. Тое, што як вада змыла.
    як вада ў рэку жызьня пайшла. Свісл. Ухв. Пра добрае, спрыяльнае жыццё каго-н. Даніловіч 2008, 136.
    жыць як вутка (вуця) на вадзе. Гл. вутка.
    кідацца як рыба ў вадзе. Гл. рыба.
    ляпнуць як пасталом па вадзе. Гл. пастол.
    набраць як бурбалак на вадзе. Гл. бурбалка.
    плаваць як качка ў вадзе. Гл. качка.
    плёхацца як качка ў вадзе. Гл. качка.
    слабы як цень на вадзе. Гл. цень.
    спрытны як качка на вадзе. Гл. качка.
    цалуецца як лапцем па вадзе плешча. Гл. лапаць.
    шлёпаць як кура па вадзе. Гл. кура.
    як (што) пугаю па вадзе [што ні скажаш]. Гл. пуга.
    як бічам па вадзе каму. Гл. біч.
    як бічам па вадзе, так ты мне памог. Гл. біч.
    як пранікам па вадзе. Гл. пранік.
    як пугай па вадзе правёў (ляснуў). Гл. пуга.
    як рыбка (рыбе) у вадзе. Гл. рыбка.
    азызлы чалавек як вадой наліты. Ашм., Івац. Няўхв. Пра апухлага, ацёчнага чалавека. СПЗБ 1, 69; ЗЗайкі.
    як вадой плывуць да каго. Маст. Пра грошы, якія лёгка дастаюцца чалавеку. Сцяшковіч, 617.
    як рыба з вадой. Гл. рыба.
    бяда за бядою як рыба за вадою. Гл. рыба.
    выйсці як халоднаю вадою абліты. Мсцісл. Спачув. Пра чалавека, якога расстроілі, расчаравалі, збянтэжылі. Юрчанка 1977, 219.
    добра як з вадою. Пра нейкую чыстую, надзейную, прыгожую сітуацыю. Янк., Пар., 54; Высл., 313.
    ехаць як вадою плыць. Ваўк. п. Ухв. Пра гладкую дарогу, мяккую павозку. Federowski, 128.
    жывуць між сабою як рыба з вадою. Гл. рыба.
    З дурным сварыцца як з вадою біцца. Прык. Пра немагчымасць даказаць неразумнаму чалавеку сваю праўду. Санько, 135.
    з кім гаварыць як з вадою біцца. Віл. Асудж. Пра размову з чалавекам, які не ўмее слухаць думку іншага. ФА.
    звыкнуць з бядою як рыба з вадою. Гл. рыба.
    людзі як вадою плылі. Ваўк. п. Пра вялікі натоўп людзей. Federowski, 63.
    мы з табою як рыба (рыбка) з вадою. Гл. рыба.
    мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а мы ў гаўно. Гл. рыба.
    мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а ты гаўно. Гл. рыба.
    мы з табою як рыбка з вадою: ты ў ваду, а я над табою. Гл. рыбка.
    нету як вадою ўмыла. Смал. п. Добр., Смол., 14. Тое, што як вада змыла.
    нязгодныя як агонь з вадою. Гл. агонь.
    як агонь з вадою. Гл. агонь.
    як вадою згладзіла. 1. Пра хуткае фізічнае знікненне чагосьці. 2. Пра забыўлівасць чалавека. Янк., Пар., 202.
    як вадою разліўся. Янк., 443. Тое, што як вада змыла.
    Бога прасіць - што рэшатам ваду насіць. Гл. рэшата.
    боўкнуць як камень у ваду. Гл. камень.
    гаварыць як ваду на кола ліць. Карэл. 1. Пра расказванне нечага добрага, прыемнага. 2. Пра пустую балбатню. Высл., 300.
    гарадзіць як казёл, на ваду гледзечы. Гл. казёл.
    гарэлку жлукціць як ваду. Слуцк. Асудж. Пра празмерную схільнасць чалавека да гарэлкі. ДА.
    гарэлку лыкаць як ваду. Лаг. Асудж. Varłyha, 65. Тое ж.
    глядзець як [дурны] баран [на ваду]. Гл. баран.
    З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Маз. Прык. Пра наступствы спрэчкі з начальствам. ПП 1, 340.
    кануць як камень у ваду. Гл. камень.
    пазіраць як дурны баран на ваду. Гл. баран.
    прапаў як чорт у ваду буркнуў. Гл. чорт.
    прапаў як у ваду ўпаў. Пра знікненне чаго-, каго-н. без следу. Dybowski, 16.
