Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт вол знойдзены 56 артыкулаў

  1. вол
    валіць як на вала. Ваўк. п. Няўхв. Пра занадта вялікія заданні для аднаго чалавека. Federowski, 326; Янк., Пар., 24.
    вочы як у вала. Дзятл. Няўхв. Пра вялікія, невыразныя вірлаватыя вочы. СПЗБ 1, 313.
    распёрла каго як вала, a работы няма. Слуцк. Асудж. Пра добра дагледжанага, адкормленага, але гультаяватага каня. Сержпутоўскі 1999, 45.
    цягнуць як вала на стрэху. Івац. Здзекл. Пра цяжкую і непатрэбную работу. ЗЗайкі.
    шыя як у вала. Ухв. Пра дужага чалавека з моцнай шыяй. Янк., Пар., 199.
    шыя што ў вала хвост. Гом. Насмешл. Пра тонкую, выцягнутую шыю худога чалавека. Янк., Пар., 198; Высл., 423.
    зарабіць як на валах седакоў возячы. Петр. Іран. Пра вельмі нязначныя заробкі. Мат., Гом., VIII, 1980, 185.
    як на валах. Слон. Жарт. Пра маруднае, павольнае перасоўванне. Даніловіч, 236.
    есць як валоў шэсць. Сак. п. Жарт. Пра чалавека з празмерным апетытам. Federowski, 129; Санько, 130.
    спаць як валоў (вала) прадаўшы. Воран., Дзятл. Жарт. Пра вельмі моцны, спакойны сон. Даніловіч, 215.
    як валоў патапіўшы. Зэльв. Пра разгубленага, засмучанага, прыгнечанага чалавека. Даніловіч, 215.
    жывецца каму як валу ў ярме. Іран. Пра цяжкое працоўнае жыццё. Янк., 407.
    сказав ек віл у лужу. Драг. Няўхв. Пра нешта сказанае недарэчы. Скарбы, 94.
    вылупіць (вырачыць) вочы як вол на новае шула. Пін. Насмешл. Пра няўцямнае разглядванне чаго-н. МК, 40.
    вытрашчыць (вырачыць) вочы як вол на разніка. Няўхв. Пра нейчы трывожны, няўцямны погляд. Federowski, 337.
    вярнуць як вол. Слуцк., Стаўб. Пра чалавека, які многа, шчыра працуе фізічна. МК, 309.
    гаварыць гладка як вол языком ліжа. Навагр. Жарт. Пра лоўкую, складную, прыемную гаворку каго-н. Высл., 300.
    гараваць як чорны вол. Рэч. Спачув. Пра цяжкое жыццё беднага, хаця і працавітага чалавека. Pietkiewicz, 369.
    гол як вол. Слуцк. Няўхв. Пра беднасць, немаёмаснасць. Сержпутоўскі 1999, 25.
    дабрацца (дапасці, дарвацца) як вол да брагі. Ваўк. п., Слон. Іран. Няўхв. Пра нечую прагнасць, пра чалавека, што не можа спыніцца, калі атрымлівае мажлівасць нешта ўзяць. Federowski, 76; Высл., 310.
    дзень як вол. Ваўк. п., Рэч. Federowski, 94; Pietkiewicz, 368. ≺ Так кажуць, што ўжо позна, а хтось яшчэ не ўзяўся за работу (заўвага збіральніка).
    дужы як вол. Слон. Ухв. Пра здаровага, дужага чалавека. Высл., 315.
    здаравенны як вадзяны вол. Лоеў. Пра вельмі вялікага, моцнага, дужага чалавека. Янкова, 62.
    здаўся (прыдаўся, прышоўся; спрытны, такі спасобны, ловак, здатны, зграбны) як вол да карэты. Ваўк. п., Пух., Карэл., Смарг. Іран. Пра чалавека, які зусім не адпавядае пэўнай справе, задачы. Dybowski, 17; Ляцкий, 44; Federowski, 248, 352, 353; Шатэрнік, 148; Янк., 409; Высл., 328; ФА.
    ляны як вол. Слуцк., Івац. Няўхв. Пра лянівага, марудлівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 46; ЗЗайкі.
    ляпаць як вол на трэскі. Жытк. Груб. Пра чалавека, які гаворыць абы-што, не да месца. ТС 3, 57.
    няма як вол языком злізаў. Івац. Пра знікненне, адсутнасць чаго-н. ЗЗайкі.
    перці што вол. Клецк. Пра чалавека, які нясе цяжкую паклажу. Нар. лекс., 211.
    пісаць як вол ідзе. Гом. Насмешл. Пра няроўнае, крывое пісанне, неакуратны почырк. Высл., 365.
    працаваць як вол у ярме. Маладз. Гілевіч, 167. Тое, што вярнуць як вол.
    працавіты як вол. Раснян. Ухв. Пра працавітага чалавека. Бялькевіч, 111.
