Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт хвост знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (162)
  • Усе энцыкляпэдыі (51)
    1. хвост
      басня (байка) без канца як кабыла без хваста. Гл. кабыла.
      песня без канца як кабыла без хваста. Гл. кабыла.
      прыстаць як дзядоўнік да авечага (сабачага) хваста. Гл. дзядоўнік.
      хата стаіць як сарока бяз хваста: бяз хлявоў, бязь сяней. Гл. сарока.
      Стол без хлеба што сабака без хваста. Гл. сабака.
      як сучка (сабака) без хваста ў чым. Гл. сучка.
      віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом (паміж палкай і кавалкам). Гл. сабака.
      віляць як сабака хвастом. Гл. сабака.
      вылезці з языком як сабака з хвастом. Гл. сабака.
      выскакаць з языком як сабака з хвастом. Гл. сабака.
      вярцецца як сабака за хвастом. Гл. сабака.
      вярцець як чорт (сабака) хвастом. Гл. чорт.
      закруціць як лісіца хвастом. Гл. лісіца.
      круціць [носам] як сабака хвастом. Гл. сабака.
      лёгкі з языком як сабака з хвастом. Гл. сабака.
      малоць языком як цяля хвастом. Гл. цяля.
      накрыцца як ліса хвастом. Гл. ліса.
      няма як чорт хвастом накрыў. Гл. чорт.
      падвільнуць як сабака хвастом. Гл. сабака.
      слаць як ліс хвастом. Гл. ліс.
      трапаць языком як карова хвастом. Гл. карова.
      трапаць языком як сука хвастом. Гл. сука.
      хлебястаць языком як сабака хвастом. Гл. сабака.
      што як хвастом накрылася. Віл. Кажуць у тым выпадку, калі чалавек пазычыў рэч, а пасля так і не вярнуў. ФА.
      языкам хлястаць як рыба хвастом. Гл. рыба.
      языком меле як хвастом сцеле. Асудж. Пра пустую балбатню. БФМ, 242.
      языком меле як хвастом целе. Нос., 192; Сержп, 5. Тое ж. ≺ Целе - цяля.
      язычком як цялё хвастом. Гл. цялё.
      як воўк (сабака) вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Гл. воўк.
      як кот з хвастом [усюдых сунецца]. Гл. кот.
      як хвастом па губах. Мсцісл. Іран. Пра нешта непрыемнае, брыдкае. Юрчанка, 174.
      як хвастом пагладжаный. Мсцісл. Іран. Пра задаволенага чалавека. Юрчанка, 201.
      каму паабяцаць што сабаку хвастом махнуць. Гл. сабака.
      прычапіцца як рэпей к авечаму хвасту. Гл. рэпей.
      як вароне на хвасце панесці. Гл. варона.
      нарабіць як варона на хвасце панясе. Гл. варона.
      як сарока на хвасце. Гл. сарока.
      адна на свеця век пражыла як свіня па гнаю хвост працягнула. Гл. свіння.
      бэнтацца як у сабакі хвост. Гл. сабака.
      дай табе такое шчасце, як у казы хвост. Гл. каза.
      дрыжаць (трэсціся, матацца, біцца) як авечы (баранні, баранчыкаў) хвост (хвосцік). Ваўк. п., Докш. Насмешл. Пра перажыванне, моцныя дрыжыкі чалавека ад страху, хвалявання. Federowski, 82, 273; Нос., 79, 46; Янк., 405; Юрчанка 1977, 57; Ройзензон, 77; Высл., 315.
      зацёпкацца як авеччый хвост. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта забруджанае, неахайнае. Юрчанка 1993, 178.
      калаціцца як барані хвост. Слуцк. Пра біццё сэрца. Сержпутоўскі 1998, 64.
      каса даўгая (густая) як кабылячы хвост. Ваўк. п. Ухв. Пра доўгую прыгожую касу. Federowski, 139.
      каса як мышыны хвост. Хоц. Пра нейчую тоненькую кароткую коску. Бялькевіч, 270.
