Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт крычаць знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (110)
  • Усе энцыкляпэдыі (3)
    1. шумець I несов.
      1. в разн. знач. шуметь;
      лес шуміць лес шумит;
      самавар шуміць самовар шумит;
      2. см. крычаць 2;
      3. безл. шуметь;
      шуміць у вушах шумит в ушах;
      у галаве шуміць в голове шумит // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    2. Ваўкалак // Міфы Бацькаўшчыны
      зачараванне, Ваўкалакі радасна крычаць і становяцца людзьмі; б) трэба перакінуць цераз Ваўкалака суконны пояс, часам граблі, часам вілы так, каб кінуты
    3. брынклівы // Тлумачальны (вялікі)
      гук, голас). Дзядок бадзёра выйшаў на сцэну і, моцна прыстукваючы кіем аб падлогу, пачаў нешта натужліва крычаць тонкім, брынклівым голасам. Краўчанка.
    4. цыган
      выкручвацца як цыган на кірмашы. Няўхв. Пра чалавекакруцяля. Санько, 120.
      драць (запрасіць) што цыган за бацьку. Жлоб., Касц., Карм. Жарт. Пра таго, хто вельмі даражыцца, выстаўляе вялікія цэны. Высл., 313; ПП 1, 466.
      заліцца бы цыган сыроваткою. Стол. Насмешл. Пра чалавека, які моцна, залівіста, але без прычыны засмяяўся. Барысюк, Буян, 17.
      круціцца як цыган на долаце. Дзятл. Насмешл. Пра непаседлівага чалавека, якому не сядзіцца на адным месцы. Гілевіч, 165.
      круціцца як цыган на кермашы (ярмалку, ярмарку). Слон. п. Няўхв. Пра паводзіны чалавека, які камбінуе нейкія хітрыя справы. Federowski, 60; Dybowski, 7.
      любіць як цыган сляпую кабылу. Іўеў., Ашм., Мін., Івац. Іран. Пра нейкую ўяўную любоў, яе адсутнасць. Даніловіч, 262; Высл., 342; ЗЗайкі.
      мяняць работу як цыган куст. Здзекл. Пра гультаяватага летуна, што не знойдзе шчаслівага месца. Янкоўскі, 19.
      мяняць што як цыган коні. Ваўк. п, Івац. Няўхв. Пра ўчынкі чалавека, схільнага да гандлю. Federowski, 60; ЗЗайкі.
      пайсці ўгору як цыган па драбінах на неба. Слон. Насмешл. Пра кагосьці, хто хутка робіць кар'еру. Высл., 363.
      смяяцца як цыган сыраваткай. Лід. Кплів. Пра чалавека, што моцна без прычыны смяецца. Сцяшковіч, 621.
      так дорага хоча прадаць як цыган бацьку. Слон. Federowski, 60. Тое, што драць (запрасіць) што цыган за бацьку.
      таргавацца як цыган. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які надта таргуецца, расхвальвае свой тавар. Federowski, 60; ЗЗайкі.
      усесціся як цыган на тачыла. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што застыў у бяздзейнасці. ЛЦ, 36.
      хваліцца як цыган канём. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які выхваляецца без падстаў. Federowski, 59.
      хваліцца як цыган карослівай кабылай. Здзекл. Пра таго, хто непамерна хваліцца чым-, кім-н., хто не заслугоўвае такой пахвалы. Аксамітаў, 137.
      хто як цыган: як надзеніць надзетку якую, пакуль ня зваліцца носіць. Ушацк. Здзекл. Барадулін, 123.
      цьмяны, акурат як цыган. Мсцісл. Пра смуглага, загарэлага чалавека. Бялькевіч, 485.
      чорны як цыган. Ваўк. п., Драг. Пра смуглага чорнавалосага чалавека. Federowski, 66, 60; Нар. лекс., 222.
      душа мінчуецца бы коні ў цыгана. Гл. конь.
      У печы гарыць як у пана, а варыцца як у цыгана. Гл. пан.
      гардыкаць бы [тые] цыгане. Няўхв. Стол. Пра людзей, што голасна, шумна сябе паводзяць, крычаць. ТС 1, 195.
      трэба каму што як цыгану плуг. Мсцісл. Іран. Пра нешта недарэчнае ў пэўнай сітуацыі. Юрчанка, 202.
      цесна як цыгану на полі. Сак. п. Іран. Насмешл. Пра нежаданне цыгана працаваць на полі. Federowski, 59. // Беларускія народныя параўнанні
    5. карчма
      сэрца бы заезджая (заезная) карчма. Ваўк. п., Слуцк. Пра занадта адкрытага, даступнага, магчыма, і шчырага чалавека. Federowski, 273; Сержпутоўскі 134.
      адчыніць горла як вароты ў заезднай карчме. Гл. вароты.
      крык як у карчме. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі шумныя паводзіны людзей. Federowski, 152.
