Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  


На ваш запыт лоб знойдзены 13 артыкулаў

  1. Заставь дурака богу молиться - он и лоб расшибет — Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб'е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб'е
  2. Лоб широк, да ума мало — Галава з лубку, а розуму з бубку = Лоб вялікі, ды мазгоў мала = Галава бы кацёл, а розуму няма = Вялікая галава, ды малы розум = Галава вялікая, ды пустая = Лоб што лапата, ды розуму небагата
  3. Что в лоб, что по лбу — Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна = Ці пень, ці калода, усё патарч носам = Ці савою аб пень, ці пнём аб саву (усё саве бяда) = Ці галавою аб камень, ці каменем па галаве - усё галаве баліць
  4. Как на подбор — Адзін у адзін = Каліва ў каліва (каліўца ў каліўца) = Лоб у лоб = Як на заказ
  5. Была бы шея, а ярмо найдется — Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна - пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе
  6. Вытаращить (выпучить) глаза — Вочы вырачыць (паставіць, выгаліць, утаропіць, вылупіць) = Бельмы выкаціць (вылупіць) = Вочы ў лоб кульнуліся = Вырачкі прадаваць = Утаропіцца
  7. Головой стены не прошибешь — Лобам муру не праб'еш = Муру галавой не разаб'еш = Хоць лоб і медны, але ж мур каменны
  8. Нарываться на неприятность — Гуза (гузякі) шукаць = Гуза на галаву (на лоб) шукаць = Шукаць як воўк даўбешкі (доўбні) = Галава гузака шукае
  9. Пустая бочка пуще гремит — Парожняя бочка гучыць, а поўная маўчыць = Пустую бочку далёка чуваць = Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае = Пустыя каласы высока трымаюцца
  10. Пустился в драку - головы не жалей — Як пайшоў у сварку, то не шкадуй карку. = На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба й свой падставіць = Дастаўшы чужога лба, трэба й свой паказаць
  11. Семи пядей во лбу — Чэрап густа варыць = Сем пядзяў лоб = Моцная галава = З двума віхрамі
  12. Семь бед - один ответ — Ці грэх, ці два = Адна казе смерць = Адзін раз Марку жаніць = Адзін грэх: хоць раз у лоб, хоць два
  13. Хоть кол на голове теши — Хоць у лоб страляй = Хоць лапатку адпары = Хоць (перад ім) дробным лістам рассыпся = Затупяніўся як бык = Упёрся як чорт у грэблю = Зацяўся як камень = Упіраецца рагамі і нагамі = Як певень наравісты = Б'е як дурны ў дзверы = Ні блізка, а не то туды = Клец баранавы

 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019