Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт вош знойдзены 30 артыкулаў

  1. вош
    блішчаць як вош на блясе. Мядз. Пагардл. Пра нешта непатрэбна заўважнае. Высл., 287.
    выкаблучвацца як вош на грабянцы. Астр., Гом., Лід., Пін. Асудж. Зневаж. Пра непрызваітыя паводзіны людзей. ФА; АВНЛ; Даніловіч 2008, 136; Нар. скарбы, 142.
    вылазіць як вош на лоб. Івац., Рэч. Пагардл. Пра чалавека, які хоча беспадстаўна паказацца, вылучыцца. Pietkiewicz, 399; ЗЗайкі.
    дакучаць як вош у кажусе (сарочцы). Ваўк. п., Слон. Пагардл. Пра вельмі дакучлівага, непрыемнага чалавека. Federowski, 75; Высл., 310.
    задавацца як вош на грэбені. Івац. Зласл. Пра пустую ганарлівасць, фанабэрыстасць каго-н. ЗЗайкі.
    надуцца як вош на марозі. Ваўк., Гродз., Бераст. Пагардл. Пра нейчыя спробы паказацца важным, значымым. Сцяшковіч, 614; Санько, 155; Даніловіч, 216.
    круціцца як вош на засланцы. Свісл. Іран. Здзекл. Пра пастаянны, несупынны рух, які хутка скончыцца, бо кінуць у агонь. Даніловіч, 216.
    лезці як вош на каўнер. Маст. Асудж. Пра настойлівае, настырнае імкненне чалавека да пасады, цёплага месца і да т. п. Даніловіч, 216.
    лезці (пнуцца) як вош пад (на) струп. Мядз., Слон., Брасл., Астр. Іран. Высл., 340; Янк., Пар., 94; СПЗБ 1, 332; Даніловіч, 217. Тое, што лезці як вош на каўнер.
    надуцца як вош на кажусе. Ваўк. Насмешл. Federowski, 195. Тое, што надуцца як вош на марозі.
    надуцца як салдат на вош. Дзярж. Насмешл. Пра нейчае пагардлівае, зневажальнае да каго-н. стаўленне. ФА.
    Не дае спаць чужы грош як вош. Слуцк. Прык. Пра неспакой зайздроснага чалавека з-за чужога багацця. Сержпутоўскі 1999, 126.
    прыгрэцца дзе як вош за каўняром. Люб. Іран. Пра становішча ўтрыманца, прыжыванца. ФА.
    сунуцца куды як вош. Шальч. Іран. Пра імкненне чалавека куды-н. пралезці. СПЗБ 5, 18.
    сядзець дзе як вош пад струпам. Навагр., Шчуч. Іран. Пра ціхае, спакойнае прабыванне чалавека дзе-н. Даніловіч, 217.
    такая праўда як вош кашляе. Гом., Бераст. Іран. Пра абсалютную няпраўду. ПП 2, 314; Даніловіч 2010, 91.
    трымацца як вош за кажух. Рэч., Брэсц. Іран. Пра моцнае трыманне каго-н. за добрую пасаду, прыбытак і г. д. Pietkiewicz, 368; ЛЦ, 20.
    трэба як вош на лобе. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Ройзензон, 78.
    чапурыцца як вош на марозі. Гродз. Кплів. Цыхун, 164. Тое, што надуцца як вош на марозе.
    набрацца як сабака (цюцька) вошай. Гл. сабака.
    спаўзацца як вошы на струп'е. Мін., Чэрык. Іран. Пра хуткі збор звабленых на спажыву людзей. ЛЦ, 53.
    уеліся злыдні як вошы ў цела. Пра заняпад гаспадаркі, няшчасці ў сям'і. Высл., 403. ≺ Злыдні - увасабленне напасці, бяды, нягоды, якія, паводле даўніх народных павер'яў, «нападаюць» на чалавека, яго сям'ю, гаспадарку.
    узяцца за дзела як вошы за цела. Вілен., Касц., Жлоб. Жарт. Пра працу, якая вымагае сумесных высілкаў. Sielicki, 157; Нос., 167; Высл., 404; ТС 1, 147. // Беларускія народныя параўнанні
  2. вош ж. НВ вош, РДМ вошы, вошшу; мн. вошы, РВ вошай, вошам, вошамі, вошах // Граматычны назоўніка 2013
  3. вош // Жывёльны свет
    вош, дробнае насякомае, якое паразітуе на целе чалавека і жывёл. вош ж. — агульн. (АЛА, СПЗБ, Шатэрнік, Насовіч, Гарэцкі), вошына ж. — Гор., Дубр., Шкл.,
  4. вош ж. НВ вош, РДМ вошы, вошшу; мн. вошы, РВ вошай, вошам, вошамі, вошах // Граматычны назоўніка
  5. вош — вош // Практычны беларускі вайсковы слоўнік
  6. Як свая вош укуся, дык тады парупіцца. — Аб нярупным дзяцюку ці нярупнай дзяўчыне. Калі ён ажэніцца ці яна замуж выйдзе, ды будуць мець сваю гаспадарку й сваю сям'ю, тады стануць ашчоднымі й рупнымі. // Прыказкі Лагойшчыны
  7. вош ж. вошь;
    карміць вошай кормить вшей // Беларуска-расейскі (Крапіва)
  8. вош ж. (род. вошы) — вошь // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
  9. вош вошшу, вошай // Слоўнік беларускай мовы
  10. Лезя, як вош на струп. — Калі нехта лезе, хоць у нячыстае, але прыбытковае месца. // Прыказкі Лагойшчыны
  11. Паўзе, як вош па каўняры. — Зьняважліва аб маруднай хадзе. // Прыказкі Лагойшчыны
  12. кажух
    дакучаць як вош у кажусе. Гл. вош.
