Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт нага знойдзены 7 артыкулаў

  1. вайлакі — валёнкі.
    Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець, мусіць, у яго ў галаве сто грам. Нага ў вайлаку - і мароз па баку!
  2. віхтацца — хістацца.
    Галіны віхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я віхтанулася, я чуць не завалілася.
  3. гбацца — гнуцца.
    Нага ня гбаецца, неяк хадзіць.
  4. гумовікі — гумовыя боты.
    У гумовіках і ў балота, і з балота - і нага сухая.
  5. паршні — абутак са скуры, у вайну рабілі з аўтапакрышак.
    Якія-небудзь паршні ўсторкніш, а ўсё ж нага ня босая.
  6. шкурні, шкорні — несамавіты абутак.
    Абы-якія шкурні ўсторкнуў, усё ж нага ня босая.
  7. юхтовікі — юхтовыя боты.
    Да калхозаў юхтовікі былі ў кажнага. Ён сабе юхтовікі справіў, ходзіць цяпер панам, і лёгка, і нага сухая.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019