Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт кот знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (158)
  • Усе энцыкляпэдыі (15)
    1. кот
      аддрэнчыць як ката. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 10. ≺ Аддрэнчыць - моцна набіць. Тое, што біць як шкоднага (благога) ката.
      біць як шкоднага (благога) ката. Астр., Навагр. Няўхв. Пра моцнае біццё каго-н. Даніловіч, 265.
      блішчаць як у ката вочы. Мін. Пра нейкія слабыя агеньчыкі ў цемры. Высл., 287.
      блішчаць як у ката яйцы. Нясв. Здзекл. Вульг. Пра нешта занадта бліскучае, часцей пра боты. ФА.
      валіць як на ката. Мсцісл. Асудж. Пра перакладванне сваёй віны на іншага. Юрчанка, 174.
      везці абы сярлівага ката ў мяшку. Івац. Здзекл. Вульг. Пра шкоднага чалавека, якога вязуць на кару. ФА.
      ганяць як ката. Няўхв. Пра чалавека, якога адусюль ганяюць. Янк., Пар., 38.
      захавацца што, у каго як у ката за лапаю пясок. Лід. Іран. Пра чалавека, які ніяк не можа трымаць нешта ў сакрэце. Даніловіч, 258.
      Злосці поўны косці, а сілы як у ката. Леп., Мядз. Прык. Насмешл. Пра злоснага, але слабога чалавека. ФА; ЗВалодзінай.
      капцюрэ як у ката. Сміл. Жарт. Пра чыесьці доўгія вострыя пазногці. Шатэрнік, 130.
      лёгка як ката з печы скінуць. Мсцісл. Жарт. Пра лёгкую, простую справу. Юрчанка, 186.
      любіць як сабака ката. Гл. сабака.
      надзеяцца як на ката: кілбаскі адрэжа, схваціць і катане. Мсцісл. Іран. Пра безнадзейныя, марныя спадзяванні на каго-н. Юрчанка, 174.
      напужаць як ката шкваркаю. Капыл. Іран. Пра ніякае не палоханне, а наадварот пра заахвочванне. ФА.
      настрашыць як ката скваркаю. Слон. Іран. Высл., 353. Тое ж.
      не адцягнеш як ката ад мышы. Мін. Жарт. Пра чалавека, увага якога моцна да нечага прыцягнутая. Высл., 354; Санько, 160.
      пацягнула як ката на варацакі. Ушацк., Лаг. Насмешл. Пра непрыгожы нутраны поцяг чалавека на нядобрую справу. Барадулін, 115; Гілевіч, 24.
      прывезці што як ката ў мяшку. Паст. Няўхв. Пра нешта невядомае. СПЗБ 2, 243.
      разбегчыся як мышы ад ката. Гл. мыш.
      таўкці як ката. Лоеў. Насмешл. Янкова, 356. Тое, што біць як шкоднага (благога) ката.
      цягаць як ката за хвост. Хоц. Няўхв. Пра нейкую валакіту, сумысную цяганіну, марнаванне часу. Бялькевіч, 457.
      грызуцца як сабака з катом. Гл. сабака.
      дзерціся як сабака з катом. Гл. сабака.
      жарты як у мышы з катом. Гл. мыш.
      даць як кату пад'есці. Карэл., Лаг. Няўхв. Пра малую колькасць нечага, часцей ежы. Мін.-Мал., 1974, 186; АВНЛ.
      есці як кату. Лаг., Леп., Івац. Высл., 317; Янк., 406; ЗЗайкі. Тое ж.
      падыходзіць што каму як кату аброць (лапці). Маст., Свісл. Іран. Пра адзенне, яго частку, якое зусім не падыходзіць каму-н. Даніловіч, 230.
      угадзіць каму трудней як кату старой паненкі. Насмешл. Пра цяжкасці ў адносінах з капрызным чалавекам. Ляцкий, 47.
      чэсць як кату ў мяху. Насмешл. Пра здзеклівыя адносіны да чалавека. Дуб., Нар., 1.
      як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, якому нечага вельмі хочацца, але тое немагчыма дастаць. ЛЦ, 54.
      як кату ў мяху. Віл. Насмешл. Пра чалавека ў дрэнных, невыносных абставінах. МК, 311-312; Юрчанка 1977, 214.
      дзяруцца як каты. Докш. Асудж. Пра вельмі нядружных, варагуючых людзей. Высл., 313.
      драцца як два каты ў адном мяшку. Ваўк. п. Насмешл. Пра вельмі нядружных, варагуючых людзей. Federowski, 95.
      згодны як два каты ў вадном мяшку. Ваўк. п. Іран. Federowski, 354. Тое, што сябраваць як два каты ў мяху.
