Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт крычаць знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (110)
  • Усе энцыкляпэдыі (3)
    1. аглашоны
      крычаць як аглашоны. Нав. п., Кір. Няўхв. Пра моцны, непрыемны, бязмэтавы крык. Federowski, 154; Нар. слов., 65.
      насіцца як аглашоны. Смал. п., Бял., Карэл. Няўхв. Пра бязмэтавы рух, мітусню. Добр., Смол., 569; Яўсееў, 20; Нар. слов., 102.
      бегчы як аглашэнная. Лоеў., Слаўг. Няўхв. Пра хуткі, імклівы бег. Янкова, 19; Матэрыялы 1981, 9; Нар. слов., 83. // Беларускія народныя параўнанні
    2. hukać // Польска-беларускі
      hukać незак. 1. грукатаць, грымець; 2. na kogo крычаць на каго; 3. гукаць; 4. вухкаць (пра птушак)
    3. маліна
      дзеўка як маліна. Ваўк. п., Жытк. Захапл. Пра маладую, прыгожую, прыемную дзяўчыну. Federowski, 95; ТС 3, 63.
      сена как малина. Смал. п. Ухв. Пра пахучае сенца добрай якасці. Добровольский ІІІ, 121.
      хлопец як маліна. Ваўк. п. Захапл. Пра маладога, спраўнага, прыгожага хлопца. Federowski, 54.
      крычаць як дурны ў малінах. Гл. дурны. // Беларускія народныя параўнанні
    4. язык
      гаварыць усё дно як язык за што чыпляіцца. Мсцісл. Пра няроўную невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
      крычаць як за язык пачэплена. Асудж. Пра жанчыну, што моцна раскрычалася. Дуб., 29; Носович, 489.
      маўчаць баццэ каму каровы язык аджавалі. Гл. карова.
      маўчаць быццам язык праглынуў. Мін., Хоц. Пра чалавека, які не хоча, не можа нешта сказаць. ЛЦ, 65; Янк., Пар., 76.
      спрытны як язык. Насмешл. Пра лоўкага, хуткага, кемлівага чалавека. Янк., 429.
      турлыкаць як за язык пыдвязыный. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які вядзе невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
      як за язык павешаны (прывязаны). Мсцісл. Пра балбатлівага, гаваркога чалавека. Нос., 195; Юрчанка 1977, 212.
      як цяляты язык аджавалі. Гл. цяля.
      як язык завязаў. Рэч. Пра чалавека, які рашуча змоўк. Гор., Руд., 255.
      гаварыць гладка як вол языком ліжа. Гл. вол.
      няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
      як карова языком злізала. Гл. карова.
      як языком злізала. Пра нешта, што цалкам знікла, не пакінула следу. Санько, 69. // Беларускія народныя параўнанні
    5. плот
      плот1
      вішчаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Гл. сучка.
      гаварыць як воўну на плот вешаць. Гл. воўна.
      гаварыць як плот (пляцень) гарадзіць. Ваўк. п., Сен., Клецк., Дзятл. Няўхв. Пра чалавека, што гаворыць абы-што. Federowski, 108; Каспяровіч, 76; Дуб., Нар., 1; Высл., 301.
      гарадзіць як плот з лебяды. Пух. Няўхв. Пра чалавека, што гаворыць непатрэбнае, абы-што. Шатэрнік, 65; Санько, 121.
      гародзіць як плот з лебяды. Няўхв. Тое ж.
      грошы як за плот выкінуць. Стаўб. Асудж. Пра чалавека, што марна страціў грошы. МК, 310.
      дзяржацца як п'яны за плот. Гл. п'яны.
      есці як на плот вешаць. Валож. Няўхв. Пра чалавека, што есць без ахвоты, апетыту, прымушае сябе. Гілевіч, 165.
      есці як на плот чапляць. Стаўб., Карэл. Няўхв. МК, 315; Мін.-Мал., 1970, 170; Высл., 317. Тое ж.
      крычаць як свіння, увязшы ў плот. Гл. свіння.
      лезці як певень на плот. Гл. певень.
      Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Гл. шчаня.
      трапіць (папасці) як куляй у плот (сцяну). Гл. куля.
      трымацца (дзяржацца; прыстаць, прычапіцца, прывязацца) як п'яны (сляпы, стары, старац) за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Гл. п'яны.
      укараць як злодзея за плот перакінуўшы. Гл. злодзей.
      ушчаміцца як парася ў плот. Гл. парася.
      Я брашу як клін чашу, а ты праўду гаворыш, як плот строіш. Гл. клін.
      прывязацца (прыбіцца) як сляпы да плота. Гл. сляпы.
      прыліпнуць/ліпнуць як смала да плота. Гл. смала.
      ляжаць як сабака пад плотам. Гл. сабака.
      чухацца як свіння пад плотам. Гл. свіння.
      як за плотам. Пра надзейнае, абароненае пачуванне сябе дзе-н. Санько, 69.
      За добрым чоловеком ек за плотом, а за нехорошым - ек за частоколом. Жытк. Жарт. Пра жыццё за рознымі мужамі. ТС 3, 200.
      за поганым мужом ек пуд плотом. Жытк. Няўхв. Пра благое замужжа. ТС 4, 51.
      знікнуць як ануча з плоту. Гл. ануча.
      прапасці як 〈новыя〉 трусы з плоту. Гл. трусы.
      прапасці як новая сарочка з плоту. Гл. сарочка.
      прапасці як порткі з плоту. Гл. порткі.
      прапасці як слоік з плоту. Гл. слоік.
      прапасці як штаны з плоту. Гл. штаны.
      прыстаць як сляпы да плоту. Гл. сляпы.
      шукаць як сляпы плоту. Гл. сляпы.
      адзін (сам адзін, адзінокі) як калок [у плоце]. Гл. калок.
      вісець як цадзілак на плоце над кім. Гл. цадзілак.
      вішчаць (заякатаць) як парася ў плоце. Гл. парася.
      пішчаць як свіння ў плоце. Гл. свіння.
      расці як тая крапіва пры плоце. Гл. крапіва.
      сядзець як сыч на плоце. Гл. сыч.
      трэба як у плоце дзірка. Слон. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Даніловіч, 260.
      як кол у плоце. Гл. кол.
      як свіння ў плоце ўшчамілася. Гл. свіння.
      адно дзіця як кол у плоці. Шчуч. Пра пажаданасць мець больш дзяцей у сям'і, бо аднаму ў жыцці не будзе на каго абаперціся. СПЗБ 2, 57.

      плот2
      перці як плот на бераг. Слуцк. Пра наезд чалавека на кагосьці супраціўнага. Сержпутоўскі 1998, 250. // Беларускія народныя параўнанні

    6. бог // Тлумачальны (вялікі)
      Напрамілы бог — што ёсць сілы клікаць, крычаць (прасіць). Не гняві бога гл. гнявіць. Не давядзі бог — вельмі дрэнна. Ні богу свечка ні чорту качарга гл.
    7. адно // Тлумачальны (вялікі)
      Шпакі каля дарогі цэлы дзень адно крычаць. Колас. / У спалучэнні з словам “што”. Зянон Ляпіч.. адно што дапытваў — катаваў сябе: чаму правароніў момант,
    8. ГОЛАС // Эпітэты
      Свежых, вольных, жывых, Толькі совы крычаць Па трушчобах глухіх (Я.Колас). “Добры дзень, пані Мар’я”, — сказала яна варкатлівым грудным голасам (З.Бядуля).
    9. вопить — лямантаваць, крычаць // Расейска-беларускі (Булыка)
    10. воўк
      етраўке як ваўке. Шчуч. Асудж. Пра злосных жонак мужавых братоў. СПЗБ 2, 124.
      абставіць як ваўка ў логаве. Карэл. Пра чалавека, якому непрыяцелі не даюць ходу, перашкаджаюць у справах. Высл., 280.
      глядзець як на ваўка. Віл. Пра позірк са страхам і здзіўленнем. Sielicki, 158.
