Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт што знойдзены больш за 100 артыкулаў

  1. сабака
    гіркаць як на сабак. Нараўл. Няўхв. Пра чалавека, які злосна, няветліва абыходзіцца з іншымі. Гавораць, 21.
    многа як нярэзаных сабак. Мсцісл. Насмешл. Пра нейкі непаважаны збор людзей. Юрчанка 1998, 227.
    многа як сабак. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 188. Тое ж.
    хоць вадою разлівай бы сабак. Слуцк. Няўхв. Пра людзей, якія моцна сварацца, б'юцца. Сержпутоўскі 1999, 138. ≺ Сабак, якія ярасна грызуцца, лёгка разагнаць, лінуўшы на іх вады.
    аблезлы як сабака. Гродз. п., Бяр., Івац. Пагардл. Пра чалавека з нясвежай знешнасцю. Federowski, 2; ФА; ЗЗайкі.
    аблізвацца як сабака на сала. Насмешл. Пра чалавека, які выяўляе прагу займець нешта яму прывабнае. Шатэрнік, 4.
    абмокнуць як сабака. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які моцна вымак, выпацкаўся. Federowski, 2.
    агінацца бы сабака. Слуцк. Няўхв. Раздраж. Пра чалавека, які не займаецца патрэбнай справай, толькі мітусіцца побач з іншымі. Сержпутоўскі 1998, 251.
    аглядацца як сабака ў чужым двары. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе падазрона, з апаскай. ЛЦ, 47.
    Адзін брэша як сабака, а другі маўчыць як срака. Люб. Прык. Няўхв. Вульг. Пра балбатлівага лгуна і пра неактыўнага маўчуна. ФА.
    азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гродз. п. Няўхв. Пра баязлівае, няўпэўненае становішча чалавека ў складанай сітуацыі. Federowski, 11.
    аскыляцца як сабака на чужую працу. Слон. п. Няўхв. Пра чалавека, які ганіць намаганні іншага. Federowski, 10.
    багаты як сабака кудлаты. Брасл. Іран. Насмешл. Пра зусім беднага чалавека. СПЗБ 1, 147.
    баяцца як [шалёны] сабака вады. Ваўк. п. Пра чалавека, які нечага панічна баіцца. Federowski, 20; Янк., Пар., 14.
    баяцца як сабака мух. Навагр. п. Іран. Пра чалавека, людзей, якія зусім не баяцца чаго-н. Federowski, 20.
    бегчы (валачыся) як сабака за возам. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які ідзе за некім, яго мэтамі, пра несамастойнага. Federowski, 31, 206; Янк., Пар., 24.
    бегчы бы [куцы] сабака. Слон., Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які вельмі хутка бяжыць, спяшаецца. Высл., 290; Сержпутоўскі 1999, 20.
    блішчаць у вочы людзям як сабака. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе лісліва, дагодліва перад іншымі. Шатэрнік, 22.
    блытацца як сабака ў збане. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які не бачыць ісціны, рухаецца бязладна. Federowski, 32.
    босы як сабака. Брэсц. Насмешл. Пра беднага чалавека. ЛЦ, 69.
    брахаць (ілгаць) як сабака. Сак. п., Слон., Рэч. Асудж. Пра непраўдзівага чалавека, ілгуна. Дуб., 6; Каспяровіч, 145; Pietkiewicz, 359; Federowski, 42; Высл., 288.
    брахаць як сабака на азярод. Светл. Асудж. Пра чалавека, які моцна лжэ, дапякае іншым злоснымі нарокамі, сваркай. Высл., 289.
    брахаць як сабака на вецер. Івац. Асудж. Янк., Пар., 19; ЗЗайкі. Тое ж.
    брахаць як сабака на месяц. Асудж. Янк., Пар., 19. Тое ж.
    брахаць як сабака на неба. Слаўг. Асудж. Высл., 289. Тое ж.
    брахаць як сабака ў лесе. Асудж. Шпилевский, 180. Тое ж.
    бурчаць як сабака. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які злосна выражае свае думкі. Шатэрнік, 38.
    бы сабака на дварэ жыць. Слуцк. Няўхв. Пра бядотнае, бязладнае жыццё кагосьці. Сержпутоўскі 1999, 148.
    верыць як сабака ў дзесянцёры. Іўеў. Іран. Пра чалавека, які ў нешта зусім не верыць. Даніловіч, 244. ≺ Дзесянцёры - ‘дзесяць рэлігійных запаведзяў у Бібліі, дэкалог’.
    віляцца (выкручвацца, туляцца, хавацца, уцякаць) [ад работы] як сабака ад мух. Ваўк. п., Рэч., Мін. Асудж. Пра чалавека, які ўсяляк выкручваецца ад работы, абавязкаў, заданняў. Анимелле, 264; Нос., 172; Dybowski, 190; Federowski, 343; Pietkiewicz, 360; Высл., 293.
    віляць як сабака хвастом. Астр. Асудж. Пра чалавека, які паводзіць сябе лісліва, дагодліва, прыніжана. СПЗБ 5, 300; Янкоўскі, 124.
    віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом (паміж палкай і кавалкам). Мін. Здзекл. Пагардл. Пра чалавека, які арыентуецца ў жыцці толькі на пагрозу і на выгаду (карысць). ЛЦ, 50.
    вісець як сабака пры (на) рэзніцы. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які назаляе ўсім у чаканні спажывы, карысці. Federowski, 333; Янк., 399. ≺ Вісіць - тут: тарчыць пастаянна.
    вурсь на каго як сабака. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які можа кінуць камусьці злоснае слова. СПЗБ 1, 337. ≺ Вурсь - фырк.
    выбегацца як сабака. Мін. Насмешл. Пра чалавека, што моцна выгаладняўся, стаміўся. Высл., 295.