      крычаць як у карчме. Санько, 148. Тое ж.
      бегчы як шавец да карчмы. Гл. шавец. // Беларускія народныя параўнанні
    6. каршун
      біць каго як каршун курыцу. Мін. Пра рашучы моцны напад на кагосьці. Высл., 285; ЛЦ, 23.
      бяжыць як каршун ляціць. Бран. Няўхв. Пра хуткае перамяшчэнне з агрэсіўнымі намерамі. Расторгуев, 183.
      наляцець/прыляцець як каршун. Івац., Паст. Няўхв. Пра рашучае, драпежнае з'яўленне каго-н. СПЗБ 3, 138; ЗЗайкі.
      крычаць як на каршуна. Навагр. п. Пра гучны, настойлівы, рэзкі крык. Federowski, 138; Ройзензон, 72.
      разбегчыся хто куды як кураняты ад ценю каршуна. Гл. куранё. // Беларускія народныя параўнанні
    7. авечка, гл. таксама аўца
      адной - як авечка бляець: ні туды ні сюды. Сен. Пра чалавека, які пачувае сябе разгубленым і бездапаможным. ПП 2, 38.
      бляяць як авечка. Івац. Няўхв. Пра нейчыя стогны, нараканне, пустую гамонку. ЗЗайкі.
      Дару свечку, каб не была як авечка. Фальк. Пажаданне быць упэўненай у сабе. БВ, 42.
      дурны як авечка. Асудж. Пра чалавека недалёкага, які слаба арыентуецца ў справах. Янк., Пар., 56.
      жвакаць як авечка. Сен. Пагардл. Пра непрыгожую манеру есці. Каспяровіч, 107.
      задрыпаная як авечка. Сміл. Пагардл. Пра неахайную жанчыну, па аналогіі з воўнай гэтых жывёл, якая лёгка забруджваецца. Шатэрнік, 100.
      запырхаць як авечка. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які задыхаўся пры хадзьбе, бегу. МК, 145.
      пакорны як авечка. Пра пакорлівую, ціхмяную, сціплую асобу. БПФС, 22.
      чмякаць як тая авечка. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які пры спажыванні ежы робіць непрыемныя гукі. Шатэрнік, 306.
      як нявінная авечка. Мсцісл. Пра чалавека, які прыкідваецца невінаватым. Юрчанка, 192.
      шарыць вачыма як воўк па авечках. Гл. воўк.
      бабы як авечкі бягуць. Няўхв. Пра жанчын, што бягуць гуртам, адна за адной, не арыентуючыся. Высл., 283.
      баяцца як воўк авечкі. Гл. воўк.
      вэльваль як у пароснае авечкі ўсёроўно. Зэльв. Няўхв. Пра вялікі жывот. СРЛГ, 28. ≺ Вэльваль - жывот.
      збіцца як авечкі. Насмешл. Пра натоўп людзей. Янк., Пар., 69
      збіцца ў кучу як авечкі ў дождж. Чэрык. Пра натоўп людзей. ЛЦ, 106. Тое, што збіцца як авечкі.
      пладзіцца як авечкі ў хляве. Пра актыўнае размнажэнне каго-н. Federowski, 377.
      абірычыць (абстрыгчы, абубніць) каго як авечку. Стаўб., Сміл., Лаг., Лоеў. Асудж. Пра нестараннае, паспешлівае падстрыганне каго-н. Нар. слов., 83; Шатэрнік, 178; Мін.-Мал., 1977, 10; Янкова, 170; ТС 3, 240. ≺ Абірычыць - абстрыгчы нядбайна, нароўна.
      адбіць каго як авечку ад стада. Івац., Маладз. Спачув. Пра дэзарганізаванне каго-н., увядзенне яго ў няпэўны, роспачны стан. Высл., 280; ЗЗайкі.
      глядзець як воўк на авечку. Гл. воўк.
      Да пяці год пястуй дзіця як яечка, з сямі пасі як авечку - тады выйдзе на чалавечка. Гл. яечка.
      пацягнуць як воўк авечку. Гл. воўк.
      схапіць як воўк авечку. Гл. воўк.
      як старой авечцы жыць. Ваўк., Капыл. Спачув. Пра дрэннае жыццё. Сцяшковіч, 620; БД, 146.
      паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу (авечку). Гл. воўк.
      бы овэчка дурная. Драг. Няўхв. Пра бесталковую мітуслівую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
      крычаць бу овечкі тые кручоные. Жытк. Няўхв. Пра моцны, пранізлівы, непрыемны для слуху крык. ТС 5, 323.
      кашляць бы овэчка. Кам. Пра сухі часты кашаль. ЖН, 43.
      пакараны як гавечка. Ваўк. п. Спачув. Пра пакаранага, набітага чалавека. Federowski, 212. ≺ Авечка - бяскрыўдная жывёліна і вечная ахвяра.