    рабіць як вол. Сен. МК, 23. Тое, што вярнуць як вол.
    рабіць як чорны вол. Лельч., Навагр., Карэл. Сцяшковіч, 621; АВНЛ; Кучук, Малюк, 94. Тое, што вярнуць як вол.
    Работай як вол, будзеш мець багаты стол. Гом. Прык. Пра залежнасць дастатку ад працы, намаганняў. АВНЛ.
    разбірацца як вол па Бібліі. Пагардл. Пра чалавека, хто па вызначэнні не можа разбірацца ў нечым, што патрабуе іншага ўзроўню. ЛЦ, 120.
    разумець як вол па Бібліі. Касц., Мін. Пагардл. ЛЦ, 40. Тое, што разбірацца як вол па Бібліі.
    растаўсцець як вол. Пра надта распаўнелага чалавека. Янк., 424.
    смуліць на роботу бу вол. Стол. Ухв. Пра працавітага, цягавітага чалавека. ТС 5, 65.
    спаць як волы продаўшы. Стол., Воран., Дзятл. Жарт. Пра спакойны сон пасля цяжкай адказнай справы. ТС 1, 135; Даніловіч, 215.
    сыты як вол на бровары. Пра здаровага тоўстага чалавека. Янк., Пар., 160.
    таўсцяк як вол. Сміл. Шатэрнік, 277. Тое ж.
    узяцца за работу як вол. Мсцісл. Ухв. Пра спакойнае і надзейнае стаўленне да справы. Юрчанка 1969, 60.
    упарты як вол. Івац. Няўхв. Пра ўпартага, незгаворлівага чалавека. ЗЗайкі.
    уперціся ек вол у ермо. Жытк. Няўхв. Пра паводзіны ўпартага чалавека. ТС 2, 52.
    упірацца як вол, якога вядуць на зарэз (на бойню). Мін. Пра моцнае супраціўленне каго-н. ЛЦ, 75.
    цягавіты як вол. Ухв. Пра працавітага моцнага чалавека. Янк., 439.
    цягнуць як вол [ярмо]. Ваўк. п., Івац. Ухв. Пра шчырае стаўленне да сваёй працы. Federowski, 57; ЗЗайкі.
    чакаць беды бы вол доўбні. Слуцк. Няўхв. Пра пасіўнае чаканне катастрофы, бяздзейнічанне. Сержпутоўскі 1999, 149.
    як вол варочаць. Слуцк., Мсцісл. Сержпутоўскі 1999, 37; Юрчанка 1977, 55. Тое, што вярнуць як вол.
    як вол злізаў каго/што. Лях. Жарт. Пра знікненне каго-, чаго-н. Санько, 69; ЗВалодзінай.
    На Беларусі пчолы як гуci, a гуci як волы, а паны - як голы, так голы. Гл. гусь.
    [прывыкнуць] бы вул до обуха. Пін. Іран. Пра немагчымасць прывыкнуць да пакарання. ФА. // Беларускія народныя параўнанні
  2. вол (род. вала) м. вол;
    рабіць як чорны в. работать как вол;
    ні вала ні кала ни кола ни двора;
    з аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць погов. с одного вола двух шкур не дерут;
    адзін хоць з'еш вала, дык адна хвала посл. один хоть съешь вола, так одна слава;
    стары в. баразны не псуе погов. старый конь борозды не портит;
    (прыйшоўся) як вол да карэты погов. (годится) как вол для кареты // Беларуска-расейскі (Крапіва)
  3. вол м. вол, РВ вала, валу, валом, вале; мн. валы, РВ валоў, валам, валамі, валах // Граматычны назоўніка
  4. Стары вол баразны ня псуя. — Водклік аб старым фахоўцы, які мае багатую жыцьцёвую практыку й добра выканае сваю работу. // Прыказкі Лагойшчыны
  5. Чакая, як вол доўбні. — Калі некаму нямінуча прыходзе нейкая бяда. // Прыказкі Лагойшчыны
  6. вол м. РВ вала, валу, валом, вале; мн. валы, РВ валоў, валам, валамі, валах // Граматычны назоўніка 2013
  7. вол вала, вале, валоў // Слоўнік беларускай мовы
  8. Працуя, як чорны вол. — Аб вельмі працавітым. // Прыказкі Лагойшчыны
  9. ярмо
    жывецца як валу ў ярме. Гл. вол.
    працаваць як вол у ярме. Гл. вол.
    уперціса ек вол у ермо. Гл. вол.
    цягнуць як вол [ярмо]. Гл. вол.
    сагнуць карак як пад ярмом. Пра прыгнутага ссутуленага чалавека. Янкоўскі, 81. // Беларускія народныя параўнанні
  10. язык
    гаварыць усё дно як язык за што чыпляіцца. Мсцісл. Пра няроўную невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
    крычаць як за язык пачэплена. Асудж. Пра жанчыну, што моцна раскрычалася. Дуб., 29; Носович, 489.