      гукаць як на ваўка. Паст. Пра крык, нападкі на якога-н. чалавека. СПЗБ 1, 500.
      каляная спіна што ў ваўка. В.Дзв. Пра спіну худога чалавека. СПЗБ 2, 386.
      навастрыць вушы як конь, пачуўшы ваўка. Гл. конь.
      у сыбакі вушы тарчаць як у ваўка. Мсцісл. Пра вушы сабакі, што нагадваюць ваўчыныя. Бялькевіч, 441.
      хадзіць як ваўка спаймаўшы. Рэч. Жарт. Пра чалавека, які ідзе, шырока расстаўляючы ногі. Найчасцей у адрас п'янага. ЛЦ, 75.
      як у ваўка з ляпы. Глыб. Няўхв. Пра моцна памятую вопратку. КВДУ.
      разгуляцца як ваўкі ў Піліпаўку. Чэрв. Пра людзей, што празмерна разышліся, разгуляліся. СПЗБ 4, 254.
      глядзець (пазіраць) ваўком. Зласл. Пра нахмураны, пануры, драпежны пагляд каго-н. НН, 316.
      У вочы ліском, а за вочы ваўком. Гл. ліс.
      пабегчы ваўком. Пра асцярожны, цікуючы бег каго-н. НН, 282.
      ад пажару не ўцячэш як ад ваўкоў. Саліг. Ад пажару немагчыма застрахавацца. З нар. сл., 105.
      даць як ваўку ў ляпу. Глыб. Пра нешта назаўсёды аддадзенае, страчанае. КВДУ.
      як ваўку ў ляпу. Глыб. Пра нешта страчанае бясследна. КВДУ.
      абжора як воўк. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека з празмерным апетытам. Federowski, 3.
      аброс (зарос) як воўк. Краснап. Няўхв. Пра знешні выгляд няголенага, нястрыжанага чалавека. Бялькевіч, 423.
      аглядацца як воўк каля вуглоў цындаючы. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які шукае сабе спажывы альбо падглядае за іншымі. Federowski ≺ Цындаць - цікаваць, выглядаць.
      адзін як воўк. Мядз. Спачув. Пра адзінокага самотнага чалавека. СПЗБ 3, 33.
      баяцца як воўк казы. Іран. Пра той выпадак, калі ніхто не баіцца, а ахвяра і драпежнік мяняюцца месцамі. Нос., 7.
      баяцца як воўк сабакі. Ваўк. п. Іран. Federowski, 20; Высл., 283. Тое, што баяцца як воўк казы.
      баяцца як воўк ягняці (авечкі). Слуцк. п., Івац., Слон. Іран. Federowski, 20; Сержпутоўскі 1999, 68; Янк., Пар., 13; Шейн, 473; Высл., 283; ТС 2, 50; ЗЗайкі. Тое, што баяцца як воўк казы.
      бліскаць як воўк за гарою. Рэч. Пра цьмяны бляск, нейкія далёкія знікомыя агеньчыкі, як бляск воўчых вачэй у цемры. Pietkiewicz, 399.
      бліскаць вачыма як воўк. Слуцк. Няўхв. Пра хцівы, жорсткі пагляд чалавека. Сержпутоўскі 1999, 77.
      Брат да сястры - гасцёк мілы, сястра брату - як воўк сівы. Мін. Прык. Пра розныя стаўленні сястры да брата і брата да сястры. АВНЛ.
      вылупіць вочы як воўк на барана. Насмешл. Пра нейчы хцівы пагляд. Ройзензон, 68.
      выць (храпсці) як воўк. Ваўк. п., Бялын., Івац., Карэл. Няўхв. Пра грубае праяўленне чыіх-н. эмоцый. Federowski, 343; Высл., 296; Яўсееў, 27; ЗЗайкі.
      выць што воўк піліпаўскі. Лаг., Капыл. Няўхв. ФА. Тое, што выць як воўк.
      выць як воўк у Калядню. Віл. Няўхв. ФА. Тое, што выць як воўк.