      сябраваць як два каты ў мяху. Іран. Пра адсутнасць дружбы, бясконцае варагаванне. Санько, 186.
      як каты мармочуць. Віл. Асудж. Пра сучасныя песні. Гілевіч 2007, 121.
      аблізвацца што кот на сала. Сміл., Бярэз. Насмешл. Пра сквапнае на нешта пагляданне, жаданне. Шатэрнік, 4; Янк., 395; Ройзензон, 67; ФА.
      адточаны як кот на смятане. Бялын., Круп. Ухв. Пра добра дагледжанага чалавека. Яўсееў, 15; КВДУ.
      баяцца як кот квакухі. Мсцісл. Жарт. Пра страх перад кімсьці агрэсіўным, злосным. Юрчанка, 187.
      баяцца як кот сабакі. Насмешл. Пра сапраўдны страх перад кім-н. Янк., Пар., 13.
      бегчы як кот ад квакухі. Мсцісл. Насмешл. Пра шпаркія ўцёкі ад каго-н. Юрчанка, 187.
      брыдзіцца чым як кот салам. Ваўк. п. Іран. Пра прагнае жаданне чаго-н. з ежы. Federowski, 43.
      бурчаць як кот. Мсцісл. Няўхв. Пра незадаволенае бурчанне, выгаворванне. Юрчанка, 187.
      важдацца з чым як кот са здохлай мышшу. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які залішне з нечым цацкаецца. Высл., 290.
      валачы што як кот селядца. Ваўк. п., Нясв. Насмешл. Пра чалавека, які нешта сквапна павалок. Federowski, 326; ФА.
      вылупіцца як кот. Няўхв. Пра нейчы асаблівы погляд. Янк., Пар., 30.
      вылупіць вочы як кот. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
      вылучвацца як кот. Лельч. Жарт. Пра нейчае пешчанне, пацягванне, выгібанне. Кучук, Малюк, 22. ≺ Вылучвацца - пацягвацца, выгінаць спіну.
      вытрашчыць вочы як кот на гліне. Слон. Няўхв. Пра нейчы характэрны пагляд. Высл., 299.
      глядзець (пазіраць) на што як кот на сала (каўбасу, масла). Карэл., Слон., Мін., Хоц., Петр. Жарт. Пра нейчы прагны, сквапны позірк. Янк., 402; Высл., 305; ЛЦ, 50.
      глядзець як кот на труса. Відаць, пра злосны, драпежны погляд. Янк., 402.
      гуляць (граць, дражніцца) як кот з мышкаю. Ваўк. п., Івац., Слон., Хойн. Няўхв. Пра чалавека, які доўга з нечым забаўляецца, цацкаецца. Federowski, 121; Высл., 309; Мат. Гом., VI, 174; ЗЗайкі.
      дарвацца як кот да рыбы (да сала). Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які атрымаў доступ да нечага жаданага. ЛЦ, 51.
      дзівіцца як кот на аўцу. Мсцісл. Жарт. Пра нейчы здзіўлены, няўцямны позірк. Юрчанка, 174.
      дзярушчы (дзярэцца) як [той] кот. Гродз. п., Сміл. Няўхв. Пра задзірлівага, драпежнага чалавека. Federowski, 95; Шатэрнік, 87.
      драцца ногцямі як кот кіпцюрамі. Сміл. Няўхв. Пра таго, хто ў бойцы пускае ў ход пазногці. Шатэрнік, 178.
      душыць як кот мышэй. Ваўк. п. Пра бязлітаснае распраўленне са слабейшымі альбо ворагамі. Federowski, 89.
      жмурыцца што кот на кілбасы. Мсцісл. Пра сквапны задаволены позірк на ласошчы. Юрчанка 1977, 230.
      жмурыцца як кот на сонцы. Кплів. Пра нейчы асаблівы прыжмураны пагляд. Янк., 407.
      жывучы (жывушчы) як кот. Навагр. п., Івац., Зэльв., Сміл., Маладз., Чэрв. Ухв. Пра загартаванага жыццяздольнага, жыццястойкага чалавека. Federowski, 373; Шатэрнік, 95; Нос., 43; Мін.-Мал., 1974, 59; СПЗБ 2, 163; Сцяцко 2005, 43; ЗЗайкі.
      жыць (дружаць, любіцца) як кот з сабакам. Ваўк. п., Маз., Івац., Іўеў., Сміл., Стаўб., В.Дзв. Іран. Пра людзей, якія варагуюць, пастаянна сварацца. Дуб., Нар., 1; Шатэрнік, 96; Высл., 321; МК, 312; Янк., 413; Pietkiewicz, 391, 403; СПЗБ 2, 171; ЗЗайкі.
