Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт вока знойдзены 21 артыкул

  1. Беречь как зеницу ока — Глядзець (пільнаваць, сцерагчы) як вока (ў лобе) = Шанаваць (песціць) як сваё вока = З вока не выпускаць
  2. Видит око, да зуб неймет — Бачыць вока, ды ляжыць (вісіць) высока = Хочацца, ды не даскочыцца = Вочкі глядзяць, ды трасцы з'ядзяць = Бачыць карова, што на павеці салома = Смачны жабе арэх, ды зубоў Бог не доў (не даў)
  3. В момент — Як стой = Як табе (вам) кажу = У момант вока = У адзін момант = Маланнём змахацца = Як маланкаю спаліў
  4. Воды не замутитВока нікому не запарушыць = Хоць у вуха кладзі = Хоць да сэрца (да раны) прыкладай = Вады ў лыжцы не замуціць
  5. Ворон ворону глаз не клюет — Драч драчу не дзярэ аччу = Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе = Гад гада не джаліць = Вужака вужаку не джаліць = Крук крука за чуб не бярэ = Воўк ваўка нідзе яшчэ не з'еў
  6. Где тонко, тут и рвется, где худо, тут и порется — Дзе коратка, там і рвецца = Дзе коратка, там рвецца, дзе балюча, там б'ецца = Дзе баліць, там і вытнешся = На балючае вока ўсё парушына ляціць = На бяду і розум адняло
  7. Глаз не сомкнуть — Вачэй (вока) не злажыць = І на волас не задрамаць = Ні на макавае зернейка не заснуць
  8. Дурной (худой) глаз — Нялюдскія (паганыя, ліхія, кепскія) вочы = Лядашчыкава вока = Нядобры на вочы
  9. Загребастые глаза — Зямля ненаедная (ненаежная) = Зайздроснае вока
  10. Иметь зубВока не мець = Закалец мець
  11. Как две капли воды — Як з вока выпаў (вырваны) = Голас у голас, волас у волас = Парушынкі (бубкі) падабраў = Нават крышкі пабраў = І крышкі бацькавы (матчыны) сцягнуў (пабраў) = І мэрачкі (кропелькі, крышачкі) пабраў = Кроплі зняў = Рыхтык (бацька, маці)
  12. Лечь в душу — К сэрцу прыпасці = У вока ўпасці
  13. Насколько хватает (достает) глаз — Як вокам скінуць (кінуць, сягнуць, дастаць, згледзець, схапіць) = Як вока згледзіць (схопіць, сягае, дастане, кіне) = Як глянуць = Як завідаць
  14. Не к месту — Недарэчы = Ні ў пяць ні ў дзесяць = Ні да бока ні да вока = Як з санямі на стол
  15. Не сводить (не спускать) глаз — З вока не выпускаць = З ваччу не спускаць
  16. Ни слуху ни духу — Ні слыху ні прослыху = Ні слыху ні дыху = І куры не шэпчуць = Ані вокам не відаць, ані слыхам не чуваць = Ні вока не бачыла, ні вуха не чула
  17. Очертя голову — Як утрапёны = Як чорт падсмалены = Не гледзячы ні вока, ні бока = Як жару пад хвост насыпалі
  18. Подложить свиньюВока запарушыць = Шостку падкінуць = Дудку падсудобіць
  19. Потерять из виду — З вока спусціць = З вачэй згубіць
  20. Ум - хорошо, а два лучше того — Адна рада добрая, а дзве лепей = Галава добра, а дзве лешп = Адно вока бачыць далёка, а два - яшчэ далей = Што галава, то розум

Старонкі: 1  2  
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019