    выглядаць (паглядаць, пазіраць) як сабака з буды. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе не так, як трэба. Federowski, 210, 343.
    вылезці (выскакваць) з языком як сабака з хвастом. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які нядобрым словам умешваецца ў чужыя справы. Юрчанка 1969, 190.
    выскаліцца як сабака ў пастцы. Асудж. Пра чалавека, які паводзіць сябе злосна, агрэсіўна. Санько, 120.
    выскаліць зубы як сабака на высеўкі (на пятніцу, на мяса). Насмешл. Пра чалавека, які злосна рэагуе на штосьці яму непрыемнае, непрывабнае. Federowski, 361.
    выскачыць як нашкодзіўшы сабака. Мін. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які панічна збягае ад нечага. Высл., 298.
    выць як сабака. Ваўк. п. Пагардл. Пра плач, енкі, крыкі непрыяцеля. Federowski, 343.
    вышчарыць клэ як сабака. Шчуч. Няўхв. Пра непрыемнага чалавека, які насміхаецца. СПЗБ 2, 456.
    вякаць як сабака. Міл., Касц. Няўхв. Пра чалавека, які нешта брыдкае гаворыць. Бялькевіч, 398.
    вярцець як сабака хвастом. Мсцісл. Асудж. Пра дробнага махляра, ілгуна. Юрчанка, 175.
    гаварыць як сабака брэша. Слон. Няўхв. Пагардл. Пра злоснага, безадказнага балбатуна. ФА.
    галодны як сабака [валачашчы]. Івац. Насмешл. Пра моцна галоднага чалавека. Дуб., 8; Federowski, 102; ЗЗайкі.
    гаркаць як собака. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які моцна агрызаецца. ТС 5, 67.
    гаўкаць як сабака на месяц. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што нешта несправядлівае гаворыць, сварыцца. ЛЦ, 32.
    гламнуць як сабака муху. Ваўк. п., Слаўг. Няўхв. Пра чалавека, які некага пакрыўдзіў, знішчыў. Federowski, 110; АВНЛ. ≺ Гламнуць - глынуць.
    глядзець (узірацца) як сабака на высеўкі. Ваўк. п., Слон. Насмешл. Пра чалавека, які непрыязна, злосна ў некага, нешта ўзіраецца. Federowski, 109; Высл., 305.
    глядзець як галодный сабака. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які з прагнасцю на некага ці нешта глядзіць. Юрчанка, 181.
    глядзець як сабака на костку. Мін., Хоц., Петр. Насмешл. Пра чалавека са злосным, агрэсіўным позіркам. ЛЦ, 50.
    глядзець як сабака на кошку. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які выказвае агрэсію, злосць. ЛЦ, 63.
    глядзець як сабака на палку. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які з апасеннем, недаверліва на некага ці нешта глядзіць. Юрчанка, 196.
    голы як сабака. Капыл. Няўхв. Пра беднага чалавека. ФА.
    голыш як біч, гуляка як сабака. Гл. біч.
    грызціся як сабака з катом. Ваўк. Асудж. Пра несуладнае жыццё ў сям'і, калектыве. Высл., 308.
    гуляка як сабака. Пруж. Асудж. Пра чалавека, аматара пагуляць. Шейн, 475.
    гэтак хто да морды як сабака да торбы. Докш. Пра звычку кагосьці да мардабою. Высл., 310.
    дбаць як сабака аб пяту ногу. Ваўк. п. Іран. Пра раўнадушнае стаўленне да нечага. Federowski, 77.
    дваровая служака што вясковая сабака. Асудж. Пра нізкі маральны ўзровень дваровых слуг. Ляцкий, 9.
    дзяўкаць як сабака. Бар. Асудж. Пра чалавека, які недарэчна абы-што вярзе. СПЗБ 2, 71. ≺ Дзяўкаць - гаварыць недарэчнае, балбатаць.
    драцца як сабака з катом. Гродз. п. Асудж. Пра несуладнае жыццё сужонкаў і інш. Federowski, 95.
    дрыжаць бы сабака на марозе. Слуцк. Насмешл. Пра нечае баязлівае захаванне. Сержпутоўскі 1998, 34.
    дурны як (што) сабака (шчаня) да году. Зэльв., Івац., Капыл. Асудж. Груб. Пагардл. Пра вельмі дурнога чалавека. Даніловіч, 245; ФА.
    дыхаць як сабака ў горач. Ваўк. п. Насм. Пра цяжкое дыханне пасля бегу, работы. Federowski, 90.
    жалець як сабака палку. Брасл. Іран. Пра адсутнасць шкадавання наогул. СПЗБ 2, 135.
    жанаты як пан багаты, а халосты як сабака бясхвосты. Гл. пан.
    жыд брэша як сабака ў лесе. Асудж. Пра падманлівасць гандляроў-яўрэяў. Нос., 43.
    задумацца як сабака ў чаўнеоўне). Слуцк. п., Сак. п. Кплів. Пра нешанаваную чыюсьці задуменнасць. Шейн, 484; Federowski, 347.
    запеніцца бы кручаны сабака. Слуцк. Асудж. Пра злоснага, крыклівага, несправядлівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 137.
    заседзецца дома як сабака ля будкі. Карэл. Няўхв. Пра дамаседа. Высл., 325.
    заядлы як сабака. Слон. Няўхв. Пра вельмі заўзятага, упартага чалавека. Federowski, 348; Высл., 325.
    збіраць як сабака косці. Ваўк. п., Докш., Івац. Няўхв. 1. Пра згаладалага або сквапнага чалавека, які збірае дзе што трапіцца. 2. Пра чалавека, які для працы, паездкі з цяжкасцю камплектуе бязладна раскіданыя рэчы. Federowski, 373; Высл., 325; ЗЗайкі.
