Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт што знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (16321)
  • Усе энцыкляпэдыі (1277)
    1. Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робе. З казкі: Дзеўка хвалілася дзяцюку, што шмат кудзелі спрадае: - «Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве». Калі дзеўка нейдзе адышлася, дзяцюк узяў ейныя ключы ад кубла ды схаваў у прасьніцы за кудзелю. Калі дзяцюк ізноў прышоў праз тры тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк залажыў руку ў кудзелю за прасьніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы. // Прыказкі Лагойшчыны
    2. Ні за гэта біта, што хадзіла ў жыта, алі за тоя, што дома ні начавала. — Прыказваюць, калі пакараны чалавек перакручвае сваю віну на добрыя чыны, і кажа, што быццам пакаралі яго нявіннага. Муж біў жонку не за тое, што хадзіла жаць жыта, а за тое, што дамоў нанач ня прышла. // Прыказкі Лагойшчыны
    3. Дзякуй Богу, што мышы пагарэлі. — Прыказваюць, калі ў каго пры вялікім убытку здарыцца задаваленьне. Паходзе ад казкі-анэкдоту: У жыда апрача крамы ў мястэчку, была ў вёсцы сельская гаспадарка. Калі ў яго малацьба зацягвалася, дык мышы пераядалі снапы, што ня было чаго й малаціць. Мышы былі ягоныя страшныя ворагі. Калі яму паведамілі, што ў вёсцы ягонае гумно згарэла, дык ён пытае: «А дзе мышы дзеліся? - Згарэлі й мышы», - адказаў пасланец. Жыд з задаваленьнем заўважыў: «Дзякуй Богу што хоць мышы пагарэлі». // Прыказкі Лагойшчыны
    4. Ніхто ні бача, што ў мне, а кожны бача, што на мне. — Ніхто ня ведае, што чалавек еў, але кажны бача, што ён надзеў. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. Ані цыбулькі, ані ўкрышыць у што. — Калі няма чаго есьці, дык не галоўная бяда, што няма цыбулькі, але што няма ў што яе ўкрышыць. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. што I, род. чаго, дат. чаму, вин. што, твор., предл. чым мест.
      1. вопр. и относ. (вопрос о предмете, явлении) что;
      ш. гэта? что это?;
      ш. здарылася? что случилось?;
      знаю, ш. рабіць знаю, что делать;
      2. вопр., в знач. сказ. что;
      як наша вёска, ш. суседзі? как наша деревня, что соседи?;
      3. вопр., в знач. нареч. что; почему, зачем;
      ш. ты крычыш? что (почему, зачем) ты кричишь?;
      ш. ты засмуціўся? что (почему) ты загрустил?;
      4. вопр. (как много) что, сколько;
      ш. возьмеш за работу? что (сколько) возьмёшь за работу?;
      5. неопр., разг. что;
      ты б з'еў чаго ты бы поел чего;
      6. указ. (в сочетании с частицей «вот»: вот что) что;
      вось ш. я табе скажу вот что я тебе скажу;
      7. относ. (какой именно) который, что;
      дуб, ш. рос на ўзлессі дуб, который (что) рос на опушке;
      хвоі, ш. стаялі на ўзгорках сосны, которые (что) стояли на холмах;
      ш. возьмеш (з каго) взятки гладки;
      ні на ш. не гледзячы ни на что не глядя;
      адно ш. разг. только что;
      ні за ш.: а) ни в жизнь; ни за что; б) ни в какую;
      чаго добрага, чаго не бывае не ровен час;
      вярнуцца ні з чым вернуться ни с чем;
      застацца ні з чым остаться ни с чем;
      няма аб чым (пра што) гаварыць не о чем говорить;
      хоць ты ш. хоть ты что;
      быць ні пры чым быть ни при чём;