    ражышча якраз як чугун ваду грэць. Гл. чугун.
    сказаць як у ваду перднуць. Кплів. Вульг. Пра недарэчнае, пустое выказванне чалавека, што не пакідае следу ў памяці. Фед. Арх.
    сказаць як у ваду пёрнуць. У ваду пёрнеш, хоць бурбалкі пойдуць, а тут... Лаг. Вульг. ФА. Тое ж.
    сказаць як у ваду плюнуць. Маст., Воран., Шчуч. Няўхв. Пра што-н. зусім недарэчае, неўпапад сказанае. Даніловіч, 256; Даніловіч 2010, 91.
    чыя гаворка - як ваду вязеш на гару, а яна не йдзець. Няўхв. Пра гаворку чалавека, які не можа пераканаць, угаварыць. Романов 1901, 68.
    укараць рыхтык як рака ў ваду ўпусціўшы. Гл. рак.
    як агонь у ваду. Гл. агонь.
    як ваду ліць. Мсцісл., Лоеў. Пра пустое нагаворванне на каго-н. Юрчанка, 180; Янкова, 62.
    як ваду ў торбу ліць. Няўхв. Пра бескарыснасць, безвыніковасць гаворкі, дзеяння. Янк., 443.
    як у ваду апушчаны. Мсцісл., Стол. Спачув. Пра моцна заклапочанага, прыбітага нечым чалавека. Бялькевіч, 56; Барысюк, Буян, 13.
    як у ваду баўтануць. Дзятл. Сцяшковіч, 620. Тое, што прапаў як у ваду ўпаў.
    як у ваду глядзець. Мёр., Івац. Пра загадзя выказаныя здагадкі, меркаванні. Нар. слов., 125; ЗЗайкі.
    як у ваду кануць. Маладз., Стол. Пра чыё-н. бясследнае знікненне. СЦБ, 182; Барысюк, Буян, 13.
    як у ваду сюкнуць. Астр. Няўхв. Іран. Пра нешта сказанае недарэчы, абы-што. Даніловіч 2008, 138.
    баяцца як [шалёны] сабака вады. Гл. сабака.
    баяцца як чорт (д'ябал) свянцонай вады. Гл. чорт.
    бы капелька вады. Гл. капелька.
    бясслоўны як вады ў рот набраў. Івац., Валож. Няўхв. Пра чалавека, што баіцца выказацца, сказаць слова. СЦБ, 48; ЗЗайкі.
    гутаркі як вады. Лаг. Пра шматлікасць тэм для гаворкі ў прыязных адзін да аднаго людзей. Varłyha, 13.
    да песень як камень да вады. Гл. камень.
    дастанеш (трудно) як з каменя вады. Гл. камень.
    забегчы як вады каўтнуць. Пра вельмі кароткі візіт. Янк., Пар., 66.
    забегчы як вады ўхапіць. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
    захацець як улетку вады. Гл. улетку.
    ідзе як нясе шклянку вады на галаве. Гл. шклянка.
    маўчаць як вады ў рот (у губы) набраў (набраўшы). Мін., Хоц., Чэрв. Federowski. 181; ЛЦ, 65; ФА. Тое, што бясслоўны як вады ў рот набраў.
    мокрая што з вады. Віл. Пра нешта, некага вельмі мокрых. СПЗБ 5, 500.
    мучыцца як рыба без вады. Гл. рыба.
    не выйсці беднаму з бяды як каменю з вады. Гл. камень.
    разгавораў як вады. Стаўб. МК, 155. Тое, што гутаркі як вады.
    сын як капля вады, у татка ўдаўсо. Гл. капля.
    трэба як вады напіцца. Пра пільную, моцную патрэбу чагосьці. Янк., 433.
    у каго праўды як у рэшаце вады. Гл. рэшата.
    успацець увесь як з вады. Мсцісл. Пра чалавека, што вымак ад поту. Юрчанка 1969, 152.
    уцякаць як чорт ад свянцонай вады. Гл. чорт.
    хадзіць як бусел ля вады. Гл. бусел.
    хацець як у пагоду вады. Гл. пагода.
    чые мруць, а нашы як із вады йдуць. Смал. п. Пра добрае гадаванне дзяцей, без смерці і асаблівых хваробаў. Добр., Смол., 29.
    як вады напіцца. Маст. Пра вельмі лёгкае, простае выкананне якой-н. справы. Даніловіч, 215.
    як дзве каплі вады. Гл. капля.
    як з вады выйшаў. Ваўк. п. Пра моцна ўпацелага чалавека. Federowski, 343.