      збродаваць па хаце як [той] кот. Дзярж. Няўхв. Пра чалавека, які ўсюды шукае сабе лёгкай спажывы. Нар. слов., 32. ≺ Збродаваць - лазіць усюды, шукаючы ежы.
      іграць як кот на цымбалах (на раялі). Мін. Іран. Пра чалавека, які зусім не ўмее іграць. ЛЦ, 32.
      каго хоць з даху скінь, а ён як кот стане на ногі. Мін. Ухв. Пра жывучасць каго-н. ЛЦ, 37.
      кешкацца як кот з селядцом. Няўхв. Пра чалавека, які доўга і марудна займаецца нечым не вартым. Янук., 31. ≺ Кешкацца - забаўляцца, а таксама варушыцца.
      кідацца як [той] кот, што ўвяз у мокрай гліне. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, што роспачна кідаецца ў цяжкіх абставінах. ЛЦ, 71.
      круціцца як кот вакол гарачага малака (вакол гарачай кашы). Мін. Насмешл. Пра чалавека, які ніяк не адступаецца ад нечага, яму пакуль не даступнага. ЛЦ, 71.
      ласаваць на каго/што ек кот на сало. Жытк. Насмешл. Пра ласы, сквапны погляд. ТС 3, 14.
      ласы як кот на каўбасы. Гродз., Ваўк. п., Зэльв., Маз., Маст., Нясв., Гродз. Кплів. Пра ласага чалавека. Federowski, 140; Pietkiewicz, 377; Сцяшковіч, 597; Антырэліг. казкі, 200; Ахрым., 15; Высл., 340; Цыхун, 185.
      лашчыцца (ласіцца) як кот. Слон. Ухв. Пра ласкавага альбо ліслівага чалавека. Federowski, 169; Янк., Пар., 94; Высл., 340.
      лезці як кот у вазона. Хоц. Насмешл. Пра нейчае нахабнае імкненне куды-н. Сцяшковіч, 615.
      лыпаць вачыма як кот у дыме. Ашм. Няўхв. 1. Пра частае міганне, лыпанне вачыма. 2. Пра чалавека, якому няёмка, няма куды дзець вочы. Даніловіч, 230.
      ляжаць як кот на печы. Няўхв. Пра лянівага чалавека, які любіць выгоду. Ройзензон, 73.
      ляпнуць ек кот на чэрэн. Жытк. Няўхв. Пра нейчае нечаканае, раптоўнае з'яўленне. ТС 5, 313-314.
      мармытаць як кот. Слон. п. Няўхв. Пра невыразную гаворку. Federowski, 118.
      моцна як кот убрыкнуў. Іран. Пра нешта зусім нямоцнае, невыразнае. Янк., Пар., 104.
      на сэрцы як кот пацарапаў. Пра чалавека, якому шчыміць сэрца, які моцна перажывае. БФГ, 171.
      надуць лупы як кот на крупы. Бераст. Насмешл. Пра чалавека надзьмутага, пакрыўджанага. Даніловіч, 120.
      наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Карэл. Ухв. Жарт. Пра чалавека, які даволі наеўся смачнага. Высл., 351.
      напіцца як кот маслянкі. Свісл. Няўхв. Пра залішне, празмерна п'янага чалавека. Даніловіч, 230.
      насіцца як кот з салам. Ваўк., Сак. п., Рэч., Докш., Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які доўга носіцца з нейкай справай, прадметам і выхваляецца. Dybowski, 15; Federowski, 198; Pietkiewicz, 380; Высл., 356; МК, 312.
      насіцца як кот з мышшу. Мсцісл. Юрчанка 1977, 229. Тое, што насіцца як кот з салам.
      насіцца як кот з селядцом. Капыл., Уздз., Свісл., Смарг. Няўхв. Шатэрнік, 171; Высл., 356; Даніловіч, 230. Тое, што насіцца як кот з салам.
      насіцца як кот угарны. Шум. Няўхв. Пра чалавека, які шмат мітусіцца без толку. КВДУ.
      нашкодзіць як кот. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які шкодзіць спадцішка. ЛЦ, 61.
      няма як кот пазлізаў. Мсцісл. Пра поўнае знікненне нечага без следу. Бялькевіч, 369.
      павадзіцца хадзіць куды як кот у сала. Хоц. Няўхв. Пра частае наведванне таго месца, дзе можна пажывіцца, паласавацца. Бялькевіч, 357.
      пагана бы начэ кот насраў на сэрца. Рэч. Вульг. Пра непрыемнае адчуванне ў роце пасля пераядання альбо перапою. Пяткевіч, 570.
