Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт нага знойдзены больш за 100 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (111)
  • Усе энцыкляпэдыі (6)
    1. нага ж., в разн. знач. нога;
      пад нагамі под ногами;
      лёгкі на ногі лёгок на ногу;
      збіцца з ног сбиться с ног;
      валіць з ног валить с ног;
      калос на гліняных нагах книжн. колосс на глиняных ногах;
      ногі не казённыя в ногах правды нет;
      круціцца пад нагамі вертеться под ногами;
      кульгаць на абедзве нагі хромать на обе ноги;
      чорт нагу зломіць чёрт ногу сломит;
      ногі збіць ноги отбить;
      без задніх ног без задних ног;
      задраць ногі а) отдать богу душу; б) брякнуться;
      валяцца ў ~гах валяться в ногах;
      валіцца з ног валиться с ног;
      блытацца пад нагамі путаться под ногами;
      стаць на ногі стать на ноги;
      паставіць на ногі поставить на ноги;
      станавіцца на ногі становиться на ноги;
      падняць на ногі поднять на ноги;
      падняцца на ногі подняться на ноги;
      дагары нагамі а) вверх тормашками; б) вверх дном;
      кінуцца ў ногі упасть к ногам;
      пусціцца (кінуцца) з усіх ног броситься со всех ног;
      з рукамі і нагамі с руками и ногами;
      (спаць) без задніх ног (спать) без задних ног;
      ледзь (чуць) ногі носяць едва (еле) ноги носят;
      ні нагой (да каго) ни ногой (к кому);
      устаць з левай нагі встать с левой ноги;
      выцягнуць ногі протянуть ноги;
      ісці (нага) у нагу идти (нога) в ногу;
      баранаваць нагамі выделывать (выписывать) (ногами) кренделя;
      ног не давалачы ног не дотащить;
      нага за нагу нога за ногу;
      быць на кароткай назе быть на короткой ноге;
      паставіць з галавы на ногі поставить с головы на ноги;
      звязаць па руках і нагах связать по рукам и ногам;
      нагі не будзе (чыёй, дзе) ноги не будет (чьей, где);
      каб і нагі (чыёй) тут не было! чтобы и ноги (чьей) здесь не было!;
      з галавы да ног с головы до ног;
      н. не ступіць (куды) нога не ступит (куда);
      ні рук ні ног не чуць изнемочь от усталости;
      на роўнай назе на равной ноге;
      кланяцца ў ногі (каму) кланяться в ноги (кому);
      з ног да галавы с ног до головы;
      стаяць адной нагой у магіле стоять одной ногой в могиле;
      адна нага тут, другая там одна нога здесь, другая там;
      адчуць глебу пад нагамі почувствовать почву под ногами;
      губляць (траціць) глебу пад нагамі терять почву под ногами;
      зямля гарыць пад нагамі земля горит под ногами;
      браць ногі ў рукі давать стрекачаягу);
      выбіць глебу з-пад ног выбить почву из-под ног;
      дай бог ногі дай бог ноги;
      збіцца з нагі сбиться с ноги;
      ледзь (чуць) валачы ногі едва (еле) волочить ноги;
      ледзь (чуць) на нагах трымацца едва (еле) на ногах держаться;
      на адной назе на одной ноге;
      нага не ступала нога не ступала;
      на шырокую нагу на широкую ногу;
      ног не чуць пад сабой не чувствовать ног под собой;
      ні ў зуб нагой ни в зуб ногой;
      ногі адбіць (збіць) остаться без ног;
      падставіць нагу подставить ногу;
      падтаптаць пад ногі подмять под ноги;
      наступаць на ногі наступать на ноги;
      узяць нагу воен. взять ногу;
      на нагах на ногах;
      на нагах не стаяць на ногах не стоять;
      куды ногі нясуць куда ноги несут;
      пакуль ногі носяць пока ноги носят;
      з якой нагі танцаваць с какой ноги танцевать;
      як (чаго) левая нага хоча как (чего) левая нога хочет;
      адкуль толькі ногі ўзяліся откуда только ноги взялись;
      патрэбен як сабаку пятая нага нужен как собаке пятая нога;
      адбівацца рукамі і нагамі отбиваться руками и ногами;
      ногі заплятаюцца ноги заплетаются;
      у нагах праўды няма посл. в ногах правды нет;
      воўка ногі кормяць посл. волка ноги кормят;
      за дурной галавой нагам непакой посл. дурная голова ногам покоя не даёт;
      ты на гару, чорт за нагу посл. ты на гору, чёрт за ногу;
      пасадзі свінню за стол - яна і ногі на стол посл. посади свинью за стол - она и ноги на стол;
      конь на чатырох нагах, і то спатыкаецца посл. конь о четырёх ногах, да (и тот) спотыкается; и на старуху бывает проруха // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    2. нага
      абрасці як авечая нага. Слуцк. Жарт. Пра няголенага чалавека. ФА.
      патрэбен як сабацы (сабаку, сабакі) пятая нагаапа). Гл. сабака.
      як хоча левая нага каго, чыя. Іран. Пра недарэчныя, безразважныя ўчынкі, дзеянні таго, хто лічыцца толькі са сваім жаданнем. ФСБМ 2, 64.
      ісці як не сваімі нагамі. Ваўк. п., Слуцк., Мсцісл. Няўхв. Пра хваравітае адчуванне, страту валодання сваімі канечнасцямі. Federowski, 48, 122; Нос., 58; Сержпутоўскі 1999, 45; Юрчанка 1969, 114.
      трашчаць як арэхі пад нагамі. Гл. арэх.
      дурны як бот [парваны, з левай нагі]. Гл. бот.
      Жаніцьба не лапаць - з нагі не скінеш. Гл. лапаць.
      Прывычка не атопак: з нагі не скінеш. Гл. атопак.
      як Пятроў бот з левай нагі. Гл. бот.
      падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Мін. Пра вострую рэакцыю каго-н. на штосьці для яго балючае. ЛЦ, 73.
      ажаніцца як нагу ў бот уставіць. Мядз., Маст. Пра выгодныя ўмовы жаніцьбы для жаніха. Высл., 281; ФА.
      усё гатова як нагу ў бот уставіць. Сміл. Пра камфортныя ўмовы, калі ўсё падрыхтавана і гатова. Шатэрнік, 65.
      стаяць як на курынай назе. Ваўк. п. Іран. Пра нешта ненадзейнае, хісткае стаянне чаго-н. Federowski, 289.
      свечка ек конёва нога. Жытк. Пра вялікую свечку. ТС 5, 20.
      бы собакі рвуць за ногі, так заморышса. Гл. сабака.
      каго хоць з даху скінь, а ён, як кот, стане на ногі. Гл. кот.