      выць як воўк у Піліпаўку. Івац., Карэл., Лаг. Няўхв. Высл., 296; Янк., Пар., 29; ЗЗайкі. Тое, што выць як воўк.
      галодны як (што) воўк. Івац., Слон., Слуцк., Чэрык., Рэч., Драг. Пра вельмі галоднага чалавека. Высл., 302; Сержпутоўскі 1999, 38; ЛЦ, 90; СПЗБ 1, 330; ЗЗайкі.
      галодны як воўк жаробны. Ушацк. Насмешл. Барадулін, 91. Тое, што галодны як воўк.
      глядзець з-пад лоба як воўк. Ваўк. п., Гродз. Асудж. Пра нейчы насцярожаны, хмуры, непрыветлівы пагляд. Federowski, 109; Цыхун, 133.
      глядзець скоса як воўк піліпаўскі. Маг. Няўхв. Пра злосны, непрыязны пагляд. ФА.
      глядзець як воўк на авечку. Мін., Хоц., Петр., Ганц., Докш. Пра прагны, хцівы пагляд на каго-н. як на ахвяру. ЛЦ, 50; ФА; Гілевіч, 165.
      глядзець як воўк на казу. Крэмнеў, № 186. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
      глядзець як воўк. Жытк. Няўхв. Пра нейчы хмуры, непрыязны, злосны пагляд. ТС 4, 152.
      дзерці каго як воўк кабылу. Ваўк. п. Пра пераследванне каго-н., яго абіранне. Federowski, 81; Санько, 127.
      дзівіцца як воўк на казу (ягня). Ваўк., Гродз. п. Ром., Бел., 294; Federowski, 109; Крэмнеў. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
      жыць як воўк. Гродз. Асудж. Пра чалавека, што імкнецца жыць адасоблена і ізалявана. Цыхун, 10.
      завыць як воўк на Грамніцы. Слон., Шчуч. 1. Пра выражэнне свайго болю, жалю; 2. Іран. Пра непрыемны для слыху спеў. Высл., 322; Даніловіч, 216.
      завыць бы ваўкі над падлам. Слуцк. Няўхв. Пра нейчы прагны ўзбуджаны крык, голас. Сержпутоўскі 1999, 103.
      закінуць за плечы як воўк гаўцу. Ваўк. п. Пра рашучае закідванне цяжару на плечы. Federowski, 348.
      захадзіць як воўк у аблаві. Зэльв. Зласл. Пра панічныя дзеянні чалавека ў небяспецы. СРЛГ, 46.
      зірнуць як воўк. Янк., Пар., 74. Тое, што глядзець як воўк.
      злы як воўк. Рэч. Асудж. Пра чалавека з благім, злым, агрэсіўным характарам. ЛЦ, 63.
      змокнуць як воўк. Слон. Пра моцна ўпацелага, вымаклага чалавека. Высл., 329.
      зрахманіцца як воўк у яме. Зласл. Пра чалавека, які пад уплывам адбставін зрахманіўся і перастаў быць агрэсіўным. Носович, 561; Матэрыялы 1981, 121.
      кідацца як воўк на прывязі (цапу). Мсцісл. Пра бяссільныя, безвыніковыя высілкі штосьці зрабіць, вырвацца. Юрчанка, 180.
      любіць як воўк ягня. Мін. Іран. Пра чалавека, які любіць карысна, для сваёй спажывы. ЛЦ, 52.
      Люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Мін. Прык. Асудж. Пра супярэчлівы характар чалавека. ЛЦ, 57.
      ляскаць зубамі як воўк. Сміл. Насмешл. Пра вельмі галоднага чалавека. Шатэрнік, 152.
      мужык пагарэўшы як воўк не еўшы. Слуцк. Пра імкненне да набыцця чаго-н. селянінам пасля пажару. Сержпутоўскі 1999, 62.
      накінуцца на каго як воўк на аўцу/авечку. Смал., Ашм. Асудж. Пра драпежны напад на каго-н. Добр., Смол., 443; Даніловіч, 216.