      паглядаць як кот на сала. Касц. Няўхв. Пра нейчы сквапны, хцівы погляд. Бялькевіч, 478.
      пагуляць як кот на жарнах. Смарг. Іран. Няўхв. Пра нейчае няўдалае, прыкрае гулянне. Сцяшковіч, 615.
      падскокваць як кот на гарачай блясе (патэльні). Жарт. Пра чалавека, якога нечым данялі. Янк., 418; Санько, 69.
      падскочыць як ашпараны кот. Мін., Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, якога раптам моцна ўразілі. ЛЦ, 73.
      пацягнуцца як кот без малака. Ваўк. Пра пакрыўджанага чалавека, жаданні якога не апраўдаліся. ФА.
      піць што як кот валяр'янку. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які паспешліва, прагна нешта п'е. Юрчанка, 187.
      плюшчыцца як кот. Петр. Пра чалавека, які седзячы дрэмле, плюшчыць вочы. Мат. Гом., VI, 194.
      прыбіцца як кот памыйны. Карэл. Зласл. Пра валачашчага чалавека, які прыстроіўся да некага жыць, харчавацца, можа, зайшоў у прымы. Высл., 369.
      прыбрацца як кот у сваты. Шчуч. Жарт. Пра некага прыбранага. СПЗБ 4, 123.
      прыгрэцца як кот на сонцы. Светл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесь утульна прыстроіўся. Высл., 370.
      прыжмурыцца як [той] кот. Сміл. Насмешл. Пра нейчы характэрны выраз твару. Шатэрнік, 228.
      прыкрадацца як кот да мышэй. Пра кагосьці, хто асцярожна набліжаецца да ахвяры. Ройзензон, 76.
      пяяць як кот курню. Беш. Насмешл. Пра мурлыканне, ціхае напяванне песні сабе пад нос. АВНЛ.
      разбурчэцца як стары кот. Мсцісл. Насмешл. Пра нечым незадаволенага чалавека, які мармыча сабе пад нос. Юрчанка 1998, 15.
      размармытацца як кот. Трак. Насмешл. СПЗБ 4, 258. Тое ж.
      скокнуць як кот на мыш. Пра нейчы рашучы драпежны выпад. Янк., 427.
      спаць як кот зімою. Капыл. Насмешл. Пра ахвотніка доўга паспаць. ДА.
      спрытны як кот. Ухв. Пра ўвішнага, лоўкага, хуткага чалавека. Высл., 388.
      сунуцца як кот з хвастом. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які ўсюды імкнецца паспець, умяшацца. Юрчанка 1977, 214.
      сядзець як кот у красках. Мін. Пра прыемнае, утульнае пачуванне сябе дзе-н. Высл., 394.
      сядзець як кот у смаляках. Ганц. 1. Насмешл. Пра нейчае падскокванне, пакручванне. 2. Ухв. Пра ўтульнае пачуванне сябе ў цёплым месце. ФА.
      так працуе бы кот плача. Насмешл. Іран. Пра невялікую працу кагосьці. Станкевіч, 165.
      увыкнуць як кот у сала. Мсцісл. Няўхв. Пра пастаяннае імкненне да нечага. Бялькевіч, 77.
      унадзіцца як кот да чужога (у чужое) сала. Маз. Няўхв. Пра чалавека, які здабывае сабе ежу, пасягаючы на чужое. Высл., 405; Ляцкий, 50.
      унадзіцца як кот у каўбасы. Лях. Жарт. Пра ахвотніка да нейкае стравы, нейкіх учынкаў. Мат., 130.
      ускочыць як кот у рашчыну. Докш. Насмешл. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю. ФА.
      утаропіцца як кот у мыш. Івац., Мін. Насмешл. Пра нейчы хцівы, пільны погляд. ЛЦ, 126; ЗЗайкі.
      уцячы як нашкодзіўшы кот. Мін. Няўхв. Пра ўцёкі нашкодзіўшага чалавека. Часта пра хлоца, які пакінуў падманутую дзяўчыну. ЛЦ, 126.
      хадзіць як кот каля гарачай кашы. Маладз. Насмешл. Пра адсочванне нечага дужа пажаданага, але пакуль недаступнага. Высл., 411.
      хто як кот: сколькі весіць, столькі з'есць. Мядз. Пра чалавека, які многа есць. ПП 1, 252.
      цікаваць як кот. Пра чалавека, які некага адсочвае. Янк., 437.
      чаіцца як кот на мыш. Ваўк. п. Пра чалавека, які некага падпільноўвае, да некага падкрадваецца. Federowski, 61. ≺ Чаіцца - падпільноўваць, падкрадвацца.