      крычаць як ногі паламаўшы. Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які моцна раскрычаўся. ФА.
      рад як бы бога за ногі злавіў. Гл. Бог.
      як мёртвага ногі. Гл. мёртвы.
      дбаць як сабака аб пяту ногу. Гл. сабака. // Беларускія народныя параўнанні
    3. нага // Чалавек
      нага, адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека. нага ж., ножка ж. памянш. — агульн. (АЛА, ТС, ГЧ, Мат. дыял. сл., Мат. Гом., Янкоўскі, Юрчанка, Янкова),
    4. нага ж. нага, нагі, ДМ назе, нагу, нагой (-ою); мн. НВ ногі (з ліч. 2, 3, 4 нагі), ног, нагам, нагамі, нагах // Граматычны назоўніка
    5. Патрэбін ты мне, як сабаку пятая нага. — Адказваюць таму, хто нахабна навязваецца ў сяброўства. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. Ні хацела сабача нага ліжаць на стале, дык ніхай ляжыць пад сталом. — Калі нехта праз свае дрэнныя паводзіны губляе месца між паважных людзей ды апыняецца ў падонках грамадзтва. // Прыказкі Лагойшчыны
    7. Ні цягні чалавечай нагі з балота, а цягні коньськую, бо коньськая нага цябе вывізя з гразі, а чалавеча нага цябе ўтопча ў гразь. — Прыказваюць, калі нехта за зробленае дабро адплачвае свайму дабрадзею злом. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. нага ж. — нога // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
    9. нага назе, мн. ногі, ног, нагам, нагамі, нагах; з ліч. 2, 3, 4 - нагі // Слоўнік беларускай мовы
    10. нага / у жывёл з кіпцюрамі: лапа // Сінонімы (Клышка)
    11. адзін // Тлумачальны (вялікі)
      — адзінокі, зусім адзін. Адна нага тут, другая там гл. нага. Адна (толькі) назва гл. назва. Адна трасца гл. трасца. Адна, як былінка ў полі — толькі адна,
    12. бервяно
      спухла нага як бервянё. Шальч. Пра вялікую пухліну. СПЗБ 4, 554.
      голы як акоранае бервяно. Мін. Спачув. Пра немаёмаснага, беднага чалавека. ЛЦ, 70. ≺ Без кары бервяно зусім голае і таму служыць эталонам беднасці.
      круглы як бервяно. Мсцісл. Пра нешта круглае. Янк., 411; Юрчанка, 179.
      ляжаць як бервяно. Міл. Няўхв. Пра нерухомасць каго-н. Бялькевіч, 298.
      цяжкі як бервяно. Мсцісл. Пра нешта цяжкае. Юрчанка, 179.
      як бервяно стала [нага]. Лаг., Бран. Высл., 425; Слов. брян., 46. Тое, што спухла нага як бервянё. // Беларускія народныя параўнанні
    13. агульны
      1. в разн. знач. общий;
      а. сход общее собрание;
      ~нае правіла общее правило;
      а. падрахунак общий итог;
      а. знаёмы общий знакомый;
      ~ныя пытанні навукі общие вопросы науки;
      2. (касающийся всех подряд) огульный;
      найбольшы а. дзельнік мат. наибольший общий делитель;
      а. рынак общий рынок;
      ~ная адукацыя общее образование;
      ~нае месца общее место;
      знайсці ~ную мову найти общий язык;
      прывесці да ~нага назоўніка привести к общему знаменателю;
      у ~ных рысах в общих чертах;
      даводзіць да ~нага ведама предавать гласности // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    14. левы
      вот галава як бот з левай нагі. Гл. бот.
      дурны як бот, ды яшчэ з левай нагі. Гл. бот.
      пісаць як кура левай лапай. Гл. кура.
      як Пятроў бот з левай нагі. Гл. бот.
      як хоча левая нага каго, чыя. Гл. нага.
      чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Гл. штаны.
      дурны як мой левы бот. Гл. бот.
      як левы бот 〈з дзюркай на пяце〉. Гл. бот. // Беларускія народныя параўнанні
    15. авечы
      прыстаць як дзядоўнік да авечага (сабачага) хваста. Гл. дзядоўнік.
      прычапіцца як рэпей к авечаму хвасту. Гл. рэпей.
      абрасці як авечая нага. Гл. нага.
      дрыжаць (трасціся, матацца, скакаць) як авечы (баранні, баранчыкаў) хвост (хвосцік). Гл. хвост.
      зацёпывацца як авечы хвост. Гл. хвост.
      сэрца дрыжыць як авечы хвосцік. Гл. хвосцік.
      як хвост авечы. Гл. хвост. // Беларускія народныя параўнанні
    16. уставіць
      ажаніцца як нагу ў бот уставіць. Гл. нага.
      усё гатова як нагу ў бот уставіць. Гл. нага. // Беларускія народныя параўнанні
    17. сабака
      гіркаць як на сабак. Нараўл. Няўхв. Пра чалавека, які злосна, няветліва абыходзіцца з іншымі. Гавораць, 21.
      многа як нярэзаных сабак. Мсцісл. Насмешл. Пра нейкі непаважаны збор людзей. Юрчанка 1998, 227.
      многа як сабак. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 188. Тое ж.
      хоць вадою разлівай бы сабак. Слуцк. Няўхв. Пра людзей, якія моцна сварацца, б'юцца. Сержпутоўскі 1999, 138. ≺ Сабак, якія ярасна грызуцца, лёгка разагнаць, лінуўшы на іх вады.
      аблезлы як сабака. Гродз. п., Бяр., Івац. Пагардл. Пра чалавека з нясвежай знешнасцю. Federowski, 2; ФА; ЗЗайкі.
      аблізвацца як сабака на сала. Насмешл. Пра чалавека, які выяўляе прагу займець нешта яму прывабнае. Шатэрнік, 4.
      абмокнуць як сабака. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які моцна вымак, выпацкаўся. Federowski, 2.
      агінацца бы сабака. Слуцк. Няўхв. Раздраж. Пра чалавека, які не займаецца патрэбнай справай, толькі мітусіцца побач з іншымі. Сержпутоўскі 1998, 251.
      аглядацца як сабака ў чужым двары. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе падазрона, з апаскай. ЛЦ, 47.
      Адзін брэша як сабака, а другі маўчыць як срака. Люб. Прык. Няўхв. Вульг. Пра балбатлівага лгуна і пра неактыўнага маўчуна. ФА.
      азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гродз. п. Няўхв. Пра баязлівае, няўпэўненае становішча чалавека ў складанай сітуацыі. Federowski, 11.
      аскыляцца як сабака на чужую працу. Слон. п. Няўхв. Пра чалавека, які ганіць намаганні іншага. Federowski, 10.
