Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт зіма знойдзены 9 артыкулаў

  1. Ад Міколы правая зіма й правая лета. — Сялянская заўвага аб тым, што запраўдная зіма пачынаецца ад зімовай Міколы, 6 сьнежня, а лета ад Міколы веснавой, 9 траўня.
  2. Лета зьбірая, а зіма прайідая. — Летам зарыхтоўваецца жыўнасьць, а зімой зьядаецца.
  3. Лета працуе на зіму, а зіма на лета. — Летам прыгатаўляюць харчы для зімы, а зімой снасьць для летняй працы.
  4. Лета сварлівая, а зіма журлівая. — Летам сварацца з суседзямі за зробленую жывёлай шкоду, а зімой сядзяць у хатах і журацца на сьцюжу, на недахопы.
  5. На Казімеры зіма ўмера. — Заўвага сялян, што ад Казімера, 4 сакавіка, пачынае ўжо цяплець.
  6. Прайшлі зіма й лета, пройдзя й гэта. — Разважаюць таго, хто мае нейкую бяду ці зазнаў крыўду.
  7. Калі дало зрабіць, дык дасьць і зьесьці. — Сялянскія заўвагі аб надвор'і: Калі сухое лета й няма перашкоды ў зборы збожжа й сена, дык прыйдзе марозная зіма, статак зьесьць больш корму, і сена нястане.
  8. Калі ня выпаўніліся рэкі вясной, дык выпаўнюцца летам. — Сялянская варажба: Калі зіма маласьнежная й вясной ня было паводкі, дык будзе дажджлівае лета й будуць паводкі летам.
  9. Ня бойся зімы, а бойся зазімка.Зіма для людзей ня страшная, бо да яе людзі падрыхтаваліся. Але калі вясной выпадзе зазімак, калі харчы ўжо вышлі ды няма чым статку карміць, гэта куды страшней.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019