      чапливый як кот. Смал. п. Няўхв. Пра зладзеяватага чалавека. Добр., Смол., 972.
      чатаваць як кот на мыш. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować). Тое, што чаіцца як кот на мыш.
      шкодны (шкадлівы) як кот. Ваўк. п., Бярэз., Івац. Асудж. Пра шкадлівага, зладзеяватага чалавека. Federowski, 299; Высл., 421; ЗЗайкі.
      шчаслівы як той кот, што дабраўся да смятаны. Мін. Жарт. Пра шчаслівага чалавека, які дабраўся да нечага жаданага. ЛЦ, 60.
      як збродлівы кот. Віл. Няўхв. Пра мужчыну з нясталымі паводзінамі. СПЗБ 2, 278.
      як кот лапаю. Мсцісл. Пра нейчы нязграбны, непрыгожы почырк. Юрчанка, 187.
      як кот лядачы. Свісл. Асудж. Пра дрэннага, нахабнага чалавека. Сцяшковіч, 615.
      як кот маленька. Стаўб. Жарт. Пра невысокую дзяўчынку. МК, 110.
      як кот марцовый. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 188. Тое, што як збродлівы кот.
      як кот мурлаты. Хоц. Няўхв. Пра лянівага тоўстага адкормленага чалавека. Бялькевіч, 358.
      як кот наплакаў. Ваўк. п., Івац., Капыл., Клецк., Леп., Стаўб., Хоц., Чэрык., Чэрв., Стол., Мін. Пра штосьці ў вельмі малой колькасці. Federowski, 150; МК, 312; ТС 3, 150; Pietkiewicz, 327; Янк., 417, 418; Нар. слов., 56; ЛЦ, 130; ФА; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
      як кот у марцы. Шчуч. Няўхв. Пра распуснага, разбэшчанага чалавека. Даніловіч, 230.
      Як кот шкадлівы, а як заяц баязлівы. Стаўб. Прык. Пра шкадлівага, баязлівага чалавека. ФА; Янкоўскі, 232.
      нота як у кота. Докш. Насмешл. Пра чалавека з непрыемным голасам, які блага спявае. Высл., 356.
      потягнуты як кота на смэтану. Стол. Насмешл. Пра нейчае прагнае жаданне чаго-н. АВНЛ. // Беларускія народныя параўнанні
    2. «Чорны Кот» // Антысавецкія рухі
      «Чорны Кот», беларуская антысавецкая партызанская арганізацыя. Паводле некаторых звестак, «Чорны Кот» быў арганізаваны ў 1944 (А.Міхальчанка называе іншую
    3. «Чорны Кот» // Беларускі нацыяналізм
      «Чорны Кот», беларуская партызанская арганізацыя. Па некаторых зьвестках, «Чорны Кот» быў арганізаваны ўжо 1944 г., па іншых - у 1945 г. Дзейнічала пад
    4. кот (род. ката) м. кот;
      марскі к. морской кот;
      чаротавы к. камышовый кот;
      кату па пяту от горшка два вершка;
      два каты ў адным мяшку два кота в одном мешке;
      глядзець, як к. на сала глядеть, как кот на сало;
      купіць ката ў мяшку купить кота в мешке;
      як к. наплакаў как кот наплакал; с гулькин нос;
      жыць як к. з сабакам жить как кошка с собакой;
      гуляць у ката і мышку играть в кошки-мышки;
      цягнуць ката за хвост тянуть кота за хвост;
      кату жартачкі, а мышцы смерць посл. кошке шутки, а мышке смерть;
      мінулася кату масленіца не всё коту масленица;
      насіцца, як к. з селядцом погов. носиться, как курица с яйцом // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    5. кот // Жывёльны свет
      кот, свойская жывёліна сямейства кашачых са звычкамі драпежніка, якая ловіць птушак і мышэй. агульная назва: каты мн. — агульн. (Мат. апыт.), кацькі мн.