    звяглівы (звягуе) як сабака [усіх аббрэша]. Сак. п., Стаўб. Асудж. Пра чалавека, які ўсіх злосна абмаўляе. Federowski, 374; Нар. слов., 150.
    здохнуць як [паследні] сабака. Ваўк. п., Слон. Асудж. Зласл. Пра смерць благога чалавека. Dybowski, 21; Federowski, 353; Высл., 328.
    з'ехаць як сабака з сена. Уздз. Асудж. Насмешл. Пра нечаканае паніжэнне кагосьці (службовае, маёмаснае). ФА.
    з'ехаць як сабака са страхі. Мін. Асудж. Насмешл. ЛЦ, 106. Тое, што з'ехаць як сабака з сена.
    злавіць (схапіць) як сабака муху. Слон. Насмешл. Пра нечыю лёгкую расправу над кімсьці дакучлівым. Высл., 328; Янк., Пар., 159.
    злосны (ліхі, сярдзіты, куслівы) як сабака. Ваўк. п., Карэл., Зэльв., Гродз., Івац. Асудж. Пра вельмі злоснага чалавека. Federowski, 164, 277; Высл., 329; Жыв. сл., 140; Янк., Пар., 91; СПЗБ 5, 21; ЗЗайкі.
    змёрзнуць як сабака. Ваўк. п., Слон., Івац. Жарт. Пра чалавека, які моцна замёрз. Federowski, 374; Высл., 329; ЗЗайкі.
    зморшчыцца як сабака на пасеі. Вілен. Насмешл. Пра чалавека, які сутыкнуўся з чымсьці яму непатрэбным, непрыемным. Sielicki, 163.
    знаць як сабака пятніцу. Ваўк. п. Іран. Зусім не ведаць пра нешта. Federowski, 359. ≺ Пятніца - посны дзень.
    кідацца (рвацца) як злы сабака з ланцугаю. Бялын., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе агрэсіўна, злосна, пагрозліва. Высл., 335; Яўсееў, 102.
    клацаць зубамэ бы собака. Драг. Асудж. Пра чалавека, што паводзіць сябе пагрозліва. Нар. слов., 147.
    круціцца як сабака ля разніцы. Люб. Няўхв. Пра чалавека, які марнуе час у чаканні спажывы. ФА.
    круціцца як сабака за хвастом. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які мітусіцца бязмэтна, бесталкова. Юрчанка, 196.
    круціцца як сабака ля ганку. Няўхв. Пра чалавека, які знаходзіцца ў чаканні спажывы. Янк., Пар., 88.
    круціцца як сабака ў мяшку. Няўхв. Пра распуснага, легкадумнага мужчыну. Козенка, 160.
    круціцца як шалёны сабака. Слон., Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека з няправільнымі паводзінамі. Federowski, 153.
    круціць як сабака. Лоеў. Асудж. Пра распуснага мужчыну. Янкова, 167.
    круціць [носам] як сабака хвастом. Ваўк. п., Іўеў., Мін. Няўхв. Пра чалавека незадаволенага, неспагаднага. Federowski, 153; Высл., 338.
    курчыцца як сабака ад холаду. Сміл. Няўхв. Пра нечые непрыгожыя паводзіны. Шатэрнік, 143.
    лашчыцца (ласіцца) як сабака. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які хоча ўвайсці ў давер, падлізваецца. Federowski, 169; Янк., Пар., 94; Высл., 340.
    лёгак як сабака. Жарт. Пра чалавека, лёгкага на хаду. Высл., 340.
    лёгкі з языком як сабака з хвастом. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Янкоўскі, 211.
    лыгаць як сабака. Краснап. Асудж. Пра чалавека, які прагна хапае ежу. Бялькевіч, 253. ≺ Лыгаць - хутка, спяшаючыся, есці.
    лысы як сабака. Гродз. п. Насмешл. Пра лысага чалавека. Federowski, 173.
    любіць што як сабака біч. Іран. Пра адсутнасць любові, а варожае стаўленне да нечага. Аксамітаў, 134.
    любіць што як сабака вілашнік. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 196. Тое ж.
    любіць каго як сабака ката. Ваўк. п., Паст. Іран. Пра непрыязнае, агрэсіўнае да каго-н. стаўленне. Federowski, 168; Высл., 342.
    любіць што як сабака палку. Уздз., Іўеў., Стол., Смарг., Івац. Іран. Ляцкий, 44; Янк., 413; Высл., 342; ТС 3, 54; ФА; ЗЗайкі. Тое, што любіць што як сабака біч.
    любіць што як сабака цыбулю. Сак. п. Іран. Пра раўнадушнае стаўленне да чагосьці. Federowski, 168.
    ляжаць як сабака пад плотам. Ваўк. п. Няўхв. Пра гультая, п'яніцу, валацугу. Federowski, 161.
    малоць (менціць, вярцець, віляць) языком як сабака хвастом. Лід., Ваўк., Гродз. п., Слон., В.Дзв., Дзятл., Клецк. Асудж. Пра хлуслівага, балбатлівага чалавека. Шпилевский, 184; Киркор, 238; Нос., 14, 129; Ляцкий, 6; Pietkiewicz, 397; Dybowski, 184; Federowski, 127, 333; Сцяшковіч, 598; Шаталава, 96; Высл., 346.
    маўчаць як сабака. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, якому няма чым апраўдвацца. Высл., 346.
    мужык не сабака, а мяса выесць. Вілен. Жарт. Пра пераборлівае стаўленне мужчыны да кабет. Sielicki, 145. ≺ Замужняя кабета менш прывабная за паненку (тлумачэнне збіральніка).
    на чужое мяса як сабака ласы. Воран. Асудж. Пра залётніка, аматара чужых жонак. Янкоўскі, 193; Даніловіч, 131.
    набрацца як сабака блох (вошай). Шчуч., Карэл. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Даніловіч, 244.
