Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  


На ваш запыт вока знойдзены 19 артыкулаў

  1. вока
    адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Крыч., Віл., Івац., Лоеў., Слон. п., Стаўб., Уздз. Пра кагосьці адзінага, які патрабуе асаблівай увагі. Federowski, 6; МК, 19; Высл., 280; Мін.-Мал., 1977, 141; Янкова, 24; ЗЗайкі.
    адно дзіця як вока ў лобе. Пра асаблівы догляд за адзіным у сям'і дзіцём. Сцяшковіч, 624.
    берагчы каго/што бы сваё вока. Слуцк., Лоеў. Пра вельмі стараннае і беражлівае абераганне, ахоўванне, догляд каго-, чаго-н. Сержпутоўскі 1998, 53; Янкова, 68.
    блішчаць як воўчае (воўча) вока. Слон. Пра цьмяны бляск чаго-н. Янк., Дыял., I, 204; Высл., 287.
    газнічка як воўчае вока. Пра цьмяны бляск газнічкі ці іншай слабай крыніцы святла. Янк., Пар., 31.
    гарэць як воўча вока. Шчуч. СПЗБ 1, 403. Тое, што блішчаць як воўчае (воўча) вока.
    глядзець каго/што як вока. Асіп. Янкоўскі 1968, 108; Высл., 305. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
    глядзець (пілноваці) каго/што як вока ў ілбе. Дзятл., Кам., Пруж. Сцяшковіч, 614; ЖН, 40; Босак, 32. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
    Двое дзетак як дзве окі ў лобе. Прык. Пра найвышэйшую каштоўнасць дзяцей для бацькоў. Federowski, 91.
    завісны (зайздросны) як папова вока. Слон. п. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408.
    павіснуць як бяльмо на воцы. Гл. бяльмо.
    падобны як з вока выдраны. Брасл. Пра чалавека, вельмі падобнага на іншага, як бы яго візуальная копія. Рабкевіч, 158.
    поўны (поўна) як вока. Брасл., Краснап., Леп., Люб., Івац. Пра поўна налітую вадкасцю ёмістасць. Бялькевіч, 336; ФА; Скарбы, 106; ЗЗайкі.
    поўнае як рыбяе вока. Валож. Гілевіч 2007, 51. Тое ж.
    свяціць як воўча вока. Чэрв. СПЗБ 4, 396. Тое, што блішчаць як воўча вока.
    цемень хаць ты вока выкаль. Івац., Слуцк. Пра густую цемру, аж да чарнаты. Сержпутоўскі 2000, 215; ЗЗайкі.
    чысты як рыбічае вока. Іран. Пра нешта быццам бы чыстае: рыбіна вока ўвесь час знаходзіцца ў вадзе. Янк., 441.
    як вока дастане (згледзіць, кіне, схопіць). Янкоўскі, 1968, 431.
    як вока ў ілбе. Уздз. СЦБ, 63. Тое, што адзін як вока.
    як з вока выпаў. Свісл. Пра чалавека такога самага, падобнага. Янк., Пар., 203; Санько, 69; Сцяшковіч, 615.
    як з вока вырвана. Смарг., Докш. Высл. 426; Даніловіч, 225. Тое, што як з вока выпаў.
    як вокам змерыць. Пра плошчу, якую можна толькі ахапіць позіркам. НН, 310.
    як вокам змігнуць. Стаўб. Пра хуткае, імгненнае здзяйсненне чаго-н. МК, 308.
    як вокам скінуць. Слуцк., Ваўк. п., Стаўб., Ганц., Раснян., Мядз. Захапл. Сержпутоўскі 1999, 18; Federowski, 75; МК, 309; Бялькевіч, 26; Сцяшковіч, 617; СПЗБ 4, 449; СПЗБ 1, 324. Тое, што як вокам змерыць.
    як вокам сцяміць (сцягнуць). НН, 310. Тое, што як вокам змерыць.
    як вокам сцяць. Шчуч. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
    блішчаць як у ката вочы. Гл. кот.
    завісны (зайздросны) як паповыя вочы. Слон. п., Івац. Асудж. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408; ЗЗайкі.
    лезці ў вочы як муха ў спасаўку. Гл. муха.
    лезці як аса (асва) ў вочы. Гл. аса.
    лезці як дым у вочы. Гл. дым.
    лезці як муха ў вочы. Гл. муха.
    любіць як вочы соль. Мін. Іран. Пра абсалютнае непрыманне чаго-н. Высл., 396.