    6. Кот наплакал — З жабіны прыгаршчы = З антонаву слязу = Зайцу на закуску = У адну столку = Можна на пальцы спячы = Толькі вочы мачаць = Як вароне (сароцы) на хвасце панесці = Як кату пад'есці = Кот за адзін абед з'еў // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    7. кот м. кот, РВ ката, кату, катом; мн. каты, РВ катоў, катам, катамі, катах // Граматычны назоўніка
    8. Кот (созвездие)Кот // Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел (БНТ)
    9. Ні гадзься кот сытым салам. — Пра ганарыстую асобу, што пагарджае людьмі вартнейшымі за сябе. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. Носіцца як кот зь сілядцом. — Калі нехта ня спускае зь языка гутаркі аб нейкай сваей улюблёнай рэчы ці аб сваім улюблёным чалавеку. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. кот ката, каце, катоў // Слоўнік беларускай мовы
    12. кот; кіса (ласк.) // Сінонімы (Клышка)
    13. кот м. РВ ката, кату, катом каце; мн. каты, РВ катоў, катам, катамі, катах // Граматычны назоўніка 2013
    14. Як кот наплакаў. — Калі нехта хваліцца, што ён шмат зрабіў работы, а ён у запраўднасьці нічога не зрабіў. // Прыказкі Лагойшчыны
    15. Пад старасьць і кот дурнея. — Аб старым, калі ён памыліцца, ці нешта недарэчнае скажа або зробе. // Прыказкі Лагойшчыны
    16. сала
      жыць як почка (нырка) ў садле. Гл. почка.
      аблізвацца што кот на сала. Гл. кот.
      аблізвацца як кот (сабака) на сала. Гл. кот.
      абрасці як нырка ў сала. Гл. нырка.
      дабрацца як кошка да сала. Гл. кошка.
      дарвацца як кот да сала. Гл. кот.
      дурны як сала. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, якому шмат не хапае, каб быць разумным. Federowski, 86.
      дурны як сала без солі. Свісл., Івац. Жарт. Даніловіч, 245; ЗЗайкі. Тое ж.
      дурны як сала без хлеба. Дзятл. Жарт. Высл., 316; ЛЦ, 42; ФА. Тое ж.
      жыць як сала ў бочцы. Гродз. Ухв. Пра забяспечанае, бестурботнае жыццё кагосьці. Даніловіч, 245.
      надаесці як горкае сала. Смарг. Раздраж. Пра чалавека ці прадмет, што вельмі надакучылі. ФА.
      павадзіцца хадзіць як кот у сала. Гл. кот.
      паглядаць як кот на сала. Гл. кот.
      скверціся як сала на патэльні. Глуск., Леп. Ушацк. Жарт. Пра нейчыя капрызы, нараканне, бурчанне. Янк., Дыял., ІІІ, 166; ЗВалодзінай.
      увыкнуць як кот у сала. Гл. кот.
      унадзіцца як кот да чужога (у чужое) сала. Гл. кот.
      як з жабы сала. Гл. жаба.
      як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Гл. кот.
      брыдзіцца як кот салам. Гл. кот.
      насіцца як кот з салам. Гл. кот.
      смачна як цукар з салам. Гл. цукар.
      як салам што памазаў. Слон. Ухв. Пра нейкую справу, што лёгка пайшла, зрушылася з месца. Высл., 430.
      жыць як нырка (почка) у сале. Гл. нырка.
      ласаваць ек кот на сало. Гл. кот. // Беларускія народныя параўнанні
    17. мыш
      прытаіцца як муш у крупе. Жытк. Насмешл. Пра ўладкаванне чалавека ў дужа выгадным месцы. ТС 4, 257.
      чуць ек муш зернета. Стол. Ухв. Пра вялікую чуйнасць некага, успрыманне па паху. ТС 5, 304.
      вугінуць як рудые мушы. Стол. Зласл. Пра бясследнае знікненне, прападанне ні за што. ТС 1, 135.
      аблезлы як рудая мыш. Рэч., Круп. Насмешл. Пра не надта імпазантны выгляд чалавека. Высл., 279; КВДУ.
      бегаць як мыш абсмаленая. Няўхв. Пра таго, хто бесталкова мітусіцца з вугла ў вугал пры ўяўнай небяспецы. Крэмнеў, № 103.
      бедны як царкоўная мыш. Чэрык., Мін. Насмешл. Пра зусім беднага чалавека. ЛЦ, 23.
      глядзець (вылезці) як мыш з дражджэй. Насмешл. Пра напаўсоннага, п'янага альбо здзіўленага чалавека. Дуб., 11; Рапановіч, 244; Нос., 24; Матэрыялы 1981, 116.
      глядзець як кошка на мыш. Гл. кошка.
      глядзець як мыш на крупы. Чашн., Чэрык., Бяроз., Дзярж. Насмешл. Пра прагны, зацікаўлены позірк на што-н. ЛЦ, 70; ФА; АВНЛ.
      глядзець як падклетная мыш. Насмешл. Станкевіч, 803. Тое ж.
      згінуць (змарнавацца, прапасці) як рудая мыш [у балоце]. Ваўк., Слон. п., Стаўб., Рэч. Пра марную гібель каго-н. Federowski, 354, 358, 244; Ройзензон, 71; МК, 216; Pietkiewicz, 387.