    набрацца як сабака заціркі. Капыл., Карэл. Няўхв. Пра п'янага чалавека. Высл., 349.
    наежыцца ек собака. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які прыняў злосную, агрэсіўную позу. ТС 3, 126. ≺ Наежыцца - наставіць хіб, ашчацініцца, зазлаваць.
    наеўся як бык, перагнуўся як смык, а галодны як сабака. Гл. бык.
    накінуцца як сабака на костку (мяса). Смал. п. Насмешл. Пра чалавека, які вёў сябе нястрымана, прагна, сквапна. Янк., Пар., 110; Добр., Смол., 443.
    накормлены як сабака на разніцы. Жарт. Пра чалавека, які накормлены дасыта. Янк., Пар., 110.
    напіцца як сабака. Слон. п. Зласл. Пра вельмі п'янага чалавека. Federowski, 230.
    нарабіць як сабака на трэскі. Вілен. Пра малую колькасць зробленага. Sielicki, 160.
    насіцца як пакінуты сабака. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, няўрымслівасць, неспакойныя паводзіны якога раздражняюць. Бялькевіч, 309.
    насіцца як сабака, сарваўшыся з ланцуга /з прывязі. Мін. Няўхв. ЛЦ, 75. Тое, што насіцца як пакінуты сабака.
    пабегчы як зацкаваны сабака. Бял. Асудж. Пра чалавека, які злосна кінуўся прэч. Яўсееў, 47.
    пагаўкаць як [той] сабака на лісіную нару. Няўхв. Пра чалавека, які шмат благога нагаварыў на кагосьці. Янк., 418.
    падвільнуць як сабака хвастом. Няўхв. Пра чалавека, які не выконвае свае абяцанні. Нос., 129.
    пажывіцца як сабака мухаю (каларом). Ваўк., Сак. п. Насмешл. Пра чалавека, якому не ўдалося пажывіцца. Federowski, 226; Дуб., 69.
    пазіраць як набіты сабака. Кплів. Пра чалавека, які зрабіў праступак, адчувае сябе вінаватым. Янк., 419.
    пайсці як пабіты сабака. Мін. Кплів. Высл., 360; Станкевіч, 1014. Тое, што пазіраць як набіты сабака.
    палкнуць як сабака муху. Ваўк. п. Жарт. Пра чалавека, які некага лёгка «з'еў». Federowski, 215.
    паляцець як сабака з цэпу спушчаны. Петр. Асудж. Пра чалавека, які раптоўна кінуўся ў разгул, нейкую не вельмі разумную справу. Высл., 430.
    Пан шалёны як сабака, а ты яму служы, небарака. Слуцк. Прык. Пра цяжкае становішча падначаленага пры злым кіраўніку. Сержпутоўскі 1999, 131.
    папасці як сабака ў саладуху. Мін. Насмешл. Пра незайздросную сітуацыю кагосьці. ЛЦ, 69.
    пацягнуцца як сабака да разніцы. Насмешл. Асудж. Пра чалавека, які імкнецца да нечага. Янк., 420.
    пачцівы як сабака сівы. Навагр. п. Здзекл. Пра непачцівага чалавека. Federowski, 208; Dybowski, 15.
    праўда як сабака сякеру з'еў. Маст. Іран. Пра адсутнасць праўды, чыстую лухту. Даніловіч, 244.
    прывыкнуць як сабака да падлы. Докш. Зласл. Пра чалавека, якому давялося прывыкнуць да аб'едкаў, беднасці, зняваг. Высл., 370.
    прывыкнуць як сабака да разніцы. Няўхв. Пра чалавека, які адвучыўся працаваць і толькі цікуе дармавой спажывы. Янк., 422.
    рад як сабака палцы. Іран. Пра адсутнасць радасці наогул. Высл., 375.
    разгуляцца як сабака ў торбе. Ушацк. Іран. Пра адсутнасць гуляння, пра несвабоду, скаванасць каго-н. Барадулін, 91.
    розумны ек Лейзероў собака. Жытк. Іран. Пра чалавека, які лічыць сабе разумным. ТС 4, 307.
    сарвацца як сабака з ланцуга. Івац. Асудж. Пра чалавека, які ў злосці кідаецца на іншых. ЗЗайкі.
    сказаў як сабака гаў. Слон. Няўхв. Пра нешта сказанае пустое, не падумаўшы, толькі каб сказаць. Высл., 383.
    скуголіць як сабака пры парозе. Няўхв. Пра нараканні, жаласныя словы, скаргі кагосьці. Янк., Пар., 150.
    служыць каму як сабака. Ухв. Пра вернага, надзейнага слугу, спадарожніка. Янк., Пар., 151.
    служыць каму як верны сабака. Ухв. ЗЗайкі. Тое ж.
    смярдзець як сабака псінаю. Карэл. Абразл. Пра непрыемны пах ад некага, смурод. Высл., 386.
    стары як сабака. Пра некага даволі старога. Ляцкий, 42; Сержпутоўскі 1999, 97.
    стаяць як сабака пад дзвярыма. Ваўк. п. Няўхв. Пра папрашайку, бадзягу. Federowski, 289.
    стаяць як сабака ля разніцы. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які бяздзейнічае і толькі чакае дармавой спажывы. Высл., 389.
    сядзець у даўгах як сабака ў блыхах. Воран. Няўхв. Пра чалавека, які трапіў у вялікія даўгі. Даніловіч, 244.
    Сядзець як сабака на сене: i сам не гам, i другому не дам. Рэч. Прык. Пра чалавека, які нечым не карыстаецца, але не аддае іншым. ПП 2, 333.
    сярдзіты як панскі (кулацкі) сабака. Мін. Насмешл. Пра злоснага чалавека. ЛЦ, 20.
