Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт конь знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (310)
  • Усе энцыкляпэдыі (19)
    1. конь
      хваліцца як цыган канём. Ваўк. п. Няўхв. Пра залішняе расхвальванне чаго-н. беспадстаўна. Federowski, 59.
      камандаваць кім як дармавым канём. Асудж. Пра выкарыстанне некага не шкадуючы. Янкоўскі 1968, 233.
      шпарка як на спутаным кані. Іран. Пра павольны рух альбо пра яго адсутнасць. Янк., Пар., 196.
      бяды - як на кані павезці. Мін. Пра вялікую бяду альбо пра шэраг непрыемных здарэнняў. ЛЦ, 24.
      выязджаць усё роўна як на серым кані. Шкл. Асудж. Пра бязлітаснае выкарыстанне чалавека, узвальванне на яго шматлікіх абавязкаў. Высл., 282.
      Пражыць як на кані праехаць. Прык. Ухв. Пра ладна, з задавальненнем і з карысцю пражытае жыццё. БПФС, 110.
      сядзець на чым як на кані. Гродз. Насмешл. Пра сядзенне на ўслоне, лаве, бервяне і інш., акірначыўшы іх нагамі. Цыхун, 11.
      як на кані павезці. Мін. Пра вялікую колькасць чаго-н. ЛЦ, 24.
      будзе каму як сіваму каню. Івац. Пра пераследванне, пакаранне кагосьці, не заўсёды заслужана. ЗЗайкі.
      даць як каню сечкі. Пруж. Няўхв. Пра моцную, без жалю лупцоўку. ФА.
      калодзішча як каню дзёрнуць. Мсцісл. Пра тоўстую калоду, якую зрушыць можна толькі канём. Юрчанка 1977, 172.
      не хочацца як ляному каню ў аглоблі. Насмешл. Пра чалавека, якому не хочацца брацца за цяжкую справу. Янк., 417.
      патрэбна як старому каню маці. Шчуч. Іран. Пра некага, іншаму чалавеку зусім непатрэбнага і нецікавага. Юрчанка 1977, 172; Даніловіч, 252.
      трэба як каню тапкі. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 186.
      уваліць як каню сечкі. Дзятл., Пруж., Слон., Шчуч. Няўхв. Даніловіч, 229; ФА. Тое, што даць як каню сечкі.
      уваліць як каню. Мін. Высл., 403. ≺ Уваліць - тут: пабіць. Тое ж.
      як каню. Карэл., Лаг. Пра вялікую колькасць чаго-н., выдадзенага камусьці. Высл., 294.
      як каню пазёмка. Шчуч. Іран. Пра вельмі малую колькасць чаго-н. для пэўнай справы або для чалавека. Даніловіч 2008, 136.
      як каню перакаціцца, дык яму заснуць. Круп. Пра хуткае і лёгкае засыпанне. СПЗБ 2, 500.
      каму чаго як каню пернік. Мін. Іран. Пра нешта, чаго адчувальна замала. Высл., 427.
      адпалчыць каго як каня. Шчуч. Няўхв. Пра моцную, без жалю лупцоўку. Нар. лекс., 40.
      Баба без мужыка як калёсы без каня. Гл. калёсы.
      валіць як на каня. Ваўк. п. Няўхв. Пра перакідванне абавязкаў, спраў, адказнасці на каго-н. іншага. Federowski, 326; Янк., Пар., 24.
      вочы як у каня. Слон. Няўхв. Пра нейчыя вялікія вочы. Высл., 295.
      ганарылася свіння, што пуза як у каня. Леп. Насмешл. Пра чалавека, які чымсьці неапраўдана, незаслужана ганарыцца. АВНЛ.
      дзяржаць каго як каня на мунштуку. Ваўк. п. Пра трыманне некага ў дысцыпліне, пад наглядам. Federowski, 95. ≺ Мунштук - цуглі.
