Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт вока знойдзены 43 артыкулы

  • Усе слоўнікі (258)
  • Усе энцыкляпэдыі (25)
    1. вока
      адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Крыч., Віл., Івац., Лоеў., Слон. п., Стаўб., Уздз. Пра кагосьці адзінага, які патрабуе асаблівай увагі. Federowski, 6; МК, 19; Высл., 280; Мін.-Мал., 1977, 141; Янкова, 24; ЗЗайкі.
      адно дзіця як вока ў лобе. Пра асаблівы догляд за адзіным у сям'і дзіцём. Сцяшковіч, 624.
      берагчы каго/што бы сваё вока. Слуцк., Лоеў. Пра вельмі стараннае і беражлівае абераганне, ахоўванне, догляд каго-, чаго-н. Сержпутоўскі 1998, 53; Янкова, 68.
      блішчаць як воўчае (воўча) вока. Слон. Пра цьмяны бляск чаго-н. Янк., Дыял., I, 204; Высл., 287.
      газнічка як воўчае вока. Пра цьмяны бляск газнічкі ці іншай слабай крыніцы святла. Янк., Пар., 31.
      гарэць як воўча вока. Шчуч. СПЗБ 1, 403. Тое, што блішчаць як воўчае (воўча) вока.
      глядзець каго/што як вока. Асіп. Янкоўскі 1968, 108; Высл., 305. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
      глядзець (пілноваці) каго/што як вока ў ілбе. Дзятл., Кам., Пруж. Сцяшковіч, 614; ЖН, 40; Босак, 32. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
      Двое дзетак як дзве окі ў лобе. Прык. Пра найвышэйшую каштоўнасць дзяцей для бацькоў. Federowski, 91.
      завісны (зайздросны) як папова вока. Слон. п. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408.
      павіснуць як бяльмо на воцы. Гл. бяльмо.
      падобны як з вока выдраны. Брасл. Пра чалавека, вельмі падобнага на іншага, як бы яго візуальная копія. Рабкевіч, 158.
      поўны (поўна) як вока. Брасл., Краснап., Леп., Люб., Івац. Пра поўна налітую вадкасцю ёмістасць. Бялькевіч, 336; ФА; Скарбы, 106; ЗЗайкі.
      поўнае як рыбяе вока. Валож. Гілевіч 2007, 51. Тое ж.
      свяціць як воўча вока. Чэрв. СПЗБ 4, 396. Тое, што блішчаць як воўча вока.
      цемень хаць ты вока выкаль. Івац., Слуцк. Пра густую цемру, аж да чарнаты. Сержпутоўскі 2000, 215; ЗЗайкі.
      чысты як рыбічае вока. Іран. Пра нешта быццам бы чыстае: рыбіна вока ўвесь час знаходзіцца ў вадзе. Янк., 441.
      як вока дастане (згледзіць, кіне, схопіць). Янкоўскі, 1968, 431.
      як вока ў ілбе. Уздз. СЦБ, 63. Тое, што адзін як вока.
      як з вока выпаў. Свісл. Пра чалавека такога самага, падобнага. Янк., Пар., 203; Санько, 69; Сцяшковіч, 615.
      як з вока вырвана. Смарг., Докш. Высл. 426; Даніловіч, 225. Тое, што як з вока выпаў.
      як вокам змерыць. Пра плошчу, якую можна толькі ахапіць позіркам. НН, 310.
      як вокам змігнуць. Стаўб. Пра хуткае, імгненнае здзяйсненне чаго-н. МК, 308.
      як вокам скінуць. Слуцк., Ваўк. п., Стаўб., Ганц., Раснян., Мядз. Захапл. Сержпутоўскі 1999, 18; Federowski, 75; МК, 309; Бялькевіч, 26; Сцяшковіч, 617; СПЗБ 4, 449; СПЗБ 1, 324. Тое, што як вокам змерыць.
      як вокам сцяміць (сцягнуць). НН, 310. Тое, што як вокам змерыць.
      як вокам сцяць. Шчуч. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
      блішчаць як у ката вочы. Гл. кот.
      завісны (зайздросны) як паповыя вочы. Слон. п., Івац. Асудж. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408; ЗЗайкі.
      лезці ў вочы як муха ў спасаўку. Гл. муха.
      лезці як аса (асва) ў вочы. Гл. аса.
      лезці як дым у вочы. Гл. дым.
      лезці як муха ў вочы. Гл. муха.
      любіць як вочы соль. Мін. Іран. Пра абсалютнае непрыманне чаго-н. Высл., 396.
      ляпнуць як гразёй у вочы. Гл. гразь.
      начай солі хто ў вочы насыпаў. Гл. соль.
      Праўда як восы: лезе ў вочы. Гл. аса.
      праўда як соль у вочы. Гл. соль.
      прымаўкаю як граззю ў вочы. Гл. гразь.
      Сорам не воран - вочы не выдзяўбе. Гл. воран.
      Сорам не ёлка - вачам не колка. Гл. ёлка.
      Стыд не дым - вачэй (вочы) не выкура. Гл. дым.
      трэба як солі ў вочы. Гл. соль.
      ныч тэмна, хоч у вочы совганы. Драг. Пра цёмную ноч. Скарбы, 91.
      худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Гл. хлеб.
      прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Гл. сабака. // Беларускія народныя параўнанні
    2. вока // Чалавек
      вока, орган зроку. вока н., вочы мн. — агульн., Смален. р., Зах.-бран. р. (АЛА, СПЗБ, СЦБ, ДСБ, ГЧ, З нар. сл., Мат. Гарадз., Мат. Гом., Мат. дыял. сл.,
    3. Ні аднэй казе вока вылізя. — Гэтак жартуюць, калі спадзяюцца, што гэтага дня ці гэтай начы некаму здарыцца нейкая нечаканасьць ці бяда. Прыказка з казкі: Жыдоўскі парабак раніцай у вялікі мароз пашоў статак карміць і крукам скуб сена з тарпы, а тут каза пачала лезьці да сена. Ён як кінуў крукам на казу, дык і выбіў вока. Падаваўшы статку, парабак прыйшоў у хату, грэе перад печчу рукі й, як быццам сам да сабе, гавора: «Вось вялікі мароз. Напэўна ні аднэй казе вока вылізя». Калі гаспадар гэта пачуў, пабег глядзець сваіх козаў, аж у ваднэй казы й няма вока. // Прыказкі Лагойшчыны
    4. Адно вока й тоя спаць хоча. — Аб нядбайным гаспадару, у якога ёсьць усяго адна нейкая рэч ці жывая істота, але й яе трэба дагледзіць. Прыкладам, ёсьць адно дзіця, якое трэба добра выхаваць і навучыць. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. Цёмна, хоць пальцам у вока. — Довад абсалютнай цемені. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. Ні глядзіць ні вока, ні бока. — Прыказваюць аб работніку, які працуе гонка, але ягоная работа няўдалая, зь хібамі. // Прыказкі Лагойшчыны
    7. Папова вока. — Жартуюць зь дзяцей, калі каторае набірае поўную лыжку стравы ды посьля разьлівае. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. І вока нікому ні запарошыў. — Прыказваюць аб высока маральным і прыкладна добрым чалавеку, які нікому ніякай крыўды ня ўчыніць. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. Я на яго вока ні маю. — Ня маю на яго ласкі. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. Грун груну вока ні дзяўбе. — Прыказвае пакрыўджаны, калі яму радзяць падаць скаргу да нейкага вышэйшага ўрадоўца на ўрадоўца ніжэйшага, які яго пакрыўдзіў. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. Бача вока, дзе пячэцца кока. — Прыказваюць, калі нехта цісьнецца да тога месца, дзе можна пажывіцца. // Прыказкі Лагойшчыны
    12. Бача вока, ды ляжыць высока. — Хоць рэч і панадная, але немагчыма яе дабыць. // Прыказкі Лагойшчыны
    13. Бача вока ды ісьці далёка. — Хоць відаць і панадная рэч, але шкада клопатаў на тое, каб яе дасягнуць. // Прыказкі Лагойшчыны
    14. Калі брусьніца чырванабока, дык парабак насьпіць вока. — Брусьніцы пачынаюць чырванець у канцы ліпеня, калі ноч прыбудзе, таму парабак тады ўжо напалову высыпаецца. // Прыказкі Лагойшчыны
    15. воўчы
      гарэць як воўча вока. Гл. вока.
      свяціць як воўча вока. Гл. вока.
      блішчаць як воўчае (воўча) вока. Гл. вока.
      як з воўчага горла дастаны. Гл. горла.
      газнічка як воўчае вока. Гл. вока.
      патрэбен як кабыле воўчы хвост. Гл. кабыла.
      вырваць як з воўчых зубоў. Гл. зуб. // Беларускія народныя параўнанні
    16. лоб
      вылазіць як вош на лоб. Гл. вош.
      лёд як лоб. Слон. Ухв. Пра моцны, цвёрды, гладкі лёд. Высл., 341.
      папасці як у лоб куляю. Ухв. Пра нешта трапна сказанае. Янк., 420.
      сказаў як у лоб даў. Пра нечаканае паведамленне. Крэмнеў, № 1001; Янкоўскі, 107.
      уперціся як два казлы лоб у лоб. Гл. казёл.
      адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Гл. вока.
      адно дзіця як вока ў лобе. Гл. вока.
      двое дзетак як дзве окі ў лобе. Гл. вока.
      трэба як вош на лобе. Гл. вока.
      глядыш як ока в лобу. Гл. ока. // Беларускія народныя параўнанні
    17. выкалаць
      цемень хаць ты вока выкаль. Гл. вока. // Беларускія народныя параўнанні
    18. вырваць
      красен-чырван як са сракі вырван. Гл. срака.
      як з вока вырвана. Гл. вока.
      жраць як з галоднага краю вырваўсё. Гл. край.
      трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Гл. воўк. // Беларускія народныя параўнанні
    19. дастаць
      як вока дастане (згледзіць, кіне, схопіць). Гл. вока.
      як з воўчага горла дастаны. Гл. горла.
      зачырванецца як у морду дастаў. Гл. морда.
      наесціся як пальцам дастаць. Гл. палец.
      як (хоць) рукой дастаць. Гл. рука.
      як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Гл. кот. // Беларускія народныя параўнанні
    20. выдраць
      падобны як з вока выдраны. Гл. вока.
      злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Гл. рак. // Беларускія народныя параўнанні

    Старонкі: 1  2  3  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019