    так паможа як сабака наплача. Ваўк. п. Іран. Пра марнасць чакання чыёй-н. дапамогі. Federowski, 215.
    такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Капыл. Іран. Ніякая не праўда, поўная лухта, небыль. Рабкевіч, 199.
    таке няўклюднэ, таке клендатэ як собака горбаты. Жытк. Насмешл. Пра нейчы зусім непрывабны знешні выгляд. ТС 3, 197.
    такі да смеху як сабака да брэху. Валож. Няўхв. Пра смяшлівага чалавека. ФА.
    трапіць як сабака ў саладуху. Мін., Слон. Насмешл. Пра чыюсьці незайздросную сітуацыю. Янк., Пар., 168; Янк., 420; Высл., 400.
    туляцца ек [той] собака. Стол. Асудж. Пра чалавека, што ўхіляецца ад працы. ТС 5, 163.
    уз'есціся бы сабака. Слуцк. Асудж. Пра зацятага, злоснага на кагосьці чалавека. Сержпутоўскі 1999, 88.
    улезці як сабака ў збан. Ваўк. Асудж. Пра чалавека, які няпрошана некуды ўлез. Даніловіч, 244.
    унадзіцца як сабака ў разніцу. Леп. Няўхв. Пра чалавека, які набыў звычку некуды хадзіць, дзесьці надакучліва бываць. Высл., 405.
    уцячы як пабіты сабака. Чэрык. Насмешл. Пра чалавека, які знік прысаромлены. ЛЦ, 58.
    хавацца як сабака ад мух. Карэл., Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які хаваецца ад нечага, некага надакучлівых. АВНЛ; ЛЦ, 75.
    хадзіць па пятах як сабака. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які прыстае, чапаецца да кагосьці. МК, 207.
    хадзіць як сабака босы. Ваўк. п. Няўхв. Неспагадліва пра нейкага басяка. Federowski, 48.
    хадзіць як сабака з абарванай вяроўкай. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які не трымае сябе ў пэўных рамках. ЛЦ, 75.
    хапаць як сабака. Сміл. Няўхв. Пра чалавека сквапнага, ухватлівага. Шатэрнік, 293.
    хаўкаць як сабака [той]. Дзярж. Жарт. Пра чалавека задыханага, які ловіць паветра ротам. Нар. слов., 47.
    Стол без хлеба што сабака без хваста. Віл. Прык. Пра пажаданасць хлеба пры кожнай страве. Гілевіч 2007, 101.
    хлебястаць языком як сабака хвастом. Дзярж. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. СПЗБ 5, 312.
    цягацца як сабака. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які недзе цягаецца, не пільнуецца сям'і. Federowski, 57.
    цяўкаць як сабака. Віл. Асудж. Пра чалавека, што блага пра кагосьці гаварыць. СПЗБ 5, 394.
    шнарыць як сабака. Бялын. Асудж. Пра чалавека, што ўсё вышуквае сабе спажывы. Яўсееў, 110. ≺ Шнарыць - шукаць.
    шчуць носам бы сабака. Слуцк. Пра чалавека, які ўсё пільна адсочвае, прадчувае. Сержпутоўскі 1999, 42.
    як забасуе сваім басам як сабака часам. Бераст. Няўхв. Кплів. Пра непрыемны чыйсці спеў ці гаворку. ФА.
    як падцягне басам як сабака часам. Уздз. Няўхв. Кплів. Пра непрыемны спеў ці гаворку. Мін.-Мал., 1974, 190.
    як сабака без хваста ў чым. Гродз. Іран. Пра чалавека, які непрыгожа выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч, 254.
    як сабака вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які не выконвае сваіх абяцанняў, абавязкаў, не плоціць даўгоў. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Dybowski, 192; Federowski, 56.
    як сабака каля разніцы. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які дзесьці пільнуе свае спажывы. Federowski, 333.
    як сабака падхартаны. Ушацк. Пра схуднелага чалавека. Барадулін, 106.
    як сабака пераскочыць. Пух. Пра нешырокую перашкоду - канаву, рэчку. Шатэрнік, 105.
    як сабака хвост паджаўшы. Карэл. Няўхв. Пра паводзіны, паставу спалоханага, прыгнечанага чалавека. Даніловіч 2008, 137.
    якоя тваё гаранё - як сабака на камень. Няўхв. Пра няякаснае ворыва кагосьці. СПЗБ 1, 422. ≺ Гаранё - ворыва.
    жыць (дружыць, любіцца) як кот з сабакам. Гл. кот.
    цягацца як хвост за сабакам. Гл. хвост.
    абсмактаць (абабраць) як сабакі костку. Івац. Няўхв. Пра поўнае рабаванне каго-н. ЗЗайкі.
    баляць як сабакі. Навагр. Пра грызучы боль у нагах, руках. Даніловіч, 245.
    бегаць як сабакі па завуглічу. Зэльв. Няўхв. Пра чалавека, людзей, што бегаюць без работы, марнуюць час у гультайстве. Сцяцко 1970, 113.
    баяцца як воўк сабакі. Гл. воўк.
    баяцца як кот сабакі. Гл. кот.
    баяцца як сабакі дзеда. Ваўк., Сак. п., Рэч. Іран. Пра адсутнасць страху. Federowski, 20, 168; Pietkiewicz, 376.
    баяцца каго як шалёнага (кручанага) сабакі. Пра злоснага чалавека, якога ўсе моцна баяцца. Янк., Пар., 14.
    без старога каля хаты як без сабакі. Карэл. Пра неабходнасць старога чалавека, які дапільнуе парадку і бяспекі дому. ФА.
    бояцца каго ек ліхого собакі. Жытк. Пра злоснага чалавека, якога ўсе баяцца. ТС 5, 67.
    бы собакі рвуць за ногі. Стол. Пра грызучы боль у руках, нагах. ТС 5, 67.