      чатаваць каго як воўк гавечку. Ваўк. п. Пра пільнае адсочванне, вартаванне каго-н. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować). // Беларускія народныя параўнанні
    8. нечага II в знач. сказ. (не следует) нечего; (нет смысла - ещё) незачем, не к чему;
      ды тут і думаць н. да тут и думать нечего;
      н. спяшацца нечего (незачем, не к чему) спешить;
      н. крычаць нечего (незачем) кричать;
      н. было туды хадзіць нечего (незачем) было туда ходить // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    9. адхадзіць // Тлумачальны (вялікі)
      каго-н. чым-н. [Ахрэм:] На цябе не крычаць трэба, а вось гэтым кіем адхадзіць. Губарэвіч. Нават і пасля таго, як шафёр добра адхадзіў мяне скуранымі рукавіцамі
    10. дзядзінец // Беларуска-расейскі безэквівалентнай лексікі
      канцы дзядзінца, побач са стайнямі і аборамі. Якімовіч. Крычаць і смяюцца мужчыны, калёсы нахіляюцца, і Алёша падае ў траву на дзядзінец. Пташнікаў.
    11. зяпацькрычаць, груба казаць.
      Ды не зяпай ты, расчыніў зяпу, як хлеў, зяпло чортава. // Вушаччына (Барадулін)
    12. быдла
      крычаць на каго як на быдла [якоё]. Слон. Асудж. Пра грубую, з крыкам размову. Высл., 338. // Беларускія народныя параўнанні
    13. Халодная вайна // Этымалагічны фразеалагізмаў
      мамай і бацем. Ён на яе злуецца, крычаць пачынае, а яна быццам не заўважае яго (Я.Радкевіч. Сутокі дзён). Склаўся на аснове адпаведнага састаўнога тэрміна,
    14. Лясун // Міфы Бацькаўшчыны
      падобны на чалавека, але можа крычаць, як птушка, выць, як звяры і плакаць, як дзіця... Але гэта толькі ў лесе: як толькі ён выходзіць з лесу, усе гэтыя
    15. акамянець // Тлумачальны (вялікі)
      гора, хвалявання), стаць абыякавым да ўсяго. [Луізе] хацелася плакаць, крычаць, кудысьці бегчы, але сэрца акамянела ад крыўды, ногі не слухаліся. Шашкоў.
    16. hałasować // Польска-беларускі
      hałasować незак. шумець, гаманіць, крычаць
    17. каса
      Голы як біч, а востры як каса. Рэч. Прык. Жарт. Пра збяднелага, але задзірыстага чалавека. Pietkiewicz, 370.
      гостры як каса. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека з вострым, задзірыстым характарам. Federowski, 113.
      джыгацца як каса. Мсцісл. Пра апёкі крапівай. Юрчанка, 186.
      трапіць як каса на камень. Стол. Пра сутыкненне двух моцных характараў. Высл., 400.
      язык ходзіць як мянташка (мянта) па касе. Гл. мянташка.
      грыбоў хоць касу закладай. Пух., Слуцк. Ухв. Пра вялікую колькасць грыбоў. Мін.-Мал., 1970, 159; Сержпутоўскі 1999, 79.
      кідацца як жаба на касу. Гл. жаба.
      крычаць як той дурань касу схаваўшы. Гл. дурань.
      языком мянціць як касу чысціць. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Ройзензон, 80.
      чыста (роўна) як пасля касы. Глуск. Ухв. Пра прыбраную пляцоўку. Мат., 186.
      дзеркач дзерэ як косу менціць: жах-жах! Стол. Пра спеў драча, падобны на гук вастрэння касы. ТС 2, 14. // Беларускія народныя параўнанні
    18. апантаны
      бегаць як апантаны. Ваўк. п., Мсцісл., Сміл. Няўхв. Пра бяссэнсную, імклівую, мітуслівую бегатню. Federowski, 160; Шатэрнік, 19; Бялькевіч, 56; Санько, 70.
      крычаць як апантаны. Навагр. п., Кір. Асудж. Пра чалавека, які моцна, голасна, не да справы крычыць. Federowski, 154; Нар. слов., 65.
      хадзіць як 〈які〉 апынтаны. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які бяссэнсна ходзіць туды-сюды, паводзіць сябе як душэўна хворы. Бялькевіч, 56. // Беларускія народныя параўнанні
    19. гойкаць — гукаць, крычаць, клікаць.
      Гойкала-гойкала, каб хто дзе. Вы тут грыбы сабірайце, мяне не чапайце, ня гойкайце. // Вушаччына (Барадулін)
    20. апастыляцца // Тлумачальны (вялікі)
      рот набраўшы. Хай дурныя бабы крычаць, хай апастыляюцца, а мы, разумненькія, памаўчым, паглядзім, як яно куды. Зарэцкі. // Задзірацца, трымаць сябе задзірліва.

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019