      багаты як сабака кудлаты. Брасл. Іран. Насмешл. Пра зусім беднага чалавека. СПЗБ 1, 147.
      баяцца як [шалёны] сабака вады. Ваўк. п. Пра чалавека, які нечага панічна баіцца. Federowski, 20; Янк., Пар., 14.
      баяцца як сабака мух. Навагр. п. Іран. Пра чалавека, людзей, якія зусім не баяцца чаго-н. Federowski, 20.
      бегчы (валачыся) як сабака за возам. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які ідзе за некім, яго мэтамі, пра несамастойнага. Federowski, 31, 206; Янк., Пар., 24.
      бегчы бы [куцы] сабака. Слон., Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які вельмі хутка бяжыць, спяшаецца. Высл., 290; Сержпутоўскі 1999, 20.
      блішчаць у вочы людзям як сабака. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе лісліва, дагодліва перад іншымі. Шатэрнік, 22.
      блытацца як сабака ў збане. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які не бачыць ісціны, рухаецца бязладна. Federowski, 32.
      босы як сабака. Брэсц. Насмешл. Пра беднага чалавека. ЛЦ, 69.
      брахаць (ілгаць) як сабака. Сак. п., Слон., Рэч. Асудж. Пра непраўдзівага чалавека, ілгуна. Дуб., 6; Каспяровіч, 145; Pietkiewicz, 359; Federowski, 42; Высл., 288.
      брахаць як сабака на азярод. Светл. Асудж. Пра чалавека, які моцна лжэ, дапякае іншым злоснымі нарокамі, сваркай. Высл., 289.
      брахаць як сабака на вецер. Івац. Асудж. Янк., Пар., 19; ЗЗайкі. Тое ж.
      брахаць як сабака на месяц. Асудж. Янк., Пар., 19. Тое ж.
      брахаць як сабака на неба. Слаўг. Асудж. Высл., 289. Тое ж.
      брахаць як сабака ў лесе. Асудж. Шпилевский, 180. Тое ж.
      бурчаць як сабака. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які злосна выражае свае думкі. Шатэрнік, 38.
      бы сабака на дварэ жыць. Слуцк. Няўхв. Пра бядотнае, бязладнае жыццё кагосьці. Сержпутоўскі 1999, 148.
      верыць як сабака ў дзесянцёры. Іўеў. Іран. Пра чалавека, які ў нешта зусім не верыць. Даніловіч, 244. ≺ Дзесянцёры - ‘дзесяць рэлігійных запаведзяў у Бібліі, дэкалог’.
      віляцца (выкручвацца, туляцца, хавацца, уцякаць) [ад работы] як сабака ад мух. Ваўк. п., Рэч., Мін. Асудж. Пра чалавека, які ўсяляк выкручваецца ад работы, абавязкаў, заданняў. Анимелле, 264; Нос., 172; Dybowski, 190; Federowski, 343; Pietkiewicz, 360; Высл., 293.
      віляць як сабака хвастом. Астр. Асудж. Пра чалавека, які паводзіць сябе лісліва, дагодліва, прыніжана. СПЗБ 5, 300; Янкоўскі, 124.
      віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом (паміж палкай і кавалкам). Мін. Здзекл. Пагардл. Пра чалавека, які арыентуецца ў жыцці толькі на пагрозу і на выгаду (карысць). ЛЦ, 50.
      вісець як сабака пры (на) рэзніцы. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які назаляе ўсім у чаканні спажывы, карысці. Federowski, 333; Янк., 399. ≺ Вісіць - тут: тарчыць пастаянна.
      вурсь на каго як сабака. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які можа кінуць камусьці злоснае слова. СПЗБ 1, 337. ≺ Вурсь - фырк.
      выбегацца як сабака. Мін. Насмешл. Пра чалавека, што моцна выгаладняўся, стаміўся. Высл., 295.
      выглядаць (паглядаць, пазіраць) як сабака з буды. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе не так, як трэба. Federowski, 210, 343.
      вылезці (выскакваць) з языком як сабака з хвастом. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які нядобрым словам умешваецца ў чужыя справы. Юрчанка 1969, 190.
      выскаліцца як сабака ў пастцы. Асудж. Пра чалавека, які паводзіць сябе злосна, агрэсіўна. Санько, 120.
      выскаліць зубы як сабака на высеўкі (на пятніцу, на мяса). Насмешл. Пра чалавека, які злосна рэагуе на штосьці яму непрыемнае, непрывабнае. Federowski, 361.
      выскачыць як нашкодзіўшы сабака. Мін. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які панічна збягае ад нечага. Высл., 298.
      выць як сабака. Ваўк. п. Пагардл. Пра плач, енкі, крыкі непрыяцеля. Federowski, 343.
      вышчарыць клэ як сабака. Шчуч. Няўхв. Пра непрыемнага чалавека, які насміхаецца. СПЗБ 2, 456.
      вякаць як сабака. Міл., Касц. Няўхв. Пра чалавека, які нешта брыдкае гаворыць. Бялькевіч, 398.
      вярцець як сабака хвастом. Мсцісл. Асудж. Пра дробнага махляра, ілгуна. Юрчанка, 175.
      гаварыць як сабака брэша. Слон. Няўхв. Пагардл. Пра злоснага, безадказнага балбатуна. ФА.
      галодны як сабака [валачашчы]. Івац. Насмешл. Пра моцна галоднага чалавека. Дуб., 8; Federowski, 102; ЗЗайкі.
      гаркаць як собака. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які моцна агрызаецца. ТС 5, 67.
      гаўкаць як сабака на месяц. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што нешта несправядлівае гаворыць, сварыцца. ЛЦ, 32.
      гламнуць як сабака муху. Ваўк. п., Слаўг. Няўхв. Пра чалавека, які некага пакрыўдзіў, знішчыў. Federowski, 110; АВНЛ. ≺ Гламнуць - глынуць.
      глядзець (узірацца) як сабака на высеўкі. Ваўк. п., Слон. Насмешл. Пра чалавека, які непрыязна, злосна ў некага, нешта ўзіраецца. Federowski, 109; Высл., 305.
      глядзець як галодный сабака. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які з прагнасцю на некага ці нешта глядзіць. Юрчанка, 181.
      глядзець як сабака на костку. Мін., Хоц., Петр. Насмешл. Пра чалавека са злосным, агрэсіўным позіркам. ЛЦ, 50.
      глядзець як сабака на кошку. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які выказвае агрэсію, злосць. ЛЦ, 63.
      глядзець як сабака на палку. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які з апасеннем, недаверліва на некага ці нешта глядзіць. Юрчанка, 196.
      голы як сабака. Капыл. Няўхв. Пра беднага чалавека. ФА.
      голыш як біч, гуляка як сабака. Гл. біч.