      пайсці ў рост як зайцаў хвост. Іран. Пра маленькі рост. Янук., 31.
      памяць як у зайца хвост. Гл. заяц.
      панесціся як жару пад хвост насыпалі. Гл. жар.
      патрэбен як кабыле воўчы хвост. Гл. кабыла.
      патрэбен як сабацы (сабаку) другі хвост. Гл. сабака.
      пяяць бы пявун, распусціўшы хвост. Гл. пявун.
      рвануць быццам каму хто соллю пад хвост сыпануў. Гл. соль.
      слівок - ек овечы хвост. Стол. Пра вялікае мноства сліў. ТС 5, 56.
      схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Гл. цецярук.
      улетку ноч (каротка) як у зайца хвост. Гл. заяц.
      цягацца за кім як хвост за сабакам. Мсцісл. Пра пастаянную прысутнасць кагосьці за некім. Юрчанка, 175.
      цягаць як ката за хвост. Гл. кот.
      цягнуцца як сабачы хвост за кім. Бялькевіч, 398. Тое, што цягацца за кім як хвост за сабакам.
      цягнуцца як хвост [за лісою]. Ваўк. п., Слон. Пра малое дзіця за маці. Federowski, 57; Высл., 417; Янк., 439.
      шыя як бычыны (што ў вала) хвост. Гом., Вілен. Насмешл. Пра чалавека з тонкай шыяй. Янк., Пар., 198, Высл., 423; Sielicki, 162.
      язык буўтаіцца што ў сабакі хвост. Гл. сабака.
      язык круціцца як хвост у сабакі. Ваўк. п., Смал. п. Асудж. Federowski, 126; Добр., 135. Тое, што язык што сабачы хвост.
      язык што псіны хвост віляець. Касц. Асудж. Бялькевіч, 357. Тое ж.
      язык як сабачы (як у сучкі) хвост. Ваўк. п., Рэч. Асудж. Пагардл. Пра балбатлівага пляткара. Federowski, 126; Юрчанка 1977, 13; ЛЦ, 66.
      як сабака хвост паджаўшы. Гл. сабака.
      як той воўк, што прасіў: «анно хвост падвязі». Гл. воўк.
      як хвост авечы. Рас. Няўхв. Пра непрыемна навязчывага чалавека. КВДУ. // Беларускія народныя параўнанні
    2. хвост муж. в разн. знач. хвост, род. хваста муж.; (очередь - ещё) разг. чарга, -гі жен.
      конский хвост конскі хвост
      хвост самолёта хвост самалёта
      хвост платья хвост плацця
      хвост колонны хвост калоны
      студенты сдают хвосты разг. фам. студэнты здаюць хвасты
      вилять хвостом віляць (круціць) хвастом
      поджать хвост падкурчыць (падціснуць) хвост
      прищемить хвост прышчаміць хвост
      плестись в хвосте цягнуцца ў хвасце
      пришей кобыле хвост прышый кабыле хвост
      хвост пистолетом хвост абаранкам
      и в хвост и в гриву і ў хвост і ў грыву
      сорока на хвосте принесла погов. сарока на хвасце прынесла
      накрутить хвост накруціць хвост
      укоротить хвост прыціснуць хвост
      вертеть хвостом круціць хвастом
      быть (сидеть) на хвосте сядзець на хвасце, наступаць на пяты
      насыпать соли на хвост насыпаць солі на хвост // Расейска-беларускі (Крапіва)
    3. хвост, род. хваста м., в разн. знач. хвост;
      конскі х. конский хвост;
      х. самалёта хвост самолёта;
      х. плацця хвост платья;
      х. каметы хвост кометы;
      х. калоны хвост колонны;
      круціць (віляць) хвастом вертеть (вилять) хвостом;
      плесціся ў хвасце плестись в хвосте;
      прышый кабыле х. пришей кобыле хвост;
      і хвастом накрыўся и был таков;
      х. трубой хвост трубой;
      цягнуцца ў хвасце плестись в хвосте;
      насыпаць солі на х. насыпать соли на хвост;
      сядзець (вісець) на хвасце сидеть (висеть) на хвосте;
