Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт хлеб знойдзены 42 артыкулы

  1. Хлеб траякі; белы, чорны й ніякі. — Адказ беднага селяніна, калі ў яго пытаюцца, які ён хлеб есьць. Белы хлеб з чыстага, веенага жыта ён есьць на Вялікдзень і Дзяды. Чорны хлеб, з дамешанай мяккінай, бывае часамі. А найчасьцей - хлеб ніякі, гэта значыцца бяз хлеба.
  2. Ня мы хлеб носім, алі хлеб нас. — Прыказваюць тыя падарожныя, што за плячыма хлеб у дарозе носяць.
  3. Хлеб трэба пакідаць к бабоваму цвэту. — Прыказка бедных сялян, у якіх хлеба на ўвесь год нестае. Боб цьвіціць у пачатку ліпеня, калі стары хлеб канчаецца, а жыта на хлеб новы яшчэ не пасьпела. Тады самы галодны час.
  4. Цура цурыць, а хлеб ляціць. — Калі цуру робяць з хлеба, дык хлеб з булкі хутка ўбывае. Цура - страва; хлеб накрышаны ў пасоленую ваду.
  5. Адзін і хлеб прыедліў. — Адно й тое самае, хоць і найлепшае, можа надакучыць, як і сам хлеб бязь іншай яды.
  6. Бацькі запазухі дзяруць дзецям хлеб хаваючы, а дзеці запазухі дзяруць ад бацькоў хлеб хаваючы. — Аб любасьці бацькоў да сваіх дзяцей і клопатах аб іх, і аб няўдзячнасьці благіх дзяцей да сваіх бацькоў.
  7. Будзіш дудкай хлеб піць. — Прыказваецца гэтак, каб перасьцерагчы некага ад благой сялібы, зямлі, ці благой і дрэнна аплачванай працы. «Дудкай хлеб піць» - гэта значыць хлеба ня будзе, а толькі зацірка ці поліўка.
  8. Гультаю хлеб на кію. — Гультая трэба кіям прыганяць да работы, каб зарабіў сабе на хлеб.
  9. Пазычоны хлеб еш ды аглідайся. — Пазычоны хлеб няспорны.
  10. Пакуль цэп, патуль і хлеб. — У беднага селяніна хлеб толькі восеняй, пакуль малоцяць.
  11. Улетку люблю цябе, дзедку, а зімою зьем хлеб зь сьвіньнёю. — Прыказка таму, хто хоча пазбыцца старога сваяка, калі гэты стары занямог, бо пакуль сваяк быў маладзейшым ды працаваў дарма, - гаспадар яго любіў. А цяпер той самы гаспадар разважае, што лепей гэты хлеб, што зьесьць стары, скарміць сьвіньнёй дык сала будзе мець.
  12. У хлеб уваліўся.
    1. Калі нехта знашоў добрую працу, якой будзе забясьпечаны на доўгія гады.
    2. «У хлеб увалілася» дзеўка, калі выйшла ў добрую й багатую хату замуж.
  13. Хлеб кажа да гаспадара: Кінь стрэльбу й вуду, тады з табой буду. — Калі гаспадар не працуе пільна на палявой рабоце, а ходзе із стрэльбай на паляваньні ды з вудай каля ракі, дык ад гэткага гаспадара й хлеб уцякае.
  14. Хто поля троя, той хлеб кроя. — Хто добра абрабляе поле, у таго парасьце добрае жыта, і ён будзе мець хлеб - будзе што кроіць.
  15. Галоднаму хлеб сьніцца. — Гавораць аб тым, хто набыў нейкае непазбытнае жаданьне нешта здабыць, ці нешта дасягнуць.
  16. Дзяціны хлеб горак. — Прыказваюць старыя бацькі, якіх часам крыўдзяць іхныя дзеці.
  17. Еж, кум, хлеб, хоць пазычоны. - Дармо, я аддаваць ня буду.
    1. Прыказваюць, калі скупы гаспадар садзе гасьцей за стол.
    2. Гэтак прыказваюць, калі госьці не зважаюць на скупасьць гаспадара.
  18. І гэта хлеб. — Прыказвае той, хто мае хоць малы, але пэўны прыбытак.
  19. Каб гультай рабіў, дык-бы й дома хлеб быў. — Прыказваюць на валачашчага чалавека, які ходзе па сьвеце быццам шукаць хлеба.
  20. Калі з засека цячэ, дык і няўмека хлеб сьпячэ. — Калі ёсьць на чым гаспадарыць, дык і мала практыкоўны чалавек патрапе нешта зрабіць.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019