Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт крычаць знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (110)
  • Усе энцыкляпэдыі (3)
    1. крычаць незак., на каго і без дап. крычу, крычыш, крычыць, крычым, крычыце, крычаць; крычы, крычыце; крычаў, крычала, крычалі; крычучы // Граматычны дзеяслова
    2. крычаць незак., на каго і без дап. крычу, крычыш, крычыць, крычым, крычыце, крычаць; крычы, =це; крычаў, крычала, крычалі; крычучы // Граматычны дзеяслова 2013
    3. крычаць незак., -чу, -чыш, -чыць, -чым, -чыце, -чаць // Слоўнік беларускай мовы
    4. крычаць, гукаць, енчыць; гарлапаніць, гарланіць, галёкаць, раўці, верашчаць, дзерціся (разм.) □ дзерці глотку, рваць глотку, заходзіцца крыкам, заходзіцца ад крыку // Сінонімы (Клышка)
    5. крычаць несов.
      1. кричать; орать; вопить;
      2. шуметь; галдеть;
      3. (на кого) кричать, ругать (кого), бранить (кого), прикрикивать;
      крычма к. очень сильно кричать;
      к. на ўсё горла кричать во всё горло;
      к. нема (немым голасам) кричать благим матом; реветь белугой;
      хоць гвалт (каравул) крычы хоть караул кричи // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    6. Кричать не своим голосом — Нема крычаць = Крычма крычаць = Немым духам (голасам) крычаць = Ліхім крыкам крычаць // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    7. свіння
      патрэбны як сьвіне кульбачка. Шчуч., Навагр. Іран. Даніловіч, 247. Тое, што нада як свінне рубанак. ≺ Кульбачка - падсядзёлак.
      у пасцелі так як сем свіней апарасілася. Ваўк. п. Няўхв. Пра непрыбранасць, скамечанасць пасцелі. Federowski, 224.
      цягацца як барана за свіннею. Гл. барана.
      гаварыць як гусь з свіннёю (з парэсем). Гл. гусь.
      вочы як у свінні. Няўхв. Пра нечыя непрыгожыя вочы. Янк., Пар., 28.
      вялікія вушы як у свінні. Сміл. Няўхв. Пра нечыя вялікія вушы. Шатэрнік, 50.
      гонару што ў свінні блох. Мядз. Насмешл. Пра чалавека, які беспадстаўна ганарыцца, задаецца. Высл., 307.
      грошы плодныя бы свінні. Слуцк. Пра здатнасць грошай быць заробленымі ізноў. Сержпутоўскі 1999, 42.
      дабра з каго як ад свінні пуху. Лельч. Іран. Пра тое, што ад кагосьці нельга чакаць дабра, не можа быць там дабра. Высл., 310.
      жыць як на свінні праехаць. Гом., Івац. Леп. З горыччу, расчаравальна. Пра нецікавае, невясёлае, цяжкае жыццё. АВНЛ; Гілевіч, 166; ЗЗайкі.
      з каго работнік як з свінні музыкант. Брасл. Іран. Пра неадпаведнасць кагосьці пэўнай пасадзе, рабоце. Рабкевіч, 74.
      ісці (пасаваць, падыходзіць, прыстаць) як свінні набэдрыкі (сядло, паўшоры, падсядзёлак). Ваўк. п., Слон., Гом., Валож., Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не падыходзіць, не пасуе, не адпавядае. Federowski, 251; Сержпутоўскі 1999, 56; Янк., 411; Высл., 332; Юрчанка 1977, 288; Скарбы, 179. ≺ Набэдрыкі - частка збруі: шляі, якія ідуць ад хамута па баках каня і злучаюцца папярэчнымі шляямі.
      ісці як свінні пацеркі. Слон. Іран. Высл., 332. Тое ж.
      йсці як свінне под попонкою. Стол. Няўхв. Насмешл. Пра нешта непрыгожае. ТС 4, 173.
      карак як у свінні. Краснап., Сен. Ухв. Пра сытага чалавека. Бялькевіч, 400; Каспяровіч, 154.
      клыкі як у свінні. Карэл. Няўхв. Пра нечые непрыгожыя зубы. Высл., 335.
      нада каму што як свінне рубанак. Мсцісл. Іран. Пра нешта непатрэбнае каму-н. Юрчанка, 197.
      накінуцца бы свінні на мякіну. Слуцк. Няўхв. Пра нейчае прагнае, непрывабнае накідванне на нешта. Сержпутоўскі 2000, 165.
      насадились як свиньни кормныя. Смал. п. Няўхв. Пра людзей, што залішне наеліся. Добр., Смол., 460. ≺ Насадзіцца - залішне наесціся.
      павага каму як свінні ў карыце. Мін. Іран. Пра поўную адсутнасць павагі. ЛЦ, 63.
      падыходзіць каму што як свінні парасон. Астр. Іран. Пра тое, што зусім не падыходзіць каму-н. Даніловіч, 247.
