Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт крычаць знойдзены 2 артыкулы

  1. На воўка памоўка, а мядзьведзь ціха вядзець. — Калі воўк нападзе на статак, дык пастушкі крычаць ды гоняцца за ім. Каровы ці коні ціснуцца тады ў кучу, адбіваюцца, бароняцца. Калі-ж нападае мядзьведзь, дык пастушкі ўцякаюць ды хаваюцца, а коні ці каровы разьбягаюцца ў розныя бакі. Мядзьведзь тады бярз сваю ахвяру й спакойна нясе яе ў лес. Прыказваюць да гэтага, што калі невялікі злачынца пакрыўдзе людзей, абкрадае ці паб'е, дык яго лаюць ды прыцягваюць да судовай адказнасьці. Калі-ж вялікі злачынец абрабуе міліёны да апошняга куска хлеба ды таксама міліёны нявінных закатуе на сьмерць, дык здавалася-б, што паважныя людзі будуць ставіцца з агідай да гэткага ліхадзея. Яны-ж, тымчасам, паціскаюць яму акрываўленыя рукі, высьцілаюць дарагімі кілімамі сьцежку ды прыймаюць, як роўнага сабе гасьця.
  2. Падай тоя рагатоя. — Жартам прыказваюць, калі просяць нешта падаць ці прынесьці ды калі ня ведаюць, як яно называецца. Паўстала з казкі аб цыгану й бортніку: - Цыган прасіў у бортніка мёду. Бортнік прыставіў да борці лясу (верхавіну дрэва з абцярэбленым надоўга суччом). Калі цыган палез на палаці да борці, дык бортнік адкінуў лясу набок. У борці, тымчасам, былі ня пчолы, а шэршні, і яны напалі на цыгана. Цыган тады стаў крычаць на бортніка: - «Баця, баця! - падай тоя рагатоя!».

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019