    як рыба без вады. Гл. рыба.
    пропав як бунька на воді. Гл. бунька.
    боўтнуць як баран у воду. Гл. баран.
    глядзець начэ казёл у воду. Гл. казёл.
    дывыцьця бы баран на воду. Гл. баран.
    знікнуць як ключ у воду. Гл. ключ.
    ні племені, ні роду, як бел камень у воду. Гл. камень.
    ні роду, ні плоду - як камень у воду. Гл. камень.
    пакараць як рака ў воду ўкінуўшы. Гл. рак.
    прапасці як камень у воду. Гл. камень.
    трапіць як камень у воду. Гл. камень.
    хадзіць як у воду апушчоны. Смал., Івац. Добр., Смол., 533; ЗЗайкі. Тое, што як у ваду апушчаны.
    Я доброго роду, п'ю горэлку як воду. Жытк. Фальк. Жарт. Пра самахвальства падвыпіўшай кабеты. ТС 1, 223.
    як у воду ўпаў. Краснап. Бялькевіч, 342. Тое, што як вада змыла.
    як чорт у воду (у лужыну) плюнуў. Гл. чорт.
    бояцца як полешук воды. Гл. паляшук.
    ек воды ў рот набраўшы. Стол. ТС 1, 131. Тое, што бясслоўны як вады ў рот набраў. // Беларускія народныя параўнанні
  16. жаба
    нахапацца як бусел жаб. Гл. бусел.
    боўнуць як жаба ў калодзежы. Шчуч. Асудж. Пра нешта сказанае нетактоўна. Арх. Гр.
    всунутыся як жаба в мулю. Кобр. Пагардл. Пра жанчыну, якая недарэчна з'явілася ў таварыстве, дзе яе не чакалі. ФА.
    вулупіць очы ек жаба на олешыну. Жытк. Няўхв. Пра няўцямны, здзіўлены, разгублены позірк. ТС 2, 54.
    вырачыць вочы як жаба з ночы. Берас. Груб. Даніловіч, 42. Тое ж.
    вырачыць вочы як жаба. Ваўк. п., Рэч. Няўхв. Pietkiewicz, 337; Янк., Пар., 30; Высл., 297. Тое ж.
    выскачыць як жаба з куста. Насмешл. Пра чалавека, што недарэчна заявіў пра сябе. Высл., 298; Санько, 69.
    вытарашчыцца як жаба серучы. Люб. Абразл. Вульг. Пра чалавека, які нетактоўна ў нешта ўзіраецца. ФА.
    глядзець як жаба на купіне. Бераст. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое, што вулупіць очы ек жаба на олешыну.
    дапасці як жаба да гразі (да мулу). Лід. Свісл. Няўхв. Пра чалавека, які прагна накідваецца на нешта не зусім станоўчае. Даніловіч, 222.
    драцца як жаба (старая). Стаўб. Няўхв. Пра вельмі дрэннае выкананне песні, спевы непрыемным голасам. МК, 78.
    драцца як жаба на корч. Гом. Насмешл. Пра чалавека, што некуды моцна імкнецца, ціснецца. АВНЛ.
    драцца як жаба на крэў. Ушацк. Няўхв. Барадулін, 98. Тое ж.
    драцца як жаба на купіне. Лід. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
    дужы як жаба ў лужы. Ганц. Іран. Насмешл. Пра слабага, знямоглага чалавека. ФА.
    знікнуць як жаба ў твані. Касц. Жарт. Пра чалавека, які неяк непрыкметна выйшаў, схаваўся. ЛЦ, 107.
    зялёны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра колер нейкага прадмета, без захаплення. Federowski, 354.
    кідацца як жаба на касу. Наваг. Іран. Пра чалавека, які ў сваіх дзеяннях непрадбачлівы, не адчувае відавочнай небяспекі. ЛЦ, 71.
    круціцца як жаба ў калясе. Маз. Насмешл. Пра марныя намаганні чалавека. Высл., 337.
    крэктаць як жаба на вясну. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які пры нейкай справе раптам падае голас, праяўляе сябе. Federowski, 152.
    лезці як жаба на кол. Асіп. АВНЛ. Тое, што драцца як жаба на корч.
    лезці як жаба на корч. Глыб., Круп. Жарт. КВДУ; Гілевіч, 165. Тое, што драцца як жаба на корч.