    бэнтацца як у сабакі хвост. Гродз. Пра нешта, што матляецца, ківаецца недзе. Цыхун, 24. ≺ Бэнтацца - матляцца.
    гонару як у сабакі блох. Дзятл. Здзекл. Асудж. Пра вельмі ганарлівага чалавека. СПЗБ 4, 336.
    грызціся (гаркацца) як сабакі. Мін., Лід. Няўхв. Пра людзей (мужа і жонку ці інш.), якія несуладна жывуць, сварацца. Янк., 403; Высл., 308; АВНЛ.
    грызціся як сабакі на бойні. Няўхв. Янк., Пар. 47. Тое, што грызціся (гаркацца) як сабакі.
    даўгоў як у сабакі кляшчоў. Ваўк. п., Асіп., Слон. Насмешл. Пра чалавека, які мае шмат даўгоў. Federowski, 81; Высл., 311.
    жыць як сабакі ў карытцы. Смал. п. Няўхв. Пра благое, беднае жыццё. Доб., Смол., 115.
    жыць як сабакі. Няўхв. Пра благое, беднае жыццё. Янк., Пар., 63.
    збыткавацца як з сабакі. Ваўк. п. Пра чалавека, з якога нехта здзекваецца. Federowski, 352. ≺ Збыткавацца - здзеквацца.
    змята як у сабакі ў горле было. Ваўк. п. Няўхв. Пра пакамечаную вопратку, тканіну. Federowski, 374; Янкоўскі, 178.
    знюхацца як сабакі. Светл. Няўхв. Пра нейкую неўхвальную дружбу, хаўрус. Высл., 330.
    кинутца ў пакуту як сабаки ў канопли. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які раптам задумаў стаць пакутнікам. Добровольский ІІІ, 3.
    косы ек у собакі рудого. Стол. Няўхв. Пра кудлатыя валасы кагосьці. ТС 4, 334.
    любіць каго як сабакі дзеда ў цеснай вуліцы. Раг. Насмешл. АВНЛ. Тое, што любіць што як сабака біч.
    любіць каго як сабакі дзеда. Насмешл. Dybowski, 12; Аксамітаў, 134. Тое, што любіць што як сабака біч.
    меле езык як у собакі хвост. Жытк., Гродз. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. ТС 3, 89; Цыхун, 186.
    напасці як сабакі на дзеда. Ваўк. п. Насмешл. Пра сумесны напад на кагосьці. Federowski, 197.
    ногі [баляць] як сабакі жуюць. Смал., Навагр. Пра грызучы боль у нагах ці руках, у касцях наогул. Добр., 216; Даніловіч, 245; Янк., Пар., 114.
    ногі як сабакі рвуць (дзяруць). Свісл., Навагр., Сен., Арш., Маладз. Даніловіч, 245; МК, 318; Гілевіч, 167. Тое ж.
    пагаркацца як сабакі. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што пасварыліся, нагаварылі адзін аднаму непрыемнага. Federowski, 210.
    паднябенне ў роце чорнае як у сабакі. Івац. Асудж. Пра злога чалавека. ЗЗайкі. ≺ «Кажуць, у злога чалавека паднябенне чорнае» (тлумачэнне інфарманта).
    прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Стол. Асудж. Пра чалавека, які зрабіў іншаму прыкрасць, а потым ідзе да яго, як бы нічога не было. ТС 4, 126.
    разарваць каго як сабакі зайца. Пра бязлітасную расправу над кім-н. Высл., 375.
    расцягнуць як сабакі здохлага каня. Бераст. Няўхв. Пра сквапнае расцягванне чагосьці зайздроснымі людзьмі. ФА.
    розум як у сабакі да году. Навагр. Няўхв. Пра чалавека слабога розуму. Даніловіч, 260.
    сябраваць як галодныя сабакі, што дзеляць костку. Мін. Іран. Пра людзей, што не сябруюць, а грызуцца, кусаюцца. ЛЦ, 64.
    Такая карысць з мужыка багатага як з сабакі касматага. Прык. Насмешл. Пра бескарыснасць чужога багацця. Federowski, 193.
    уцякаць як заяц ад сабакі. Гл. заяц.
    уцякаць як скочкі з дохлай сабакі. Гл. скочкі.
    хлеб у прымакі як у сабакі. Слон. Пра няпэўнасць, несамастойнасць прымацкага жыцця. Арх. Гр.
    чорны рот як у ліхога сабакі. Насмешл. Пра злоснага чалавека. Янк., Пар., 193.
    шыхалявацца як сабакі каля разніцы. Лаг. Няўхв. Пра людзей, якія групуюцца ў чаканні спажывы, карысці. Varłyha, 114.
    язык буўтаіцца што ў сабакі хвост. Мсцісл. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Юрчанка 1993, 96.
    язык круціцца як хвост у сабакі. Ваўк. п. Няўхв. Добровольский ІІІ, 135; Federowski, 126. Тое, што язык буўтаіцца што ў сабакі хвост.
    як у сабакі блох чаго. Маст. Няўхв. Пра мноства чагосьці непатрэбнага (ганарлівасці, зазнайства, злосці). Даніловіч, 260.
    як у сабакі з горла выцягнуў. Ваўк. п. Няўхв. Пра доўг, вернуты з цяжкасцю, вырваны ў кагосьці. Federowski, 269; Янкоўскі, 128.
    як у сабакі кілбаса на шыі. Лід., Іўеў. Няўхв. Кплів. Пра грошы, якія доўга не затрымаюцца ў кагосьці. Даніловіч, 260.
    біць як сабаку. Карэл. Няўхв. Пра моцную лупцоўку каго-н. Сцяшковіч, 309.
    верыць каму як збродліваму сабаку. Слон. п. Іран. Зусім не верыць. Federowski, 113.
