Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  


На ваш запыт адзін знойдзены 8 артыкулаў

  1. апантаць -ае, зак., каго, што. Захапіць, апанаваць, авалодаць.
    Міжволі апантала на момант уява, нібыта я стаю пад гэтым небам, стаю адзін на адзін. (М.Ткачоў) Той боль [звера] не ўспрымае прышэлец азартны - Удача стральца апантала, як хмель. (Т.Мельчанка)
  2. абапёрты -ая, -ае. Які абапёрся, абапіраецца.
    Толькі жывая практычная справа, памножаная на здабытыя ў навучальных установах тэарэтычныя веды, абапёртыя на адметнасць таленту, можа забяспечыць светлыя далягляды літаратурна-крытычнаму фронту. (У.Юрэвіч) На кій абапёрты, стары і абдзёрты, Ішоў падарожны адзін. (Я.Купала)
  3. адбіты -ая, -ае.
    1. Які адбіўся, зрабіў уплыў, уздзеянне.
    Часы чорнае рэакцыі, балюча адбітыя на становішчы даволі моцнай раней Сілцоўскае арганізацыі, усё ж канчаткова не зліквідавалі сацыялістычнага руху... (Ц.Гартны)
    2. Які адбіўся, адлучыўся.
    Ідзе ён адзін без дарогі, адбіты ад стада баран... (Я.Колас)
  4. адзінота -ы, адзінотка -і, м. і ж., адзінотнік, адзіночнік -а, м. Той, хто (што) адзін, не ў гурце; адзіночка.
    Яны з Міхасём і пажаніліся ўжо сіротамі, адзінотамі. (Ц.Гартны) На душы было пакутна, і, мусіць, праз тое, тры бярозкі пры дарозе, першыя з логу, здаліся цяпер адзіноткамі, хоць і шумлівымі, як і раней, у маленстве. (М.Гарэцкі) Відавочна, што сёння імпрэзы «БК» [«Беларускай капэлы»] - гэта не голас адзінотніка ў пустэльні. (С.Берасцень) Адзіночнік ён [Антон Сісюкевіч] быў, адзін-адзінюткі, як жаба ў каляіне. (Л.Вашко)
  5. ахвотны -ага, у знач. наз. Той, хто хоча, жадае атрымаць што-н., узяць удзел у чым-н.; ахвотнік.
    Ахвотныя звяртайцеся, калі ласка, на адрас [склада] (Наша Ніва. 1991. № 1) У Гродне зноў адкамандзіравалі ахвотных - вярнуўся адзін, і без піва. (А.Федарэнка)
  6. болка, болачка, балачынка -і, ж. Хмарка, воблачка.
    Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, з белаватымі прасветамі аблокі..; [Па небе] усё збягаліся і збягаліся белаватыя болачкі і збіраліся ў адзін цёмны груд; [Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (М.Гарэцкі)
  7. вясенька, вясёнка, вёсначка -і, вясніца -ы, ж. Ласк. да вясна.
    Хоць прыходзіла б вясенька Ды павеяла цяплом. (Я.Колас) Не хмарся, зіма, на вясеньку-нявесту, Крыўдуй не крыўдуй, а рыхтуй каравай. (В.Гарановіч) Спошчаныя людцы да споведзі хадзілі, паглядаючы дарожкамі, ці ўжо ёсць праталінкі, ці ўжо блізка вясёнка цяпленька..; Па чутках з фронту думалася людзям, што надоўга застылі дзве варожыя сцяны і, мусі, не парушацца да вёсначкі. (М.Гарэцкі) Хоць адзін раз залячу туды, дзе вясніца вякуе, туды, дзе сонца святкуе. (Д.Бічэль)
  8. габрай, габрэй -я, м. Яўрэй.
    Грыб усім падабаецца, ім не грэбуе ні славянін, ні габрай, ні селянін, ні бюргер. (А.Разанаў) Адзін габрэй [жыве] сярод беларусаў і палякаў. (Навіны. 16.10.1998)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020