    маўчы як жаба на карчы. Дзятл., Докш., Капыл., Мін., Саліг., Рэч. Кажуць пра спрэчку моцнага са слабым, калі апошняму лепш памаўчаць. Аксамітаў, 152; ЛЦ, 112; АВНЛ; Высл., 345; Санько, 15; Даніловіч, 222.
    набрацца (нахлябтацца) чаго як жаба мулу. Слон. п., Зэльв., Івац., Гродз., Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які нечага сквапна нахапаўся альбо залішне напіўся. Federowski, 194; ФА; ЗЗайкі. ≺ Мул - рачны, азёрны глей.
    набрацца як жаба гразі. Сміл. Астр., Докш. Няўхв. Шатэрнік, 163; ФА. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
    набрацца як жаба калу. Гродз., Воран. Няўхв. Цыхун, 187; Даніловіч, 223. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
    набрацца як жаба твані. Касц., Мін. Няўхв. ЛЦ, 97. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
    надзімацца як жаба, гледзячы на быка. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які занадта імкнецца паказаць сваю значнасць. ЛЦ, 56.
    надзьмуцца як жаба на карчы. Санько, 155. Тое ж.
    надуцца як жаба на корч. Рэч., Гродз. п., Калінк. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна важнічае, ганарыцца. Federowski, 195; Высл., 350; ДА.
    надуцца як жаба на купіну. Гродз. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
    нязграбны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра нязграбнага, нялоўкага, непрывабнай знешнасці чалавека. Federowski, 202.
    паўзці як жаба. В.Дзв. Няўхв. Пра чалавека, які марудна павольна перамяшчаецца, пляцецца. ЗВалодзінай.
    пляхацца як жаба. Карэл. Насмешл. Пра нейчую нязграбную хаду, перамяшчэнне. Шаталава, 136.
    пнуцца як жаба на купіну. Жытк., Пух., Мін., Лаг. Няўхв. ТС 4, 65; ФА; ЛЦ, 118; Varłyha, 99. Тое, што драцца як жаба на корч.
    Рабая баба ўсё роўна як жаба: ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець. Прык. Пра зняважлівае стаўленне да жанчыны з пабітым воспай тварам, непрыгожай. Ляцкий, 37.
    распяяцца як жаба на карчы. Мядз. Кплів. Пра чалавека, які надта заўзята расспяваўся, не зважаючы на іншых. Высл., 376.
    рассесціся дзе як жаба на купіну. Смарг. Насмешл. Пра чалавека, які занадна вольна рассеўся і важна сябе пачувае. ФА.
    скакаць як жаба - з купіны на купіну. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які робіць нейкія рухі, якія не выклікаюць захаплення альбо спачування. ЛЦ, 122.
    скверціся як жаба. Няўхв. Пра капрызнае дзіця. ТС 3, 60.
    скокнуць як жаба з купіны. Мсцісл. Жарт. Пра лёгкае, спрытнае перамяшчэнне, выкананне якой-н. справы. Юрчанка, 183.
    сядзець як жаба на вяселлі. Рэч. Насмешл. Пра ганарыстую, надзьмутую асобу. ЛЦ, 74.
    сядзець як жаба над купінаю. Мсцісл. Пагардл. Пра ціхае, маўклівае адбыванне часу. Юрчанка, 183.
    углядацца як жаба ў арэх. Нясв. Насмешл. Пра кепскі зрок. ФА.
    улезці як жаба ў гразь. Хойн. Асудж. Пра чалавека, які моцна ўвяз у непрыгожую сітуацыю. АВНЛ.
    улюблівы як жаба ў гразь. Уздз. Насмешл. Пра часта і лёгка ўлюблівага чалавека. Высл., 405.
    хадзіць як расплюшчаная жаба. Ваўк. Абразл. Кплів. Пра чалавека ў прыбітым, гаротным стане. Высл., 412.
    халодная як жаба. Ваўк. п., Драг., Бярэз. Няўхв. 1. Пра безэмацыйнасць некага. 2. Пра раўнадушную жанчыну ў палавых дачыненнях. Federowski, 49; Нар. лекс., 222; ФА.
    цягнуцца ззаду як жаба. Сміл., Хойн. Няўхв. Пра марудлівых, не жадаючых прыспешыць хаду людзей. Шатэрнік, 19; Мат. Гом., III, 189.
    Як була молода, то була рэзка, а як постарэла - як жаба облезла. Жытк. Фальк. Жарт. Пра заганы старасці ў параўнанні з маладосцю. ТС 4, 346.
    як жаба на лісапеце. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які паводзіць сябе дзівосна, з выкрутасамі. Юрчанка, 183.