      лезці (шчаміцца) як мыш у мякіну. Мсцісл. Няўхв. Пра настырнае імкненне, пранікненне каго-н. туды, дзе выгадна. Юрчанка, 182.
      мокрая/мокры як мыш. Маг., Гродз. Жарт. Пра прамоклага альбо моцна спацелага чалавека. Высл., 347; Даніловіч, 235.
      мокры як рудая мыш. Лоеў. Жарт. ЛЦ, 72; Янкова, 312. Тое ж.
      надзьмуцца (дзьмуцца, надуцца, натапырыцца, пазіраць) як мыш на крупы. Дзярж., Івац., Пух., Сміл., Карм., Светл., Уздз., Капыл., Стол. Насмешл. Пра чый-н. надзьмуты, пакрыўджаны, незадаволены выгляд. Шатэрнік, 84, 166; Нос., 35; Сержпутоўскі 1999, 31, 88; Высл., 350; Нар. слов., 26, 58; Добр., 41; Ляцкий, 23; Мін.-Мал., 1970, 164; Высл., 350; Сцяшковіч, 616; Даніловіч, 235; Барысюк, Буян, 18; ЗЗайкі.
      надуцца як мыш на зярно. Нясв. ФА. Тое ж.
      нясмачна (у роце) як (бы) мыш глынуўшы. Здзекл. Пра прыкрае, непрыемнае адчуванне ў роце. Янк., 418.
      пазіраць як мыш з патрэп'я. Лаг. Жарт. Пра абыякавы позірк каго-н., хто заняў выгаднае месца. Varłyha, 903.
      папасціся як мыш у пастку. Віл. Насмешл. Здзекл. Пра чалавека, які праз цягу да спажывы трапіў у нявыкрутнае становішча. СПЗБ 3, 435.
      паставіцца як мыш на крупы. Гродз. Цыхун, 187. Тое, што надзьмуцца як мыш на крупы.
      пішчаць як мыш. Пра нейчы тоненькі піск. Янк., Пар., 128.
      прапасці як рудая мыш. Астр., Івац., Шчуч. Зласл. Пра бясследнае знікненне, прападанне ні за што. СПЗБ 4, 91; Сцяшковіч, 617; ЗЗайкі.
      прыцягнуцца як мокрая мыш. Мсцісл. Здзекл. Пра кагосьці, хто прыйшоў з вінаватым выглядам. Юрчанка 1977, 232.
      расцягнуць як мыш якую. Мсцісл. Няўхв. Пра лёгкую жорсткую расправу над кім-н. Бялькевіч, 126.
      скокнуць як кот на мыш. Гл. кот.
      скрабацца як мыш. Хойн. Насмешл. Пра чалавека, які ўвесь час нешта паціху чыніць. Высл., 428.
      спацець/упацець як мыш. Лаг., Мін., Гродз. Насмешл. Пра моцна ўпацелага чалавека. Varłyha, 142; ЛЦ, 74; Даніловіч, 235.
      схапіць як кошка мыш (мышку). Гл. кошка.
      сядзець ціха як мыш. Івац., Мсцісл., Гродз. Пра чалавека, які недзе прытаіўся, сцішыўся. Юрчанка 1977, 186; Ззайкі; Даніловіч 2008, 137.
      сядзець як мыш пад венікам (у веніку). Брасл., Івац., Мядз. Жарт. Пра чалавека, які ціха, баязліва, не праяўляючы сваё «я» працягвае існаванне ў няпэўных варунках. Рабкевіч, 197; ФА; ЗЗайкі.
      сядзець як мыш пад мятлой. Астр., Рэч., Стаўб., Пін., Стол. СПЗБ 3, 94; МК, 314; ЛЦ, 74; Барысюк, Буян, 25. Тое ж.
      сядзець як мыш у гарудзя. Ашм. Насмешл. Пра чалавека, які засеў у выгадным для яго месцы. СПЗБ 1, 103. ≺ Гаруд - аруд, засек.
      трапіць як мыш у пастку. Санько, 188. Тое, што папасціся як мыш у пастку.
      улезці як мыш у цеста. Пух. Асудж. Пра чалавека, які праз сваю прагнасць трапіў у нявыкрутную непрыемную сітуацыю. ЛЦ, 125.
      утаропіцца як кот у мыш. Гл. кот.
      худы як мыш з царквы. Насмешл. Пра беднага ці худога чалавека. Янк., 436.
      чаіцца як кот на мыш. Гл. кот.
      чатаваць як кошка на мыш. Гл. кошка.