      грызціся як сабака з катом. Ваўк. Асудж. Пра несуладнае жыццё ў сям'і, калектыве. Высл., 308.
      гуляка як сабака. Пруж. Асудж. Пра чалавека, аматара пагуляць. Шейн, 475.
      гэтак хто да морды як сабака да торбы. Докш. Пра звычку кагосьці да мардабою. Высл., 310.
      дбаць як сабака аб пяту ногу. Ваўк. п. Іран. Пра раўнадушнае стаўленне да нечага. Federowski, 77.
      дваровая служака што вясковая сабака. Асудж. Пра нізкі маральны ўзровень дваровых слуг. Ляцкий, 9.
      дзяўкаць як сабака. Бар. Асудж. Пра чалавека, які недарэчна абы-што вярзе. СПЗБ 2, 71. ≺ Дзяўкаць - гаварыць недарэчнае, балбатаць.
      драцца як сабака з катом. Гродз. п. Асудж. Пра несуладнае жыццё сужонкаў і інш. Federowski, 95.
      дрыжаць бы сабака на марозе. Слуцк. Насмешл. Пра нечае баязлівае захаванне. Сержпутоўскі 1998, 34.
      дурны як (што) сабака (шчаня) да году. Зэльв., Івац., Капыл. Асудж. Груб. Пагардл. Пра вельмі дурнога чалавека. Даніловіч, 245; ФА.
      дыхаць як сабака ў горач. Ваўк. п. Насм. Пра цяжкое дыханне пасля бегу, работы. Federowski, 90.
      жалець як сабака палку. Брасл. Іран. Пра адсутнасць шкадавання наогул. СПЗБ 2, 135.
      жанаты як пан багаты, а халосты як сабака бясхвосты. Гл. пан.
      жыд брэша як сабака ў лесе. Асудж. Пра падманлівасць гандляроў-яўрэяў. Нос., 43.
      задумацца як сабака ў чаўнеоўне). Слуцк. п., Сак. п. Кплів. Пра нешанаваную чыюсьці задуменнасць. Шейн, 484; Federowski, 347.
      запеніцца бы кручаны сабака. Слуцк. Асудж. Пра злоснага, крыклівага, несправядлівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 137.
      заседзецца дома як сабака ля будкі. Карэл. Няўхв. Пра дамаседа. Высл., 325.
      заядлы як сабака. Слон. Няўхв. Пра вельмі заўзятага, упартага чалавека. Federowski, 348; Высл., 325.
      збіраць як сабака косці. Ваўк. п., Докш., Івац. Няўхв. 1. Пра згаладалага або сквапнага чалавека, які збірае дзе што трапіцца. 2. Пра чалавека, які для працы, паездкі з цяжкасцю камплектуе бязладна раскіданыя рэчы. Federowski, 373; Высл., 325; ЗЗайкі.
      звяглівы (звягуе) як сабака [усіх аббрэша]. Сак. п., Стаўб. Асудж. Пра чалавека, які ўсіх злосна абмаўляе. Federowski, 374; Нар. слов., 150.
      здохнуць як [паследні] сабака. Ваўк. п., Слон. Асудж. Зласл. Пра смерць благога чалавека. Dybowski, 21; Federowski, 353; Высл., 328.
      з'ехаць як сабака з сена. Уздз. Асудж. Насмешл. Пра нечаканае паніжэнне кагосьці (службовае, маёмаснае). ФА.
      з'ехаць як сабака са страхі. Мін. Асудж. Насмешл. ЛЦ, 106. Тое, што з'ехаць як сабака з сена.
      злавіць (схапіць) як сабака муху. Слон. Насмешл. Пра нечыю лёгкую расправу над кімсьці дакучлівым. Высл., 328; Янк., Пар., 159.
      злосны (ліхі, сярдзіты, куслівы) як сабака. Ваўк. п., Карэл., Зэльв., Гродз., Івац. Асудж. Пра вельмі злоснага чалавека. Federowski, 164, 277; Высл., 329; Жыв. сл., 140; Янк., Пар., 91; СПЗБ 5, 21; ЗЗайкі.
      змёрзнуць як сабака. Ваўк. п., Слон., Івац. Жарт. Пра чалавека, які моцна замёрз. Federowski, 374; Высл., 329; ЗЗайкі.
      зморшчыцца як сабака на пасеі. Вілен. Насмешл. Пра чалавека, які сутыкнуўся з чымсьці яму непатрэбным, непрыемным. Sielicki, 163.
      знаць як сабака пятніцу. Ваўк. п. Іран. Зусім не ведаць пра нешта. Federowski, 359. ≺ Пятніца - посны дзень.
      кідацца (рвацца) як злы сабака з ланцугаю. Бялын., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе агрэсіўна, злосна, пагрозліва. Высл., 335; Яўсееў, 102.
      клацаць зубамэ бы собака. Драг. Асудж. Пра чалавека, што паводзіць сябе пагрозліва. Нар. слов., 147.
      круціцца як сабака ля разніцы. Люб. Няўхв. Пра чалавека, які марнуе час у чаканні спажывы. ФА.
      круціцца як сабака за хвастом. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які мітусіцца бязмэтна, бесталкова. Юрчанка, 196.
      круціцца як сабака ля ганку. Няўхв. Пра чалавека, які знаходзіцца ў чаканні спажывы. Янк., Пар., 88.
      круціцца як сабака ў мяшку. Няўхв. Пра распуснага, легкадумнага мужчыну. Козенка, 160.
      круціцца як шалёны сабака. Слон., Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека з няправільнымі паводзінамі. Federowski, 153.
      круціць як сабака. Лоеў. Асудж. Пра распуснага мужчыну. Янкова, 167.
      круціць [носам] як сабака хвастом. Ваўк. п., Іўеў., Мін. Няўхв. Пра чалавека незадаволенага, неспагаднага. Federowski, 153; Высл., 338.
      курчыцца як сабака ад холаду. Сміл. Няўхв. Пра нечые непрыгожыя паводзіны. Шатэрнік, 143.
      лашчыцца (ласіцца) як сабака. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які хоча ўвайсці ў давер, падлізваецца. Federowski, 169; Янк., Пар., 94; Высл., 340.
      лёгак як сабака. Жарт. Пра чалавека, лёгкага на хаду. Высл., 340.
      лёгкі з языком як сабака з хвастом. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Янкоўскі, 211.
      лыгаць як сабака. Краснап. Асудж. Пра чалавека, які прагна хапае ежу. Бялькевіч, 253. ≺ Лыгаць - хутка, спяшаючыся, есці.
      лысы як сабака. Гродз. п. Насмешл. Пра лысага чалавека. Federowski, 173.
