Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт каза знойдзены 71 артыкул

  • Усе слоўнікі (69)
  • Усе энцыкляпэдыі (1)
    1. каза
      баяцца як каза капусты. Нясв. Іран. Пра адсутнасць страху перад чым-н. ФА.
      бляяць як каза нядоеная. Докш. Насмешл. Пра чалавека, які непрыемна спявае, дакучае. ФА.
      брыкаць як каза. Ваўк. п. Ухв. Пра нейчую лёгкую хаду з падскокамі. Federowski, 43.
      зблудзіўся розум як каза ў лесе. Маст. Пра немагчымасць самастойна знайсці слушнай высновы, рашэння. Сцяшковіч, 637.
      кароўка як каза. Няўхв. Пра маленькую худую кароўку. Янк., Пар., 84.
      нагуляцца як каза на вяроўцы. Астр. Іран. Пра немагчымасць добра пагуляць, вырвацца на волю. ФА.
      скакаць як каза. Віц. Кплів. Пра дарослую дзяўчыну, што яшчэ бавіцца дзіцячымі гульнямі. КВДУ.
      унадзіцца куды як каза ў [а]гарод. Рэч., Капыл. Няўхв. Пра частае наведванне чаго-н. з карыслівымі мэтамі. Pietkiewicz, 397; Высл., 405; Янк., Пар., 174.
      упірацца як каза на кладцы. Шчуч. Няўхв. Пра зацятае, наравістае ўпіранне. Даніловіч, 228.
      упірацца як каза на торг ідучы. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 321. Тое ж.
      цягацца як цыганская каза на вазах. Воран. Асудж. Пра чалавека, які не працуе, а цягаецца ў пошуках лёгкай спажывы. Даніловіч, 262.
      як казаозка). Мсцісл. Ухв. Пра маладую спрытную дзяўчыну. Юрчанка, 185.
      як каза паміж двух стагоў: не ведае, да каторага (куды) і кінуцца. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які не можа зрабіць выбар, рашыцца на нешта адно. ЛЦ, 130.
      зажадацца каму чаго як казе перцу. Мядз. Насмешл. Пра чалавека, якога турбуюць нейкія несур'ёзныя жаданні. ЗСалавей.
      захацецца чаго як казе воцату. Брасл. Насмешл. Рабкевіч, 80. Тое ж.
      ноч - як дзікай казе пераскочыць. Капатк. Пра зусім кароткую летнюю ноч. ПП 1, 96.
      от Ганін до Роздва - ек козе скочыць. Стол. Пра невялічкі прамежак часу паміж святамі Ганны і Ражства. ТС 5, 48.
      біць (абадраць, даіць, лупасіць, таўчы) каго як сідараву казу. Ваўк. п., Карм., Люб., Уздз., Астр., Чэрв., Дзярж. Пра бязлітасную эксплуатацыю, біццё некага. Мат., Гом., III, 218; Шырма, 205; Высл., 287; Сцяшковіч, 619; ФА; ЖН, 102; Гілевіч, 66.
      ведаць каго як аблупленую казу. Здзекл. Пра дасканалыя веды пра каго-н. Ром., Бел., 297.
      глядзець як воўк на казу. Гл. воўк.
      шчасце як у казы хвост. Кплів. Пра чыё-н. невялікае, нядоўгае шчасце. Federowski, 377.
      хто як з казы нявеста (ухажорка). Мсцісл. Іран. Пра некага няздатнага. Юрчанка, 173.
      дзевка як коза. Смал. Ухв. Пра вёрткую, зграбную, жвавую дзяўчыну. Добр., Смол., 331.
      спяшацца як з козамі на торг. Кругл. Іран. Пра няспешлівае збіранне, выпраўленне куды-н. Высл., 422.
      дзеўкі ўпарты як козы. Нараўл. Няўхв. Пра незгаворлівых, упартых дзяўчат. Дуб., 14; АВНЛ.
      пабегчы як козы. Ваўк. п. Жарт. Пра дзяўчат, што жвава, лёгка некуды пабеглі. Federowski, 206.
      спаць як козы прадаўшы. Слон. Пра вельмі моцны, салодкі, бестурботны сон. Даніловіч, 230.
