Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт адзін знойдзены 25 артыкулаў

  1. стол — памінкі; садзяцца за стол адзін раз, другі й трэці.
    Стол быў па Піліпу, і я сядзела на стале. Цяпер баба за адзін стол літар выпіваіць.
  2. аплятанік, пляцёнак — буталь, аплецены лазой.
    Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол - гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы!
  3. выхадзіцца — зведаць гора; яшчэ — ачуняць, акрыяць.
    Ён у яе выхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пітух адзін выхадзіўся.
  4. галіна — схільнасць, прызванне.
    Яго сыны пайшлі па сваей галіне: адзін лекар, а другі начальнік.
  5. гоп — гукаперайманне.
    На адным чаравіку заднік ёсь, а на другім німа, ідзець - адзін гоп, другі шлёп.
  6. жарсцвяк — пясок, жарства.
    Нічога не расло - адзін жарсцвяк на гародзі.
  7. жаўцяк — жоўць; яшчэ — пясок.
    Жаўцяк у рыбы выцек. Капалі яму - адзін жаўцяк.
  8. жогаль — быстры, шустры.
    Куды б ні пашоў, а жогаль жох - тут як тут.
    (Магчыма, адзін з адменнікаў божышча агню.)
  9. запал — запар, адзін за адным.
    Думаіш, што тры дні запал свята будзіць.
  10. заплюснуць — заплюшчыць.
    Яшчэ адзін хліб - і заплюснуў вочы.
  11. заходнік — сетка лавіць рыбу, таптуха.
    Адзін заходзіць, а другі заходнік дзяржыць, рыбі й німа куды дзявацца.
  12. зашаціцца — схавацца.
    Зашаціўся адзін агурок у бураках, такі ладны.
    (Затаіцца пад шатамі.)
  13. мармыль — пануры, незадаволены, бурклівы.
    Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём.
  14. надзетка — адзежа, апратка.
    Бабы стаялі, і ў вусіх адзін фасон надзеткі.
  15. наўсцяж — бегчы адзін за адным.
    Як пабеглі наўсцяж, дык і канца не відаць.
  16. неразлійвада — дужа цесная дружба, прыяцельства.
    Ён з ім неразлійвада, адзін без аднога нікуды - ні ў хлеў, ні за хлеў.
  17. нюшок — узятая ў тры пальцы мука, соль, крупы, шчопаць.
    Солі адзін нюшок, і досіць.
  18. сабакарня — хата, у якой няма ладу.
    Ня хата, а сабакарня нейкая, усе грызуцца, гаўкаюць адзін на аднаго.
  19. спярэкацца — сысціся цесна, загарадзіць адзін аднаму выхад.
    Спярэкаліся ў дзвярах і ніяк не размінуцца.
  20. сушчэль — высахлае, выпетранае.
    Адзін сушчэль астаўся на полі.

Старонкі: 1  2  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020