      шалпатацца як мыш. Стаўб., Івац. Насмешл. Пра нейкія гукі, скрэбанне, шорах спадцішка. Нар. слов., 155; ЗЗайкі.
      шастаць як мыш па пастках. Слон. Іран. Пра чалавека, які чыніць нейкія дробныя, але рызыкоўныя справы. Высл., 355.
      шмыгнуць як мыш. Сен. Насмешл. Пра некага, што хутка і непрыкметна знік, схаваўся. Каспяровіч, 353.
      як мыш абсмаленая. Насмешл. 1. Пра чалавека, які выглядае непрыглядна. 2. Пра нейчыя мітуслівыя паводзіны. Санько, 71.
      як мыш у пастку ўпасці. Ваўк. п. Насмешл. Пра таго, хто трапіў у небяспеку, лёгка папаўся. Federowski, 321.
      гуляць (дражніцца) як кошка з мышаю. Гл. кошка.
      адна адной вышай - і ўсе як мышы. Брасл. Іран. Пра асоб, што выхваляюцца, не маючы на тое падстаў. Рабкевіч, 18.
      жарты як у мышы з катом. Слон. Пра благія жарты, калі аднаму пагражае смяротная небяспека. Высл., 318.
      не адцягнеш як ката ад мышы. Гл. кот.
      няма каго/чаго як мышы з'елі. Карэл. Насмешл. 1. Пра нематываваную адсутнасць чаго- альбо каго-н. 2. Пра непрыкметнае знікненне кагосьці альбо чагосьці. Высл., 357; Санько, 69.
      разбегчыся як мышы ад ката. Хоц. 1. Пра групу людзей ці жывёл, што хутка ці напалохана разбегліся ва ўсе бакі. 2. Насмешл. Пра людзей, што перапалохана адмовіліся ад сваіх пазіцый. ЛЦ, 120.
      разбегчыся як рудыя мышы. Старадар. ДА. Тое, што разбегчыся як мышы ад ката.
      распаўзлись як мыши, стог зъеўши. Смал. Насмешл. Пра людзей, што разышліся, учыніўшы шкоду. Добр., Смол., 783.
      рассыпацца як рудыя мышы па свеце. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што разышліся ў розныя бакі. Federowski, 259.
      важдацца як кот са здохлай мышшу. Гл. кот.
      насіцца як кот з мышшу. Гл. кот.
      ганяць як рудых мышэй. Рэч. Асудж. 1. Пра жорсткае пераследаванне каго-н. 2. Пра п'яніцу, які ганяецца за сваімі сямейнікамі. ЛЦ, 96.
      душыць як кот мышэй. Гл. кот.
      прыкрадацца як кот да мышэй. Гл. кот.
      што мышэй сабралася. Мсцісл. Насмешл. Пра вялікі збор людзей. Юрчанка 1977, 241. // Беларускія народныя параўнанні
    18. каўбаса
      наесціся як доктар параных каўбас. Гл. доктар.
      глядзець (пазіраць) як кот на каўбасу. Гл. кот.
      губы бы каўбасы. Слон., Слуцк. Абразл. Пра чые-н. тоўстыя вусны. Сержпутоўскі 1998, 43; Высл., 309; ЛА, 24.
      ласы як кот (поп, пан) на каўбасы. Гл. кот.
      унадзіцца як кот у каўбасы. Гл. кот.
      як у сабакі кілбаса на шыі. Гл. сабака.
      што кот на кілбасы жмурыцца. Гл. кот.
      вдэржыцьця як кувбаса на шыйі в субакы. Брэсц. Казалі, калі дзіця хутка зношвае адзенне. Скарбы, 106. // Беларускія народныя параўнанні
    19. смятана
      потягнуты як кота на смэтану. Гл. кот.
      белы як смятана. Слон., Івац. Пра чалавека з сівой барадой ці проста вельмі бялявага. Высл., 286; ЗЗайкі.
      цела бела бы смятана. Драг. Пра незагарэлага чалавека. Нар. лекс., 222.
      адточаны як кот на смятане. Гл. кот.
      качацца бы (як) сыр у смятане. Гл. сыр.
      наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Гл. кот.
      шчаслівы як той кот, што дабраўся да смятаны. Гл. кот. // Беларускія народныя параўнанні
    20. селядзец, гл. таксама следзь
      валачы як кот селядца. Гл. кот.
      трэба як солі да селядца. Гл. соль.
      кешкацца як кот з селядцом. Гл. кот.
      насіцца як кот з селядцом. Гл. кот.
      вымачаны як селядзец. Ваўк. п., Слон. Пра вымаклага пад кажухом, у балоце або моцна ўпацелага чалавека. Federowski, 344; Высл., 297. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021