Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт адзін знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (716)
  • Усе энцыкляпэдыі (720)
    1. жогаль — быстры, шустры.
      Куды б ні пашоў, а жогаль жох - тут як тут.
      (Магчыма, адзін з адменнікаў божышча агню.) // Вушаччына (Барадулін)
    2. самавар
      блішчаць што медны самавар. Мсцісл. Жарт. Пра нейчы добры выгляд, жартаўлівы настрой. Юрчанка, 206.
      разыйціся як халодны самавар. Чач. Іран. Пра чалавека раззлаванага, раздражнёнага. Янкоўскі, 81; Матэрыялы 1981, 143.
      пара як з самавара. Смарг., Лаг. Іран. Пра абсалютна аднолькавых, калі адзін не лепшы за другога. Звычайна пра мужа і жонку. Даніловіч, 227; АВНЛ. // Беларускія народныя параўнанні
    3. вецер
      паляцець як ветрам гнаны. Валож. Пра вельмі хуткі, імклівы бег каго-н. Высл., 360.
      як ветрам здула каго. Івац., Лаг., Мсцісл., Стол., Чав. Пра чалавека, што некуды хутка адыйшоў. МК, 308; Нар. слов., 132; Юрчанка 1977, 211; Барысюк, Буян, 12; ЗЗайкі.
      гаварыць як з пустога ветру. Мсцісл. Няўхв. Пра пустыя гаворкі. Юрчанка, 173.
      З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Маз. Прык. Пра небяспечнасць пярэчыць начальству, якое можа адпомсціць. ПП 1, 340.
      усё роўна што пляваць проці ветру. Гл. пляваць.
      як ветру ў полі шукаць. Івац. Пра марныя намаганні што-н. знайсці. Янк., 443; ЗЗайкі.
      адзін як у полі вецер. Гл. поле.
      брахаць як сабака на вецер. Гл. сабака.
      вольны як вецер. Ухв. Пра вельмі вольнага чалавека. Янк., Пар., 26.
      гадавацца як вецер у полі. Мсцісл. Пра гадаванне дзяцей без належнага прыгляду. Юрчанка, 173.
      гуляць як вецер дымам. Няўхв. Пра бяздумнае, зменнае распараджэнне кімсьці. НН, 481.
      гуляць як вецер. Пра паводзіны незалежнага, свабоднага і безадказанага чалавека. Янк., Пар., 46.
      злавіць каго як вецер у полі. Іран. Пра чалавека, якога не зловіш, які ўжо далёка. Янк., Пар., 74.
      кідаць як на вецер. Мсцісл. Асудж. Пра бяздумную, марную трату грошай. Юрчанка, 191.
      ляцець як вецер. Івац., Лельч. Пра вельмі хуткае перамяшчэнне, бег. Янк., 411; Матэрыялы 1981, 142; ЗЗайкі.
      няма каго як вецер звеяў. Ваўк. п. Няўхв. Пра хуткае знікненне кагосьці. Federowski, 184.
      пашкадаваць/шкадаваць каго як вецер страху. Лід. Іран. Пра добрыя ўчынкі, шкадаванне каго-н., што на самай справе толькі шкодзіць. ФА.
      Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Смал. п. Прык. Пра няўлоўнасць, хвіліннасць уражанняў ад песень. Добр., Смол., 98; Рапановіч, 168.
      пусты як вецер. Няўхв. Пра легкадумнага, несур'ёзнага чалавека. Янк., Пар., 135.
      розумам раскідаць як вецер. Мсцісл. Пра палёт думкі, шырыню фантазіі каго-н. Юрчанка 1977, 15.
      такі справядлівы як вецер у полі. Ваўк. п. Іран. Пра непастаяннага чалавека. Federowski, 288.
      шкадаваць каго як вецер падраную стрэху. Шчуч. Іран. Даніловіч, 215. Тое, што пашкадаваць як вецер страху.
      што вецер у полі. Мсцісл. Асудж. Пра нясталага, «ветранага» чалавека, хлопца. Юрчанка 1977, 223.
      як бы каго вецер панёс (памчаў). Ваўк. п. Няўхв. Незадаволенасць паводзінамі чалавека, які знік, збег. Federowski, 330.