      нарабіць [дзялоў] як воўк у Маркунах. Астр. Няўхв. Сцяшковіч, 600; Высл., 353; ФА, Даніловіч, 216. ≺ Маркуны - вёска ў Астравецкім раёне.
      настырин як воўк. Смал. Асудж. Пра настырнага хмурага чалавека. Добр., Смол., 465.
      нялюдны як воўк. Няўхв. Пра замкнёнага, насупленага, недружалюбнага чалавека. ЛА, 31.
      паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу (авечку). Ваўк. п. Federowski, 210; Янк., 418. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
      падстаўляць галаву як воўк пад доўбню. Няўхв. Пра пасіўныя паводзіны пры смяротнай пагрозе. ЛЦ, 73.
      папасці як воўк у доўбні. Смарг. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю, пастку. Даніловіч, 216. ≺ Доўбня - лоўчая паляўнічая прылада.
      пасунуцца як воўк па загуменні. Карэл. Няўхв. Пра чалавека альбо жывёлу, якія выглядваюць здабычу. Высл., 362.
      патрэбны як стары конь воўку. Гл. конь.
      Пашкадаваў як воўк кабылу: пакінуў хвост да грыву. Івац. Прык. Іран. Пра адсутнасць шкадавання, драпежныя намеры. ЗЗайкі.
      пашкадаваць як воўк цяля. Уздз. Іран. Пра адсутнасць шкадавання наогул. Мін.-Мал., 1970, 165.
      посунуцца бу мокры воўк. Жытк. Іран. Пра панурага, прыгнечанага чалавека. ТС 4, 196.
      прыкрадацца як воўк. Пра кагосьці, хто асцярожна набліжаецца да ахвяры. Ройзензон, 76.
      пуцаваць як воўк. Гродз. Няўхв. Пра прагнае накідванне на ежу. ЖН, 29. ≺ Пуцаваць - прагна есці.
      пышить як жарёбный воўк. Смал. п. Пра злоснае, пагрозлівае сапенне некага. Добр., Смол., 760.
      пяяць як воўк вые. Асудж. Пра нейчыя непрыгожыя спевы. Ляцкий, 24.
      Рабіць як конь, есці як воўк. Гл. конь.
      развыцца як воўк у каноплях. Глуск. Няўхв. Пра нейчыя непрыемныя, немілагучныя спевы. БД, 146.
      свіснуць бы воўк з перапалоху. Слуцк. Пра чалавека, жывёлу, што імкліва, рэзка кінуліся бегчы. Сержпутоўскі 184.
      сераватай масці нача воўк. Лоеў. Пра падобнага на воўка па масці каня. Янкова, 242.
      страшыцца як воўк ягняці. Мядз. Іран. ФА. Тое, што баяцца як воўк казы.
      сунуць бы воўк. Слуцк. Пра прыгнечанага, хмурага, раздражнёнага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 56.
      схапіць як воўк авечку. Вілен., Івац. Пра рашучае, смелае нападзенне. Sielicki, 162; ЗЗайкі.
      сярдзіты ек воўк. Слон. Асудж. ТС 1, 147. Тое, што злы як воўк.
      танцаваць як стары воўк у Піліпаўку. Асіп. Жарт. Пра нейкія недарэчныя рухі, выхілянні. Высл., 398. ≺ Алюзія да шлюбных танцаў старога ваўка.
      трымаць бы воўк зубамі. Слуцк. Няўхв. Пра нейчае беззаконнае трыманне чаго-н. Сержпутоўскі 1999, 136.
      трэба хто куды як воўк на неба. Смарг. Іран. Пра некага, абсалютна не патрэбнага дзе-н. Высл., 401; Даніловіч, 216.
      ты завядзеш басам, як воўк часам, а я за табою, як мядзведзь парою. Люб. Жарт. Пра нейкі хаўрус, агульны «спеў», пра падтрымку адзін аднаго. АВНЛ.
      пацягнуць як воўк авечку. Карэл., Беласт. Асудж. Пра рашучае драпежнае нападзенне. Высл., 407.