      зубы як у каня. Лельч. Пра вялікія моцныя зубы. Кучук, Малюк, 25.
      кандзюх як у каня. Чэрык. Насмешл. Пра нейчы вялікі жывот. Бялькевіч, 220. ≺ Кандзюх - жывот.
      напірыць каго як каня. Гродз. Няўхв. Цыхун, 92. ≺ Напірыць - набіць, налупцаваць. Тое, што адпалчыць каго як каня.
      прыраўнавацца як свіння да каня, да шэрсць не така. Гл. свіння.
      расцягнуць як сабакі здохлага каня. Гл. сабака.
      раўня як свіння да каня. Гл. свіння.
      таргавацца як за каня. Ваўк. п. Пра занадта доўгі і настойлівы торг. Federowski, 311.
      уссесці на каго як пан на каня. Гл. пан.
      мае смак бы да коней ваўкалак. Слуцк. Асудж. Пра чалавека, які мае схільнасць да нечага благога. Сержпутоўскі 1999, 98.
      як на сто коней сесці (уссесці). Мін. Ухв. Пра вялікае шанцаванне ў нечым. Санько, 211; Гілевіч, 166.
      Бабы як тыя коні: сустрэнуцца, адзін другому шыю пагрызе, пагрызе, дый разыйдуцца. Рэч. Фальк. Пра звычку жанчын абгаворваць адна адну. Пяткевіч, 377.
      душа мінчуецца бы коні ў цыгана. Лоеў. Насмешл. Пра душэўныя хваляванні. Янкова, 194. ≺ Мінчавацца - хвалявацца, трывожыцца.
      знацца як лысыя коні. Ваўк. п. Насмешл. Пра людзей, якія жывуць між сабою ў непрыязных адносінах: у першым выпадку прыкрываюць адзін аднаго ў сваіх свавольствах, а ў іншых - рэзка выкрываюць дурныя ўчынкі. Нос., 50; Дуб., 22; Federowski, 358; Матэрыялы 1981, 117.
      іржаць як коні. Маст. Няўхв. Пра гучны недалікатны смех. Сцяшковіч, 203.
      мяняць як цыган коні. Гл. цыган.
      рэмзаць як тыя коні. Акц. Няўхв. Мат. Гом., VII, 1979, 154. ≺ Рэмзаць - смяяцца. Тое, што іржаць як коні.
      цягнуцца як жыдоўскія коні. Лаг. Няўхв. Пра тых, што несуладна, непрадуктыўна працуюць. Варлыга 1966, 92.
      абабіцца як калхозны конь. Ляхав. Пагардл. 1. Пра мужчыну, што, знаходзячыся ўвесь час у жаночым калектыве, прыдбаў жаноцкія звычкі. 2. Пра чалавека ў запушчаным, вартым жалю стане. ФА.
      апусціць галаву як той конь убоісты. Насмешл. Пра чалавека, які панура апусціў галаву, замаркоціўся. НН 1911, 634.
      баяцца як стары конь мацеры/маткі. Гродз., Лід., Мін. Іран. Пра адсутнасць страху перад кім-н. Даніловіч, 253; Высл., 285.
      бегчы ўслед за кім як конь за торбай з аўсом. Ушацк., Касц. Насмешл. Пра чалавека, што надта цягнецца за іншымі. ЛЦ, 90.
      бегчы/пабегчы як конь. Няўхв. Пра чалавека, які бяжыць хутка і з грукатам. Нар. слов., 302; НН, 614.
      вырабатаны бы конь. Ушацк. Спачув. Пра спрацаванага, стомленага чалавека. Барадулін, 110.
      вычысціць як конь у жолабе. Пра галоднага чалавека, які з'еў усё, што было. Янк., Пар., 32.
      вышчэрыць зубы бы конь. Стол. Няўхв. Пра чыю-н. непрыемную ўсмешку. ТС 1, 186.