      пасаваць каму як свінне рогі. Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не падыходзіць. Юрчанка 1977, 242.
      патрэбен як свінні падкова. Ваўк. Іран. ЛЦ, 118. Тое, што нада як свінне рубанак.
      патрэбен як свінні хамут. Касц. Іран. ЛЦ, 118. Тое ж.
      плодны бы свінні. Слуцк. Няўхв. Пра чыюсьці шматдзетнасць. Сержпутоўскі 1999, 143.
      пражыць як на 〈рабой〉 свінні праехаць (пераехаў). Воран., Гродз., Маст. З горыччу. Пра сваё няўдалае, нялёгкае жыццё. Даніловіч, 237.
      прыстало як да свінні кульбачка. Дзятл. Насмешл. Пра нешта зусім неадпаведнае, непадыходзячае. Сцяшковіч, 614.
      разгуляцца як свінні на дожджык. Мін. Няўхв. Пра тых, што разышліся, раздурэліся, засваволілі. ЛЦ, 120.
      трэба (патрэбны) як свінні завушніцы. Іран. Пра поўную непатрэбнасць нечага. Янк., 434.
      Удалося як свінні ў гаросе. Прык. Докш. Пра нейкую няўдачу. Высл., 403.
      як з свінні гарманіст. Мсцісл. Іран. Пра дрэннага, ніякага спецыяліста. Юрчанка, 185.
      як з свінні нявеста (ухажорка). Мсцісл. Іран. Пра чалавека, не адпаведнага нейкай ролі. Юрчанка, 173.
      як на свінні сядло. Чэрык., Касц., Хоц., Брэсц. Насмешл. Пра неадпаведнасць нейкага ўбору, адзення. ЛЦ, 76.
      як хамут на свінні. Гл. хамут.
      брудны як свінню ссаўшы. Астр. Насмешл. Пра кагосьці вельмі бруднага, запэцканага з твару. Даніловіч, 247; ЛЦ, 72.
      мурзаты быццам свінню ссаў. Насмешл. ЛЦ, 72. Тое ж.
      аб'есціся (наесціся) як свіння. Ваўк. п., Карэл. Асудж. Пра чалавека, які многа еў, задужа наеўся. Federowski, 2; Высл., 279.
      абкешкацца (выкачацца) як свіння [у гразі]. Езяр. Няўхв. Пра чалавека, які неакуратна працаваў, забрудзіўся. Каспяровіч, 3; Янк., Пар., 29. ≺ Абкешкацца - вельмі запэцкацца.
      адна на свеця век пражыла, як свіня па гнаю хвост працягнула. Астр. Няўхв. Пра сумна, нецікава пражытае жыццё (у самотнасці). СПЗБ 4, 78.
      асмалены бы перад Калядамі свіння. Гл. Каляды.
      Баба п'яная як свіння худая. Ашм. Прык. Асудж. Пра п'яную кабету. Сцяшковіч, 624.
      басам - як свіння часам. Капыл. Жарт. Пра нейчы спеў непаважна, непрыгожа. Рабкевіч, 23.
      бегаць бу надворна свінья. Жытк. Асудж. Пра чалавека, які мітусіцца ў пошуках спажывы, выгоды. ТС 3, 122. ≺ Надворны - які гадуецца не ў хляве (пра свіней).
      біць як свіння гарбуз. Старадар. Пра моцнае ўпартае біццё кагосьці. ФА.
      брудны як сьвіньня. Чэрык., Дзятл. Асудж. Пра бруднага чалавека. Бялькевіч, 135; СРЛГ, 6; Янк., Пар., 19.
      варочацца як свіння. Івац. Няўхв. Пра павольнага, няўклюднага чалавека. ЗЗайкі.
      варочаць як свіння ў карыце. Лаг. Няўхв. Пра чалавека, які капаецца ў місцы з ежай, неахвотна есць, вышуквае смачныя кавалкі. АВНЛ.
      вішчаць як свіння ў плоце. Люб., Воран. Няўхв. Пра чалавека, які моцна прарэзліва крычыць. ФА; СПЗБ 5, 210.
      вішчаць як свіння ў прасле. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 197. Тое ж.
      вукаліцца як свіння. Лельч. Няўхв. Пра чалавека, які неакуратна трымае сябе, забрудзіўся. Кучук, Малюк, 22. ≺ Вукаліцца - запэцкацца.
      выквацацца як свіння. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
      гаспадарыць як свіння ў гародзе. Навагр. п., Докш. Асудж. Пра чалавека, які дрэнна гаспадарыць. Federowski, 106; Дуб., 8; АВНЛ.
      гладкі як свіння. Лельч. Пра сытага чалавека. Кучук, Малюк, 25.
      гуляць як свіння на вяроўцы (прывязі). Капыл. Іран. Пра кепскае гулянне або яго адсутнасць. Высл., 309; Янк., Пар., 46.