      у вушах як козы пераначавалі. Насмешл. Пра нямытыя вушы нейкага дзіцяці. Янк., Пар., 172. // Беларускія народныя параўнанні
    2. каза // Жывёльны свет
      каза, невялікая свойская і дзікая парнакапытная жвачная жывёліна сямейства пустарогіх. агульная назва: козы мн. — агульн. (Мат. апыт.), маркацінне н. зборн.,
    3. Чаго баба хацела, тоя каза радзіла. — Калі тое збываецца, чаго нехта хацеў. Баба хацела, каб каза радзіла козачку й казялка. // Прыказкі Лагойшчыны
    4. каза ж. каза, казы, ДМ казе, казу, казой (-ою); мн. козы (з ліч. 2, 3, 4 казы), РВ коз, козам, козамі, козах // Граматычны назоўніка
    5. Дарма й каза ваўку ні скача. Калі каза ваўку паскача, дык воўк яе зьесьць. — Прыказваюць таму, хто за зробленае дабро адплачвае злом свайму дабрадзею. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. Прыдзя каза да ваза, папросе сена. — Вайцяюць таму, хто адмовіў у дапамозе. // Прыказкі Лагойшчыны
    7. Прыдзя каза да лазы, папрося брэду. — Прыдзе такі час, што й ты будзеш прасіць ласкі. Брэд - шышачкі на вербалозе, якія козы надта любяць. Прыказвае той, каму адмовілі ў дапамозе. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. каза ж.
      1) коза;
      2) смирительный дом, рогатка // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
    9. каза ж.
      1. коза;
      2. (танец) коза;
      3. разг. (арестное помещение) кутузка;
      4. (приспособление для носки тяжестей) коза;
      паспееш з козамі на торг не торопись, успеешь;
      адстаўной казы барабаншчык отставной козы барабанщик;
      лупіць як сідараву казу драть как сидорову козу;
      козамі сена травіць не в коня корм; зря переводить добро;
      прыйдзе коза да воза посл. не плюй в колодец - пригодится воды напиться;
      і козы сытыя, і сена цэлае погов. и волки сыты, и овцы целы // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    10. каза казе, мн. козы, коз; з ліч. 2, 3, 4 - казы // Слоўнік беларускай мовы
    11. каза ж. Р казы, ДМ казе, казу, казой (-ою); мн. козы (з ліч. 2, 3, 4 казы), РВ коз, козам, козамі, козах // Граматычны назоўніка 2013
    12. Сідар
      піць гарэлку як Сідар сыроватку. Гом. Насмешл. Пра вялікага ахвотніка выпіць. Высл., 364.
      расхіхітацца як Сідар на базары. Сміл. Насмешл. Пра чалавека, які не да месца і без прычыны развесяліўся. Шатэрнік, 245.
      сварыцца (апастыляцца) як Сідарава сучка. Гл. сучка.
      як Сідарава карова. Гл. карова.
      абабраць як Сідараву казу. Гл. каза.
      біць як Сідараву казу. Гл. каза.
      лупасіць як Сідараву козу. Гл. каза.
      таўчы як Сідараву казу. Гл. каза. // Беларускія народныя параўнанні
    13. Даром и чирей не сядет, а все прежде почешется — Дарма хадзіць - ногі адбіць = Дарэмна і каза не спела = Каза ваўку дарма не скача = Дарма і каза цераз плот не скача = Дармавога нічога на свеце няма // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    14. торг
      памалу як з гаршкамі на торг. Гл. гаршок.
      спяшацца як з козамі на торг. Гл. каза.
      упірацца як каза на торг ідучы. Гл. каза. // Беларускія народныя параўнанні
    15. капуста
      галава як капуста. Насмешл. Пра не вельмі разумнага чалавека. Ройзензон, 69.
      папасці як пальцам у капусту. Гл. палец.
      унадзіцца як заяц у капусту. Гл. заяц.
      Цела не скварка, капусту не заправіш. Гл. скварка.
      галава што качан капусты: хоць і вялікая, але без розуму. Гл. качан.
      баяцца як каза капусты. Гл. каза.
      пасівець як храпка ў капусты. Гл. храпка.
      гадавацца як заяц у капусце. Гл. заяц.
      разбірацца як свіння ў капусце. Гл. капуста.
      стыдацца як казёл у капусце. Гл. казёл.
      цягацца як Броня па капусце. Гл. Броня.
      хавацца ек зеўзюля по капусці. Гл. зязюля. // Беларускія народныя параўнанні
    16. Полькіна
      як Полькіна каза. Гл. каза. // Беларускія народныя параўнанні
    17. цыганскі
      цягацца як пуга цыганска. Гл. пуга.
      гартоўны як цыганскае дзіця. Гл. дзіця.
      распусціцца як цыганская пуга. Гл. пуга.
      цягацца як цыганская каза на вазах. Гл. каза.
      сагнуцца як цыганскі тата. Гл. тата.
      скакаць як цыганскі конь. Гл. конь.
      як цыганскі трапач. Гл. трапач.