      адкінуць х. свалиться, заболеть;
      ляйчына пад х. папала вожжа (шлея) под хвост попала;
      сарока на хвасце прынесла сорока на хвосте принесла;
      брахаць на свой х. лаять на свой хвост;
      прышчаміць х. прищемить хвост;
      падціснуць х. поджать хвост;
      і ў х. і ў грыву и в хвост и в гриву;
      трымаць х. пісталетам держать хвост пистолетом;
      наступіць на х. (каму) наступить на хвост (кому);
      х. абаранкам хвост пистолетом;
      цягнуць ката за х. тянуть кота за хвост;
      сабаку пад х. псу (собаке) под хвост;
      гнілому цяляці хваста не адарве погов. тише воды, ниже травы;
      пашкадаваў воўк кабылу, пакінуў х. ды грыву погов. пожалел волк кобылу, оставил хвост да гриву // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    4. Хвост падтуліць (падціснуць) // Этымалагічны фразеалагізмаў
      Хвост падтуліць (падціснуць). Фразеалагізм з такой вобразнасцю і значэннем ёсць таксама ў рас. (поджать хвост), укр. (піджати хвіст), балг. (свия си опашка),
    5. Поджимать хвостХвост падтульваць (падгінаць, схіляць, апускаць) = Хвост падцяць = Утуліўшы хвост схавацца пад мост = Схіліць (падцяць) хвост ды пад мост // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    6. Набрахала на свой хвост. — Калі нехта праз свой язык сябе выдасьць. Паходзе з казкі аб лісіцы, калі яна брахала на свой хвост ды наклікала на сябе сабак. // Прыказкі Лагойшчыны
    7. на хвост сомкнись — марш — на хвост злучыся — марш // Практычны беларускі вайсковы слоўнік
    8. изогнутый хвост — прыгнуты хвост // Практычны беларускі вайсковы слоўнік
    9. Прижать (прищемить) хвост — Крылы прыцяць = На хвост наступіць // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    10. хвостхвост // Практычны беларускі вайсковы слоўнік
    11. хвост м. НВ хвост, хваста, хвасту, хвастом, хвасце; мн. НВ хвасты, хвастоў, хвастам, хвастамі, хвастах // Граматычны назоўніка
    12. хвост // Жывёльны свет
      хвост, рухомая частка на заднім канцы цела ў жывёл. хвост м. — агульн. (АЛА, Бялькевіч, Мат. апыт.). рэпіца хваста: рэпіца ж. — Мсцісл. (Мат. апыт.), рэпка
    13. хвостхвост // Ваенны руска-беларускі слоўнік
    14. хвост м. НВ хвост, хваста, хвасту, хвастом, хвасце; мн. НВ хвасты, хвастоў, хвастам, хвастамі, хвастах // Граматычны назоўніка 2013
    15. хвост сериихвост сэрыі  // Слоўнік фізічнае тэрмінолёгіі (БНТ)
    16. Держи хвост пистолетомХвост абаранкам (дугою) трымай = Нос дудою трымай // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    17. Шкадліваму кату хвост уцінаюць. — Прыказваюць, калі пакараюць збрадлівага чалавека. // Прыказкі Лагойшчыны
    18. львіны хвост — сердечник (раст.) (Ц) // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
    19. Пожалел волк кобылу - оставил хвост да гриву — Злітаваўся рак над жабаю дый вочы выдраў = Злітаваўся так, як над жабаю рак = Любіў рак жабу, аж вочы выеў = Пашкадаваў воўк казла: пакінуў ногі ды хваста = Ад панскай дапамогі не пацягнеш ногі // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    20. Прышый кабыля хвост, а ў яе й свой ёсьць. — Калі хто набывае зусім непатрэбную рэч, якая будзе толькі замінішчам. // Прыказкі Лагойшчыны

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019