Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (573 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  


На ваш запыт адзін знойдзены 7 артыкулаў

  1. абадва, абадвы, абадзва, абаі, абая, абодвыя, абоі, абоя, абудва ліч. Абодва.
    Мае сыны абадва ў горадзі жывуць. Хацейка Гар. Абадва кныра забілі перад калядамі. Воўкаўшчына Міёр. Што адзін, што другі - абадва роўныя. Каты Шарк. Яны абадзва халастыя. Кураполле Паст. Абаі вядры з вадой. Стаі Леп. Абая браціка загінулі на тэй вайне. Салаўёва Лёзн. Абодвыя роўныя, як адзін. Валынцы В.-Дзв. Яны абоі не прышлі да нас. Ляхаўшчына Паст. Абоя прыходзілі - адзін астаўся, а другі пайшоў. Бугаі Сен. Абудва сыны на цябе не пахожыя. Мікалаёва Міёр.
  2. абкосак м. Касмык травы на скошанай сенажаці.
    На пакосе астаўся адзін абкосак. Заазер'е Гар. Не адолеў ты ўжэ тэй абкосак. Нярэйша Сен. Не хадзі басанож па абкоскам. Краснаполле Рас.
  3. абыдзень прысл. У адзін дзень.
    Абыдзень абярнуліся ў Мінск, да ўрача ездзілі. Лашукі Паст.
  4. агурэчнік, агурэчаннік м., зб. Агурочнае бацвінне.
    Сёлета ад дажджоў увесь агурэчнік пажаўцеў. Ткачы Гар. Ай, німа гэтых агуркоў - адзін агурэчаннік. Падрукша Брасл., Стайкі Арш., Бабінавічы Лёзн.
  5. ангелка ж. Парода курэй.
    Дачка прывезла мне курэй, ангелак, малыя такія, смех адзін з іх. Кубелеўшчына Шарк.
  6. асянок, асянчук, асянюк м. Маладняк асенняга прыплоду.
    У мяне ягнёнак асянок, клець уцяпліць нада на зіму. Межава Арш. Гаспадарка ў яе малая, адзін кабанчык-асянчук. Дражакі Гар. Мой асянчук добра падрос. Антаполле Чаш. У добрага хазяіна глянь які асянюк ладны. Оўцы ў яго добрыя. Старое Сяло Уш., Даўгінава Міёр.
  7. ашчапіцца зак. Абхапіцца рукамі, моцна абняцца.
    Браты ашчапіліся, адпускаць адзін аднаго ні хочуць. Ліпаўкі Докш.

 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны   Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020