      вялізны (вялікі, велькі) як конь. Ваўк. п. Пра вялікага здаровага чалавека альбо пра што-н. вялікае ў памерах. Federowski, 329, 332.
      гайдачить як конь стяпскей. Смал. Няўхв. Пра не зусім прывабныя паводзіны хлопца. Добр., Смол., 876. ≺ Гайдачыць - бегаць; стяпскей - стэпавы.
      гараваць як конь грабежны. Ваўк. Пра нейчыя пакуты. Federowski, 103, 242. ≺ Конь грабежны - конь, «забраны ў шкодзе» (тлум. М. Федароўскага).
      глядзець як конь з-пад дугі. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчы насцярожаны, незадаволены погляд. Юрчанка, 187.
      глядзець як конь на падкову. Мсцісл. Жарт. Пра здзіўлены, няўцямны погляд. Юрчанка, 187.
      глядзець як конь на салядэру (на салідэру). Маст., Навагр. Іран. Пра прагны, сквапны погляд на каго-н. Даніловіч, 230. ≺ Салядэра - сырадой.
      грукаць як конь капытамі. Няўхв. Пра чалавека з цяжкой хадой, моцным топаннем, грукатам. Янк., Пар., 44.
      грыву задзёр як конь. Няўхв. Пра позу чалавека з узбуджана узнятай галавой. Нос., 29.
      Дзеўка - не конь, збрую не надзенеш. Прык. Пра немагчымасць так проста падпарадкаваць дзяўчыну. Янкоўскі 1971, 41.
      дрыгаць нагамі як конь у пякоту. Лаг. Насмешл. Пра чалавека, які перабірае нагамі, неспакойна пераступае з нагі на нагу. Гілевіч 2007, 23.
      дыхаць як конь удушлівы. Ваўк. п. Няўхв. Пра цяжкое дыханне, сапенне каго-н. Federowski, 90.
      есці як спісаны конь. Гродз., Шчуч. Іран. Пра прагнае, ненасытнае спажыванне ежы. Даніловіч, 251.
      жлукціць як конь. Мсцісл., Пух. Няўхв. Пра чалавека, які многа і прагна п'е. Бялькевіч, 167; Высл., 319. ≺ Жлукціць - тут: піць доўга і многа.
      зарагатаць бы конь. Ваўк. п., Слуцк. Пра гучны непрыемны смех каго-н. Federowski, 350; Сержпутоўскі 1999, 108.
      заскакаць як конь, якога першы раз узялі ў аброць (уціснулі ў аглоблі). Мін. Няўхв. Пра чыю-н. рашучую нязгоду, супраціўленне, пярэчанне. ЛЦ, 32.
      здаровы як конь. Ваўк. п. Лоеў., Брасл., Докш., Мін. Ухв. Пра моцнага, дужага чалавека. Federowski, 353; Высл., 327; Добр., Смол., 222; Янкова, 290; СПЗБ 4, 171.
      ісці як конь ступае. Янк., Пар., 80. Тое, што грукаць як конь капытамі.
      лезці як конь у хамут. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, якому неахвотна брацца за справу. Юрчанка, 187.
      лізнуць як конь. Ваўк. п. Іран. Пра хапанне адразу вялікага кавалка ежы. Federowski, 167.
      лупаты як конь. Шчуч. Няўхв. Пра вялікія непрывабныя вусны, непрыгожы выраз твару каго-н. СПЗБ 2, 685.
      лупу атвесіць як конь. Паст. Няўхв. Пра непрывабны выраз твару каго-н. СПЗБ 2, 684.
      лыбіцца як конь на авёс. Слуцк. Насмешл. Пра нейчы прагны задаволены позірк. Высл., 341. ≺ Лыбіцца - усміхацца.
      лындаць як той конь, катораму німа чаго есьці вясной. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які валочыцца ў пошуках нейкай спажывы, карысці. СЦБ, 217.