      хапаць як воўк. Слуцк. Асудж. Пра прагнасць у здабыванні даброт. Сержпутоўскі 1999, 73.
      хітры як сівы воўк. Мёр. Пра хітрага чалавека, які ўмее выкруціцца ў любой сітуацыі. Высл., 409.
      цахкаць як воўк зубамі. Янк., Пар., 186. Тое, што ляскаць як воўк зубамі.
      цікаваць як воўк. Пра чалавека, што адсочвае, падпільноўвае ахвяру. Янк., 437.
      цындацца як воўк каля вёскі. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць каля чаго-, каго-н. і нешта выглядае, падпільноўвае. Federowski, 339. ≺ Цындаць - цікаваць, выглядаць.
      цягацца як стары воўк смерці шукаючы. Воран. Няўхв. Пра бесталковае, безвыніковае бадзянне. Даніловіч, 252.
      цягаць як воўк ягня. Карэл. Няўхв. Пра лёгкую, безабаронную здабычу ахвяры. Высл., 416.
      чакаць як воўк доўбні. Іўеў. Іран. Пра дарэмнае, безвыніковае чаканне чаго-н. Даніловіч, 216.
      чатаваць як воўк на гавечку. Ваўк. п. Няўхв. Пра неміласэрнае адсочванне ахвяры. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować).
      чужы грош бяжыць як воўк. Іран. Пра цяжкасці, што чакаюць таго, хто хацеў бы здабыць чужы грош. Jelski, 15.
      шанасьць такая, як воўк кабылу шанаваў. Ушацк. Іран. Зневаж. Пра нейчае благое стаўленне да свайго бліжняга. Барадулін, 103.
      шарыць вачыма як воўк па авечках. Няўхв. Пра настойлівы, хцівы, прагны позірк. Ройзензон, 80.
      шукаць як воўк смерці. Ваўк. п. Няўхв. Пра дарэмную, безвыніковую справу. Federowski, 301.
      як воўк вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Ваўк. п. Пра кароткі адрэзак часу. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Dybowski, 192; Federowski, 56.
      як воўка да гавец [у хлеў, абору] упусціць. Ваўк. п. Асудж. Пра непажаданасць пускаць злодзея да матэрыяльных даброт. Federowski, 339.
      як той воўк, што прасіў: «анно хвост падвязі». Ваўк. п. Іран. Пра сітуацыю, калі малая ўступка цягне за сабою вялікую небяспеку. Federowski, 339.
      баяцца як воўка. Ваўк. п. Пра сапраўдны моцны страх. Federowski, 20.
      вылупіць вочы як баран на воўка. Гл. баран.
      крычаць як на воўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра грубы, гучны, зняважлівы крык на чалавека. Federowski, 154.
      не прылашчыць як воўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра дзікаватасць, зацятасць, недаверлівасць чалавека альбо жывёлы. Federowski, 250; Янк., Пар., 113.
      трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Ваўк. п. 1. Пра выпадкі цяжкога спагнання даўгоў. 2. Пра складанасці ў выкананні той ці іншай справы. Federowski, 314.
      У яго сталоўка, як у воўка: дзе ўрве, дзе ўхопіць. Прык. Пра драпежнага, вынаходлівага, прагнага чалавека. Даніловіч 1996, 148.
      цюгакаць як на воўка. Няўхв. Пра празмерныя нападкі на каго-н. Янк., Пар., 189.
      як у тога воўка. Зэльв. Пра вялікую колькасць спраў у кагосьці. Даніловіч 2008, 138.
      воўкам выць. Мсцісл. Бялькевіч, 126. Тое, што выць як воўк.
      У вочы лісам, а за вочы воўкам. Гл. ліс.
      есці хочацца як воўку. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі галоднага чалавека. Federowski, 130. // Беларускія народныя параўнанні
    11. ашалелы
      бегчы як ашалелы. Беш. Няўхв. Каспяровіч, 28. Тое, што бегаць як ачмурэлы.
      крычаць як ашалелы пан. Гл. пан.
