Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт хлеб знойдзены 22 артыкулы

  1. Хлеб да вода - молодецкая едаХлеб, соль і вада - першая яда = Каша - пацеха наша = Абы хлеб ды вада, то няма галада = Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда = Тое не бяда, што п'ецца вада, а тое бяда, што не п'ецца вада = Еш хлеб з вадою, абы не з бядою
  2. Хлеб - всему головаХлеб над панамі пан = Хлеб над усім пануе = Хлеб будзе, дык і ўсё будзе
  3. Был бы хлеб, а зубы сыщутся — Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з'ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла - вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар - купец будзе
  4. Голодной куме хлеб на уме — Галоднай курцы проса на думцы = Галодны - пра хлеб, п'яны - пра хмель = Каму што, а галоднаму хлеб = Галоднаму каню авёс сніцца = Галоднаму - ежы, халоднаму - цяпла, а сытаму - музыкі
  5. Хлеб насущныйХлеб надзённы
  6. Проголодаешься - хлеб достать догадаешься — Дасць Бог бяду, і грошы знайду = Грошы не неба - дастанеш, як трэба = Голад - найлепшы кухар = Возьме голад - з'явіцца голас = Голад у свет гоніць
  7. От добра добра не ищут — Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез = Праз хлеб хлеба шукаць не трэба = Ад добрага лепшага не шукаюць = Шукаючы пірага, і хлеб згубіш = Цераз хлеб крошак не шукай
  8. Лаптем щи хлебать (о некультурном, неотесанном человеке) — Аборай хлеб кроіць = Вяроўкаю хлеб рэзаць
  9. Был конь, да изъездился — Быў конь, ды з'езджаны, быў хлеб, да з'едзены = Быў ляснічым, а цяпер нічым = Быў піўнічым, а застаўся нічым = Быў калісьці Яўхім, ды цяпер чорт яго ўхапіў
  10. Видал (видывал) всякие виды — Ведае, дзе чорт начуе = Ведае, дзе кароль абедае = Не з аднае студні ваду піў = Не з аднае дзяжы хлеб еў = не з аднае табакеркі табаку нюхаў
  11. Делу - время, потехе - час — Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Была нядзеля - і мы дудзелі, цяпер серада - працуй, грамада = Калі - на лянок, а калі - у танок = Гульня, ды не штодня = Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца
  12. И мы не лыком шиты — І мая доля не шчарбатая = І мой квасок не з трасок = І мы не з гліны злепленыя = І мая душа не ў пні = І мы не абораю хлеб кроім = І ў мяне рукі ёсць = Або мой грош дзіравы? = І мая ж душа не лішняя = І мая хата не карчма
  13. Кому до чего, а кузнецу до наковальни — Каму што, а млынару вецер = Каму што, а пеўню бойка = Каму што, а курыцы проса = Каму што, а Сымону селядца = Каму што, а Барысу ладкі = Хто пра што, а цыган пра сала = Каму што, а Ганці кубел = Каму што, а галоднаму хлеб
  14. Не лаптем щи хлебать — Не абораю хлеб кроіць = Не з гліны злеплены
  15. Не твоего ума дело — Не твайго носа палоса = Не тваім зубам гэта кусаць = Не тваім носам дзяўбаць = Што табе за справа: не твой хлеб есць, не тваю сарочку носіць
  16. Перебиваться с куска на кусокХлеб ядзім траякі: чорны, белы і ніякі = Адзін дзень - мак, а другі - так = Ніколі малака з хлебам не пад'еў: увесну малако ёсць - хлеба няма, а ўвосень хлеба намалоціш - карова запусціцца
  17. Свести счеты (отомстить) — Квітам паквітацца = Пірагі адпячы = Хлеб аддаць
  18. Труд человека кормит, а лень портит — Праца гадуе, а лянота марнуе (а гультайства марнуе) = Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота - пуста = Праца не паганіць, а корміць = Хто працуе, таму і шанцуе = Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі = Ад ляноты чакай бядоты
  19. Ты сударь, и я сударь, а кто же присударивать станет — Усё паны ды паны, а свіней няма каму пасці = Я вашаць, і ты вашаць, а хто ж нам хлеба напашаць = Усё паны ды паны, а хлеба з торбаю не палажы, бо і хлеб з'ядуць і торбу ўкрадуць
  20. Ходить с протянутой рукой — З прыполам хадзіць = На хлеб спяваць = З рук глядзець = Сядзець на бруку, паглядаць у руку

Старонкі: 1  2  
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019