      любіць што як сабака біч. Іран. Пра адсутнасць любові, а варожае стаўленне да нечага. Аксамітаў, 134.
      любіць што як сабака вілашнік. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 196. Тое ж.
      любіць каго як сабака ката. Ваўк. п., Паст. Іран. Пра непрыязнае, агрэсіўнае да каго-н. стаўленне. Federowski, 168; Высл., 342.
      любіць што як сабака палку. Уздз., Іўеў., Стол., Смарг., Івац. Іран. Ляцкий, 44; Янк., 413; Высл., 342; ТС 3, 54; ФА; ЗЗайкі. Тое, што любіць што як сабака біч.
      любіць што як сабака цыбулю. Сак. п. Іран. Пра раўнадушнае стаўленне да чагосьці. Federowski, 168.
      ляжаць як сабака пад плотам. Ваўк. п. Няўхв. Пра гультая, п'яніцу, валацугу. Federowski, 161.
      малоць (менціць, вярцець, віляць) языком як сабака хвастом. Лід., Ваўк., Гродз. п., Слон., В.Дзв., Дзятл., Клецк. Асудж. Пра хлуслівага, балбатлівага чалавека. Шпилевский, 184; Киркор, 238; Нос., 14, 129; Ляцкий, 6; Pietkiewicz, 397; Dybowski, 184; Federowski, 127, 333; Сцяшковіч, 598; Шаталава, 96; Высл., 346.
      маўчаць як сабака. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, якому няма чым апраўдвацца. Высл., 346.
      мужык не сабака, а мяса выесць. Вілен. Жарт. Пра пераборлівае стаўленне мужчыны да кабет. Sielicki, 145. ≺ Замужняя кабета менш прывабная за паненку (тлумачэнне збіральніка).
      на чужое мяса як сабака ласы. Воран. Асудж. Пра залётніка, аматара чужых жонак. Янкоўскі, 193; Даніловіч, 131.
      набрацца як сабака блох (вошай). Шчуч., Карэл. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Даніловіч, 244.
      набрацца як сабака заціркі. Капыл., Карэл. Няўхв. Пра п'янага чалавека. Высл., 349.
      наежыцца ек собака. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які прыняў злосную, агрэсіўную позу. ТС 3, 126. ≺ Наежыцца - наставіць хіб, ашчацініцца, зазлаваць.
      наеўся як бык, перагнуўся як смык, а галодны як сабака. Гл. бык.
      накінуцца як сабака на костку (мяса). Смал. п. Насмешл. Пра чалавека, які вёў сябе нястрымана, прагна, сквапна. Янк., Пар., 110; Добр., Смол., 443.
      накормлены як сабака на разніцы. Жарт. Пра чалавека, які накормлены дасыта. Янк., Пар., 110.
      напіцца як сабака. Слон. п. Зласл. Пра вельмі п'янага чалавека. Federowski, 230.
      нарабіць як сабака на трэскі. Вілен. Пра малую колькасць зробленага. Sielicki, 160.
      насіцца як пакінуты сабака. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, няўрымслівасць, неспакойныя паводзіны якога раздражняюць. Бялькевіч, 309.
      насіцца як сабака, сарваўшыся з ланцуга /з прывязі. Мін. Няўхв. ЛЦ, 75. Тое, што насіцца як пакінуты сабака.
      пабегчы як зацкаваны сабака. Бял. Асудж. Пра чалавека, які злосна кінуўся прэч. Яўсееў, 47.
      пагаўкаць як [той] сабака на лісіную нару. Няўхв. Пра чалавека, які шмат благога нагаварыў на кагосьці. Янк., 418.
      падвільнуць як сабака хвастом. Няўхв. Пра чалавека, які не выконвае свае абяцанні. Нос., 129.
      пажывіцца як сабака мухаю (каларом). Ваўк., Сак. п. Насмешл. Пра чалавека, якому не ўдалося пажывіцца. Federowski, 226; Дуб., 69.
      пазіраць як набіты сабака. Кплів. Пра чалавека, які зрабіў праступак, адчувае сябе вінаватым. Янк., 419.
      пайсці як пабіты сабака. Мін. Кплів. Высл., 360; Станкевіч, 1014. Тое, што пазіраць як набіты сабака.
      палкнуць як сабака муху. Ваўк. п. Жарт. Пра чалавека, які некага лёгка «з'еў». Federowski, 215.
      паляцець як сабака з цэпу спушчаны. Петр. Асудж. Пра чалавека, які раптоўна кінуўся ў разгул, нейкую не вельмі разумную справу. Высл., 430.
      Пан шалёны як сабака, а ты яму служы, небарака. Слуцк. Прык. Пра цяжкае становішча падначаленага пры злым кіраўніку. Сержпутоўскі 1999, 131.
      папасці як сабака ў саладуху. Мін. Насмешл. Пра незайздросную сітуацыю кагосьці. ЛЦ, 69.
      пацягнуцца як сабака да разніцы. Насмешл. Асудж. Пра чалавека, які імкнецца да нечага. Янк., 420.
      пачцівы як сабака сівы. Навагр. п. Здзекл. Пра непачцівага чалавека. Federowski, 208; Dybowski, 15.
      праўда як сабака сякеру з'еў. Маст. Іран. Пра адсутнасць праўды, чыстую лухту. Даніловіч, 244.
      прывыкнуць як сабака да падлы. Докш. Зласл. Пра чалавека, якому давялося прывыкнуць да аб'едкаў, беднасці, зняваг. Высл., 370.
      прывыкнуць як сабака да разніцы. Няўхв. Пра чалавека, які адвучыўся працаваць і толькі цікуе дармавой спажывы. Янк., 422.
      рад як сабака палцы. Іран. Пра адсутнасць радасці наогул. Высл., 375.
      разгуляцца як сабака ў торбе. Ушацк. Іран. Пра адсутнасць гуляння, пра несвабоду, скаванасць каго-н. Барадулін, 91.
      розумны ек Лейзероў собака. Жытк. Іран. Пра чалавека, які лічыць сабе разумным. ТС 4, 307.
      сарвацца як сабака з ланцуга. Івац. Асудж. Пра чалавека, які ў злосці кідаецца на іншых. ЗЗайкі.
      сказаў як сабака гаў. Слон. Няўхв. Пра нешта сказанае пустое, не падумаўшы, толькі каб сказаць. Высл., 383.
      скуголіць як сабака пры парозе. Няўхв. Пра нараканні, жаласныя словы, скаргі кагосьці. Янк., Пар., 150.
      служыць каму як сабака. Ухв. Пра вернага, надзейнага слугу, спадарожніка. Янк., Пар., 151.
      служыць каму як верны сабака. Ухв. ЗЗайкі. Тое ж.
      смярдзець як сабака псінаю. Карэл. Абразл. Пра непрыемны пах ад некага, смурод. Высл., 386.