      дабрацца (дапасці, дарвацца) як свіння да брагі. Ваўк. п., Слон. Асудж. Пра чалавека, які прагна да нечага дабраўся. Federowski, 76; Высл., 310.
      дапамагчы як свіння (кабан, вапер) на вяселлі. Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць дапамогі наогул. Юрчанка, 174.
      дарвацца бы свіння да цеста. Слуцк. Асудж. Пра чалавека, які да нечага прагна дапаў. Сержпутоўскі 1999, 133.
      Дужы як свіння ў лужы. Слон. Прык. Іран. Здзекл. Пра сумніўную дужасць кагосьці. Высл., 316; Арх. Гр.
      дурны як свіння. Ваўк. п. Няўхв. Пра не вельмі разумнага чалавека. Federowski, 86. ≺ Несправядлівае параўнанне, свіння зусім не дурная жывёла.
      дурны як сто свінней. Смаляв. Няўхв. ФА. Тое ж.
      Ек прышоў Ілья, то чоловек ек свінься. Стол. Прык. На Іллю чалавек ужо можа паесці на агародзе. ТС 5, 21.
      жраць як свіння. Івац. Абразл. Пра чалавека, які шмат і неахайна есць. Dybowski, 21; ЗЗайкі.
      жыць як свіння. Ваўк. п. Абразл. Пра чалавека, які блага жыў, рабіў брыдкія ўчынкі. Federowski, 368.
      задавацца як свіння на вяроўцы. Пруж. Насмешл. Пра чалавека, якому няма чым ганарыцца. ФА.
      задавацца як свіння ў карыце. Маз. Насмешл. Высл., 322. Тое, што задавацца як свіння на вяроўцы.
      задраць нос як свіння лыч. Люб. Зласл. Пра чалавека, які неапраўдана заганарыўся. АВНЛ.
      заквэцаць як свіння. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які забрудзіў нешта. Высл., 323. ≺ Заквэцаць - забрудзіць.
      занадзіцца куды як свіння. Ваўк. п. Няўхв. Пра частае нетактоўнае наведванне кагосьці. Federowski, 349.
      запэцкаць што як свіння гарбуз. Бераст. Няўхв. Пра вельмі моцна, да непазнавальнасці нешта запэцканае, часцей пра адзенне. Даніловіч, 247.
      заробытыся як свыння в Спасовку. Кобр. Насмешл. Пра моцна стомленага чалавека. ЖНС, 119.
      зграбны як [худая] свіння ў дождж. Іран. Насмешл. Пра некага зусім нязграбнага, непрывабнага. Янк., 405.
      зграбны як свіння да алтара. Ваўк. п. Іран. Пра некага зусім неадпаведнага. Federowski, 353.
      здарова як карова, багата як зямля, пладавіта як свіння. Гл. карова.
      знацца як свіння на пастах. Іран. Пра адсутнасць ведаў у каго-н. Янк., 410.
      знацца як свіння на перцу. Іран. Аксамітаў, 212; Матэрыялы 1981, 115. Тое ж.
      знацца як свіння на саладзінах. Іран. Санько, 136. Тое ж.
      качаць як свіння гарбуз. Саліг., Хойн. Няўхв. Пра нейкія настойлівыя безвыніковыя дзеянні. ФА.
      красіва як свіння сіва. Рэч., Чэрык. Іран. Пра некага зусім не прыгожага. ЛЦ, 71.
      красівая як свіння ў дождж. Хойн. ФА. Тое ж.
      крычаць (пішчыць) як свіння ў дождж. Ваўк. п., Асіп. Няўхв. Пра нечыю гаворку, пранізлівы непрыемны спеў. Federowski, 154; Высл., 338.
      крычаць як свіння недарэзаная. Асіп. Няўхв. Пра нейчы рэзкі пранізлівы крык. АВНЛ.
      крычаць як свіння, увязшы ў плот. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 154. Тое ж.
      курносая як заводная свіння. Сен. Жарт. Пра курносую, не вельмі прыгожую жанчыну. Каспяровіч, 173. ≺ Заводная - пародзістая, пакінутая для заводу.
      любіць што як свіння гарбуз. Рэч. Насмешл. Пра нечыю палкую любоў. Pietkiewicz, 376.
      любіць што як свіння сена. Слуцк. Іран. Пра абыякавае стаўленне да пэўнай ежы. Высл., 342.
      ляжаць (валяцца) як свіння. Ваўк. п. Асудж. Пра гультая, што марнуе час без працы. Federowski, 1961; Янк., Пар., 25.
      набожна як свіння падарожна. Гродз. Іран. Пра зусім ненабожную, нецнатлівую жанчыну. Цыхун, 187; Высл., 348.
      набрацца бы свінья. Сміл., Стол. Асудж. Пра моцна п'янага. Шатэрнік, 163; ТС 3, 36.
      набрацца як свіння мыла. Слон., Крыч. Асудж. Federowski, 194; Высл., 349; Даніловіч 2010, 91. Тое ж.