    ляпнуць як гразёй у вочы. Гл. гразь.
    начай солі хто ў вочы насыпаў. Гл. соль.
    Праўда як восы: лезе ў вочы. Гл. аса.
    праўда як соль у вочы. Гл. соль.
    прымаўкаю як граззю ў вочы. Гл. гразь.
    Сорам не воран - вочы не выдзяўбе. Гл. воран.
    Сорам не ёлка - вачам не колка. Гл. ёлка.
    Стыд не дым - вачэй (вочы) не выкура. Гл. дым.
    трэба як солі ў вочы. Гл. соль.
    ныч тэмна, хоч у вочы совганы. Драг. Пра цёмную ноч. Скарбы, 91.
    худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Гл. хлеб.
    прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Гл. сабака.
  2. воўчы
    гарэць як воўча вока. Гл. вока.
    свяціць як воўча вока. Гл. вока.
    блішчаць як воўчае (воўча) вока. Гл. вока.
    як з воўчага горла дастаны. Гл. горла.
    газнічка як воўчае вока. Гл. вока.
    патрэбен як кабыле воўчы хвост. Гл. кабыла.
    вырваць як з воўчых зубоў. Гл. зуб.
  3. лоб
    вылазіць як вош на лоб. Гл. вош.
    лёд як лоб. Слон. Ухв. Пра моцны, цвёрды, гладкі лёд. Высл., 341.
    папасці як у лоб куляю. Ухв. Пра нешта трапна сказанае. Янк., 420.
    сказаў як у лоб даў. Пра нечаканае паведамленне. Крэмнеў, № 1001; Янкоўскі, 107.
    уперціся як два казлы лоб у лоб. Гл. казёл.
    адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Гл. вока.
    адно дзіця як вока ў лобе. Гл. вока.
    двое дзетак як дзве окі ў лобе. Гл. вока.
    трэба як вош на лобе. Гл. вока.
    глядыш як ока в лобу. Гл. ока.
  4. выдраць
    падобны як з вока выдраны. Гл. вока.
    злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Гл. рак.
  5. выкалаць
    цемень хаць ты вока выкаль. Гл. вока.
  6. вырваць
    красен-чырван як са сракі вырван. Гл. срака.
    як з вока вырвана. Гл. вока.
    жраць як з галоднага краю вырваўсё. Гл. край.
    трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Гл. воўк.
  7. дастаць
    як вока дастане (згледзіць, кіне, схопіць). Гл. вока.
    як з воўчага горла дастаны. Гл. горла.
    зачырванецца як у морду дастаў. Гл. морда.
    наесціся як пальцам дастаць. Гл. палец.
    як (хоць) рукой дастаць. Гл. рука.
    як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Гл. кот.
  8. папоў
    набрацца як папова Мурза. Гл. Мурза.
    разумны як папова свіння. Гл. свіння.
    чорная бы папова Мурза. Гл. Мурза.
    завісны (зайздросны) як паповыя вочы (папова вока). Гл. вока.
  9. рыбічы
    чысты як рыбічае вока. Гл. вока.
  10. свой
    глядзець як [свае] вока. Гл. вока.
    знаць як свае пяць пальцаў. Гл. пальцы.
    пабачыць як свае вушы. Гл. вушы.
    шанаваць як свае галавы. Гл. галава.
    як гадзіна, што свае дзеці пажрэ. Гл. гадзіна.
    〈як〉 не ў свае духі (не ў свой дух). Гл. дух.
    убачыць як сваё вуха (сваіх вушэй) без люстэрка. Гл. вуха.
    баяцца як стары конь сваёй маткі. Гл. конь.
    думаць як аб сваёй душы. Гл. душа.
    есці як не сваёю губою. Гл. губа.
    глядзець (пільнаваць) як сваіх. Слон. Пра мачаху і яе няродных дзяцей. Высл., 306.
    любіць як сваю душу. Гл. душа.
    угледзець як сваю патыліцу. Гл. патыліца.
    гаварыць як не сваім голасам. Гл. голас.
    як не сваім ротам. Гл. рот.
    дзелаюць [усё] як не сваімі рукамі. Гл. рука.
    есці як не сваімі зубамі. Гл. зуб.
    ісці як не сваімі нагамі. Гл. нага.
    рабіць як не сваімі рукамі. Гл. рука.
  11. змерыць
    як вокам змерыць. Гл. вока.
  12. змігнуць
    як вокам змігнуць. Гл. вока.
