Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт адзін знойдзены 31 артыкул

  1. Адзін дасуж ды нядуж. — Хоць адзін і можа абдумаць добра справу, але часта ня ў сілах зрабіць вялікае работы.
  2. Адзін багуцкі і той ня людзкі. — Кажуць пра дзіця, калі яно адно, але недарэчнае ці благое.
  3. Адзін вырай вясны ня робя. — Першая навіна можа быць і хвальшывай. Лепш пачакаць і паглядзець, ці яна спраўдзіцца.
  4. Адзін задзіраха, другі ніспусьцяха. — Калі абое роўныя пачынаюць звадку.
  5. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. — Прыказваецца, калі аднаму працаўніку трэба пракарміць шмат дармаедаў або вялікую непрацаздольную сям'ю.
  6. Адзін і хлеб прыедліў. — Адно й тое самае, хоць і найлепшае, можа надакучыць, як і сам хлеб бязь іншай яды.
  7. Адзін сказаў на глум, а другі бярэ на вум. — Ня трэба захапляцца чужымі, хай сабе й прыгожымі словамі, а трэба іх пераўзважыць сваім розумам, ці няма ў іх нейкага кепства ці хітрасьці.
  8. Адзін хоць зьеж вала - усё адна хвала. — Толькі гасьціннасьць і сяброўства дае чалавеку пашану й славу, скупасьць-жа й зайздрасьць паніжае.
  9. На суд ідуць - абодва хвалюцца. А з суду ідуць - адзін хваліцца. — Калі на суд ідуць - кажны спадзяецца выйграць справу. Ідучы з суду, толькі той хваліцца, хто выграў.
  10. Паны сваруцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. — Прыказка бадай што з часоў прыгону, калі абшарнікі рабілі адзін на другога заезды й бралі да гэтага сваіх сялян. Прыказваюць, калі валадары дзеляць народ на дзьве партыі або на дзьве веры, ды правакуюць біцца адзін з другім.
  11. Абоя - рабоя. — Гэтымі словамі робяць параўнаньне, калі абое роўныя, адзін варты другога.
  12. Ад Грамніцаў зімы траціна, а да хлеба палавіна. — Сялянская заўвага. Ад Грамніцаў, 2-га лютага, застаецца зімы адзін месяц, але да новага хлеба трэба чакаць паўгода, бо толькі ў жніўні бывае новы хлеб.
  13. Адна варона з куста, а сем на куст. — Калі адзін чалавек зьляціць з прыбытковай пасады, дык на ягонае месца зьяўляецца сем новых ахвотнікаў.
  14. Адна паршывая авечка ўсё стада паскудзя. — Прыказваюць, калі адзін благі чалавек зьнеслаўляе ўсю сям'ю ці грамаду.
  15. Вось і гавары з кабылай паціры: ты «Войча наш», а йіна: «Сена німаш». — Прыказваюць, калі двох ня могуць дамовіцца: адзін пачынае гутарку аб ідэях, а другі перабівае яго штодзёншчынай.
  16. Вясьнішча! - ці ты мяне, ці я цябе. — Прыказваюць, калі вясной вышлі харчы й наступае такі голад, што застаецца толькі адзін аднаго зьесьці.
  17. Дарога ня сьпіць. — Прыказваюць таму, хто баіцца ночы адзін ехаць, ці йці ў дарогу, бо-ж на дарозе заўсёды знойдуцца падарожныя.
  18. Дудар дудару дарма йграя. — Калі людзі аднаго рамясла адзін другому дапамагаюць.
  19. Жывём як брацьця, а рахуімся як жыды. — Прыказваецца аб тых, якія жывуць міжсобку дружна ды за паслугі адзін аднаму аплачваюць, каб нікому ня было крыўдна.
  20. Зьеў сучку, дык еж і скурку. — Прыказваюць грамадзкаму службоўцу, які любе браць зь сялян магарыч пачастункам. Прыказка паходзе з часоў прыгону: Войт вымагаў зь сялян пачастунку. Адзін селянін зарэзаў авечку, варыў кажны дзень мяса, ставіў кварту гарэлкі ды частаваў войта. Калі ня стала мяса, дык ён зарэзаў сучку і частаваў войта мясам сучкі. А калі й суччына мяса кончылася, а войт усё вымагаў пачастунку, тады селянін паставіў кварту гарэлкі, кінуў на стол суччыну скурку, дый кажа: «Зьеў сучку, дык еж і скурку».

Старонкі: 1  2  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020