      набрацца горэлкі як свінья мула. Жытк. Асудж. ТС 3, 110. Тое ж.
      набрацца як свіння брагі. Нясв., Жытк. Асудж. ФА; Янк., Пар., 108; ТС 3, 110. Тое ж.
      набрацца як свіння гразі. Мядз., Капыл., Маладз., Касц., Мін. Асудж. ФА; Санько, 155; ЛЦ, 97; Гілевіч, 57. Тое ж.
      наесціся як свіння рэпы. Рэч., Мін., Чэрык. Няўхв. Пра чалавека, які занадта наеўся. ЛЦ, 93.
      наесціся як свіння гразі. Чэрв. Няўхв. Пра чалавека, што перабраў з ежай, піццём. ФА.
      напіцца як сьвіня. Астр. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. СРЛГ, 13.
      нарабіць як свіння ў гародзе. Няўхв. Пра чалавека, які нарабіў пустак. Ройзензон, 74.
      нассацца як свіння. Слон. п. Асудж. Federowski, 288. Тое, што напіцца як свіння.
      нос задраць як свіння лыч. Клецк. Зласл. Насмешл. Пра чалавека, які неапраўдана заганарыўся. Высл., 355.
      пабратацца як свіння з сядлом. Гродз. п. Іран. Зусім не пабратацца, не здружыцца. Federowski, 207.
      пагаворна як свіння дворна. Ваўк. Асудж. Пра залішне гаваркую жанчыну. Даніловіч, 247.
      пагуляць як свіння на вяроўцы. 1. Гродз., Смарг. Іран. Пра кагосьці, хто кепска або зусім не пагуляў, не павесяліўся. 2. Іўеў. Асудж. Пра чалавека, што не ў меру, залішне разгуляўся, раздурэўся. Даніловіч, 248.
      падобны як свіння да лебедзя. Насмешл. Іран. Пра зусім непадобных. Янк., 418.
      пазнацца як свіння на мыдлі. Насмешл. Пра чалавека, які зусім не мае досведу. Ляцкий, 32.
      пазнацца як свіння на перцы. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 358; Dybowski, 16. Тое, што пазнацца як свіння на мы'длі.
      перабіраць як свіння лычам. Докш. Няўхв. Пра пераборлівага ў ежы чалавека. Высл., 365.
      перціся як свіння пад чалавека. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, які ўпарта некуды імкнецца. Pietkiewicz, 386.
      пішчаць як свіння ў плоце. Гродз., Свісл., Бераст., Воран., Слон., Навагр., Ашм., Дзятл. Няўхв. Пра пісклявы голас, рэзкі непрыемны спеў і інш. Даніловіч, 248; ФА.
      пішчаць як сьвіньня ў пярэплаце. Ушацк. Няўхв. Барадулін, 96. Тое ж.
      плямкаць бу свінья. Стол. Асудж. Пра чалавека, які есць чвякаючы. ТС 4, 65. ≺ Плямкаць - чвякаць.
      Пражыць жызь як на свіні пераехаць. Гом. Прык. Няўхв. Пра нецікавую, цяжкую жыццёвую дарогу. АВНЛ.; Арх. Гр.
      прывыкнуць як свіння да гразі. Кругл. Няўхв. Пра прывыканне чалавека да чагосьці непрыемнага, бруднага. Высл., 370.
      прыгожы як свіння ў дождж. Мін., Хойн. Насмешл. Пра кагосьці непрыгожага. ЛЦ, 74; ФА.
      прынесці ек свінья на рылі. Жытк. Пра нешта атрыманае без намаганняў. ТС 4, 340.
      прыраўнавалася як свіння да каня, да шэрсць не такая. Здзекл. Пра кагосьці, хто неапраўдана раўнуе сябе да лепшага. Federowski, 251.
      пхаць як свіння. Ваўк. п. Няўхв. Пра празмернае, непрыгожае, хуткае спажыванне ежы. Federowski, 226.
      разбірацца што свіння ў апельсінах. Дзятл., Касц., Нясв. Іран. Пра чалавека, які ў нечым зусім не разбіраецца. ФА; ЛЦ, 40.
      разбірацца як свіння на бязмене. Брасл. Іран. Рабкевіч, 177. Тое ж.
      разбірацца як свіння ў асеўках. Астр. Іран. ФА. Тое ж.
      разбірацца як свіння ў калбасных абрэзках. Шчуч. Іран. ФА. Тое ж.
      разбірацца як свіння ў капусце. Маст. Іран. Даніловіч 2008, 137. Тое ж.
      разбірацца як свіння ў памідорах. Смарг. Іран. Даніловіч, 248. Тое ж.
      разбірацца як свіння ў пацерах. Пруж. Іран. ФА. Тое ж.
      разбірацца як свіння ў пярынах. Мсцісл. Іран. Юрчанка 1977, 242. Тое ж.
