Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  


На ваш запыт Груган знойдзены 4 артыкулы

  1. груган, гурган
    абіраць як груган косці. Смарг. Асудж. Пра поўнае рабаванне. ФА.
    назлятацца як груганы. Асудж. Пра нейкі актыўны збор дзеля непрыгожай справы, з карыслівымі мэтамі. Янк., Пар., 110.
    пазлятацца як груганы на падлу (на пакорм). Барыс. Высл., 359; Янк., Пар., 123. Тое ж.
    стаяць як гурган над ім. Смал. Няўхв. Пра пастаяннае адчуванне небяспекі ад каго-н. СЦБ, 267.
  2. костка
    скакаць, быццам без касцей. Касц. Ухв. Пра спрытнага гнуткага танцора. ЛЦ, 122.
    У хатэ нэвістка бы ў горле кістка. Драг. Прык. Пра ўспрыманне нявесткі залішне патрабавальнай сям'ёй мужа. БА.
    голы як костка. Слон. Няўхв. Пра беднага чалавека. Высл., 306.
    стаяць як костка ў горле. Івац., Стаўб. Няўхв. Пра моцную дакучлівую перашкоду ў чым-н. МК, 131; ЗЗайкі.
    цвёрды як костка. Пра нешта вельмі цвёрдае. Янк., Пар., 186.
    як сабаку костка. Гл. сабака.
    сядзець у горле косткаю. Рэч. Няўхв. Пяткевіч, 568. Тое, што стаяць каму як костка ў горле.
    абсмактаць (абабраць) як сабакі костку. Гл. сабака.
    глядзець як сабака на костку. Гл. сабака.
    накінуцца як сабака на костку. Гл. сабака.
    сябраваць як галодныя сабакі, што дзеляць костку. Гл. сабака.
    угледзеца як сарока на костку. Гл. сарока.
    абіраць як груган косці. Гл. груган.
    Госці як у горле косці. Гл. горла.
    збіраць што як крумкач косці. Гл. крумкач.
    збіраць як сабака косці. Гл. сабака.
    Язык што жорны: перамалывае і косці. Гл. жорны.
    глядзець як варона на косць. Гл. варона.
  3. падла
    смярдзець як падла. Івац., Слон. Няўхв. Пра непрыемны рэзкі пах, смурод. Высл., 386; ЗЗайкі.
    сцюдзёная як падла. Віл. Няўхв. Пра курыцу, што страціла тэмпературу квактухі, не можа грэць яйкі. СПЗБ 5, 44.
    завыць бы ваўкі над падлам. Гл. воўк.
    лежаць бы падло. Слуцк. Няўхв. Абразл. Пра бяссільнага, нерухомага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 158.
    стоять як крук над падлом. Гл. крук.
    мухі паселі на каго як на падлу. Няўхв. Ці пра свой стан здароўя, ці пра што іншае. Фед. Арх.
    пазлятацца як груганы на падлу. Гл. груган.
    прывыкнуць як сабака да падлы. Гл. сабака.
  4. пакорм
    пазлятацца як груганы на пакорм. Гл. груган.
    насіцца як ластаўка на пакорме. Гл. ластаўка.

 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019