    выгнаць як сабаку. Слон. Абразл. Пра выгнанне кагосьці з абразай, аблаяўшы. Высл., 296.
    вылаяць як сабаку. Ваўк. п. Моцна кагосьці вылаяць не стрымліваючыся. Federowski, 60.
    ганяць як сабаку. Ваўк. п. Пра непаважнае стаўленне да кагосьці. Federowski, 103.
    гнаць як [таго] сабаку з хаты. Пра чалавека, які заслужана трапіў пад абразы, выгнанне. Янк., Пар., 42.
    зажываць як на паганым сабаку. Калінк. Жарт. Пра лёгкае зажыўленне ран, балячак. Рабкевіч, 79.
    збештаць як сабаку. Ваўк. п. Пра чалавека, якога заслужана аблаялі, прысарамоцілі. Federowski, 352.
    злаяць (збэсціць) як сабаку. Ваўк. п., Слон. Federowski, 356; Высл., 328. Тое ж.
    знаць бы сабаку. Слуцк. Пра кагосьці добра знаёмага, хаця і не з лепшага боку. Сержпутоўскі 1999, 27.
    падабацца каму што як сабаку костка. Мсцісл. Насмешл. Пра нешта для каго-н. прывабнае. Юрчанка, 196.
    патрэбен як сабаку печаная цыбуля. Ваўк. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. ЛЦ, 118.
    патрэбен як сабаку пятая нага. Ваўк., Мін., Чэрык., Ганц., В.Дзв., Дзятл., Круп., Стаўб., Стол., Івац. Няўхв. Іран. ЛЦ, 118; ФА; МК, 210; Барысюк, Буян, 26; ЗЗайкі. Тое ж.
    каму паабяцаць што сабаку хвастом махнуць. Мін. Пагардл. Пра чалавека, які не даражыць сваім словам. ЛЦ, 47.
    каму пабажыцца як сабаку муху схапіць. Ваўк. п. Пагардл. Пра чалавека, які не баіцца граху і можа пабажыцца, там, дзе не варта. Federowski, 206.
    пасунуцца як сабака падпечаны. Насмешл. Пра прысаромленага, зганьбаванага чалавека. Козенка, 160.
    на кім як на сабаку зажывае (прысыхае). Мін. Ухв. Пра чалавека, раны якога лёгка зажываюць. ЛЦ, 88.
    пражыць як на сабаку праехаць. Навагр., Маст. Здзекл. Пра нецікавае, цяжкое жыццё. ФА; Даніловіч 2008, 137.
    травіць як сабаку. Няўхв. Пра чалавека, якога ўсе праследуюць. Ройзензон, 78.
    трэба каму што як сабаку (для сабакі) груздзіла. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 196.
    трэба каму што як сабаку галстук (расчоска, падцяжкі, штаны, чулкі). Мсцісл. Іран. Юрчанка, 196. Тое ж.
    трэба каму што як сабаку другі хвост. Іўеў., Маладз. Іран. Dybowski, 16; Высл., 362; Даніловіч, 245. Тое ж.
    турнуць як сыбаку. Мсцісл. Пагардл. Пра чалавека, якога груба, бесцырымонна выгналі, прагналі. Юрчанка 1993, 97.
    угадзіць каму як сабацы кіпятком. Карэл. Іран. Пра чалавека, якога моцна нечым апяклі (можа, у пераносным сэнсе). Высл., 403.
    узвальваць як на сабаку. Мсцісл. Няўхв. Пра ўзвальванне на кагосьці мноства спраў, клопатаў. Юрчанка, 192.
    што як сабаку муха. Мсцісл. Няўхв. Пра малую, зусім недастатковую колькасць нечага. Юрчанка 1969, 229.
    язык чэшацца як сабаку. Воран. Асудж. Пра чалавека, якога цягне маніць, балбатаць, плявузгаць. Арх. Гр.
    як на сабаку штаны. Мсцісл. Жарт. Пра адзенне не па фігуры, не па ўзросту. Юрчанка, 192.
    патрэбен як сабацы (сабаку, сабакі) пятая нагаапа). Сак. п., Мсцісл., Маз. Іран. Нос., 38; Federowski, 224, 294; Pietkiewicz, 385; Дуб., 45; Ляцкий, 44; Юрчанка 1969, 140; Высл., 362. Тое, што патрэбен як сабацы другі хвост.
    так хочацца каму рабіць як сабацы пахаць. Іран. Пра поўную адсутнасць жадання працаваць. Дуб., Нар., 1.
    патрэбна як сена сабаццы. Гл. сена.
    стыдна каму як сыбаку. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, якому зусім не сорамна. Юрчанка 1993, 86.
  2. муха
    баяцца як сабака мух. Гл. сабака.
    сядзець як мух аб'еўшыся. Астр., Смарг. Няўхв. Жарт. Пра чалавека, які сядзіць моўчкі, без жадання гаварыць. Даніловіч, 235.
    трэсці галавою як конь ад мух. Гл. конь.
    хавацца (уцякаць) [ад работы] як сабака ад мух. Гл. сабака.
    бружжаць што худая муха ўвосень. Няўхв. Пра таго, хто дакучае навязлівай гутаркай. Ром., Зап., I, 2/5.
    буіць як муха. Ваўк. п. Няўхв. Пра паводзіны дакучлівага, прыставучага чалавека. Federowski, 43.
    выдурвацца як муха на варэнні (на веніку, у веніках, на матацыкле, на матоцыку, на сцяне, на шкле). Дзятл., Ваўк., Гродз. Няўхв. Іран.-жарт. Пра залішнюю празмерную сваволю каго-н., яго выстаўленне, назалянне. Даніловіч, 235.
    выдурвацца як муха на сцяне. Іўеў. Няўхв. Сцяшковіч, 583. Тое ж.