      разгуляцца як свіння на лёдзе. Докш. Іран. Пра няўдалыя, нязграбныя гулі каго-н. Высл., 375.
      раздурэцца як свіння на дождж. Шчуч. Няўхв. Звычайна пра свавольствы дзяцей. Сцяшковіч, 619.
      розьесціса як свінья на мякіні. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які разбагацеў за кошт іншых. Барысюк, Буян, 24.
      разумны як папова свіння. Брэсц. Насмешл. Пра нейчы невялікі розум. ЛЦ, 43.
      разыйсціся як свіння на дождж. Хойн. Насмешл. Пра нейчые ўзбуджэнне, весялосць. АВНЛ.
      распрараджацца як свіння ў лебядзе. Мсцісл. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які бесцырымонна сябе недзе паводзіць. Юрчанка, 197.
      раўня як свіння да каня. Іран. Пра двух няроўных людзей. Санько, 179.
      спяваць як свіння анучу дзярэ. Зэльв. Іран. Пра непрыемныя, немілагучныя спевы. Даніловіч, 247.
      убачыць што як свіння неба. Карэл. Іран. Пра цяжкасць нешта ўбачыць, зведаць. Высл., 403; Санько, 189.
      убрацца як свіння ў рэпу. Лаг. Насмешл. Пра чалавека, які дапаў да нечага прыемнага, нашкодзіў. Varłyha, 139.
      уляпаць сваё як свіння ў агарод. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які звык нязваны хадзіць у госці, да суседзяў. Сержпутоўскі 1999, 122.
      унадзіцца як свіння ў агарод. Івац., Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які прывык нязваны хадзіць у госці, да суседзяў. Высл., 405; Pietkiewicz, 397; Янк., Пар., 174; ЗЗайкі.
      унадзіцца як свіння ў бульбу. Воран. Няўхв. СПЗБ 5, 210; Янк., Пар., 175. Тое ж.
      унадзіцца як свіння ў моркву. Ваўк., Гродз. п. Няўхв. Federowski, 320. Тое ж.
      усхадзіцца як свіння на дождж. Насмешл. Пра нечыю ўзбуджанасць, раздражнёнасць, актыўнасць. Санько, 193.
      ушчаміцца як свіння ў плот. Смарг. Няўхв. Пра кагосьці, хто ўмяшаўся ў чужыя размовы. ФА.
      хадзіць як свіння вушы апусціўшы. Навагр. Няўхв. Пра чалавека маркотнага, прыгнечанага, бяссільнага. Даніловіч, 247.
      харош як свіньня ў дождж. Ушацк., Слуцк. Насмешл. Пра не вельмі прыемны выгляд кагосьці. Барадулін, 104; Гілевіч, 166.
      хламаць бі свіня. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які есць чвякаючы, прагна хапае ежу. ТС 5, 240.
      Хоць жонка як свіння, абы золата сяўня. Прык. Жарт. Пра сквапнага чалавека, што выбірае не сужонку, а пасаг. БВ, 120.
      цмокаць бы свіння ў карыце. Насмешл. Здзекл. Пра нейчы пацалунак. Сержпутоўскі 1998, 274.
      чухацца як свіння аб вугал (плот, пад плотам). Слуцк. Насмешл. 1. Пра чалавека, які аб нешта цярэбіцца. 2. Пра чалавека, які нечым азадачаны, збянтэжаны. Сержпутоўскі 1999, 45; Ляцкий, 58.
      шкодны як свіння. Ваўк. п. Асудж. Пра кепскага чалавека. Federowski, 299.
      як благая свіння. Вілен. Асудж. Пра непрыемнага чалавека. Sielicki, 159.
      як свіння на вяселлі. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, які бесцырымонна недзе распараджаецца. Юрчанка, 174.
      як свіння з граблямі. Мсцісл. Іран. Пра кагосьці, хто выглядае непрыглядна. Юрчанка, 197.
      як свіння на бязмене. Слон. Іран. Пра чалавека, які нічога не цяміць у справе. Сцяшковіч, 619.
      як свінны у дождж. Мсцісл. Няўхв. Пра бруднага, непрывабнага чалавека. Юрчанка, 197.
      як свіння: дзе есь, там і сера. Саліг. Асудж. Вульг. Пра вельмі нястрыманага чалавека, які паводзіць сябе неадпаведна сітуацыі. ФА.
      савгать ек свыны. Драг. Няўхв. Пра прагнае, хуткае спажыванне ежы. Скарбы, 91. ≺ Савгаты - хутка есці. // Беларускія народныя параўнанні
    8. школа
      галасаваць як у жыдоўскай школе. Ваўк. Няўхв. Пра шумную гамонку-спрэчку людзей. Federowski, 369.
      крычаць як жыды ў школе. Гл. жыд.
      падняць гоман як жыды ў школе. Гл. жыд.
      смелы як жыд, калі ў школе са страху бздзіць. Гл. жыд.
