Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт хлеб знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (324)
  • Усе энцыкляпэдыі (41)
    1. Хлеб кажа да гаспадара: Кінь стрэльбу й вуду, тады з табой буду. — Калі гаспадар не працуе пільна на палявой рабоце, а ходзе із стрэльбай на паляваньні ды з вудай каля ракі, дык ад гэткага гаспадара й хлеб уцякае. // Прыказкі Лагойшчыны
    2. Хлеб насущныйХлеб надзённы // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    3. Будзіш дудкай хлеб піць. — Прыказваецца гэтак, каб перасьцерагчы некага ад благой сялібы, зямлі, ці благой і дрэнна аплачванай працы. «Дудкай хлеб піць» - гэта значыць хлеба ня будзе, а толькі зацірка ці поліўка. // Прыказкі Лагойшчыны
    4. Улетку люблю цябе, дзедку, а зімою зьем хлеб зь сьвіньнёю. — Прыказка таму, хто хоча пазбыцца старога сваяка, калі гэты стары занямог, бо пакуль сваяк быў маладзейшым ды працаваў дарма, - гаспадар яго любіў. А цяпер той самы гаспадар разважае, што лепей гэты хлеб, што зьесьць стары, скарміць сьвіньнёй дык сала будзе мець. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. Адзін і хлеб прыедліў. — Адно й тое самае, хоць і найлепшае, можа надакучыць, як і сам хлеб бязь іншай яды. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. Хто поля троя, той хлеб кроя. — Хто добра абрабляе поле, у таго парасьце добрае жыта, і ён будзе мець хлеб - будзе што кроіць. // Прыказкі Лагойшчыны
    7. Бацькі запазухі дзяруць дзецям хлеб хаваючы, а дзеці запазухі дзяруць ад бацькоў хлеб хаваючы. — Аб любасьці бацькоў да сваіх дзяцей і клопатах аб іх, і аб няўдзячнасьці благіх дзяцей да сваіх бацькоў. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. Пазычоны хлеб еш ды аглідайся. — Пазычоны хлеб няспорны. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. Гультаю хлеб на кію. — Гультая трэба кіям прыганяць да работы, каб зарабіў сабе на хлеб. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. І гэта хлеб. — Прыказвае той, хто мае хоць малы, але пэўны прыбытак. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. хлеб хлеба, -бе, мн. хлябы, -боў // Слоўнік беларускай мовы
    12. хлеб (зерно) — збожжа  // Слоўнік сельска-гаспадарчае тэрмінолёгіі (БНТ)
    13. Хлеб, соль еш і праўду рэж. — Прыказваюць да таго, каго хочуць пачастункамі падкупіць. Ад пачосткі ня трэба адмаўляцца, але й ад праўды не адступаць, а гаварыць заўсёды праўду. // Прыказкі Лагойшчыны
    14. Проголодаешься - хлеб достать догадаешься — Дасць Бог бяду, і грошы знайду = Грошы не неба - дастанеш, як трэба = Голад - найлепшы кухар = Возьме голад - з'явіцца голас = Голад у свет гоніць // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
    15. Сам скапаў хлеб з лапаты. — Аб тым, хто сам пашкодзіў свайму шчасьцю ці прыбытку. // Прыказкі Лагойшчыны
    16. Калі з засека цячэ, дык і няўмека хлеб сьпячэ. — Калі ёсьць на чым гаспадарыць, дык і мала практыкоўны чалавек патрапе нешта зрабіць. // Прыказкі Лагойшчыны
    17. Хлеб на стале, а рукі свае. — Гэтак гаспадар запрашае да яды гасьцей, калі страва пастаўленая на стале, а госьці сядзяць, чакаючы на ўпросы. // Прыказкі Лагойшчыны
    18. Кінуў хлеб ды пашоў крошак шукаць. — Выказваецца аб тым, хто кінуў неблагую гаспадарку ды пашоў на дрэнныя заработкі. // Прыказкі Лагойшчыны
    19. Еж, кум, хлеб, хоць пазычоны. - Дармо, я аддаваць ня буду.
      1. Прыказваюць, калі скупы гаспадар садзе гасьцей за стол.
      2. Гэтак прыказваюць, калі госьці не зважаюць на скупасьць гаспадара. // Прыказкі Лагойшчыны
    20. Галоднаму хлеб сьніцца. — Гавораць аб тым, хто набыў нейкае непазбытнае жаданьне нешта здабыць, ці нешта дасягнуць. // Прыказкі Лагойшчыны

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019