Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт лес знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (461)
  • Усе энцыкляпэдыі (42)
    1. ЛЕС // Эпітэты
      ЛЕС. 1. Пра вышыню, гушчыню, велічыню, колер; пра характар кроны дрэў; пра вільготнасць і тэмпературу (лесу): бяскрайні, высокі, вялікі, густалісты, густы,
    2. лес (род. лесу) м., в разн. знач. лес;
      густы л. густой лес;
      будаўнічы л. строительный лес;
      л. рук лес рук;
      карабельны л. корабельный лес;
      страявы л. строевой лес;
      чорны л. чёрный лес;
      чырвоны л. красный лес;
      як у ~е как в лесу;
      цёмны л. (для каго) тёмный лес (для кого);
      за дрэвамі не бачыць лесу за деревьями не видеть леса;
      далей у л. - болей дроў дальше в лес - больше дров;
      хто ў л., хто па дровы погов. кто в лес, кто по дрова;
      расці на л. гледзячы расти на лес глядя;
      воўк у лесе здох чудеса да и только;
      л. сякуць - трэскі ляцяць посл. лес рубят - щепки летят;
      ваўкоў баяцца - у л. не хадзіць посл. волков бояться - в лес не ходить;
      як воўка ні кармі, а ён усё ў л. глядзіць посл. как волка ни корми, а он всё в лес смотрит;
      брахаць на л. бросать слова на ветер;
      чужая душа - цёмны л. посл. чужая душа - потёмки;
      на сухі л. (заклинание) на сухой лес // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    3. лес
      [вялікая папараць] парасла як лес усё роўна. Сміл. Ухв. Пра высокі зараснік папаратніку. Шатэрнік, 201.
      Вялікі як лес, а дурны як бес. Астр., Швянч. Прык. Кплів. Пра не вельмі разумнага чалавека. Даніловіч 1997, 131; СПЗБ 1, 183.
      Вырас як лес, а дурны як бес. Капыл. Прык. ПП 2, 243. Тое ж.
      гэта для каго што цёмны лес. Мін. Пра нешта зусім новае, незразумелае. ЛЦ, 102.
      душа як лес. Смал. п. Пра нязведаныя глыбіні чалавечай душы. Добр., Смол., 388.
      жыта як лес. Гродз. Захапл. Пра густое, высокае, урадлівае жыта. Цыхун, 175.
      зарасці як лес. Шчуч. Няўхв. Пра агарод, зарослы травой. Нар. лекс., 40.
      брахаць як сабака ў лесе. Гл. сабака.
      выперці як асіну ў лесе. Гл. асіна.
      гукаць быццам у лесе. Краснап. Няўхв. Пра чалавека, які моцна, гучна крычыць у памяшканні. Бялькевіч, 207.
      дроў як у лесе. Ухв. Пра добры запас дроў. Янк., Пар., 55.
      жыд брэша як сабака ў лесе. Гл. сабака.
      жыць што ў лесе [ні ка мне ніхто, ні я нікуды]. Мсцісл. Пра самотнае, замкнёнае жыццё чалавека. Юрчанка 1977, 247.
      зарасці як у дурным лесе. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 200. Тое, што зарасці як лес.
      з жонкаю як з бараною ў лесе. Жарт. Пра некаторыя нязручнасці жанатага чалавека. Federowski, 366; Янкоўскі, 69.
      з табою як у лесе з бараною. Уздз. Жарт. Пра нязручнасці мець справу з кімсьці. Высл., 322.
      зблудзіўся розум як каза ў лесе. Гл. каза.
      лезці як тыя грыбкі ў лесе. Гл. грыбок.
      лупіцца як у лесе. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 149. Тое, што гукаць быццам у лесе.
      Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташка.
      Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
      на чужым месцы што ў лесе. Мінск. Прык. Пра тое, што новае месца для чалавека незнаёмае і часам небяспечнае. ПП 1, 292.
      На чужыне чужы да чужога, як у лесе сляпы да сляпога. Прык. Пра тое, што ў чужым асяроддзі чалавек пра чалавека нічога не ведае. Янкоўскі, 4.
      неабходны як у лесе тапор. Клім. Пра нешта вельмі неабходнае для справы. Бялькевіч, 283.
      нявеста як ягодка ў лесе. Гл. ягодка.
      пільнавацца як сцежкі ў лесе. Гл. сцежка.
      разыйсціся як сцежкі ў лесе. Гл. сцежка.
