Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт адзін знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (716)
  • Усе энцыкляпэдыі (720)
    1. адзін
      Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Прык. Пра хуткабежнасць жыцця. Янк., Пар., 25.
      жыць суладне як адзін. Пра дружнае жыццё. Высл., 313.
      Старая дзеўка як дзіравы кажух - адзін дух. Гл. кажух.
      як адзін цвет. Мсцісл. Ухв. Пра моцнае дружнае цвіценне чаго-н. Юрчанка, 172.
      як адным грэбенем пачасаліся. Пра вельмі падобных адзін да аднаго. Янк., 442. // Беларускія народныя параўнанні
    2. Адзін дасуж ды нядуж. — Хоць адзін і можа абдумаць добра справу, але часта ня ў сілах зрабіць вялікае работы. // Прыказкі Лагойшчыны
    3. На суд ідуць - абодва хвалюцца. А з суду ідуць - адзін хваліцца. — Калі на суд ідуць - кажны спадзяецца выйграць справу. Ідучы з суду, толькі той хваліцца, хто выграў. // Прыказкі Лагойшчыны
    4. Адзін багуцкі і той ня людзкі. — Кажуць пра дзіця, калі яно адно, але недарэчнае ці благое. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. Адзін задзіраха, другі ніспусьцяха. — Калі абое роўныя пачынаюць звадку. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. Адзін сказаў на глум, а другі бярэ на вум. — Ня трэба захапляцца чужымі, хай сабе й прыгожымі словамі, а трэба іх пераўзважыць сваім розумам, ці няма ў іх нейкага кепства ці хітрасьці. // Прыказкі Лагойшчыны
    7. Адзін і хлеб прыедліў. — Адно й тое самае, хоць і найлепшае, можа надакучыць, як і сам хлеб бязь іншай яды. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. Адзін хоць зьеж вала - усё адна хвала. — Толькі гасьціннасьць і сяброўства дае чалавеку пашану й славу, скупасьць-жа й зайздрасьць паніжае. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. — Прыказваецца, калі аднаму працаўніку трэба пракарміць шмат дармаедаў або вялікую непрацаздольную сям'ю. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. Адзін вырай вясны ня робя. — Першая навіна можа быць і хвальшывай. Лепш пачакаць і паглядзець, ці яна спраўдзіцца. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. поле
      Век перажыць - не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Ром., Зап., 216.
      Жисть пиряжить - ня поля пиряйти. Прык. Смал. п. Добровольский ІІІ, 35; Сержпутоўскі 1999, 70; Ахрым., 31. Тое ж.
      адзін (сам адзін, адзінокі) як калок у полі, у плоце. Гл. калок.
      адзін што вароты ў полі. Гл. вароты.
      адзін што вярста ў полі. Гл. вярста.
      адзін як былінка ў полі. Гл. былінка.
      адзін як дубок у полі. Гл. дубок.
      адзін як пень у чыстым полі. Гл. пень.
      адзін як у полі вецер. Лід. Пра адзінокага чалавека. АВНЛ.
      адзінокі як дубец у полі. Гл. дубец.
      адна як былінка (быліна) у полі. Гл. былінка.
      адна як бярозка ў полі. Гл. бярозка.
      адна як травінка ў полі. Гл. травінка.
      высахнуць як былінка ў полі. Гл. былінка.
      вянуць (ад думак) як былінка ў полі. Гл. былінка.
      гола як у полі пасля Пакрову. Кір. Пра нейкую пустэчу, адсутнасць усяго. ДА.
      жыве адна сірацінка як у полі былінка. Рэч. Спачув. Пра самотнае жыццё сіраты. ЛЦ, 87.
      застацца [адна] як у полі вецер. Навагр., Мін., Маз. Высл., 325. Тое, што адзін як у полі вецер.
      злавіць як вецер у полі. Гл. вецер.
      круціць як віхар у полі. Гл. віхар.
      На чужым месцы што ў полі. Капатк. Няўхв. Пра няўтульнае жыццё на чужыне. ПП 1, 292.
      Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Гл. вецер.
      расці як у полі вецер. Пра дзіця, што расце без належнага нагляду. ФА.
      справядлівы як вецер у полі. Гл. вецер.
      стаяць як бузіна ў полі. Гл. бузіна.
      цесна як цыгану на полі. Гл. цыган.
      што вецер у полі. Гл. вецер.
      шукаць як дзвярэй у полі. Гл. дзверы.
      як ветру ў полі шукаць. Гл. вецер.
      як вецер у полі. Гл. вецер.
      як мак у полі зацвіў. Гл. мак.
      Як у полі асіна - так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. Светл. Прык. Спачув. Пра цяжкае жыццё сірацінкі. ПП 2, 102.
      як таполя сярод поля. Гл. таполя. // Беларускія народныя параўнанні
    12. кол
      прыстаць як смала да кала. Гл. смала.
      учапіцца як смала да кала. Гл. смала.
      так рэдка пасходзіла як чорт калом патыкаў. Гл. чорт.
      як калом набіта. Гродз. Пра перапоўненае памяшканне. Даніловіч 2010, 91.
      вісець як гладышка на калу. Гл. гладышка.
      стаяць як сарока на калу. Гл. сарока.
      сядзець як сарока на калу. Гл. сарока.
      вісець (матляцца) як на калу (калку). Лаг., Слуцк., Брэсц. Пра адзенне на схуднелым чалавеку. Высл., 293; Нар. лекс., 197; Ройзензон, 81; Varłyha, 42; МК, 286.
      жыць як сарока на калу. Гл. сарока.
      тырчэць (сядзіць, круціцца) як сарока (варона) на палцы (калу). Гл. сарока.
      адзін як кол. Слуцк. Няўхв. Пра самотнага, адзінокага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 53.
      адзін як кол у плоце. Воран., Свісл. Няўхв. Даніловіч, 230. Тое, што адзін як кол.
      стаяць як кол. Чаш., Старадар. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца скована, нясмела, няўпэўнена. Станкевіч, 1071; ДА.
      адзін як кол пры дарозе. Чашн., Слаўг., Слуцк. Каспяровіч, 7; Сержпутоўскі 1999, 6; Высл., 281. Тое, што адзін як кол.
      гол як кол. Няўхв. Пра беднага, немаёмаснага чалавека. Станкевіч, 171.
      лезці як жаба на кол. Гл. жаба.
      адно дзіця як кол у плоці. Шчуч. Пра самотнасць, адзіноту аднаго дзіцяці ў сям'і. СПЗБ 2, 57.
      есці як на кол вешаць. Дзярж. Няўхв. Пра спажыванне ежы без смаку, абыякава, не хацеўшы. ФА.
      толку дзе як у гнілым колку. Докш. Пра адсутнасць у чым-н. толку, ладу. Высл., 399. // Беларускія народныя параўнанні
    13. абадва, абадвы, абадзва, абаі, абая, абодвыя, абоі, абоя, абудва ліч. Абодва.
      Мае сыны абадва ў горадзі жывуць. Хацейка Гар. Абадва кныра забілі перад калядамі. Воўкаўшчына Міёр. Што адзін, што другі - абадва роўныя. Каты Шарк. Яны абадзва халастыя. Кураполле Паст. Абаі вядры з вадой. Стаі Леп. Абая браціка загінулі на тэй вайне. Салаўёва Лёзн. Абодвыя роўныя, як адзін. Валынцы В.-Дзв. Яны абоі не прышлі да нас. Ляхаўшчына Паст. Абоя прыходзілі - адзін астаўся, а другі пайшоў. Бугаі Сен. Абудва сыны на цябе не пахожыя. Мікалаёва Міёр. // Віцебшчына
    14. стол — памінкі; садзяцца за стол адзін раз, другі й трэці.
