Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 


На ваш запыт зіма знойдзены 15 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (74)
  • Усе энцыкляпэдыі (5)
    1. Ад Міколы правая зіма й правая лета. — Сялянская заўвага аб тым, што запраўдная зіма пачынаецца ад зімовай Міколы, 6 сьнежня, а лета ад Міколы веснавой, 9 траўня. // Прыказкі Лагойшчыны
    2. Лета сварлівая, а зіма журлівая. — Летам сварацца з суседзямі за зробленую жывёлай шкоду, а зімой сядзяць у хатах і журацца на сьцюжу, на недахопы. // Прыказкі Лагойшчыны
    3. Прайшлі зіма й лета, пройдзя й гэта. — Разважаюць таго, хто мае нейкую бяду ці зазнаў крыўду. // Прыказкі Лагойшчыны
    4. Лета працуе на зіму, а зіма на лета. — Летам прыгатаўляюць харчы для зімы, а зімой снасьць для летняй працы. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. На Казімеры зіма ўмера. — Заўвага сялян, што ад Казімера, 4 сакавіка, пачынае ўжо цяплець. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. Лета зьбірая, а зіма прайідая. — Летам зарыхтоўваецца жыўнасьць, а зімой зьядаецца. // Прыказкі Лагойшчыны
    7. галута — безлістоўе, бясснежжа.
      Уся восінь галутай стаіць - ні лісту, ні свісту. Зіма сёлетняя галутай адстаіваіцца, гола будзіць у засеках. Вясна чарнатой стаіць, галутай. // Вушаччына (Барадулін)
    8. адліга // Сельская гаспадарка
      марозамі і нарастаюць ледзяшы на стрэхах' — Беш. (ЛАБНГ, НС), гнілая зіма 'перыяд зімой, калі часта бываюць адлігі і ідуць дажджы' — Лаг. (Варлыга).
    9. Калі ня выпаўніліся рэкі вясной, дык выпаўнюцца летам. — Сялянская варажба: Калі зіма маласьнежная й вясной ня было паводкі, дык будзе дажджлівае лета й будуць паводкі летам. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. Калі дало зрабіць, дык дасьць і зьесьці. — Сялянскія заўвагі аб надвор'і: Калі сухое лета й няма перашкоды ў зборы збожжа й сена, дык прыйдзе марозная зіма, статак зьесьць больш корму, і сена нястане. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. мярзлячча — мёрзлае.
      Зіма, каровы мярзлячча ядуць, мерзлякі ўсякія. // Вушаччына (Барадулін)
    12. мароз, сцюжа // Сельская гаспадарка
      — Лід. (Сл. Гарадз.), злосная зіма 'надвор'е зімой з няспыннымі маразамі і мяцеліцамі' — Лаг. (Варлыга); мароз з туманам: шэран м. — Люб. (ЖНшС), шэраш
    13. Ня бойся зімы, а бойся зазімка.Зіма для людзей ня страшная, бо да яе людзі падрыхтаваліся. Але калі вясной выпадзе зазімак, калі харчы ўжо вышлі ды няма чым статку карміць, гэта куды страшней. // Прыказкі Лагойшчыны
    14. голлю — галяком.
      На дварэ зіма, а рабёнак голлю бегаіць. // Вушаччына (Барадулін)
    15. яма — падполле, выяміна пад падлогай (можа быць абкладзеная цэглай) для захоўвання гародніны.
      Зіма была такая лютая, што бульба ў ямі змёрзла. // Вушаччына (Барадулін)

     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019