      стары як сабака. Пра некага даволі старога. Ляцкий, 42; Сержпутоўскі 1999, 97.
      стаяць як сабака пад дзвярыма. Ваўк. п. Няўхв. Пра папрашайку, бадзягу. Federowski, 289.
      стаяць як сабака ля разніцы. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які бяздзейнічае і толькі чакае дармавой спажывы. Высл., 389.
      сядзець у даўгах як сабака ў блыхах. Воран. Няўхв. Пра чалавека, які трапіў у вялікія даўгі. Даніловіч, 244.
      Сядзець як сабака на сене: i сам не гам, i другому не дам. Рэч. Прык. Пра чалавека, які нечым не карыстаецца, але не аддае іншым. ПП 2, 333.
      сярдзіты як панскі (кулацкі) сабака. Мін. Насмешл. Пра злоснага чалавека. ЛЦ, 20.
      так паможа як сабака наплача. Ваўк. п. Іран. Пра марнасць чакання чыёй-н. дапамогі. Federowski, 215.
      такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Капыл. Іран. Ніякая не праўда, поўная лухта, небыль. Рабкевіч, 199.
      таке няўклюднэ, таке клендатэ як собака горбаты. Жытк. Насмешл. Пра нейчы зусім непрывабны знешні выгляд. ТС 3, 197.
      такі да смеху як сабака да брэху. Валож. Няўхв. Пра смяшлівага чалавека. ФА.
      трапіць як сабака ў саладуху. Мін., Слон. Насмешл. Пра чыюсьці незайздросную сітуацыю. Янк., Пар., 168; Янк., 420; Высл., 400.
      туляцца ек [той] собака. Стол. Асудж. Пра чалавека, што ўхіляецца ад працы. ТС 5, 163.
      уз'есціся бы сабака. Слуцк. Асудж. Пра зацятага, злоснага на кагосьці чалавека. Сержпутоўскі 1999, 88.
      улезці як сабака ў збан. Ваўк. Асудж. Пра чалавека, які няпрошана некуды ўлез. Даніловіч, 244.
      унадзіцца як сабака ў разніцу. Леп. Няўхв. Пра чалавека, які набыў звычку некуды хадзіць, дзесьці надакучліва бываць. Высл., 405.
      уцячы як пабіты сабака. Чэрык. Насмешл. Пра чалавека, які знік прысаромлены. ЛЦ, 58.
      хавацца як сабака ад мух. Карэл., Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які хаваецца ад нечага, некага надакучлівых. АВНЛ; ЛЦ, 75.
      хадзіць па пятах як сабака. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які прыстае, чапаецца да кагосьці. МК, 207.
      хадзіць як сабака босы. Ваўк. п. Няўхв. Неспагадліва пра нейкага басяка. Federowski, 48.
      хадзіць як сабака з абарванай вяроўкай. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які не трымае сябе ў пэўных рамках. ЛЦ, 75.
      хапаць як сабака. Сміл. Няўхв. Пра чалавека сквапнага, ухватлівага. Шатэрнік, 293.
      хаўкаць як сабака [той]. Дзярж. Жарт. Пра чалавека задыханага, які ловіць паветра ротам. Нар. слов., 47.
      Стол без хлеба што сабака без хваста. Віл. Прык. Пра пажаданасць хлеба пры кожнай страве. Гілевіч 2007, 101.
      хлебястаць языком як сабака хвастом. Дзярж. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. СПЗБ 5, 312.
      цягацца як сабака. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які недзе цягаецца, не пільнуецца сям'і. Federowski, 57.
      цяўкаць як сабака. Віл. Асудж. Пра чалавека, што блага пра кагосьці гаварыць. СПЗБ 5, 394.
      шнарыць як сабака. Бялын. Асудж. Пра чалавека, што ўсё вышуквае сабе спажывы. Яўсееў, 110. ≺ Шнарыць - шукаць.
      шчуць носам бы сабака. Слуцк. Пра чалавека, які ўсё пільна адсочвае, прадчувае. Сержпутоўскі 1999, 42.
      як забасуе сваім басам як сабака часам. Бераст. Няўхв. Кплів. Пра непрыемны чыйсці спеў ці гаворку. ФА.
      як падцягне басам як сабака часам. Уздз. Няўхв. Кплів. Пра непрыемны спеў ці гаворку. Мін.-Мал., 1974, 190.
      як сабака без хваста ў чым. Гродз. Іран. Пра чалавека, які непрыгожа выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч, 254.
      як сабака вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які не выконвае сваіх абяцанняў, абавязкаў, не плоціць даўгоў. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Dybowski, 192; Federowski, 56.
      як сабака каля разніцы. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які дзесьці пільнуе свае спажывы. Federowski, 333.
      як сабака падхартаны. Ушацк. Пра схуднелага чалавека. Барадулін, 106.
      як сабака пераскочыць. Пух. Пра нешырокую перашкоду - канаву, рэчку. Шатэрнік, 105.
      як сабака хвост паджаўшы. Карэл. Няўхв. Пра паводзіны, паставу спалоханага, прыгнечанага чалавека. Даніловіч 2008, 137.
      якоя тваё гаранё - як сабака на камень. Няўхв. Пра няякаснае ворыва кагосьці. СПЗБ 1, 422. ≺ Гаранё - ворыва.
      жыць (дружыць, любіцца) як кот з сабакам. Гл. кот.
      цягацца як хвост за сабакам. Гл. хвост.
      абсмактаць (абабраць) як сабакі костку. Івац. Няўхв. Пра поўнае рабаванне каго-н. ЗЗайкі.
      баляць як сабакі. Навагр. Пра грызучы боль у нагах, руках. Даніловіч, 245.
      бегаць як сабакі па завуглічу. Зэльв. Няўхв. Пра чалавека, людзей, што бегаюць без работы, марнуюць час у гультайстве. Сцяцко 1970, 113.
      баяцца як воўк сабакі. Гл. воўк.
      баяцца як кот сабакі. Гл. кот.
      баяцца як сабакі дзеда. Ваўк., Сак. п., Рэч. Іран. Пра адсутнасць страху. Federowski, 20, 168; Pietkiewicz, 376.
      баяцца каго як шалёнага (кручанага) сабакі. Пра злоснага чалавека, якога ўсе моцна баяцца. Янк., Пар., 14.
      без старога каля хаты як без сабакі. Карэл. Пра неабходнасць старога чалавека, які дапільнуе парадку і бяспекі дому. ФА.
      бояцца каго ек ліхого собакі. Жытк. Пра злоснага чалавека, якога ўсе баяцца. ТС 5, 67.
      бы собакі рвуць за ногі. Стол. Пра грызучы боль у руках, нагах. ТС 5, 67.