      Стол быў па Піліпу, і я сядзела на стале. Цяпер баба за адзін стол літар выпіваіць. // Вушаччына (Барадулін)
    15. адзінокі чалавек // Чалавек
      м. — Смален. р. (Дабравольскі), адзін ліч. — Навагр., Віл., Гарадз. (СПЗБ), адзінец — Віц. р., усх.-маг. р. (Бялькевіч, Каспяровіч), адзінокі прым. — Чэрв.
    16. адзінокі, самотны // Чалавек
      Бых., Карм., Клец., Стол. (ЛАБНГ), адзін м. — Шум., Тал., Круп., Асіп., Бабр., Ганц., Буда-Каш. (ЛАБНГ), адзінак м. — Малар. (ЛАБНГ), сам адзін м. — Воран.
    17. згуляць
      Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Гл. адзін. // Беларускія народныя параўнанні
    18. дарога
      Жыццё як дарога: прасі Бога. Докш. Прык. Пра нязведанасць падзей у жыцці чалавека і вартасць зваротаў да Бога па садзейнічанне. Ляцкий, 12; АВНЛ.
      пытацца як сляпы дарогі. Гл. сляпы.
      чакаць як матка дачушку з дарогі. Гл. матка.
      як у мяцеліцу дарогу знайсці. Гл. мяцеліца.
      адзін не жыхар, так, як гарох пры дарозе: хто ідзець, шчыпнець. Гл. гарох.
      адзін як кол [пры дарозе]. Гл. кол.
      жыць як гарох пры дарозе. Гл. гарох.
      жыць як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ірве. Гл. гарох.
      замінаць як корч на дарозе. Гл. корч.
      застацца як палын пры дарозе. Гл. палын.
      кланяцца як крыніцы пры дарозе. Гл. крыніца.
      маўчаць як камень пры дарозе. Гл. камень.
      сірочае жыццё як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ускубне. Гл. гарох.
      спакойна як у сланечніку пры дарозе. Гл. сланечнік.
      стаў у парозе як пень на дарозе. Гл. пень.
      як стоўб (слупак) пры дарозе. Гл. стоўб. // Беларускія народныя параўнанні
    19. калок
      рукі як калкі. Паст. Пра азяблыя ці амярцвелыя рукі, што не хочуць гнуцца, дзейнічаць. СПЗБ 2, 324.
      як калком набіта дзе. Ваўк. п. Пра перапоўненае людзьмі памяшканне. Federowski, 194.
      вісець як варона на калку. Гл. варона.
      ціліпацца як варона на калку. Гл. варона.
      адзін (сам адзін, адзінокі) як калок [у полі, у плоце]. Навагр. Спачув. Пра самотнага адзінокага чалавека. Federowski, 6, 280; ФА.
      адзінокі як калок у полі. ЛА, 30. Тое ж.
      голы як калок. Ваўк. п. Спачув. Пра беднага няшчаснага чалавека. Federowski, 112.
      як той калок. Пра нешта нягнуткае, цвёрдае, непрыдатнае для чаго-н. Санько, 70.
      вісець (матляцца) як на калу (калку). Брэсц., Івац., Лаг., Слуцк. Няўхв. Пра адзенне на схуднелым чалавеку. Высл., 293; Нар. лекс., 197; Ройзензон, 81; ЗЗайкі.
      як од колка. Стол. Пра вельмі хуткае, рэзкае падскокванне, кіданне. ТС 2, 208.
      толку як у гнілым колку. Докш. Іран. Пра адсутнасць ладу, парадку дзе-н. Высл., 399. // Беларускія народныя параўнанні
    20. пень
      И ў старца душа ня пень: хочить хлеба и канапель. Смал., Шарк. Прык. Пра патрэбу кожнага ў харчаванні. Добр., Смол., 117; Рапановіч, 46.
      адзін як пень. Слон. п., Івац., Мін., Лід., Жытк., Дзярж. Спачув. Пра старога самотнага чалавека. Federowski, 6; Высл., 281; АВНЛ; ТС 4, 22; СЦБ, 95; ЗЗайкі.
      адзін як пень у чыстым полі. Докш. АВНЛ. Тое ж.
      Ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады як пень смаляны. Гл. сучка.
