Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны (135 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
е  ё  о  ф  ы  э  ю  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт што знойдзены 22 артыкулы

  1. ель, -і, ж. Елка, ель.
    У етым лесі толькі ель ды сысна, больш нічога ні расьцець. Гімбатоўка Мсцісл. А што табе, сылавей, спыдыбала тута, // А ці ель, ці сысна, ці белыя бяроза? З нар. песні, М.Г. 13.
  2. енчыцца, дзеясл.
    1. Енчыць, мучыцца, стагнаць ад болю.
    Цэлую ноч з зубамі енчыўся. Кокатава Мсцісл. Мой дзіцёнак усі етыя дні із жыватом енчыцца, гора зь ім! Пірагова Мсцісл.
    2. Дакучаць няпрошанымі паслугамі.
    Гдзе ж ета жанчына, што енчылась ды мяне са сваею тыбакеркыю. Куркаўшчына Мсцісл.
  3. енчыць, дзеясл. Енчыць, стагнаць ад болю.
    Чаго ты енчыш, чаго ты пішчыш, ну што я табе параджу, калі баліць? Серчыцы Краснап.
  4. есьць, дзеясл. Есці.
    Яблыкі такія горкія, што і есьць нільзя. Лешчынка Мсцісл. Мы елі дзягно. Латруга ты, скора, верна, есьць будзіш ляніцца. Серчыцы Краснап.
  5. еткій, займ. Гэтакі, гэткі.
    Ня йдзі ты сягодня нікуды: еткая хляба на дварэ, што ні давядзі бог. Пірагова Мсцісл. Еткая дрэнная пагода. Хоцімск. Еткыя ён табе зло зьдзелыў, а ты яму дыруваць хочыш. Слаўнае Мсцісл.
  6. ешчый, прым. Неразборлівы на яду.
    Пупаўсь дужа ешчый кыбанок: што ні зымішай - усё зьесьць. Палуж Краснап.
  7. ёлуп, -а, м. Ёлуп, дурань.
    Ёлуп ты сьляпы, куды ты прэсься? Парадзіна Мсцісл. Што ты, ёлуп, рот разьзявіў - варона ўляціць! Сохана Мсцісл.
  8. ёўня, -і, ж. Ёўня, частка гумна [будынак у гумне] з печчу, дзе сушацца снапы.
    Наша ёўня сушыць хырашо і ўмішчаіць пяцьсот снапоў. Канічы Касцюк. Зачыні ёўню. Вародзькава Крыч. Наша ёўня бальшая, там можна столькі пасушыць снапоў, што за дзень не змалоціш. Пірагова Мсцісл.
  9. ого-го, выкл. Ого-го (выказвае здзіўленне).
    Ого-го, што ты там бачыў! Гусарка Клім.
  10. о-ё-ёй, выкл. Оёй (выказвае здзіўленне, боль, смутак).
    О-ё-ёй! Якей вісокій дом! О-ё-ёй! Што мне рабіць? Палуж Краснап.
  11. ойчынька, -а, м. Татухна, ойчанька.
    А што жы вам, гусычкі, да таго? // Есьць у мяне ойчынька длі таго. З нар. песні. Зарэчча Мсцісл.
  12. осьці, -ёй, мн. л. Восці.
    Вазьмі осьці, пойдзем рыбы пыглядзім, мо што й заб'ём. Каробчына Мсцісл.
  13. охці, выкл. Вохці.
    Охці мне! Што цяпер рабіць буду? Асмолавічы Мсцісл.
  14. фарба, -ы, ж. Фарба.
    Навошта табе столькі фарбы, што ты будзіш фарбуваць? Ушакі Чэрык.
  15. філепіца, -ы, ж. Мокры снег з ветрам.
    Ны дваре тыкая філепіца, што проста вочы заліпляя. Барысавічы Клім.
  16. філёнчыстый, прым. Філёнчасты, зроблены з філёнак, на дзве палавіны.
    У хаці ў яго філёнчыстыя дзьверы - сам масьцір, ды дзіва што зьдзелыў. Хвёдараўка Краснап.
  17. фуганіць, дзеясл. Габляваць фуганкам.
    Што ён там фуганя? Хвёдараўка Краснап. Дошкі на дзьверы нада фуганіць. Канахоўка Клім.
  18. ыгыкаць, дзеясл. Казаць «ыгы», адказваць аднаскладова.
    Што ты ўсё ыгыкаеш, ня можыш як сьлед скызаць, а ўсё ыгы ды ыгы. Вербеж Чэрык.
  19. эге
    I часц. Так, але [ага].
    Ці ў цябе тыбака ё? Эге, ё! Кокатава Мсцісл. Ці пайдзеш ты сёньня ў горыд? Эге, пайду! Барысавічы Клім. Эге ж, і я так кажу. Маркаўка Хоцім.
    II выкл. Эге!
    Эге ж, ты ўмееш! А я й ні ведыў, што ты ета могіш зьдзелыць. Пархвенава Мсцісл.
  20. Юда, -ы, м. Юда; здраднік, прадажнік.
    Юда ты, прыдажнік! Ты чылавека ні за што ўтапіў. Зарубец Крыч.

Старонкі: 1  2  
 
Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны   Краёвы слоўнік усходняй Магілеўшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019