      бэнтацца як у сабакі хвост. Гродз. Пра нешта, што матляецца, ківаецца недзе. Цыхун, 24. ≺ Бэнтацца - матляцца.
      гонару як у сабакі блох. Дзятл. Здзекл. Асудж. Пра вельмі ганарлівага чалавека. СПЗБ 4, 336.
      грызціся (гаркацца) як сабакі. Мін., Лід. Няўхв. Пра людзей (мужа і жонку ці інш.), якія несуладна жывуць, сварацца. Янк., 403; Высл., 308; АВНЛ.
      грызціся як сабакі на бойні. Няўхв. Янк., Пар. 47. Тое, што грызціся (гаркацца) як сабакі.
      даўгоў як у сабакі кляшчоў. Ваўк. п., Асіп., Слон. Насмешл. Пра чалавека, які мае шмат даўгоў. Federowski, 81; Высл., 311.
      жыць як сабакі ў карытцы. Смал. п. Няўхв. Пра благое, беднае жыццё. Доб., Смол., 115.
      жыць як сабакі. Няўхв. Пра благое, беднае жыццё. Янк., Пар., 63.
      збыткавацца як з сабакі. Ваўк. п. Пра чалавека, з якога нехта здзекваецца. Federowski, 352. ≺ Збыткавацца - здзеквацца.
      змята як у сабакі ў горле было. Ваўк. п. Няўхв. Пра пакамечаную вопратку, тканіну. Federowski, 374; Янкоўскі, 178.
      знюхацца як сабакі. Светл. Няўхв. Пра нейкую неўхвальную дружбу, хаўрус. Высл., 330.
      кинутца ў пакуту як сабаки ў канопли. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які раптам задумаў стаць пакутнікам. Добровольский ІІІ, 3.
      косы ек у собакі рудого. Стол. Няўхв. Пра кудлатыя валасы кагосьці. ТС 4, 334.
      любіць каго як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Раг. Насмешл. АВНЛ. Тое, што любіць што як сабака біч.
      любіць каго як сабакі дзеда. Насмешл. Dybowski, 12; Аксамітаў, 134. Тое, што любіць што як сабака біч.
      меле езык як у собакі хвост. Жытк., Гродз. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. ТС 3, 89; Цыхун, 186.
      напасці як сабакі на дзеда. Ваўк. п. Насмешл. Пра сумесны напад на кагосьці. Federowski, 197.
      ногі [баляць] як сабакі жуюць. Смал., Навагр. Пра грызучы боль у нагах ці руках, у касцях наогул. Добр., 216; Даніловіч, 245; Янк., Пар., 114.
      ногі як сабакі рвуць (дзяруць). Свісл., Навагр., Сен., Арш., Маладз. Даніловіч, 245; МК, 318; Гілевіч, 167. Тое ж.
      пагаркацца як сабакі. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што пасварыліся, нагаварылі адзін аднаму непрыемнага. Federowski, 210.
      паднябенне ў роце чорнае як у сабакі. Івац. Асудж. Пра злога чалавека. ЗЗайкі. ≺ «Кажуць, у злога чалавека паднябенне чорнае» (тлумачэнне інфарманта).
      прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Стол. Асудж. Пра чалавека, які зрабіў іншаму прыкрасць, а потым ідзе да яго, як бы нічога не было. ТС 4, 126.
      разарваць каго як сабакі зайца. Пра бязлітасную расправу над кім-н. Высл., 375.
      расцягнуць як сабакі здохлага каня. Бераст. Няўхв. Пра сквапнае расцягванне чагосьці зайздроснымі людзьмі. ФА.
      розум як у сабакі да году. Навагр. Няўхв. Пра чалавека слабога розуму. Даніловіч, 260.
      сябраваць як галодныя сабакі, што дзеляць костку. Мін. Іран. Пра людзей, што не сябруюць, а грызуцца, кусаюцца. ЛЦ, 64.
      Такая карысць з мужыка багатага як з сабакі касматага. Прык. Насмешл. Пра бескарыснасць чужога багацця. Federowski, 193.
      уцякаць як заяц ад сабакі. Гл. заяц.
      уцякаць як скочкі з дохлай сабакі. Гл. скочкі.
      хлеб у прымакі як у сабакі. Слон. Пра няпэўнасць, несамастойнасць прымацкага жыцця. Арх. Гр.
      чорны рот як у ліхога сабакі. Насмешл. Пра злоснага чалавека. Янк., Пар., 193.
      шыхалявацца як сабакі каля разніцы. Лаг. Няўхв. Пра людзей, якія групуюцца ў чаканні спажывы, карысці. Varłyha, 114.
      язык буўтаіцца што ў сабакі хвост. Мсцісл. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Юрчанка 1993, 96.
      язык круціцца як хвост у сабакі. Ваўк. п. Няўхв. Добровольский ІІІ, 135; Federowski, 126. Тое, што язык буўтаіцца што ў сабакі хвост.
      як у сабакі блох чаго. Маст. Няўхв. Пра мноства чагосьці непатрэбнага (ганарлівасці, зазнайства, злосці). Даніловіч, 260.
      як у сабакі з горла выцягнуў. Ваўк. п. Няўхв. Пра доўг, вернуты з цяжкасцю, вырваны ў кагосьці. Federowski, 269; Янкоўскі, 128.
      як у сабакі кілбаса на шыі. Лід., Іўеў. Няўхв. Кплів. Пра грошы, якія доўга не затрымаюцца ў кагосьці. Даніловіч, 260.
      біць як сабаку. Карэл. Няўхв. Пра моцную лупцоўку каго-н. Сцяшковіч, 309.
      верыць каму як збродліваму сабаку. Слон. п. Іран. Зусім не верыць. Federowski, 113.
      выгнаць як сабаку. Слон. Абразл. Пра выгнанне кагосьці з абразай, аблаяўшы. Высл., 296.
      вылаяць як сабаку. Ваўк. п. Моцна кагосьці вылаяць не стрымліваючыся. Federowski, 60.
      ганяць як сабаку. Ваўк. п. Пра непаважнае стаўленне да кагосьці. Federowski, 103.
      гнаць як [таго] сабаку з хаты. Пра чалавека, які заслужана трапіў пад абразы, выгнанне. Янк., Пар., 42.
      зажываць як на паганым сабаку. Калінк. Жарт. Пра лёгкае зажыўленне ран, балячак. Рабкевіч, 79.
      збештаць як сабаку. Ваўк. п. Пра чалавека, якога заслужана аблаялі, прысарамоцілі. Federowski, 352.
      злаяць (збэсціць) як сабаку. Ваўк. п., Слон. Federowski, 356; Высл., 328. Тое ж.