      махаць галавою як конь ад аваднёў. Глыб. Няўхв. Пра чалавека, які ўвесь час паддаквае, толькі і згаджаецца. АВНЛ.
      набожны як конь падарожны. Ваўк. п. Іран. Пра зусім не набожнага чалавека. Pietkiewicz, 194.
      набожны як святога Юр'я конь. Слуцк. п. Шейн, 478. Тое ж.
      набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Federowski, 131. Тое ж.
      навастрыць вушы як конь, пачуўшы ваўка. Мін. Пра чалавека, які стаў уважлівым, адчуўшы небяспеку. ЛЦ, 72.
      нягідкая як конь. Ушацк. Іран. Пра звычайную, не вельмі прывабную кабету. Барадулін, 111.
      пажаніліся, што малады конь і стары конь спрэгліся. Мядз. Няўхв. Ці то пра суладнасць рознаўзроставых сужонкаў, ці то наадварот. Янк., Дыял., І, 217; АВНЛ.
      памагаць як стары конь мацеры. Гродз. Іран. Пра адсутнасць якой бы ні было дапамогі. Даніловіч, 253.
      патрэбны як стары конь воўку. Маладз. Іран. Пра штосьці не вельмі прывабнае. Высл., 363.
      прайсці як конь па градах. Асудж. Пра кагосьці, хто зруйнаваў, патаптаў напрацаванае. Янк., Пар., 129.
      пудлівы як конь. Краснап. Пра пуглівага, асцярожнага чалавека. Бялькевіч, 358.
      раўсці як конь. Стаўб. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык. МК, 312.
      Робіш як конь, ясі як воўк. Дзятл. Жарт. Пра цяжкую працу і адпаведную патрэбу ў ежы. Арх. Гр.
      скакаць як цыганскі конь. Крыч. Няўхв. Пра значныя няшчырыя захады чалавека. Бялькевіч, 483.
      спыніцца як стары конь перад канавай. Хоц. Няўхв. Пра нерашучага, асцярожнага чалавека. ЛЦ, 58.
      стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Маладз. Пагардл. Пра чалавека, які трымаецца абыякава. ФА.
      трухаць ек конь. Жытк. Насмешл. Пра няспешную хаду чалавека. ТС 5, 157.
      трэсці галавою як конь ад мух. Хоц. 1. Насмешл. Пра чалавека з доўгімі непрычасанымі валасамі, якія ён мусіць пастаянна адкідваць з твару. 2. Пра чалавека, які пастаянна паддаквае. ЛЦ, 75.
      трэсці галавою як конь у горач. Зэльв. СРЛГ, 57. Тое ж.
      уздыхаць як конь над пустым цэбрам. Рэч. Пра таго, хто цяжка ўздыхае. Гор., Руд., 255.
      узрагатацца як конь. Няўхв. Пра чалавека, які моцна, гучна разрагатаўся. Носович, 55.
      унурыцца як конь над пустой кармушкай. Брэсц. Пра незадаволены, але скароны выгляд чалавека. ЛЦ, 75.
      фыркаць як конь. Лаг. Няўхв. 1. Пра сапенне, фырканне чалавека. 2. Пра таго, каму ўсё не ў гумор. Высл., 407.
      храпсці як конь каля аўса. Ветк. Пра таго, хто храпе ў сне. Гор., Руд., 255.
      цягнуць бы конь на млыне. Драг. Пра чалавека, якому даводзіцца цяжка працаваць. Нар. лекс., 222.
      Чалавек ўбогі як конь бязногі. Прык. Пра беднага і таму бязвартаснага чалавека. ПП 1, 407.
      Шчасце не конь - у аглоблі не запражэш. Маладз. Прык. Пра немагчымасць проста кіраваць сваім шчасцем ці знаходзіць яго. ПП 2, 422.
      Жытка - не конь, пугаю не адсцябнеш. Прык. Пра немагчымасць падагнаць або рэзка павярнуць жыццё. Янкоўскі 1971, 41.