  13. зрэнка
    берагчы што як зрэнку вока. Пра вельмі стараннае, клапатлівае абераганне чаго-н. ФСБМ 1, 453.
  14. кінуць
    як за плечы кінуў. Гл. плечы.
    як вокам кінуць. Гл. вока.
    ек поленом кінуць. Гл. палена.
  15. курасадня
    спаць як той певень на курасадні: адно вока заплюшчана, а другім гляджу. Гл. певень.
  16. певень, гл. таксама пятух
    выскачыць як певень з канапель. Светл., Мін., Петр. Няўхв. Пра чалавека, што нечакана выступіў, выказаўся, заявіў аб сабе. Высл., 298; Ройзензон, 68; Юрчанка 1977, 239.
    гарачы як певень. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека з характарам забіякі. ЛЦ, 63.
    задзірлівы (задзірысты) як певень. Насмешл. Пра нястрыманага, задзірыстага чалавека. Янк., 408; Янк., Дыял., I, 209.
    застыць як певень пасля кукарэку. Насмешл. Пра чалавека, які нечакана змоўк. Янк., 408; Санько, 133.
    кінуцца як певень на пеўня з чужога двара. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які заўзята накінуўся на іншага. ЛЦ, 71.
    кудлы стояць ек певень на плоце. Жытк. Насмешл. Пра непрычасанага, у каго валасы пнуцца ўверх. ТС 2, 247.
    лезці як певень на плот. Няўхв. Пра чалавека, які нахабна некуды лезе. Рапановіч, 253.
    пагрозны як певень. Насмешл. Пра агрэсіўна настроенага, але нястрашнага чалавека. Янк., Пар., 120.
    повесціса ў бокі бу певень. Стол. Няўхв. Пра ўпартага, задзірлівага чалавека. ТС 1, 68.
    пяяць як певень на сметніку. Рэч. Пра задзірысты, гучны спеў. Высл., 373.
    спаць як той певень на курасадні: адно вока заплюшчана, а другім гляджу. Жарт. Пра нейчы чуткі сон. Янкоўскі, 44.
    фарсісты як певень вясною. Насмешл. Пра занадта фарсістага чалавека. Янк., Пар., 177.
    хадзіць як певень сярод курэй (з курамі). Краснап. Насмешл. Пра кавалера, які горда трымаецца сярод дзяўчат. Бялькевіч, 229; Ройзензон, 79.
    як певень наравісты. Карэл. Няўхв. Пра ўпартага, капрызлівага чалавека. Сцяшковіч, 617.
    шчапіцца ек пеўне. Стол. Няўхв. Пра двух людзей, што схапіліся біцца. ТС 5, 127.
    біцца як пеўні. Ваўк. п., Стол. Насмешл. Пра людзей, што заядла біліся. Federowski, 29; ТС 5, 127.
    парабіцца ў кроў як пеўні вясной б'ючыся. Пра людзей, што пабіліся да крыві. НН 1911, 494.
    спрачацца як пеўні. Пруж. Насмешл. Пра ўпартых людзей, што не ўступаюць адзін аднаму. МК, 242.
    чубіцца як пеўні. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што зацята б'юцца. Federowski, 69.
    cэрца б'ецца як у маладога пеўня. Віл. Кплів. Пра нейчы стан хвалявання, узбуджэння, калі часта-часта б'ецца сэрца. ЗВалодзінай.
    любіць як ліса пеўня. Гл. ліса.
    помачы як ад пеўня яек. Шарк. Іран. Пра чалавека, ад якога няма ніколькі помачы. ДА.
    скрывіцца як у пеўня грэбень. Карэл. Кплів. Пра нейчую згорбленую паставу. Высл., 384.
    сораму як у пеўня мяса на шпорах. Ашм. Іран. Пра чалавека, у якога зусім няма сораму. Даніловіч, 259; Санько, 184.
  17. скінуць
    Жаніцьба не лапаць - з нагі не скінеш. Гл. лапаць.
    Жонка не бот - не скінеш. Гл. бот.
    Прывычка не атопак: з нагі не скінеш. Гл. атопак.
    як вокам скінуць Гл. вока.
    як ката з печы скінуць. Гл. кот.
    як торбу з плеч скінуць. Гл. торба.
  18. сцяміць
    як вокам сцяміць. Гл. вока.
  19. сцяць
    як вокам сцяць. Гл. вока.
    як галаве сцяць. Гл. галава.

 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019