      знаць бы сабаку. Слуцк. Пра кагосьці добра знаёмага, хаця і не з лепшага боку. Сержпутоўскі 1999, 27.
      падабацца каму што як сабаку костка. Мсцісл. Насмешл. Пра нешта для каго-н. прывабнае. Юрчанка, 196.
      патрэбен як сабаку печаная цыбуля. Ваўк. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. ЛЦ, 118.
      патрэбен як сабаку пятая нага. Ваўк., Мін., Чэрык., Ганц., В.Дзв., Дзятл., Круп., Стаўб., Стол., Івац. Няўхв. Іран. ЛЦ, 118; ФА; МК, 210; Барысюк, Буян, 26; ЗЗайкі. Тое ж.
      каму паабяцаць што сабаку хвастом махнуць. Мін. Пагардл. Пра чалавека, які не даражыць сваім словам. ЛЦ, 47.
      каму пабажыцца як сабаку муху схапіць. Ваўк. п. Пагардл. Пра чалавека, які не баіцца граху і можа пабажыцца, там, дзе не варта. Federowski, 206.
      пасунуцца як сабака падпечаны. Насмешл. Пра прысаромленага, зганьбаванага чалавека. Козенка, 160.
      на кім як на сабаку зажывае (прысыхае). Мін. Ухв. Пра чалавека, раны якога лёгка зажываюць. ЛЦ, 88.
      пражыць як на сабаку праехаць. Навагр., Маст. Здзекл. Пра нецікавае, цяжкое жыццё. ФА; Даніловіч 2008, 137.
      травіць як сабаку. Няўхв. Пра чалавека, якога ўсе праследуюць. Ройзензон, 78.
      трэба каму што як сабаку (для сабакі) груздзіла. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 196.
      трэба каму што як сабаку галстук (расчоска, падцяжкі, штаны, чулкі). Мсцісл. Іран. Юрчанка, 196. Тое ж.
      трэба каму што як сабаку другі хвост. Іўеў., Маладз. Іран. Dybowski, 16; Высл., 362; Даніловіч, 245. Тое ж.
      турнуць як сыбаку. Мсцісл. Пагардл. Пра чалавека, якога груба, бесцырымонна выгналі, прагналі. Юрчанка 1993, 97.
      угадзіць каму як сабацы кіпятком. Карэл. Іран. Пра чалавека, якога моцна нечым апяклі (можа, у пераносным сэнсе). Высл., 403.
      узвальваць як на сабаку. Мсцісл. Няўхв. Пра ўзвальванне на кагосьці мноства спраў, клопатаў. Юрчанка, 192.
      што як сабаку муха. Мсцісл. Няўхв. Пра малую, зусім недастатковую колькасць нечага. Юрчанка 1969, 229.
      язык чэшацца як сабаку. Воран. Асудж. Пра чалавека, якога цягне маніць, балбатаць, плявузгаць. Арх. Гр.
      як на сабаку штаны. Мсцісл. Жарт. Пра адзенне не па фігуры, не па ўзросту. Юрчанка, 192.
      патрэбен як сабацы (сабаку, сабакі) пятая нагаапа). Сак. п., Мсцісл., Маз. Іран. Нос., 38; Federowski, 224, 294; Pietkiewicz, 385; Дуб., 45; Ляцкий, 44; Юрчанка 1969, 140; Высл., 362. Тое, што патрэбен як сабацы другі хвост.
      так хочацца каму рабіць як сабацы пахаць. Іран. Пра поўную адсутнасць жадання працаваць. Дуб., Нар., 1.
      патрэбна як сена сабаццы. Гл. сена.
      стыдна каму як сыбаку. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, якому зусім не сорамна. Юрчанка 1993, 86. // Беларускія народныя параўнанні
    18. птушыны птичий;
      п. базар птичий базар;
      олькі) ~нага малака не хапаеолько) птичьего молока не хватает;
      з ~нага палёту с птичьего полёта;
      на ~ных правах на птичьих правах // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    19. цёмны
      1. в разн. знач. тёмный; (о погружённом во мрак - ещё) мрачный;
      ~ная ноч тёмная ночь;
      ~ныя валасы тёмные волосы;
      ~нае неба тёмное (мрачное) небо;
      2. перен., в разн. знач. тёмный; (об отсталом - ещё) невежественный;
      светлыя і ~ныя ўспаміны светлые и тёмные воспоминания;
      ~ныя справы тёмные дела;
      ц. сэнс тёмный смысл;
      ц. чалавек тёмный (невежественный) человек;
      ~ная вада тёмная вода;
      ц. лес (для каго) тёмный лес (для кого);
      ~ная справа тёмное дело;
      ад ~нага да ~нага (ад цямна да цямна) от темна до темна;
      чужая душа - ц. лес посл. чужая душа - потёмки // Беларуска-расейскі (Крапіва)
    20. чорны
      1. в разн. знач. чёрный;
      ~ная фарба чёрная краска;
      ~ныя вочы чёрные глаза;
      ч. хлеб чёрный хлеб;
      ч. ход чёрный ход;
      ~ная работа чёрная работа;
      ~ная металургія чёрная металлургия;
      ч. дзень чёрный день;
      ч. папар с.-х. чёрный пар;
      ч. лес чёрный лес;
      ч. бусел чёрный аист;
      2. (о лошади) вороной;
      3. прост. грязный;
      ~ная падлога грязный пол;
      4. перен. чёрный, мрачный, тяжёлый;
      ~ная падазронасць чёрное подозрение;
      ~ныя думкі чёрные (мрачные) мысли;
      5. перен. чёрный, преступный, злой;
      ~ныя сілы рэакцыі чёрные силы реакции;
      ~ныя замеры чёрные замыслы;
      ~нае дрэва чёрное дерево;
      ~ная дошка чёрная доска;
      ~ная біржа чёрная биржа;
      ~ная раса чёрная раса;
      ~ная ікра чёрная икра;
      ~ныя металы чёрные металлы;
      ч. кофе чёрный кофе;
      ~ная магія чёрная магия;
      ч. шар чёрный шар;
      ~ная гадзіна чёрный день;
      на ч. дзень на чёрный день;
      ч. рынак чёрный рынок;
      ~ным па белым (напісана) чёрным по белому (написано);
      рабіць як ч. вол работать как вол;
      трымаць у ~ным целе держать в чёрном теле;
      ~ная косць (костка) чёрная кость;
      ~ная няўдзячнасць чёрная неблагодарность;
      з ~нага ходу с чёрного хода;
      ~ная кошка прабегла паміж імі чёрная кошка пробежала между ними;
      ні ~нага ні белага ни да ни нет;
      ~ная кошка перабегла дарогу чёрная кошка перебежала дорогу // Беларуска-расейскі (Крапіва)

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019