Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт адзін знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (716)
  • Усе энцыкляпэдыі (720)
    1. асянок, асянчук, асянюк м. Маладняк асенняга прыплоду.
      У мяне ягнёнак асянок, клець уцяпліць нада на зіму. Межава Арш. Гаспадарка ў яе малая, адзін кабанчык-асянчук. Дражакі Гар. Мой асянчук добра падрос. Антаполле Чаш. У добрага хазяіна глянь які асянюк ладны. Оўцы ў яго добрыя. Старое Сяло Уш., Даўгінава Міёр. // Віцебшчына
    2. цвет
      Белый (гэтат) сьвет як макыў (макавы) цьвет. Смал. п. Прык. Ухв. Пра хараство гэтага свету. Добровольский ІІІ, 4.
      Гэты свет як макоў цвет, а там будушчы век. Жытк. Прык. ТС 1, 89. Тое ж.
      Гэты свет як макаў цвет: зранку расцвітае, да вечара ападае. Прык. Пра падабенства хуткаплыннасці жыцця чалавека і хуткага адцвітання маку. Federowski, 307.
      Дзявочы век як макаў цвет. Зэльв. Прык. Пра нядоўгі час дзявоцтва. ПП 2, 13; БВ, 107.
      загарэцца бы макаў цвет. Слуцк. Пра крэпка, густа пачырванелыя шчокі. Сержпутоўскі 2000, 241.
      мой (наш) век як макаў цвет. Ваўк. п. Пра хуткаплыннасць часу. Federowski, 331; Янк., Пар., 104.
      прайшоў мой век як макаў цвет. Пра хутка прамінулыя гады жыцця. Янкоўскі, 80.
      сядзець як цвет між крапівы. Брасл. Насмешл. Пра жанчыну, што апынулася ў гурце мужчын. Рабкевіч, 198.
      хароша як макаў цвет. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожую румяную жанчыну. Federowski, 50.
      цвісці як адзін цвет. Мсцісл. Ухв. Пра роўнае цвіценне пасадак. Юрчанка, 172.
      шчокі пачырванелі як макаў цвет. Мсцісл. Бялькевіч, 323, 475. Тое, што загарэцца бы макаў цвет. // Беларускія народныя параўнанні
    3. І сьцены вушы маюць. — Перасьцерагае адзін аднаго, калі гутарка ідзе пра нейкія сакрэты, каб ніхто не падслухаў. // Прыказкі Лагойшчыны
    4. Хоць вох, ды ў двох.
      1. Прыказваюць два работнікі - хоць яны абодва ня моцныя, але адзін аднаму будуць памагаць.
      2. Прыказвае паджылая дзеўка з думкаю, што лепей выйсьці замуж за старога й слабога ці пакалечанага, чымся дзеўкай старыцца. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. жалуд (жалут) м. Зялёнае яблычка на бульбяніку.
      У бульбі на быльніку зялёныя жылуды. Я адзін жалут сарваў, дак такі горкі. Сяляўшчына Рас. // Дыялектнае слова
    6. гоп — гукаперайманне.
      На адным чаравіку заднік ёсь, а на другім німа, ідзець - адзін гоп, другі шлёп. // Вушаччына (Барадулін)
    7. жарсцвяк — пясок, жарства.
      Нічога не расло - адзін жарсцвяк на гародзі. // Вушаччына (Барадулін)
    8. Нас ня поля насеіна. — Калі між блізкіх сваякоў ці сяброў пачынаецца нязгода. Гэтым напамінаецца, што іх мала, а затое яны мусяць жыць у згодзе й дапамагаць адзін аднаму. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. дубок
      адзін як дубок у полі. Памянш. Мін. Спачув. Пра адзінокага, самотнага чалавека. ЛЦ, 37.
      Дару агурок, каб рос сын як дубок. Памянш. Фальк. Вясельнае віншаванне з пажаданнем здароўя і сілы будучаму сыну. БВ, 53. // Беларускія народныя параўнанні
    10. загарак
      ідзе як загарак. Сак. п. 1. Пра дакладную работу нейкага механізма. 2. Пра чалавека, які з'яўляецца на службу ў адзін і той жа час. Federowski, 122, 128. ≺ Загарак - дыял. гадзіннік. // Беларускія народныя параўнанні
    11. сіраціна
      стаяць як сіраціна. Сміл. Спачув. Пра чалавека, які стаіць адзін, з прыгнечаным, забедаваным выглядам. Шатэрнік, 232.
      Па чужыні - ек сіроціні. Жытк. Прык. Пра тое, што на чужыне ніхто не стане клапаціцца пра цябе, шкадаваць. ТС 5, 37. // Беларускія народныя параўнанні
    12. лоб
      вылазіць як вош на лоб. Гл. вош.
      лёд як лоб. Слон. Ухв. Пра моцны, цвёрды, гладкі лёд. Высл., 341.
      папасці як у лоб куляю. Ухв. Пра нешта трапна сказанае. Янк., 420.
      сказаў як у лоб даў. Пра нечаканае паведамленне. Крэмнеў, № 1001; Янкоўскі, 107.
      уперціся як два казлы лоб у лоб. Гл. казёл.
      адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Гл. вока.
      адно дзіця як вока ў лобе. Гл. вока.
      двое дзетак як дзве окі ў лобе. Гл. вока.
      трэба як вош на лобе. Гл. вока.