      як конь на градах. Докш. Асудж. Пра чалавека, прысутнасць якога шкодная. Янк., 445; АВНЛ.
      як конь раўці. Лід., Стаўб. Няўхв. Пра моцны, голасны плач. МК, 312.
      як конь стаенны. Іўеў. Пра здаровага чалавека. Сцяшковіч, 615. // Беларускія народныя параўнанні
    2. КОНЬ // Эпітэты
      КОНЬ. 1. Пра шпаркага, гарачага, натурыстага каня; пра каня спакойнага, паслухмянага: агністы, быстры, гарачы, гуллівы, імклівы, крылаты, лёгкі, нервова-чуйны
    3. конь (род. каня) м.
      1. лошадь ж.; конь;
      2. шахм. конь;
      3. спорт. конь;
      па конях! по коням!;
      ні па кані, ні па аглоблях ни нашим, ни вашим;
      ход канём ход конём;
      траянскі к. троянский конь;
      не па кані корм не в коня корм;
      быў к., ды з'ездзіўся погов. укатали (уходили) сивку крутые горки;
      куды к. з капытом, туды і рак з клюшняй погов. куда конь с копытом, туда и рак с клешнёй;
      доранаму (даронаму) каню ў зубы не глядзяць посл. дарёному коню в зубы не смотрят;
      з чужога каня і ў гразі злазь посл. с чужого коня среди грязи долой;
      пабыць на кані і пад канём погов. пройти огонь, воду и медные трубы;
      к. на чатырох нагах і то спатыкаецца посл. конь о четырёх ногах да спотыкается; и на старуху бывает проруха // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    4. конь // Жывёльны свет
      конь, буйная свойская аднакапытная жывёліна, якая выкарыстоўваецца для перавозкі людзей і грузаў, а таксама для верхавой язды. агульная назва: конь м.,
    5. конь м. — лошадь, конь // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
    6. конь м. конь, РВ каня, каню, канём, кані; мн. коні (з ліч. 2, 3, 4 кані), РВ коней, коням, коньмі, конях // Граматычны назоўніка
    7. Калі конь ня выліняў да Яна, дык пускай яго да другога пана. — Сялянская прыкмета аб тым, што калі конь посьле зімы не паправіўся да 24 чэрвеня, дык прадавай, бо наступнай зімы не перажыве. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. Был конь, да изъездился — Быў конь, ды з'езджаны, быў хлеб, да з'едзены = Быў ляснічым, а цяпер нічым = Быў піўнічым, а застаўся нічым = Быў калісьці Яўхім, ды цяпер чорт яго ўхапіў // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    9. Конь Малый (созвездие)Конь Малы // Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел (БНТ)
    10. Сем жыдоў ня воз, абы конь павёз. — Жартам прыказваюць, калі на адзін воз насядзе шмат людзей. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. Старый конь борозды не портит — І ў старой печы агонь добра гарыць = Дзе старыя кусты, той двор не пусты = Стары вол ніколі баразну не скрывіць (не сапсуе) = Сівы, але маю кавалак сілы = Стары гаворыць - гародзіць, ды на праўду выходзіць = Стары са шляху не звядзе // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    12. Куды конь з капытом, туды й рак з клюшняй. — Высьмейваюць таго, хто сьлепа наследуе іншых. // Прыказкі Лагойшчыны
    13. Празь сілу й конь ні вязе. — Каб чалавеку звыж ягонай сілы работы не давалі. // Прыказкі Лагойшчыны
    14. конь 33д // Клясычны правапіс
    15. конь м. РВ каня, каню, канём, кані; мн. коні (з ліч. 2, 3, 4 кані), РВ коней, коням, коньмі, конях // Граматычны назоўніка 2013
    16. конь каня, -ні, мн. коні, -ней; з ліч. 2, 3, 4 - кані // Слоўнік беларускай мовы
    17. Шкадуя, як стары конь маціры. — Прыказваецца, калі нейкі бяссумленны прайдзісьвет гавора, што ён некага пашкадаваў ашукаць. // Прыказкі Лагойшчыны
    18. Куда конь с копытом, туда и рак с клешней — І жук, і жаба, і чорт, і баба = Каваль каня куе - і жаба нагу дае = Як каня куюць, то й жаба нагу настаўляе // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    19. Конь на чатыры нагі, а спатыкаіцца. — Прыказвае той, хто памыліўся ў гутарцы. // Прыказкі Лагойшчыны
    20. стары
      ныць бы стара баба. Гл. баба.