      як у жыдоўскай школе дзе. Вілен. Насмешл. Пра памяшканне, дзе сабраныя людзі моцна шумяць, крычаць, бязмерна гамоняць. Sielicki, 186. // Беларускія народныя параўнанні
    9. шуметь несовер.
      1. шумець; (громко разговаривать) гаманіць; (кричать) крычаць
      лес шумит лес шуміць (гамоніць)
      самовар шумит самавар шуміць
      люди шумят людзі гамоняць (крычаць)
      2. перен. безл. шумець
      шумит в ушах шуміць у вушах (у вушшу)
      в голове шумит у галаве шуміць // Расейска-беларускі (Крапіва)
    10. бацька
      даглядаць каго як родны бацька. Слуцк. Ухв. Пра добры, шчыры догляд, клопаты. Сержпутоўскі 1999, 116.
      Старэйшы брат як другі бацька. Прык. Пра стаўленне старэйшых дзяцей у сям'і да малодшых. БФБ, 251. ≺ Старэйшы брат павінен быў апекаваць малодшых.
      шанаваць каго як роднага бацька. Слон. Ухв. Пра моцнае, шчырае шанаванне. Высл., 421.
      нож як для (да) роднага бацькі. Навагр. Няўхв. Пра тупы, ненавостраны нож. Даніловіч, 220.
      драць (запрасіць) што цыган за бацьку. Гл. цыган.
      запрасіць як чорт за бацьку. Гл. чорт.
      крычаць на каго як на роднага бацьку. Мін. Іран. 1. Відаць, пра нерашучы крык, бо на бацьку добрым людзям крычаць нельга. 2. Пра чалавека, які моцна крычыць на некага і тым яго крыўдзіць. ЛЦ, 83.
      так дорага хоча прадаць як цыган бацьку. Гл. цыган. // Беларускія народныя параўнанні
    11. СТЭП // Эпітэты
      стэпу лазурнага Смутна прашчанне крычаць (Я.Колас). Стэп неаглядны, шыр нелюдзіма, Вольнае царства вятроў... (Я.Колас). Несканчоны стэп пахучы, Краскі
    12. сучка
      брахлівая баба як сучка. Асудж. Пра злосную, языкатую кабету. Dybowski, 5.
      Ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады, як пень смаляны. Старадар. Фальк. Лаянка сватоў, ганьбаванне супраціўнага боку. ФА.
      вышчарацца як сучка на перавозе. Асудж. Пра жанчыну, якая агрызаецца, паказвае зубы. Dybowski, 20.
      дзяўгаць як сучка. Іўеў. Асудж. Пра жанчыну, якая лаецца, крычыць, выдумляе прычыны. СПЗБ 2, 71.
      круціцца як сучка бясхвостая. Гродз. Асудж. Пра дзяўчыну, жанчыну, якая непрыстойна, амаральна паводзіць сябе. Даніловіч, 254.
      круціцца як сучка на перавозе. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
      крычаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Астр. Няўхв. Пра кагосьці, хто вельмі гучна, пранізліва, непрыемным для слыху голасам крычаць. Даніловіч, 254.
      мудравацца як сучка перад перавозам. Іран. Пра таго, хто чваніцца перад кімсьці. Нос., 80.
      набрацца як сучка блох. Івац., Нясв. Асудж. Здзекл. Пра таго, хто моцна напіўся. ФА.
      нік! як сучка ў збан - зірнуць, каб падгледзець. Лаг. Няўхв. Пра залішне цікаўную асобу, якая ўсюды суе свой нос. Varłyha, 79.
      пазяхаць як сучка ў каноплях. Гом. Няўхв. Пра чалавека, які нявыхавана сябе паводзіць. АВНЛ.
      папасці як сучка ў солад. Насмешл. Пра чалавека, які самахоць убіўся ў непрыемнасці. Дуб., Нар., 81.
      разгуляцца як сучка ў студні. Докш. Іран. Пра немагчымасць гуляў, траплянне ў прыкрую сітуацыю. Высл., 375.
      сварыцца як Сідарава сучка. Мсцісл. Асудж. Пра кагосьці, хто пастаянна, бесперапынна сварыцца. Юрчанка, 197.
      Свая ручка не сучка. Прык. Пра тое, што сам сябе не пакрыўдзіш. ПП 2, 474.
      такая праўда была як сучка дзёгаць піла. Дзятл., Свісл. Іран. Пра нешта хлуслівае. Даніловіч, 254.
      трапіць як сучка ў саладуху. Насмешл. Янк., Пар., 168. Тое, што папасці як сучка ў солад.
      у даўгах як сучка ў скочках. Капыл. Здзекл. Пра чалавека, што набраў шмат пазыкаў. ФА.
      убіцца як сучка ў рашчыну. Лаг. Насмешл. Varłyha, 111. Тое, што папасці як сучка ў солад.