      глядыш як ока в лобу. Гл. ока. // Беларускія народныя параўнанні
    13. кубло
      дзе такі парадак як у буськавым кубле. Смарг. Іран. Пра непарадак у памяшканні. СПЗБ 4, 146.
      купчыцца (кубліцца) як куры на кубле. Гл. курыца.
      расце кублом. Лельч. Пра значную колькасць апенек, змешчаных шчыльна побач адзін ля аднаго. Кучук, Малюк, 64. // Беларускія народныя параўнанні
    14. неразлійвада — дужа цесная дружба, прыяцельства.
      Ён з ім неразлійвада, адзін без аднога нікуды - ні ў хлеў, ні за хлеў. // Вушаччына (Барадулін)
    15. сабакарня — хата, у якой няма ладу.
      Ня хата, а сабакарня нейкая, усе грызуцца, гаўкаюць адзін на аднаго. // Вушаччына (Барадулін)
    16. абыдзень прысл. У адзін дзень.
      Абыдзень абярнуліся ў Мінск, да ўрача ездзілі. Лашукі Паст. // Віцебшчына
    17. Натрапіў злы на паганага. — Калі ў спрэчку ўступаюць два ліхія, што адзін аднаму ня ўступаюць. // Прыказкі Лагойшчыны
    18. певень, гл. таксама пятух
      выскачыць як певень з канапель. Светл., Мін., Петр. Няўхв. Пра чалавека, што нечакана выступіў, выказаўся, заявіў аб сабе. Высл., 298; Ройзензон, 68; Юрчанка 1977, 239.
      гарачы як певень. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека з характарам забіякі. ЛЦ, 63.
      задзірлівы (задзірысты) як певень. Насмешл. Пра нястрыманага, задзірыстага чалавека. Янк., 408; Янк., Дыял., I, 209.
      застыць як певень пасля кукарэку. Насмешл. Пра чалавека, які нечакана змоўк. Янк., 408; Санько, 133.
      кінуцца як певень на пеўня з чужога двара. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які заўзята накінуўся на іншага. ЛЦ, 71.
      кудлы стояць ек певень на плоце. Жытк. Насмешл. Пра непрычасанага, у каго валасы пнуцца ўверх. ТС 2, 247.
      лезці як певень на плот. Няўхв. Пра чалавека, які нахабна некуды лезе. Рапановіч, 253.
      пагрозны як певень. Насмешл. Пра агрэсіўна настроенага, але нястрашнага чалавека. Янк., Пар., 120.
      повесціса ў бокі бу певень. Стол. Няўхв. Пра ўпартага, задзірлівага чалавека. ТС 1, 68.
      пяяць як певень на сметніку. Рэч. Пра задзірысты, гучны спеў. Высл., 373.
      спаць як той певень на курасадні: адно вока заплюшчана, а другім гляджу. Жарт. Пра нейчы чуткі сон. Янкоўскі, 44.
      фарсісты як певень вясною. Насмешл. Пра занадта фарсістага чалавека. Янк., Пар., 177.
      хадзіць як певень сярод курэй (з курамі). Краснап. Насмешл. Пра кавалера, які горда трымаецца сярод дзяўчат. Бялькевіч, 229; Ройзензон, 79.
      як певень наравісты. Карэл. Няўхв. Пра ўпартага, капрызлівага чалавека. Сцяшковіч, 617.
      шчапіцца ек пеўне. Стол. Няўхв. Пра двух людзей, што схапіліся біцца. ТС 5, 127.
      біцца як пеўні. Ваўк. п., Стол. Насмешл. Пра людзей, што заядла біліся. Federowski, 29; ТС 5, 127.
      парабіцца ў кроў як пеўні вясной б'ючыся. Пра людзей, што пабіліся да крыві. НН 1911, 494.
      спрачацца як пеўні. Пруж. Насмешл. Пра ўпартых людзей, што не ўступаюць адзін аднаму. МК, 242.
      чубіцца як пеўні. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што зацята б'юцца. Federowski, 69.
      cэрца б'ецца як у маладога пеўня. Віл. Кплів. Пра нейчы стан хвалявання, узбуджэння, калі часта-часта б'ецца сэрца. ЗВалодзінай.
      любіць як ліса пеўня. Гл. ліса.
      помачы як ад пеўня яек. Шарк. Іран. Пра чалавека, ад якога няма ніколькі помачы. ДА.
      скрывіцца як у пеўня грэбень. Карэл. Кплів. Пра нейчую згорбленую паставу. Высл., 384.
      сораму як у пеўня мяса на шпорах. Ашм. Іран. Пра чалавека, у якога зусім няма сораму. Даніловіч, 259; Санько, 184. // Беларускія народныя параўнанні
    19. нюшок — узятая ў тры пальцы мука, соль, крупы, шчопаць.
      Солі адзін нюшок, і досіць. // Вушаччына (Барадулін)
    20. жывец (жывэц) м. Прапушчаны па кіёчках ніта шнурок, да якога прывязваюцца петлі ніта.
      Трэбо наніціць ніт на кійкі і завезаць жыўцом. Бобрыкі Петр. Нічальніцы надзяюцца на кіёчкі і закрапляюцца жыўцом. Жывец прывязваюць за адзін канец і за другі. Міратычы Кар. Завяжы ў нічальніцах жыўца, кап ні раскідаліся. Навасёлкі Свісл. На жывец навязваюцца кобылкі, а жывцэ прывязваюцца до двох пруткэв, вот вам і жывец. Азарычы Пін. // Дыялектнае слова

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020