      насіцца як ашалелы. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 78. Тое, што бегаць як ачмурэлы. // Беларускія народныя параўнанні
    12. нага
      абрасці як авечая нага. Слуцк. Жарт. Пра няголенага чалавека. ФА.
      патрэбен як сабацы (сабаку, сабакі) пятая нагаапа). Гл. сабака.
      як хоча левая нага каго, чыя. Іран. Пра недарэчныя, безразважныя ўчынкі, дзеянні таго, хто лічыцца толькі са сваім жаданнем. ФСБМ 2, 64.
      ісці як не сваімі нагамі. Ваўк. п., Слуцк., Мсцісл. Няўхв. Пра хваравітае адчуванне, страту валодання сваімі канечнасцямі. Federowski, 48, 122; Нос., 58; Сержпутоўскі 1999, 45; Юрчанка 1969, 114.
      трашчаць як арэхі пад нагамі. Гл. арэх.
      дурны як бот [парваны, з левай нагі]. Гл. бот.
      Жаніцьба не лапаць - з нагі не скінеш. Гл. лапаць.
      Прывычка не атопак: з нагі не скінеш. Гл. атопак.
      як Пятроў бот з левай нагі. Гл. бот.
      падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Мін. Пра вострую рэакцыю каго-н. на штосьці для яго балючае. ЛЦ, 73.
      ажаніцца як нагу ў бот уставіць. Мядз., Маст. Пра выгодныя ўмовы жаніцьбы для жаніха. Высл., 281; ФА.
      усё гатова як нагу ў бот уставіць. Сміл. Пра камфортныя ўмовы, калі ўсё падрыхтавана і гатова. Шатэрнік, 65.
      стаяць як на курынай назе. Ваўк. п. Іран. Пра нешта ненадзейнае, хісткае стаянне чаго-н. Federowski, 289.
      свечка ек конёва нога. Жытк. Пра вялікую свечку. ТС 5, 20.
      бы собакі рвуць за ногі, так заморышса. Гл. сабака.
      каго хоць з даху скінь, а ён, як кот, стане на ногі. Гл. кот.
      крычаць як ногі паламаўшы. Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які моцна раскрычаўся. ФА.
      рад як бы бога за ногі злавіў. Гл. Бог.
      як мёртвага ногі. Гл. мёртвы.
      дбаць як сабака аб пяту ногу. Гл. сабака. // Беларускія народныя параўнанні
    13. ёсць // Тлумачальны
      ехаць і пад.); 2) вельмі моцна (крычаць і пад.). ёсць2, выкл. Адказ падначаленага (у арміі, на флоце), які азначае: каманду зразумеў, прыняў да выканання.
    14. ушчаміцца
      як свіння ў плоце ўшчамілася. Гл. свіння.
      крычаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Гл. сучка. // Беларускія народныя параўнанні
    15. пачэплены
      крычаць як за язык пачэплена. Гл. язык.
      як за душу пачэплены. Гл. душа. // Беларускія народныя параўнанні
    16. рэзаны
      крычаць як рэзанае. Лаг., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які надта моцна, прарэзліва крычыць. МК, 133; Высл., 338; Юрчанка 1977, 6.
      раўсці як рэзаны. Івац., Карэл. Няўхв. Высл., 374; ЗЗайкі. Тое ж. // Беларускія народныя параўнанні
    17. канавязь
      крычаць як у канавязі. Брасл. Асудж. Пра чалавека, які неадпаведна сябе паводзіць, у памяшканні крычыць, нібы на дварэ. Рабкевіч, 99. // Беларускія народныя параўнанні
    18. гвалт
      крычаць як на гвалт. Пра кліканне на дапамогу. Носович, 111. // Беларускія народныя параўнанні
    19. лаяць, крычаць, адчытваць, бэсціць, крыць (разм.); прабіраць, грызці, пілаваць, распякаць, разносіць, чысціць, пушыць (перан.) □ рабіць разнос, крыць матам // Сінонімы (Клышка)
    20. татарскі
      дым як на татарскай працэсіі. Гл. працэсія.
      пішчаць, крычаць бы татарская арда. Гл. арда. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019