      распусціць язык як цыганску пугу. Гл. пуга. // Беларускія народныя параўнанні
    18. кладка
      упірацца як каза на кладцы. Гл. каза. // Беларускія народныя параўнанні
    19. лес
      [вялікая папараць] парасла як лес усё роўна. Сміл. Ухв. Пра высокі зараснік папаратніку. Шатэрнік, 201.
      Вялікі як лес, а дурны як бес. Астр., Швянч. Прык. Кплів. Пра не вельмі разумнага чалавека. Даніловіч 1997, 131; СПЗБ 1, 183.
      Вырас як лес, а дурны як бес. Капыл. Прык. ПП 2, 243. Тое ж.
      гэта для каго што цёмны лес. Мін. Пра нешта зусім новае, незразумелае. ЛЦ, 102.
      душа як лес. Смал. п. Пра нязведаныя глыбіні чалавечай душы. Добр., Смол., 388.
      жыта як лес. Гродз. Захапл. Пра густое, высокае, урадлівае жыта. Цыхун, 175.
      зарасці як лес. Шчуч. Няўхв. Пра агарод, зарослы травой. Нар. лекс., 40.
      брахаць як сабака ў лесе. Гл. сабака.
      выперці як асіну ў лесе. Гл. асіна.
      гукаць быццам у лесе. Краснап. Няўхв. Пра чалавека, які моцна, гучна крычыць у памяшканні. Бялькевіч, 207.
      дроў як у лесе. Ухв. Пра добры запас дроў. Янк., Пар., 55.
      жыд брэша як сабака ў лесе. Гл. сабака.
      жыць што ў лесе [ні ка мне ніхто, ні я нікуды]. Мсцісл. Пра самотнае, замкнёнае жыццё чалавека. Юрчанка 1977, 247.
      зарасці як у дурным лесе. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 200. Тое, што зарасці як лес.
      з жонкаю як з бараною ў лесе. Жарт. Пра некаторыя нязручнасці жанатага чалавека. Federowski, 366; Янкоўскі, 69.
      з табою як у лесе з бараною. Уздз. Жарт. Пра нязручнасці мець справу з кімсьці. Высл., 322.
      зблудзіўся розум як каза ў лесе. Гл. каза.
      лезці як тыя грыбкі ў лесе. Гл. грыбок.
      лупіцца як у лесе. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 149. Тое, што гукаць быццам у лесе.
      Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташка.
      Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
      на чужым месцы што ў лесе. Мінск. Прык. Пра тое, што новае месца для чалавека незнаёмае і часам небяспечнае. ПП 1, 292.
      На чужыне чужы да чужога, як у лесе сляпы да сляпога. Прык. Пра тое, што ў чужым асяроддзі чалавек пра чалавека нічога не ведае. Янкоўскі, 4.
      неабходны як у лесе тапор. Клім. Пра нешта вельмі неабходнае для справы. Бялькевіч, 283.
      нявеста як ягодка ў лесе. Гл. ягодка.
      пільнавацца як сцежкі ў лесе. Гл. сцежка.
      разыйсціся як сцежкі ў лесе. Гл. сцежка.
      расці як брыднік у лесе. Люб. Няўхв. Пра моладзь, якая ўзрастае без належнага выхавання. СПЗБ 1, 225. ≺ Брыднік - зараснік.
      харашо каму як кукушцы ў лесе пасля Пятра. Гл. кукушка.
      цёмна дзе як у дурным лесе. Мсцісл. Няўхв. Пра непрыемную, густую цемру. Юрчанка, 200.
      шумець як у дурным лесе. Мсцісл. Асудж. Пра крык, гучную гамонку, смех, шум у памяшканні альбо ля хаты. Юрчанка, 200.
      як дроў у лесе. Пра вялікую колькасць чаго-н. Санько, 208.
      як у лесе вырас. Мсцісл. Іран. 1. Пра дрэнна выхаванага чалавека, які паводзіць сябе непрыстойна. 2. Пра нясмелага, нелюдзімага, дзікаватага чалавека. Юрчанка 1977, 131.
      як у лесе гадаваны (гадованы, гадаваўся). Ашм., Бераст., Слон., Воран., Гродз. Іран. Даніловіч, 258. Тое, што як у лесе вырас.
      раскрычацца як глушак у лесі. Гл. глушак.
      вутра даждзешся як на краюшак з цёмнага лесу выберашся. Гл. краюшак.
      чхнуць ек у лесу. Стол. Няўхв. Пра моцны да непрыстойнасці чох. ТС 5, 305.
      Мы любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Гл. птушачка. // Беларускія народныя параўнанні
    20. нагуляцца
      нагуляцца як каза на вяроўцы. Гл. каза. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  4  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2022