      уткнуцца як сучка ў збан. Капыл., Лаг. Асудж. Пра чалавека, які няпрошана ўмешваецца ў чужыя справы. Ляцкий, 49; Высл., 404; Varłyha, 145; Рабкевіч, 214.
      як сучка (сабака) без хваста ў чым. Ашм., Гродз. Іран. Пра чалавека, які непрыгожа, нястройна выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч, 254.
      як сучка ў рашчыня круціцца. Астр. Пра чалавека, што робіць многа розных работ, мітусіцца, кідаецца. СПЗБ 5, 28.
      дачакацца як ад рабой сучкі яек. Берасл. Няўхв. Іран. Ніколі не дачакацца чагосьці ад кагосьці. Даніловіч, 212.
      даўгоў як у сучкі блох. Капыл. Здзекл. Пра чалавека, што вельмі запазычыўся. ФА.
      язык як у сучкі хвост. Ваўк. п., Мсцісл. Асудж. Пра кагосьці балбатлівага. Federowski, 126; Юрчанка 1977, 13.
      даняць як Каспар сучку. Гл. Каспар.
      дагадзіць каму як зброднай сучцы варам. Іран. Зусім не дагадзіць, а моцна нашкодзіць. Янук., 30. ≺ Збродная - валачашчая.
      прыслужыцца як дзядзька сучцы: тая хвост незнарок прытуліла да калодкі, а ён сякерай - гак! І адрубіў. Гл. дзядзька. // Беларускія народныя параўнанні
    13. дождж
      віцца як ластаўка перад дажджом. Гл. ластаўка.
      курчыцца як шчанюк пад дажджом. Гл. шчанюк.
      надзьмуцца як курыца перад дажджом. Гл. курыца.
      дзяўчата так хутка растуць як грыбы пасля дажджу. Гл. грыб.
      ждаць як каня дажджу. Гл. каня.
      як зоркі после дажджу. Гл. зоркі.
      сядзець як курыца на дажджы. Гл. курыца.
      брызкі ляцяць як дождж. Сміл. Пра густыя, у вялікай колькасці пырскі вадкасці. Шатэрнік, 36.
      дакутлівы як дождж асенні. Карм. Няўхв. Пра чалавека, які доўга, нудна навязвае сябе камусьці. Мат. Гом., III, 241.
      дзеці сыплюцца як дождж. Капыл. Пра частае нараджэнне дзяцей. Высл., 312.
      дружна як жабы на дождж. Гл. жаба.
      енчыць як каня на дождж. Гл. каня.
      застракатаць як сарока на дождж. Гл. сарока.
      збіцца ў кучу як авечкі ў дождж. Гл. авечка.
      зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Мін. Няўхв. Пра нечаканае і зусім не пажаданае з'яўленне каго-н. ЛЦ, 106.
      зграбны як [худая] свіння ў дождж. Гл. свіння.
      капашыцца як курыца на дождж. Гл. курыца.
      красівая як свіння ў дождж. Гл. свіння.
      крычаць (пішчаць) як свіння ў дождж. Гл. свіння.
      крычаць як варона на дождж. Гл. варона.
      наляцець як дождж на сухое сена. Мін. Асудж. Пра шкадлівае і непатрэбнае нападзенне на каго-н. ЛЦ, 61.
      прыгожы як свіння ў дождж. Гл. свіння.
      разыйсціся як свіння на дождж. Гл. свіння.
      расквахтацца як курыца на дождж. Гл. курыца.
      расхадзіцца як варона на дождж. Гл. варона.
      расхадзіцца як жыды на дождж. Гл. жыд.
      усхадзіцца як свіння на дождж. Гл. свіння. // Беларускія народныя параўнанні
    14. голас, -су м., в разн. знач. голос;
      удалечыні пачуўся г. вдали послышался голос;
      высокі г. высокий голос;
      раманс для двух галасоў романс для двух голосов;
      г. крытыкі голос критики;
      права ~су право голоса;
      рашаючы г. решающий голос;
      аддаць г. отдать голос;
      пазбавіць ~су лишить голоса;
      страта галасоў (в результате выборов) потеря голосов;
      падаць г. подать голос;
      не падаваць ~су не подавать голоса;
      г. у г. голос в голос;
      на ўвесь г. во весь голос;
      у адзін г. в один голос;
      не сваім ~сам (крычаць) не своим голосом (кричать);
      крычаць немым (дурным) ~сам кричать благим матом; реветь белугой;
      павышаць г. (на каго) повышать голос (на кого);
      падняць (узняць) г. поднять голос;
      падаць г. подать голос;
      падаць г. (за каго, што) подать голос (за кого, что);
      сарваць г. сорвать голос;
      магільны г. могильный голос // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    15. недарэзаны
      крычаць як свіння недарэзаная. Гл. свіння.
      крычаць як недарэзаны. Лід. Няўхв. Пра вельмі моцны, нястрыманы крык. Даніловіч, 238. // Беларускія народныя параўнанні
    16. галдетькрычаць, гаманіць // Расейска-беларускі (Булыка)
    17. дурань
      бегаць як дурань. Карм. Асудж. Пра непрадуманую, недарэчную мітусню каго-н. Мат., Гом., VIII, 122.