      як вецер на загуменні. Ваўк. Вельмі хутка, шпарка (хадзіць, бегаць і пад.). Даніловіч, 215.
      як вецер. Мядз. Няўхв. 1. Пра нясталы характар чалавека, няўрымслівасць, зменлівасць. ЗСалавей. 2. Мсцісл. Пра расхлябая, неарганізаванага чалавека. Юрчанка, 296. // Беларускія народныя параўнанні
    4. шах-мах — на хапку, хутка, у адзін міг.
      Шах-мах - і стол накрыты, усяго нагаўрана, балюйце, госці. // Вушаччына (Барадулін)
    5. анёлак
      дзіця як анёлак. Сміл. Захапл. Пра прыгожае, мілае, нявіннае дзіця. Носович, 6; Шатэрнік, 18.
      звіцца як анёлак. Слон. Ухв. Пра дзіця, якое спіць. Высл., 326.
      Дару грошы на фіёлкі, каб маладыя жылі і любіліся як анёлкі. Фальк. Вясельнае пажаданне. Пра пару закаханых, якія пяшчотна, шчыра ставяцца адзін да аднаго. БВ, 58.
      прыгожы як анёлак. Івац. Захапл. Пра некага прыгожага, часцей пра дзіця. ЗЗайкі. // Беларускія народныя параўнанні
    6. жаўцяк — жоўць; яшчэ — пясок.
      Жаўцяк у рыбы выцек. Капалі яму - адзін жаўцяк. // Вушаччына (Барадулін)
    7. Зьеў сучку, дык еж і скурку. — Прыказваюць грамадзкаму службоўцу, які любе браць зь сялян магарыч пачастункам. Прыказка паходзе з часоў прыгону: Войт вымагаў зь сялян пачастунку. Адзін селянін зарэзаў авечку, варыў кажны дзень мяса, ставіў кварту гарэлкі ды частаваў войта. Калі ня стала мяса, дык ён зарэзаў сучку і частаваў войта мясам сучкі. А калі й суччына мяса кончылася, а войт усё вымагаў пачастунку, тады селянін паставіў кварту гарэлкі, кінуў на стол суччыну скурку, дый кажа: «Зьеў сучку, дык еж і скурку». // Прыказкі Лагойшчыны
    8. Поп сваё, а чорт сваё: аддай маю малітву. — Калі два праціўнікі ўступяць у бясконцую спрэчку ды адзін аднаму ня ўступаюць. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. адна
      зляцелі гадочкі як адна вясна. Пра хутка прамінулае жыццё. Янк., Пар., 75.
      як адна мінута месяц праляцеў. Мсцісл. Пра хуткі бег часу. Юрчанка 1977, 210.
      прыстаць як банны ліст да аднаго места. Гл. ліст.
      як аднае мацеры дзеткі. Ваўк. п., Шчуч. Ухв. Пра блізкіх, клапатлівых, прыязных адзін да аднаго людзей. Federowski, 368; Высл., 320; Янкоўскі, 10.
      пахожы як пантоплі з адной кожы. Гл. пантоплі.
      як у адной кашулі хрышчаныя. Лаг., Стаўб. Пра моцную, трывалую, шчырую дружбу людзей. МК, 319; Мін.-Мал., 1970, 171.
      дзерціся як два каты ў адном мяшку. Гл. кот. // Беларускія народныя параўнанні
    10. наўсцяж — бегчы адзін за адным.
      Як пабеглі наўсцяж, дык і канца не відаць. // Вушаччына (Барадулін)
    11. золата
      свіння ў балоці як пан у злоці. Гл. пан.
      блішчэць як золата. Хоц., Слон. Ухв. Пра яркі, зіхоткі, прыемны бляск чаго-н. Бялькевіч, 196; Высл., 287.
      гарэць як золата. Янк., Пар., 38. Тое ж.
      жыць як золата важыць. Віл., Мядз., Смал. Захапл. Пра дружнае, добразычлівае, памяркоўнае, з павагай адзін да аднаго жыццё. СЦБ, 139; Санько, 131; Добр., 119; Высл., 320; Гілевіч, 154.
      зіхацець як золата. Карэл. Захапл. Высл., 328. Тое, што блішчэць як золата.