      як у старага вераб'я калена. Гл. верабей.
      губы развесіць як старая кабыла. Гл. кабыла.
      кашляць як старая баба. Гл. баба.
      раскірачыцца як старая баба. Гл. баба.
      сварлівы як старая баба. Гл. баба.
      як гарэлка старая, так і дзеўка маладая. Гл. гарэлка.
      валасы сівыя як у старой бабы. Гл. баба.
      жыць як старой авечцы. Гл. авечка.
      пад'ясі ад сына хлеба як ад старой курыцы яек. Гл. курыца.
      поле як старой бабе сесці сраць. Гл. баба.
      прывязацца як чорт да старой ігрушы. Гл. чорт.
      сядзець наверсе як зуб у старой бабы. Гл. зуб.
      угадзіць [каму] трудней як кату старой паненкі. Гл. кот.
      як старой бабе сесці. Гл. баба.
      ліпець як тое гнілое да старое дзераво. Гл. дзераво.
      крычаць як на старога. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што моцна крычыць на кагосьці. ЛЦ, 83. ≺ У архаічным грамадстве нямоглага старога крыўдзілі, яго не шанавалі.
      смачна як старому маладая жонка. Насмешл. Пра чалавека, якому нешта вельмі да густу. Фед. Арх.
      трэба як старому каню маці. Гл. конь.
      барабаніць як стары барабан. Гл. барабан.
      бурчаць як стары. Ушацк. Няўхв. Пра маладога чалавека, які мае благі настрой, незадаволена некага папракае, ушчувае. МК, 172.
      гаворыць як стары. Івац. Пра дзіця, падлетка, які разважае па-даросламу. ЗЗайкі.
      закопчаны як стары гаршчок. Гл. гаршчок.
      зморшчыцца як стары. Сміл. Няўхв. Пра выраз твару маладога чалавека, які залішне моршчыцца. Шатэрнік, 118.
      крэктаць як стары дзядулька. Гл. дзядулька.
      маўчаць як стары казёл. Гл. казёл.
      памагаць як стары конь мацеры. Гл. конь.
      патрэбны як стары конь воўку. Гл. конь.
      плесці як стары дзед кашалі. Гл. дзед.
      разбалбатацца як стары цецярук. Гл. цецярук.
      разлезлы як стары грыб. Гл. грыб.
      разбурчэцца як стары кот. Гл. кот.
      раскіснуць як стары грыб. Гл. грыб.
      спыніцца як стары конь перад канавай. Гл. конь.
      танцаваць як стары воўк у піліпаўку. Гл. воўк.
      уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь.
      чоўкаць як стары. Гродз. Няўхв. Пра чалавека, што гучна жуе, чмякае, чоўкае. Цыхун, 163.
      як стары. Ваўк. п., Слон. Івац. Пра дзіця, якое разважае не па-дзіцячаму, цікавіцца клопатамі дарослых. Federowski, 359; Высл., 431; ЗЗайкі.
      як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк.
      як стары маслюк. Гл. маслюк.
      цвісці як стары мухамор. Гл. мухамор.
      драцца як старыя гаці. Гл. гаці.
      як старыя рэзгіны. Гл. рэзгіны.
      хітрыя як старыя. Слон. п. Ухв. Пра хітрых разважлівых дзяцей, падлеткаў. Federowski, 52. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021