    маўчаць баццэ каму каровы язык аджавалі. Гл. карова.
    маўчаць быццам язык праглынуў. Мін., Хоц. Пра чалавека, які не хоча, не можа нешта сказаць. ЛЦ, 65; Янк., Пар., 76.
    спрытны як язык. Насмешл. Пра лоўкага, хуткага, кемлівага чалавека. Янк., 429.
    турлыкаць як за язык пыдвязыный. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які вядзе невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
    як за язык павешаны (прывязаны). Мсцісл. Пра балбатлівага, гаваркога чалавека. Нос., 195; Юрчанка 1977, 212.
    як цяляты язык аджавалі. Гл. цяля.
    як язык завязаў. Рэч. Пра чалавека, які рашуча змоўк. Гор., Руд., 255.
    гаварыць гладка як вол языком ліжа. Гл. вол.
    няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
    як карова языком злізала. Гл. карова.
    як языком злізала. Пра нешта, што цалкам знікла, не пакінула следу. Санько, 69. // Беларускія народныя параўнанні
  11. злізаць
    як карова языком злізала. Гл. карова.
    няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
    як вол злізаў. Гл. вол. // Беларускія народныя параўнанні
  12. чорны
    наваліцца як чорна хмара. Гл. хмара.
    сунуцца бу хмара чорна. Гл. хмара.
    людзей што чорная туча [ішло]. Гл. туча.
    разыйшоўся як чорная хмара. Гл. хмара.
    як тая каланіца чорная. Гл. каланіца.
    гараваць як чорны вол. Гл. вол.
    працаваць як чорны вол. Гл. вол. // Беларускія народныя параўнанні
  13. Біблія
    панімаць як мядзведзь у Бібліі. Гл. мядзведзь.
    разбірацца як вол па Бібліі. Гл. вол.
    разумець як вол па Бібліі. Гл. вол.
    глядзець як баран у Біблію. Гл. баран.
    учытацца як поп у Біблію. Гл. поп. // Беларускія народныя параўнанні
  14. разнік
    вытрашчыць (вырачыць) вочы як вол на разніка. Гл. вол. // Беларускія народныя параўнанні
  15. шула
    вылупіць (вырачыць) вочы як вол (бык) на новае шула. Гл. вол.
    глядзець як бык на новае шула. Гл. бык.
    тоўсты як шула. Ухв. Пра кагосьці тлустага, моцнага, шырокага. Янк., 432.
    шырокі як шула. Слон. Ухв. Пра моцнага шыракаплечага мужчыну. Высл., 423. // Беларускія народныя параўнанні
  16. брага
    дабрацца (дапасці, дарвацца) як вол (карова, свіння) да брагі. Гл. вол.
    набрацца як свіння брагі. Гл. свіння.
    падторкнуцца як чорт з каўшом пад брагу. Гл. чорт. // Беларускія народныя параўнанні
  17. бойня
    грызціся як сабакі на бойні. Гл. сабака.
    упірацца як вол, якога вядуць на зарэз (на бойню). Гл. вол. // Беларускія народныя параўнанні
  18. новы
    одзецца ек нова копейка. Гл. капейка.
    вочы вырачыць як вол на новае шула. Гл. вол.
    Гора як зеллё: колькі не рві - кожны год новае. Гл. зелле.
    глядзець як бык на новае шула. Гл. бык.
    як новая капейка. Гл. капейка.
    прапасці як новая сарочка з плоту. Гл. сарочка.
    як новы стол. Гл. стол.
    як новый грывеннік. Гл. грывеннік.
    стаяць як у новых ботах. Гл. бот.
    глядзець як баран на новыя вароты. Гл. баран.
    прапасці як 〈новыя〉 трусы з плоту. Гл. трусы. // Беларускія народныя параўнанні
  19. прадаць
    спаць як авёс прадаўшы. Гл. авёс.
    спаць як валоў (вала) прадаўшы. Гл. вол.
    спаць як венікі прадаўшы. Гл. венік.
    спаць як гарох прадаўшы. Гл. гарох.
    спаць як козы прадаўшы. Гл. каза.
    спаць як лапці прадаўшы. Гл. лапаць.
    спаць як лыка прадаўшы. Гл. лыка.
    спаць як муку прадаўшы. Гл. мука.
    спаць як пяньку прадаўшы. Гл. пянька.
    хадзіць як зямлю прадаўшы. Гл. зямля.
    спаць як пшэніцу продаўшы. Гл. пшаніца.
    спаць як волы продаўшы. Гл. вол. // Беларускія народныя параўнанні
  20. карэта ж. карета;
    (прыйшоўся) як вол да карэты погов. (годится) как вол для кареты // Беларуска-расейскі (Крапіва)

Старонкі: 1  2  3  
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020