Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт што знойдзены больш за 100 артыкулаў

  1. Ні за гэта біта, што хадзіла ў жыта, алі за тоя, што дома ні начавала. — Прыказваюць, калі пакараны чалавек перакручвае сваю віну на добрыя чыны, і кажа, што быццам пакаралі яго нявіннага. Муж біў жонку не за тое, што хадзіла жаць жыта, а за тое, што дамоў нанач ня прышла.
  2. Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робе. З казкі: Дзеўка хвалілася дзяцюку, што шмат кудзелі спрадае: - «Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве». Калі дзеўка нейдзе адышлася, дзяцюк узяў ейныя ключы ад кубла ды схаваў у прасьніцы за кудзелю. Калі дзяцюк ізноў прышоў праз тры тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк залажыў руку ў кудзелю за прасьніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы.
  3. Ані цыбулькі, ані ўкрышыць у што. — Калі няма чаго есьці, дык не галоўная бяда, што няма цыбулькі, але што няма ў што яе ўкрышыць.
  4. Дзякуй Богу, што мышы пагарэлі. — Прыказваюць, калі ў каго пры вялікім убытку здарыцца задаваленьне. Паходзе ад казкі-анэкдоту: У жыда апрача крамы ў мястэчку, была ў вёсцы сельская гаспадарка. Калі ў яго малацьба зацягвалася, дык мышы пераядалі снапы, што ня было чаго й малаціць. Мышы былі ягоныя страшныя ворагі. Калі яму паведамілі, што ў вёсцы ягонае гумно згарэла, дык ён пытае: «А дзе мышы дзеліся? - Згарэлі й мышы», - адказаў пасланец. Жыд з задаваленьнем заўважыў: «Дзякуй Богу што хоць мышы пагарэлі».
  5. Ніхто ні бача, што ў мне, а кожны бача, што на мне. — Ніхто ня ведае, што чалавек еў, але кажны бача, што ён надзеў.
  6. Б'юць (злодзея) ні за тоя, што ўкраў, алі што нядобра схаваў. — Гэтак прыказваюць, калі паліцыйныя ўрадоўцы бяруць ад зладзеяў магарыч (подкуп) ды пасылаюць іх красьці. Калі злодзея зловяць з крадзеным, дык гэтыя-ж паліцыйныя ўрадоўцы судзяць яго.
  7. Дажыліся кулікі, што ні хлеба, ні мукі. — Аб тых, што абяднелі ды ня маюць чаго есьці.
  8. Дажыліся палякі, што ні хлеба ні табакі. — Аб тых, што зжыліся, згалелі.
  9. Дорага ня тое, што ў год, алі тоя, што ў рот.
    1. Прыказвае той, хто прадае ўборы, ці іншыя дарагія рэчы, каб купіць харчоў.
    2. Прыказвае той, хто пераплачвае за хлеб, ці за іншыя рэчы, якія вельмі патрэбныя.
  10. Злодзія б'юць ні за тоя, што ўкраў, а за тоя, што нядобра схаваў. — Прыказваюць, калі судзяць нейкага непрактычнага злодзея.
  11. І таго дажывеш, што Кузьму бацькам назавеш. — Можа здарыцца, што й у нялюбага прыдзецца ласкі прасіць.
  12. Каб Бог даў майму сыну той розум наперад, што ў мужыка ззаду, сказаў жыд. — Аб тое, што беларускі селянін дэталёва перадумляе мінулыя свае памылкі й хібы.
  13. Калі ты на мяне глядзіш, дык думаіш, што я дурань, а калі я на цябе гляджу, дык думаю, што ты дурань. — Прыказваюць хітраму ашуканцу, калі выкрыюць ягоныя хітрыкі.
  14. На табе нябожа, што мне нягожа. — Калі нехта дора ці аддае другому, што сабе ня трэба ды яно ня мае ніякай вартасьці.
  15. Неба кажа, што боты, зімля кажа, што босы. — У простым сэнсе аб ботах, якія зьверху добра выглядаюць, а зьнізу дзіркі. Прыказваюць, калі з выгляду рэч доорая, але няпрыгодная да ўжытку.
  16. Ня сьлепа бяло, што ў вадзе было. — Жартаўлівы адказ прачкі, калі ёй заўважаюць, што бялізна ня бела памыта.
  17. Ня той чарвяк, што мы зьядзім, а той чарвяк, што нас зьесьць. — Жартуюць старыя, калі ім дзеці напамінаюць, каб хаця чарвівых грыбоў у ежу не наклалі.
  18. Ня ўвесь той сьвет, што ў вакне. — Ня толькі тое ёсьць на сьвеце, што перад намі. Далей, магчыма, ёсьць цікавейшыя й прыгажэйшыя рэчы. Прыказваюць, калі некаму пры сватаньні адмовіць дзеўка ці калі ня купіцца тую рэч ці жывёліну, якую таргуецца.
  19. Ня ўсе тыя краскі цвытуць, што рана распускаюцца. Ня ўсе дзеўкі замуж ідуць, што змалада кахаюцца. — Аб тэй дзеўцы, якая змоладу была стройная й павабная, але замуж ня вышла.
  20. Ня ў тым дзіва, што кабыла сіва, а ў тым дзіва, што возу ні вязе. — Калі няма ўдачы ў нейкай справе ці рабоце, дык трэба ня ў вонкавым выглядзе яе шукаць, але ў нутраных якасьцях.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019