    надуцца як вош на кажусе. Гл. вош.
    цяпло як у кажусе. Краснап. Ухв. Пра вельмі прыемнае, надзейнае цяпло. Бялькевіч, 144.
    абрыднуць як вашывы кажух. Гродз. Пагардл. Пра нешта, што вельмі моцна надакучыла, абрыдзела. Даніловіч, 215.
    дзяржацца як вош за кажух. Гл. вош.
    Душа чалавека не кажух: не вывернеш. Глуск. Прык. Пра неспасціжнасць чалавечай душы. АВНЛ.
    Садок летам што кажух зімою. Прык. Захапл. Пра прыемны халадок у садзе ўлетку. Рапановіч, 228.
    Старая дзеўка як дзіравы кажух - адзін дух. Слуцк. Прык. Здзекл. Пра марнасць спадзяванняў дачакацца ад састарэлай незамужняй дзеўкі цеплаты, ласкі. Сержпутоўскі 1999, 63; БВ, 107.
    прыстаць як дзядоўнік да кажуха. Гл. дзядоўнік.
    як (што) кажухом па печы. Глуск., Клецк. Няўхв. Пра немілагучнае, няскладнае спяванне, гаворку. Янк., 1968, 436 ≺ Паходзіць з непрыемнага дысанансавага ўражання: шум скарэлага кажуха, калі яго сцягваюць з печы. // Беларускія народныя параўнанні
  13. мароз
    надзьмуцца як вош на мароз. Гл. вош.
    па плячах так як мароз сыпле. Слон. п. Пра стан узрушанасці, хваробы ці страху. Federowski, 237.
    узяцца як мароз нанач. Ухв. Пра нейкі ўздым у працы, у справах. Янк., Пар., 174.
    як вош на мароз. Гл. вош.
    кляне як марозам на вяргіню вее. Пра страшныя, моцныя праклёны. Янк., Пар., 86.
    дрыжаць бы сабака на марозе. Гл. сабака.
    лізнуць як жалеза на марозе. Гл. жалеза.
    пагінуць як прусакі на марозе. Гл. прусак.
    трашчаць як сцяна на марозе. Гл. сцяна.
    як прусак на марозе. Гл. прусак.
    чыпурыцца як вош на марозі. Гл. вош.
    дачакацца як голы марозу. Гл. голы.
    уцякаць (бегчы) як прусак ад марозу. Гл. прусак. // Беларускія народныя параўнанні
  14. струп
    лезці як вош пад струп. Гл. вош.
    сядзець як вош пад струпам. Гл. вош.
    спаўзацца як вошы на струп'е. Гл. вош. // Беларускія народныя параўнанні
  15. каўнер
    лезці як вош на каўнер. Гл. вош.
    ліць як за каўнер. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які шмат і прагавіта п'е. Federowski, 166.
    прыгрэцца як вош за каўняром. Гл. вош.
    хто як асцюк [за каўняром]. Гл. асцюк.
    як чэрці пад каўняром калдычуць. Гл. чорт. // Беларускія народныя параўнанні
  16. лоб
    вылазіць як вош на лоб. Гл. вош.
    лёд як лоб. Слон. Ухв. Пра моцны, цвёрды, гладкі лёд. Высл., 341.
    папасці як у лоб куляю. Ухв. Пра нешта трапна сказанае. Янк., 420.
    сказаў як у лоб даў. Пра нечаканае паведамленне. Крэмнеў, № 1001; Янкоўскі, 107.
    уперціся як два казлы лоб у лоб. Гл. казёл.
    адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Гл. вока.
    адно дзіця як вока ў лобе. Гл. вока.
    двое дзетак як дзве окі ў лобе. Гл. вока.
    трэба як вош на лобе. Гл. вока.
    глядыш як ока в лобу. Гл. ока. // Беларускія народныя параўнанні
  17. бляха
    блішчаць як вош на блясе. Гл. вош.
    выцыгаць як на гарачай блясе. Слон. Насмешл. Пра нейчае незайздроснае становішча, калі добра падпячэ. Высл., 299. ≺ Выцыгаць - падскокваць.
    падскокваць як кот на гарачай блясе. Гл. кот.
    брэмкаць як па блясе. Пра характэрны гук, лясканне. АВНЛ.
    як град па бляхе. Гл. град. // Беларускія народныя параўнанні
  18. кашляць
    такая праўда як вош кашляе. Гл. вош. // Беларускія народныя параўнанні
  19. сарочка
    што як у беднага сарочка. Гл. бедны.
    прапасці як новая сарочка з плоту. Ваўк. Жарт. Пра бясследнае знікненне чаго-н. Даніловіч, 237.
    дакучыць як вош у сарочцы. Гл. вош.
    одна дытына шчо одна сорочка. Кобр. Пра пажаданасць мець у сям'і дваіх і больш дзетак. ЗБоганевай. // Беларускія народныя параўнанні
  20. грабянец
    каму што як лысаму дзеду грабянец. Гл. дзед.
    выкаблучвацца як вош на грабянцы. Гл. вош. // Беларускія народныя параўнанні

Старонкі: 1  2  
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021