    як жаба ў лапцях. Свісл. Іран. Пра чалавека, які недарэчна выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч 2010, 91.
    насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Гл. кошка.
    злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Гл. рак.
    заняло як жабе на зіму. Дзятл., Карэл. Кплів. Пра чалавека, якому ў спрэчцы рашуча не было ўжо чаго сказаць. Янк., 408; Даніловіч, 222; Гілевіч, 165.
    бы жабу з'еў. Пруж. Насмешл. Пра чалавека, які выглядае неяк нязвыкла, маўкліва. Босак, 29.
    маўчаць як жабу праглынуўшы. Шчуч. Насмешл. Пра маўчанне чалавека, што трапіў у непрыемную сітуацыю. Даніловіч, 223.
    сядзець як жабу прыглынуўшы. Мёр. Здзекл. Пра незайздросны стан чалавека ў пэўнай сітуацыі. ДА.
    бы жабы топчэ. Пін. Насмешл. Пра чалавека, які непрыгожа ходзіць. Нар. скарбы, 142.
    вочы [рабы] як у жабы. Ваўк. п., Сен. Насмешл. Пра непрывабныя выпуклыя вочы. Federowski, 336; Каспяровіч, 181.
    вочы як жабы навярху сідзяць. Маладз. Здзекл. Пра нейчыя выпуклыя непрыгожыя вочы. Гілевіч, 53.
    дружна як жабы на дождж. Іран. Пра людскую мітусню, актыўнасць, крык. Янк., Пар., 55.
    рукі як жабы. Віл., Слон. Пра халодныя, застылыя рукі. Sielicki, 162; Барысюк, Буян, 13.
    шчочкі рабы як у жабы. Паст. Насмешл. Фальк. Пра рабыя, у плямках, больках, вяснушках шчокі. СПЗБ 5, 179.
    як з жабы сала з чаго. Свісл. Іран. Пра адсутнасць ці вельмі малую карысць, толк з чаго-н. Даніловіч, 226. // Беларускія народныя параўнанні
  17. ДУБ // Эпітэты
    з бору сасна пакланіцца. Нават бусел з дужага дубу прывітае (Д.Бічэль-Загнетава). Свой дубок Андрэй знайшоў лёгка. Маладзенькі, занадта танклявы, каб яго
  18. балота
    выскачыць як чорт з бурага балота. Гл. чорт.
    Каму як балота, а каму як залота. Прык. Пра разнастайнасць стаўлення да каго-, чаго-н. Federowski, 21.
    як балота гразкае. Маст. Асудж. 1. Пра асяродак, абставіны, што спараджаюць застой. 2. Груб. Пра вельмі дурнога, неразумнага чалавека. Даніловіч, 213.
    як у балота ўкінуць што. Ваўк. п. Пра бясследнае, беззваротнае знікненне чаго-н., марнаванне. Federowski, 21.
    як чорт з балота. Гл. чорт.
    як чорт з маславага балота. Гл. чорт.
    араць як чорт балотам. Гл. чорт.
    калаціць як чорт балотам. Гл. чорт.
    круціць як чорт балотам. Гл. чорт.
    вадзіць як чорт п'янага па балоту. Гл. чорт.
    дыбаць бы бусько по болоту. Гл. буська.
    прывыкнуць як чорт к балоту. Гл. чорт.
    ляпнуць (сказаць) як лапцем (атопкам) па балоце (па гразі) [пляснуў]. Гл. лапаць.
    пахне як у балоце. Няўхв. Пра дрэнны, непрыемны пах. Ройзензон, 76.
    скакаць як заяц на балоце - з купіны на купіну. Гл. заяц.
    скакаць як хохлік у балоце. Гл. хохлік.
    совесць як купіна ў балоце - мохам зарасла. Гл. купіна.
    сядзець як чорт у балоце. Гл. чорт.
    у каго совесць зарасла мохам як багна ў балоце. Гл. багна.
    увязнуць як (бы) чорт у балоце. Гл. чорт.
    хадзіць як бусел па балоце. Гл. бусел.
    цякець з каго і плывець як ад чорта з балота. Гл. чорт.
    што чарцей у балоце [жаніхоў]. Гл. чорт.
    Язык у роце як чорт у балоце. Гл. чорт.
    ляжаць ек лось у болоці. Гл. лось. // Беларускія народныя параўнанні
  19. аист — бусел, бацян;
    аист чорный — гайстар // Расейска-беларускі (Некрашэвіч-Байкоў)
  20. аистбусел // Расейска-беларускі (Булыка)

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2022