      расці як брыднік у лесе. Люб. Няўхв. Пра моладзь, якая ўзрастае без належнага выхавання. СПЗБ 1, 225. ≺ Брыднік - зараснік.
      харашо каму як кукушцы ў лесе пасля Пятра. Гл. кукушка.
      цёмна дзе як у дурным лесе. Мсцісл. Няўхв. Пра непрыемную, густую цемру. Юрчанка, 200.
      шумець як у дурным лесе. Мсцісл. Асудж. Пра крык, гучную гамонку, смех, шум у памяшканні альбо ля хаты. Юрчанка, 200.
      як дроў у лесе. Пра вялікую колькасць чаго-н. Санько, 208.
      як у лесе вырас. Мсцісл. Іран. 1. Пра дрэнна выхаванага чалавека, які паводзіць сябе непрыстойна. 2. Пра нясмелага, нелюдзімага, дзікаватага чалавека. Юрчанка 1977, 131.
      як у лесе гадаваны (гадованы, гадаваўся). Ашм., Бераст., Слон., Воран., Гродз. Іран. Даніловіч, 258. Тое, што як у лесе вырас.
      раскрычацца як глушак у лесі. Гл. глушак.
      вутра даждзешся як на краюшак з цёмнага лесу выберашся. Гл. краюшак.
      чхнуць ек у лесу. Стол. Няўхв. Пра моцны да непрыстойнасці чох. ТС 5, 305.
      Мы любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Гл. птушачка. // Беларускія народныя параўнанні
    4. лес м.лес;
      лес гонкілес высокоствольный;
      лес ігластылес хвойный;
      лес ліставылес лиственный // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
    5. Хто ў лес хто па дровы // Этымалагічны фразеалагізмаў
      Хто ў лес хто па дровы. Паўкалька з рас. м. (кто в лес кто по дрова). Нязладжана, нядружна, уразброд (спяваць, гаварыць і пад.). Адным словам, у сэнсе
    6. Волка бояться - в лес не ходить — Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў = Баяўшыся трэску, і ў лес не трэба хадзіць = Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць = Баючыся воўка, у лес не ісці // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    7. Абсьліненая ваўком авечка ў лес бяжыць. — Былі такія назіраньні, што калі воўк злове авечку ды нясе ў лес і зь перапуду кіне яе ды ўцякае, дык яна не варочаецца да стада, але па сваей авечай дурноце бяжыць у лес за ваўком. Гэтак прыказваюць тады, калі нехта збаламучаны сваім ворагам-злачынцам, ідзе за ім на сваю пэўную загубу. Гэтак кажуць і аб тых, што ідуць навосьлеп за ворагамі-чужынцамі на сваю нацыянальную загубу. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. Трапічны лес // Экалагічны слоўнік
      Трапічны лес, тып біёму ў экватарыяльным, субэкватарыяльным і трапічным паясах Зямлі. Існуюць дзве асноўныя групы: дажджавы, або вільготны (гілея), і сезонны
    9. Сколько волка ни корми, все равно в лес смотрит — Як чорта ні хрысці, усё адно: «У балота пусці» = Не чакай падзякі ад прыблуднага сабакі = Воўка ў плуг, а ён - у луг» Благога як ні кармі - благім будзе = Котку лашчыш, а яна кіпці выпускае = Воўка як ні гадуй, усё ў лес пазірае = Воўчая натура ў лес глядзіць // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    10. средневозрастный лес — сярэдняўзросны лес, лес сярэдняга ўзросту // Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)
    11. Чем дальше в лес, тем больше дров — Далей у лес - болей труску = Чым у лес далей, тым гусцей // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    12. На лес гукні, дык лес уныя. — Калі на каго-небудзь выдумаюць нейкую напасьць, калі на яго натоўпам загавораць, дык гэта можа адбіцца ня толькі на ягонай славе, але й на здароў'і, бо навет лес унывае, калі без патрэбы на яго гукаюць. // Прыказкі Лагойшчыны
    13. лес экспортныйлес экспортны (вывазны лес) // Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)
    14. разрабатывать лес — распрацоўваць лес // Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)
    15. бессучковый лес (техн.) — бяссучковы лес // Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)
    16. мачтовый лес — маштавы лес // Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)
    17. оплоченный лес — аплачаны лес // Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)
    18. широколиственный лес — шырокаліставы лес // Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)
    19. ценный лес — цэнны лес // Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)
    20. строевой лес — будаўляны лес // Слоўнік лясных тэрмінаў (БНТ)

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021