      гаварыць каму як у пень. Мсцісл. Няўхв. Пра людзей, што не рэагуюць на сказанае. Юрчанка 1977, 247.
      глухі як (што) пень (калода). Ваўк. п., Івац., Слуцк., Рэч., Стаўб., Светл., Старадар., Рэч., Бых. Пагардл. Пра глухога чалавека. Federowski, 110; Сержпутоўскі 1999, 36; Pietkiewicz, 370; Янк., 402; МК, 53; Высл., 305; ЛЦ, 74; Матэрыялы 1981, 25; ЗЗайкі.
      голы як пень. Ваўк. п. Няўхв. Пра зусім беднага чалавека. Federowski, 112.
      дурны як пень. Слуцк. Пагардл. Пра дурнога чалавека. Сержпутоўскі 1999, 61, 97; Ляцкий, 42.
      зачапіцца як п'яны за пень. Гл. п'яны.
      лысы як пень абсеклы. Дзятл. Няўхв. Пра знешнасць аблыселага чалавека. Арх. Гр.
      маўчаць як пень. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які занадта маўчыць. Сержпутоўскі 1999, 122.
      не скрануць як пень дубовы. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі стойкі, упарты. Янк., Пар., 113.
      рабіць як пень цераз калоду. Няўхв. Пра работу, якая бесталкова робіцца. Расторгуев, 260.
      стаў у парозе як пень на дарозе. Насмешл. Пра чалавека, што стаіць на дарозе і перашкаджае іншым. Ляцкий, 43.
      стаяць як пень 〈маляваны〉. Воран., Гродз. Зняважл. Пра чалавека, які не разумее, што адбываецца. Даніловіч, 241.
      стаяць як пень у белы дзень. Лід. Няўхв. Пра чалавека, што трымаецца збянтэжана, няўцямна. Сцяшковіч, 617.
      стаяць як пень. Стаўб. Зняважл. Пра чалавека, які бяздзейнічае, не разумее, не памагае. МК, 247.
      усадзіў бог душу як у пень. Смарг. Няўхв. Пра тупога, дурнаватага, нягеглага чалавека. ФА.
      чырвоны як пень альховы. Ельск., Сміл. Ухв. Пра здаровага румянага чалавека. Высл., 420; Шатэрнік, 18.
      што пень, нічогенькі не панімаіць. Б.Каш. Асудж. Пра чалавека тупога, няўцямнага. Матэрыялы 1981, 109.
      як на пень уз'ехаў. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што спыняецца раптам у здзіўленні. Юрчанка, 192.
      як пень у белы дзень. Лід. Асудж. Пра збянтэжанага, зніякавелага, разгубленага чалавека. Даніловіч, 241.
      жыць як за пнём. Лоеў. Ухв. Пра чалавека, што жыве без турбот, бяспечна. Янкова, 261.
      сядзець як чорт на пні. Гл. чорт.
      казаць каму як пню: яму ўсё роўна. Няўхв. Пра чалавека, які не рэагуе на словы, не слухае. Романов 1901, 68.
      〈да хатняй работы〉 як да пня. Маладз. Няўхв. Пра няспрытную ў рабоце жанчыну. Гілевіч, 131.
      гаварыць як да пня. Мсцісл. Няўхв. Пра зварот да ўпартага чалавека, якому цяжка штосьці сказаць, загадаць. Юрчанка, 182.
      да бойкі як да пня. Мядз. Насмешл. Пра гарачы, задзірысты характар чалавека, які лёгка кідаецца ў бойку. ЗСалавей.
      даходзіць як да пня каму да каго. Іўеў., Слон. Асудж. Пра вельмі павольнае разуменне некім нечага. Даніловіч, 219.
      зваліцца як з пня. Рэч. Пра чалавека, які раптоўна памёр, захварэў - зваліўся з ног. ЛЦ, 106.
      як да пня. Навагр. Асудж. Пра чалавека, які вельмі ахвочы да нечага - пагуляць, выпіць. Даніловіч, 219. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020