      гігікаць як дурань. Пух. Няўхв. Пра чалавека, што смяецца без прычыны альбо проста задужа весяліцца. Шатэрнік, 67.
      глядзець як дурань на боты блішчоныя. Касц., Рэч. Няўхв. Пра няўцямнае, тупое ўзіранне, угляданне каго-н. на новы, незразумелы прадмет. ЛЦ, 70.
      глядзець як дурань на чырвоно. Слон. Няўхв. Высл., 305. Тое ж.
      жаніўся як дурань з печы зваліўся. Слуцк. Насмешл. Пра нейчую нечаканую, без доўгіх заляцанняў жаніцьбу. Сержпутоўскі 1999, 64.
      ждаць як дурань доўбні. Слуцк. Няўхв. Пра пасіўнае чаканне чаго-н. небяспечнага. ФА.
      крычаць як той дурань касу схаваўшы. Слон. п. Пра нейчы няўцямны пусты крык. Federowski, 154.
      Мужык п'ець, як у леечку льець, а як прыдзецца плаціць, то як дурань маўчыць. Прык. Пра карыслівага чалавека, які, каб пазбегнуць плаціць выдаткі, гатовы прыкінуцца дурным. Шпилевский, 184; Нос., 142.
      набрацца як дурань заціркі. Капыл., Карэл. Няўхв. Пра празмерную неразумную прагавітасць чалавека ў піцці, ежы. Высл., 349.
      набрацца як дурань клочча. Гом. Няўхв. Высл., 349. Тое ж.
      наесціся як дурань бобу. Слон. Няўхв. Высл., 351. Тое ж.
      наесціся як дурань клочча. Мін., Чэрык., Рэч. Няўхв. ЛЦ, 93; Высл., 351. Тое ж.
      накінуцца як дурань на зацірку. Нясв. Няўхв. ФА. Тое, што набрацца як дурань заціркі.
      напіцца як дурань дзёгцю. Воран. Асудж. Даніловіч, 220. Тое ж.
      насіцца як дурань з дзвярмі (дзвярыма). Астр., Нясв. Няўхв. Пра недарэчнае перасоўванне з месца на месца грувасткай рэчы; пра празмерную ўвагу да чаго-н. недарэчнага, неістотнага. Янк., Пар., 115; Высл, 356; ФА; СПЗБ 3, 37.
      насіцца як дурань з мялам. Асіп. Высл., 356. Тое ж.
      насіцца як дурань з пісанай торбай. Кругл. Няўхв. ДА. Тое ж.
      пазіраць у вочы як дурань. Сміл. Няўхв. Пра позірк вінаватага чалавека, які не хоча ў гэтым прызнацца. Шатэрнік, 193.
      прычапіцца як дурань да дзверцаў. Паст. Няўхв. Высл., 372. Тое, што насіцца як дурань з дзвярмі.
      убіцца як дурань у аглоблі. Мін. Насмешл. Пра чалавека, што сам улез у цяжкую справу, узяў на сябе клопат. Высл., 403.
      цягнуць як дурань дзверы. Карэл. Высл., 416. Тое, што насіцца як дурань з дзвярмі.
      як добры дурань. Івац., Мсцісл., Слон. Пра паводзіны не вельмі разумнага чалавека. Юрчанка 1977, 212; Высл., 426; ЗЗайкі.
      як той дурань. Клецк. Асудж. Пра чалавека, які зрабіў нешта не так, не здагадаўся, не прадбачыў, паверыў. ДА.
      глядзець дурнем. Няўхв. Пра чалавека, які паставіў сябе ў непрыемнае становішча. НН, 610.
      патрэбен як дурню галава. Мін. Іран. Жарт. Пра нешта не зусім патрэбнае. ЛЦ, 118.
      вускочыць ек дурэнь з-за куста. Жытк. Асудж. Пра недарэчнае ўмяшанне чалавека ў нейкую справу, размову. ТС 1, 175.
      насіцца ек дурэнь со ступою. Глуск., Жытк. Няўхв. Мат., 121; ТС 5, 112. Тое ж.
      швардыкнуць ек бу дурэнь с печы. Жытк. Няўхв. Жарт. Пра падзенне аднекуль па неасцярожнасці. ТС 5, 362. // Беларускія народныя параўнанні
    18. лупіць
      крычаць як бы з яго шкуру лупілі. Гл. шкура. // Беларускія народныя параўнанні
    19. екатаць // Тлумачальны
      екачу, якочаш, якоча; екачы; незак. 1. Голасна, працягла крычаць ад моцнага болю. 2. Скавытаць (пра жывёл). У будцы екатаў сабака. || наз. екатанне, -я,
    20. хлястаць
      крычаць як кнутом хлястаць. Гл. кнут. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019