      чорт ведае ш. чёрт знает что;
      чаго б гэта ні каштавала во что бы то ни стало;
      ні за ш. на свеце ни за что на свете;
      калі ш. якое в случае чего;
      з выпадку чаго по случаю;
      на чым свет стаіць на чём свет стоит;
      у чым маці нарадзіла шутл. в чём мать родила;
      ш. называецца что называется;
      ш. за напасць! что за напасть!;
      ш. за дзіва! что за невидаль!;
      ад няма чаго рабіць от нечего делать;
      ш. і казаць! нечего сказать!;
      ці ш. что ли;
      чаго мая нага хоча чего моя нога хочет;
      дарма ш. даром что; нужды нет;
      ш. да чаго что к чему;
      на табе, божа, ш. мне (нам) нягожа погов. на тебе, боже, что мне (нам) негоже // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    7. благодарить кого, што за кого, за что несов. дзячыць каму, чаму за каго, за што 3 ас -ыць, // Расейска-беларускі слоўнік дадатковай лексікі
    8. Ня сьлепа бяло, што ў вадзе было. — Жартаўлівы адказ прачкі, калі ёй заўважаюць, што бялізна ня бела памыта. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. Неба кажа, што боты, зімля кажа, што босы. — У простым сэнсе аб ботах, якія зьверху добра выглядаюць, а зьнізу дзіркі. Прыказваюць, калі з выгляду рэч доорая, але няпрыгодная да ўжытку. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. Ня ў тым дзіва, што кабыла сіва, а ў тым дзіва, што возу ні вязе. — Калі няма ўдачы ў нейкай справе ці рабоце, дык трэба ня ў вонкавым выглядзе яе шукаць, але ў нутраных якасьцях. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. Злодзія б'юць ні за тоя, што ўкраў, а за тоя, што нядобра схаваў. — Прыказваюць, калі судзяць нейкага непрактычнага злодзея. // Прыказкі Лагойшчыны
    12. Ня ўвесь той сьвет, што ў вакне. — Ня толькі тое ёсьць на сьвеце, што перад намі. Далей, магчыма, ёсьць цікавейшыя й прыгажэйшыя рэчы. Прыказваюць, калі некаму пры сватаньні адмовіць дзеўка ці калі ня купіцца тую рэч ці жывёліну, якую таргуецца. // Прыказкі Лагойшчыны
    13. І таго дажывеш, што Кузьму бацькам назавеш. — Можа здарыцца, што й у нялюбага прыдзецца ласкі прасіць. // Прыказкі Лагойшчыны
    14. Што ручкі зробюць, тоя плечкі зносюць.Што для сябе зробіш, тое й мець будзеш. // Прыказкі Лагойшчыны
    15. Калі ты на мяне глядзіш, дык думаіш, што я дурань, а калі я на цябе гляджу, дык думаю, што ты дурань. — Прыказваюць хітраму ашуканцу, калі выкрыюць ягоныя хітрыкі. // Прыказкі Лагойшчыны
    16. Хто па абедзя аддыхая, Бог думая, што сьвіньня здыхая. — Высьмейваньне гультая, што толькі есьць ды сьпіць. // Прыказкі Лагойшчыны
    17. Што ўложа хам, дык ня выня й пан. — Нялёгка тое адрабіць, што папсуе нейкі злыдзень. // Прыказкі Лагойшчыны
    18. Такі сьвет настаў, што ні палажы, ні пастаў. — Гэтак старыя людзі даводзяць, што чым навейшы век, тым большае шальмоўства між людзей. // Прыказкі Лагойшчыны
    19. Каб Бог даў майму сыну той розум наперад, што ў мужыка ззаду, сказаў жыд. — Аб тое, што беларускі селянін дэталёва перадумляе мінулыя свае памылкі й хібы. // Прыказкі Лагойшчыны
    20. Што торба, то ня мех; што праўда, то ня грэх. — Прыказка таму, хто крыўдзіцца, калі яму праўду ў вочы гавораць. // Прыказкі Лагойшчыны

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019