Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт адзін знойдзены 38 артыкулаў

  1. Один с сошхой, а семеро с ложкой — На сем прыганятых адзін араты = У калгасе добра жыць: адзін косіць (робіць), сем ляжыць (а як сонца прыпячэ, дык і гэты ўцячэ) = Калі мужык здароў, дык у яго сем паноў = На аднаго мужыка злыдняў талака = Сем сёл, адзін вол, а дзесяць прыганятых
  2. Два сапога пара — Абое рабое = Роўны з роўнага цешыцца = Адзін аднаго (адзін другога) не перацягне = Які ехаў, такі (такую) стрэў
  3. Как на подборАдзін у адзін = Каліва ў каліва (каліўца ў каліўца) = Лоб у лоб = Як на заказ
  4. Мал мала меньшеАдзін пад адным = Пад адзін струп = Адно аднаго не нясе
  5. На один покрой — На адзін капыл = Абодва (усе) роўныя = Адно васемнаццаць, а другое без двух дваццаць = На адзін лад
  6. Не только свету, что в окошке — Не ўсё тое сонца, што глядзіць у ваконца = Не адзін сабака Лыска = Толькі й розуму, што ў цябе = Не адзін Гаўрыла ў Полацку = І за Гомлем людзі ёсць
  7. Один в море не рыбак, а без артели не морякАдзін дасужы, ды не дужы = Адзін дуб у полі - то не лес = Адна пчала мёду не наносіць = Адным пальцам вузла не завяжаш = Адна галавешка і ў печы не гарыць (а дзве і ў полі не тухнуць) = Добра там жывецца, дзе гуртам сеецца і жнецца
  8. Семь бед - один ответ — Ці грэх, ці два = Адна казе смерць = Адзін раз Марку жаніць = Адзін грэх: хоць раз у лоб, хоць два
  9. Сойти на нет — На нішто з'ехаць = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць
  10. Спасть с тела — У целе ўпасці = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць = Бокі ўвабраць = У смык вырабіцца = Вуды падцягнуць = Перапасціся як мядзведжая лапа = Стаць як матавіла = Зрабіцца як хорт (як скабардзіна) = На ірху вырабіцца = Злядашчаць
  11. Стричь под одну гребенку — Пад адзін капыл падганяць = Пад адзін грэбень раўнаваць (часаць)
  12. Бог (его) знает — Бог святы (яго) ведае = Адзін Бог ведае = Бог вед (ведама) = Ці й Бог ведае = Багі яго мелі
  13. В момент — Як стой = Як табе (вам) кажу = У момант вока = У адзін момант = Маланнём змахацца = Як маланкаю спаліў
  14. Водой не разольешь — І вада не размые = Вада не размые і свіння не разрые = І цапом не развядзеш = Як у адной кашулі хрышчаныя = Як прыкіпелі адзін да другога = Як галубкі ў пары = Як браты = Як спрэжаныя
  15. Десятая (седьмая) вода на киселе — На адным сонцы анучы сушылі = Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала, і радня стала = Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў = Сваякі гарбузовыя, жывуць цераз дарогу наўпрысядкі
  16. Ешь - потей, работай - мерзни — На яду мастак, а на работу сяк-так = Рабіць наш Васіль не мае сіл, а на клёцкі ў малацэ - за чацвярых валачэ = Як да чаркі - скоры, як да працы - хворы = На рабоце «ой» ды «ох», а за сталом адзін за трох = Есць за вала, робіць за камара = Есць за двух, а не зробіць за аднаго
  17. За битого двух небитых дают — За аднаго бітага двух нябітых даюць, ды не бяруць = Адзін біты дзесяцёх нябітых каштуе (варты) = За аднаго вучонага сем слепакоў даюць, і то не бяруць
  18. Кот наплакал — З жабіны прыгаршчы = З антонаву слязу = Зайцу на закуску = У адну столку = Можна на пальцы спячы = Толькі вочы мачаць = Як вароне (сароцы) на хвасце панесці = Як кату пад'есці = Кот за адзін абед з'еў
  19. Кто вчера солгал, тому и завтра не поверят — Хто раз схлусіў, таму ніколі веры няма = Болей не ашукаеш, як толькі раз = Ад хлусні не мруць, толькі веры болей не даюць = Адзін раз зманіш - другі не павераць = Манюку і праўды не павераць
  20. На весь мир не угодишьАдзін усім не ўласціць (не дагодзіць) = Не сонца - усіх не сагрэеш = Кожнаму чорту не дагодзіш

Старонкі: 1  2  
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020