Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт дзень знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (627)
  • Усе энцыкляпэдыі (127)
    1. ДЗЕНЬ // Эпітэты
      ДЗЕНЬ (дні). 1. Пра колер неба, празрыстасць паветра; пра стан надвор’я; пра даўжыню (працягласць) дня: барвовы, белы, беласнежны (паэт.), блакітны, бліскучы,
    2. дзень
      Без гаспадынькі хата што дзень без сонца. Пух. Прык. Пра важнасць прысутнасці гаспадыні ў хаце. Мін.-Мал., 1970, 158.
      Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Гл. адзін.
      відна як у [белы] дзень. Ваўк. п., Мсцісл., Драг. Ухв. Пра добрую асветленасць (месяцам, электрычнасцю) у цёмную пару сутак. Federowski, 330; Бялькевіч, 108; СПЗБ 1, 250.
      Госьць як і рыба: на трэці дзень сьмярдзіць. Гл. рыба.
      доўгі як пятроўскі дзень. Глуск., Люб. Пра нешта вельмі доўгае, працяглае. Янк., Дыял., III, 157; АВНЛ. ≺ Пятроўскі дзень - самы доўгі дзень у годзе.
      падобна як дзень да ночы. Ваўк. п., Мін. Іран. Пра нешта альбо некага абсалютна непадобных. Federowski, 209; Высл., 426.
      Прыбяры пень, то будзе як белы дзень. Прык. Пра важнасць убрання, адзення для ўспрымання чалавека. Federowski, 316; БВ, 105.
      рад як дзень сонцу. Рэч. Ухв. Пра шчырую радасць чалавека чаму-н. ЛЦ, 60.
      узяцца за работу як пчолы ў цёплы дзень. Гл. пчала.
      хадзіць як дзень пацяраўшы. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які разгублена, панура ходзіць, не ведаючы, што рабіць. Нар. лекс., 191; Юрчанка 1977, 212.
      хмуры як асенні дзень. Няўхв. Пра чалавека ў благім настроі. Ройзензон, 79.
      як мілы дзень. Лоеў. Ухв. Пра нешта вельмі добрае, прыемнае для чалавека. Янкова, 101.
      як мілы день. Лоеў. Ухв. Пра мілага, прыветнага, прыгожага чалавека. Янкова, 226.
      як пень у белы дзень. Гл. пень.
      ясна як божы дзень. Пра што-н. бясспрэчнае. ФСБМ 1, 333.
      як маладзён трох дзён [разумны]. Іран. Пра зусім не дасведчанага чалавека ў якой-н. справе. Васильев, 144.
      гаварыць як тры дні не еўшы (не еў). Докш., Маз., Мядз., Навагр., Слон. Асудж. Пра чалавека, што марудна, ціха, невыразна гаворыць. Высл., 301; Мін.-Мал., 1974, 186.
      жэрці як тры дні не еў. Івац., Хойн. Асудж. Пра чалавека, які прагна і шмат есць. Высл., 318; ЗЗайкі.
      рабіць як тры дні не еўшы. Вілен. Няўхв. Пра чалавека, што марудна, павольна працуе. Sielicki, 162.
      як тры дні нічога не еў. Краснап. Насмешл. Пра маруднага, вялага чалавека, што неахвотна бярэцца за работу. Бялькевіч, 233.
      зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Гл. дождж. // Беларускія народныя параўнанні
    3. дзень:
      дзень выпуску (газеты, часопіса) — date of publication
      дзень выхаду (газеты, часопіса) — publication date (pubdate)
      дзень працоўны няпоўны — part-time // Беларуска-ангельскі выдавецкіх тэрмінаў
    4. Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робе. З казкі: Дзеўка хвалілася дзяцюку, што шмат кудзелі спрадае: - «Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве». Калі дзеўка нейдзе адышлася, дзяцюк узяў ейныя ключы ад кубла ды схаваў у прасьніцы за кудзелю. Калі дзяцюк ізноў прышоў праз тры тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк залажыў руку ў кудзелю за прасьніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. Які дзень, такі й пажытак. — У сьвяточны дзень і харчаваньне лепшае. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. дзень м. НВ дзень, дня, дню, днём, дні; мн. НВ дні, дзён, дням, днямі, днях // Граматычны назоўніка
    7. дзень м. НВ дзень, дня, дню, днём, дні; мн. НВ дні, дзён, дням, днямі, днях // Граматычны назоўніка 2013
    8. Госьць першы дзень золата, другі дзень срэбра, а трэці - медзь, і дамоў едзь. — Доўгія госьці непажаданыя. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. Калі дзень даўжэя, дык нітка карацея. — Жаночая прыказка, бо бабы й дзеўкі найболей спрадаюць кудзелі вечарамі й досьвіткамі, калі доўгія ночы. Калі-ж дзень стане доўгі, тады яны адрываюцца ад пражы на іншыя работы ў гаспадарцы. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. Сёньня ні свята, а заўтра ня будні дзень. — З гэтымі словамі бацькі прыганялі дзяцей да працы перад сьвяточным днём. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. з дня на дзень // Слоўнік беларускай мовы
    12. МЮД — Міжнародны юнацкі дзень — TJD — Tarptautinė jaunimo diena // Беларуска-літоўскі тэрміналагічны слоўнік
    13. Добры дзень вам! - Ці рады вы нам? — Прывітваюцца жартаўліва неспадзяваныя госьці. // Прыказкі Лагойшчыны
    14. Добры дзень таму, хто ў гэтым даму. — Прывітаньне-жарт прышоўшы ў чужую хату. // Прыказкі Лагойшчыны
    15. Рана росна, а ў дзень млосна, а ўвечары камары, - ані з куста галавы. — Гэткія прычыны дае гультай, калі ў яго пытаюць, чаму ён сена не накасіў летам. // Прыказкі Лагойшчыны
    16. Хоць ваўком называй, алі на дзень па барану давай. — Прыказка матар'ялістых, што на маральную абразу не зважаюць, а толькі сваю карысьць. // Прыказкі Лагойшчыны
    17. дзень 42 заўв., знос. 20 // Клясычны правапіс
    18. дзень дня, дню, днём, дні, мн. дні, дзён // Слоўнік беларускай мовы
    19. дзень (род. дня) м.
      1. в разн. знач. день; (месяца - ещё) число ср.;
      ён пяць дзён хварэў он пять дней болел;
      выхадны дз. выходной день;
      Дз. друку День печати;
      дні дзяцінства дни детства;
      чэрвеня пятага дня июня пятого числа;
      2.: ужо дз. светает; рассвело;
      да дня затемно, до рассвета;
      парадак дня порядок дня, повестка дня;
      палярны дз. полярный день;
      санітарны дз. санитарный день;
      светлавы дз. световой день;
      рабочы дз. рабочий день;
      разгрузачны дз. разгрузочный день;
      добры дз.! добрый день!; здравствуй(те)!;
      дз. адчыненых дзвярэй день открытых дверей;
      як ноч і дз. как ночь и день;
      навесці цень на ясны дз. навести тень на плетень (на ясный день);
      гэтымі днямі, на гэтых днях на днях;
      аднаго дня в один прекрасный день;
      цалюткі (цэлы) дз. день деньской;
      аб дз., за адзін дз. в один день;
      дз. за днём день за днём;
      з кожным днём с каждым днём, день ото дня;
      дз. пры дні изо дня в день;
      дз. у дз. ежедневно, каждый день;
      дз. і ноч день и ночь;
      да гэтага дня, па гэты дз. по сей день;
      з дня ў дз. ежедневно;
      з дня на дз. со дня на день;
      дз.-другі день-другой;
      дні злічаны дни сочтены;
      на чорны дз. на чёрный день;
      заўтрашні дз. завтрашний день;
      сярод белага дня среди (средь) белого дня;
      учарашні дз. вчерашний день;
      чуць дз. ни свет ни заря;
      кожны божы дз. каждый божий день;
      да канца дзён (сваіх) до конца дней (своих);
      жыць сягонняшнім днём жить сегодняшним днём;
      на схіле дзён на закате дней;
      лічыць дні считать дни;
      судны дз. судный день;
      заднім днём задним числом;
      лічаныя дні считанные дни;
      займацца на дз. брезжить, брезжиться;
      днём з агнём не знайсці днём с огнём не найти;
      на злобу дня на злобу дня;
      ясна, як божы дз. ясно, как божий день;
      не па днях, а па гадзінах не по дням, а по часам;
      абы дз. да вечара через пень колоду;
      вось табе, бабка, і Юр'еў дз. погов. вот тебе, бабушка, и Юрьев день // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    20. дзень м. (род. дня) — день // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019