Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт хлеб знойдзены 85 артыкулаў

  • Усе слоўнікі (324)
  • Усе энцыкляпэдыі (41)
    1. хлеб
      брацца як галодны за хлеб. Гл. галодны.
      мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Гл. людзі.
      накінуцца як галодны на хлеб. Гл. галодны.
      неразлучныя як хлеб і соль. Мін. Ухв. Пра чыюсьці моцную дружбу, сяброўства. ЛЦ, 38.
      рабіць як родзіўшы хлеб. Ухв. Пра добрую, ад душы працу. СПЗБ 4, 233.
      хапіцца як за цёплы хлеб. Пра чалавека, які жвава, ахвотна за нешта ўхапіўся. Янк., 436.
      Чалавек вучоны як хлеб пячоны. Докш. Прык. Пра неабходнасць вучэння для чалавека. ПП 2, 178.
      I ў старца душа не пень: хоча хлеба і канапель. Гл. пень.
      дурны як сала без хлеба. Гл. сала.
      залгаць як хлеба з маслам з'есці. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, якому прыемна і лёгка ілгаць. Federowski, 348.
      лёгка як хлеба з маслам з'есці. Мін. Пра нейкую лёгкую і простую справу. Высл., 432.
      трэба як раз хлеба ўкусіць. Пра нешта вельмі патрэбнае чалавеку. Янк., Пар., 170.
      худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Ваўк. п. Пра вельмі худога чалавека. Federowski, 55.
      шукаць як хлеба. Слуцк. Пра пільныя, настойлівыя пошукі нечага. Сержпутоўскі 1999, 46.
      як тараканы каля хлеба. Гл. таракан. // Беларускія народныя параўнанні
    2. Хлеб траякі; белы, чорны й ніякі. — Адказ беднага селяніна, калі ў яго пытаюцца, які ён хлеб есьць. Белы хлеб з чыстага, веенага жыта ён есьць на Вялікдзень і Дзяды. Чорны хлеб, з дамешанай мяккінай, бывае часамі. А найчасьцей - хлеб ніякі, гэта значыцца бяз хлеба. // Прыказкі Лагойшчыны
    3. Цура цурыць, а хлеб ляціць. — Калі цуру робяць з хлеба, дык хлеб з булкі хутка ўбывае. Цура - страва; хлеб накрышаны ў пасоленую ваду. // Прыказкі Лагойшчыны
    4. Ня мы хлеб носім, алі хлеб нас. — Прыказваюць тыя падарожныя, што за плячыма хлеб у дарозе носяць. // Прыказкі Лагойшчыны
    5. Хлеб трэба пакідаць к бабоваму цвэту. — Прыказка бедных сялян, у якіх хлеба на ўвесь год нестае. Боб цьвіціць у пачатку ліпеня, калі стары хлеб канчаецца, а жыта на хлеб новы яшчэ не пасьпела. Тады самы галодны час. // Прыказкі Лагойшчыны
    6. У хлеб уваліўся.
      1. Калі нехта знашоў добрую працу, якой будзе забясьпечаны на доўгія гады.
      2. «У хлеб увалілася» дзеўка, калі выйшла ў добрую й багатую хату замуж. // Прыказкі Лагойшчыны
    7. Пакуль цэп, патуль і хлеб. — У беднага селяніна хлеб толькі восеняй, пакуль малоцяць. // Прыказкі Лагойшчыны
    8. Хлеб кажа да гаспадара: Кінь стрэльбу й вуду, тады з табой буду. — Калі гаспадар не працуе пільна на палявой рабоце, а ходзе із стрэльбай на паляваньні ды з вудай каля ракі, дык ад гэткага гаспадара й хлеб уцякае. // Прыказкі Лагойшчыны
    9. Будзіш дудкай хлеб піць. — Прыказваецца гэтак, каб перасьцерагчы некага ад благой сялібы, зямлі, ці благой і дрэнна аплачванай працы. «Дудкай хлеб піць» - гэта значыць хлеба ня будзе, а толькі зацірка ці поліўка. // Прыказкі Лагойшчыны
    10. Улетку люблю цябе, дзедку, а зімою зьем хлеб зь сьвіньнёю. — Прыказка таму, хто хоча пазбыцца старога сваяка, калі гэты стары занямог, бо пакуль сваяк быў маладзейшым ды працаваў дарма, - гаспадар яго любіў. А цяпер той самы гаспадар разважае, што лепей гэты хлеб, што зьесьць стары, скарміць сьвіньнёй дык сала будзе мець. // Прыказкі Лагойшчыны
    11. Адзін і хлеб прыедліў. — Адно й тое самае, хоць і найлепшае, можа надакучыць, як і сам хлеб бязь іншай яды. // Прыказкі Лагойшчыны
    12. Хто поля троя, той хлеб кроя. — Хто добра абрабляе поле, у таго парасьце добрае жыта, і ён будзе мець хлеб - будзе што кроіць. // Прыказкі Лагойшчыны
    13. Бацькі запазухі дзяруць дзецям хлеб хаваючы, а дзеці запазухі дзяруць ад бацькоў хлеб хаваючы. — Аб любасьці бацькоў да сваіх дзяцей і клопатах аб іх, і аб няўдзячнасьці благіх дзяцей да сваіх бацькоў. // Прыказкі Лагойшчыны
    14. Пазычоны хлеб еш ды аглідайся. — Пазычоны хлеб няспорны. // Прыказкі Лагойшчыны
    15. Гультаю хлеб на кію. — Гультая трэба кіям прыганяць да работы, каб зарабіў сабе на хлеб. // Прыказкі Лагойшчыны
    16. І гэта хлеб. — Прыказвае той, хто мае хоць малы, але пэўны прыбытак. // Прыказкі Лагойшчыны
    17. Хлеб, соль еш і праўду рэж. — Прыказваюць да таго, каго хочуць пачастункамі падкупіць. Ад пачосткі ня трэба адмаўляцца, але й ад праўды не адступаць, а гаварыць заўсёды праўду. // Прыказкі Лагойшчыны
    18. Сам скапаў хлеб з лапаты. — Аб тым, хто сам пашкодзіў свайму шчасьцю ці прыбытку. // Прыказкі Лагойшчыны
    19. Калі з засека цячэ, дык і няўмека хлеб сьпячэ. — Калі ёсьць на чым гаспадарыць, дык і мала практыкоўны чалавек патрапе нешта зрабіць. // Прыказкі Лагойшчыны
    20. Хлеб на стале, а рукі свае. — Гэтак гаспадар запрашае да яды гасьцей, калі страва пастаўленая на стале, а госьці сядзяць, чакаючы на ўпросы. // Прыказкі Лагойшчыны

    Старонкі: 1  2  3  4  5  
     
    Галоўная старонка   Галоўная старонка
    Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
    Паведаміце нам!
        (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019