      зярно адно ў адно як золата. Краснап., Івац. Ухв. Пра адборнае, высокай якасці зерне. Бялькевіч, 62; ЗЗайкі.
      Зяць на дачцэ што золата ў руцэ, а сын на нявестцы што брыда на трэсцы. Дзярж. Прык. Пра рознае стаўленне бацькоў да дачкі і нявесткі. ФА.
      каму як балота, а каму як залота. Гл. балота.
      мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата. Гл. долата.
      харошы як золата. Ваўк. п. Захапл. Пра найвышэйшую ступень хараства чалавека, прадмета. Federowski, 50.
      хоць жонка як свіння, абы золата сяўня. Гл. свіння.
      чысты (ясны) як золата. Ваўк. п., Слон. п. Ухв. Пра чысціню, якасць нейкага прадмета альбо (пераносна) чалавека. Federowski, 71, 126. // Беларускія народныя параўнанні
    12. запал — запар, адзін за адным.
      Думаіш, што тры дні запал свята будзіць. // Вушаччына (Барадулін)
    13. Вось і гавары з кабылай паціры: ты «Войча наш», а йіна: «Сена німаш». — Прыказваюць, калі двох ня могуць дамовіцца: адзін пачынае гутарку аб ідэях, а другі перабівае яго штодзёншчынай. // Прыказкі Лагойшчыны
    14. выхадзіцца — зведаць гора; яшчэ — ачуняць, акрыяць.
      Ён у яе выхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пітух адзін выхадзіўся. // Вушаччына (Барадулін)
    15. зашаціцца — схавацца.
      Зашаціўся адзін агурок у бураках, такі ладны.
      (Затаіцца пад шатамі.) // Вушаччына (Барадулін)
    16. мармыль — пануры, незадаволены, бурклівы.
      Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём. // Вушаччына (Барадулін)
    17. заплюснуць — заплюшчыць.
      Яшчэ адзін хліб - і заплюснуў вочы. // Вушаччына (Барадулін)
    18. Ні вікавоя, а ракавоя. — Прыказваюць аб часовай страце, якая будзе адчувацца толькі адзін год, прыкладам: недарод збожжа. // Прыказкі Лагойшчыны
    19. срака
      адзін брэша як сабака, а другі маўчыць як срака. Гл. сабака.
      маўчаць як срака. Ушацк. Здзекл. Вульг. Пра маўклівага, пра таго, каму няма чаго сказаць. Барадулін, 121.
      падружыцца як срака з вехцем. Вілен. Вульг. Здзекл. Пра нейкую непаважаную дружбу. Sielicki, 160.
      прывыкнуць як срака к бізуну. Рэч. Вульг. Насмешл. Пра кагосьці, хто прывык да прымусу. Pietkiewicz, 388.
      Красен-чырван як са сракі вырван. Ушацк. Прык. Вульг. Насмешл. Пра знешні выгляд кагосьці. Барадулін, 118.
      чырваны! - як із сракі вырваны (жартаўлівы адказ). Няўхв. Вульг. Пагардл. Пра чалавека з непрыемна чырвоным тварам. Federowski, 421.
      адгладзіць як добрай бабы сраку. Гл. баба.
      ні сьледу, ні знаку - пабег як у сраку. Ушацк. Вульг. Насмешл. Пра знікненне без следу некага нешанаванага. Барадулін, 115.
      ня слухай смаку - пхай як у сраку. Ушацк. Вульг. Жарт. Заахвочванне есці, не прыслухоўваючыся да смаку. Барадулін, 120.
      уцякаць як бы хто ўваткнуў пяро ў сраку. Гл. пяро.
      улезці як шыла ў сраку. Гл. шыла.
      патрэбен як у срацы валасы. Ушацк. Вульг. Іран. Здзекл. Пра зусім непатрэбнае. Барадулін, 121.
      патрэбны як у срацы дзверцы. Гом. Вульг. Здзекл. Іран. Пра нешта, некага, зусім непатрэбных. АВНЛ.
      трэба як скула на срацы. Гл. скула. // Беларускія народныя параўнанні
    20. Вясьнішча! - ці ты мяне, ці я цябе. — Прыказваюць, калі вясной вышлі харчы й наступае такі голад, што застаецца толькі адзін аднаго зьесьці. // Прыказкі Лагойшчыны

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020