    выкручвацца як муха на шкле. Брасл. Няўхв. Рабкевіч, 39. Тое ж.
    выпендрывацца як муха на матацыкле (на шкле). Карэл. Няўхв. Высл., 297. Тое ж.
    гудзець як надаедлівая муха. Слон. Няўхв. Высл., 309. Тое, што бружжаць што худая муха ўвосень.
    дакучлівы як асенняя муха перад здыханнем. Мін. Кплів. Пра надта дакучлівага, прыставучага чалавека. ЛЦ, 103.
    Жывушчы як кот і слабы як муха. Гл. кот.
    завіхацца (старацца, трапятацца) як муха ў смале (попеле). Ваўк. п., Слон. Насмешл. Пра відавочна дарэмныя завіханні, памкненні каго-н. Federowski, 290, 351; Высл., 322.
    завязнуць у сваім багацці як муха ў мёдзе / у смале. Мін., Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які становіцца рабом свайго набытку, багацця. ЛЦ, 51.
    загінуць як муха ў смале. Мін., Рэч. Пра непазбежнасць гібелі каго-н. ЛЦ, 51.
    задавацца як муха на шклянцы з мёдам. Івац. Насмешл. Пра пустую ганарлівасць каго-н. ЗЗайкі.
    заплутацца бы муха ў павуцене. Слуцк. Пра чалавека, які трапіў у небяспечную сітуацыю. Сержпутоўскі 1999, 165.
    злая як асенняя муха. Мін. Няўхв. Пра злосных, «кусьлівых», дакучлівых людзей. ЛЦ, 63.
    кешкацца як муха ў кісялю. Паст. Насмешл. Пра чалавека, які надта завяз у сваіх справах. СПЗБ 2, 459.
    кідацца як муха у павуціне. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які ў жаху шукае паратунку, а яго няма. Юрчанка, 191.
    круціцца як муха ў кіпені. Маладз., Брэсц., Рэч., Мін. Пра трапятанне каго-н. у дужа благой, нявыкрутнай сітуацыі. ЛЦ, 30.
    кусацца (куслівая) як асенняя муха перад здыханнем. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 71. Тое, што злая як асенняя муха.
    лезці ў вочы як муха ў Спасаўку. Ваўк. п. Няўхв. Пра надакучлівага зласлівага чалавека. Federowski, 287.
    лезці як муха. Маладз. Незадав. Пра дакучлівага чалавека, які назойліва ўмешвацца ў чые-н. справы. МК, 139.
    лезці як муха на рану. Асудж. Пра настырнага злоснага чалавека, што ўмешваецца ў нейчыя справы. Ваўк. п. Federowski, 163.
    лезці як муха ў вочы. Незадав. Dybowski, 12. Тое, што лезці як муха.
    Ляцеў як леў, а паў як муха. Астр. Прык. Пра чалавека, які ўяўляў сябе важным, але ў выніку аказаўся зусім нікчэмным. Сцяшковіч, 645.
    ляцець як муха на рану. Вілен. Няўхв. Sielicki, 159. Тое, што лезці як муха на рану.
    надаядлівы як муха. Бярэз. Асудж. Пра дакучлівага пустога чалавека. СПЗБ 3, 135.
    памалу (павольна) як муха на смале. Насмешл. Пра вельмі павольнае перамяшчэнне, рух. Янк., Дыял., III, 164.
    папасціся як муха ў кісель. Насмешл. Пра чалавека, які трапіў у нявыкрутную сітуацыю. Янк., Пар., 125.
    папасціся як муха ў саладуху. Пол. Насмешл. АВНЛ. Тое ж.
    папасціся як муха ў сыроватку. Барыс. Насмешл. Высл., 361. Тое ж.
    патрэбен як муха ў страве. Ваўк. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. ЛЦ, 118.
    паўзці як муха на сыроватцы. Жлоб. Насмешл. Высл., 363. Тое, што памалу (павольна) як муха на смале.
    паўзці як муха па смале. Насмешл. Янк., Пар., 126. Тое ж.
    паўзці як сонная муха. Віц., Івац. Насмешл. Пра рух вялага, соннага, хворага чалавека. КВДУ; ЗЗайкі.
    погынуты як мухы на воді. Пін. Пра нейчую непазбежную марную гібель. ФА.
    прапасці як муха ў смале. Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які прапаў ні за што. ЛЦ, 119.
    прапасці як муха ў сыраватцы. Ушацк. Насмешл. Барадулін, 105. Тое, што прапасці як муха ў смале.
    прыліпнуць як муха да салодкага. Светл. Раздраж. Пра надта прыставучага, дакучлівага чалавека. Высл., 371.
    рухацца як муха па смале. Трак. Насмешл. СПЗБ 4, 318. Тое, што памалу (павольна) як муха на смале.
    злосныя (куслівыя) як тыя мухі ў спасаўку (перад спасам). Карэл. Няўхв. Высл., 329. Тое, што злая як асенняя муха. ≺ Спасаўка - пост у жніўні.
    слабы і вялы як перазімаваўшая муха. Маз. Насмешл. Пра слабога, вялага, соннага, хваравітага чалавека. ЛЦ, 89.
    сонны як муха. Нясв. Насмешл. Пра стан нявыспанага альбо вялага, неактыўнага па натуры чалавека. ФА.
    Стара дзявуха як асенняя муха. Смарг. Прык. Пра зласлівасць старой незамужняй дзеўкі. ФА.
    ублытацца як муха ў павуцінне. Насмешл. Санько, 189. Тое, што заплутацца бы муха ў павуцене.
    улезці (залезці) як муха ў смалу (патаку). Ваўк. п., Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які неабачліва трапіў у благое становішча. Federowski, 319; Высл., 404; Янк., 408.
    уліпнуць як муха ў саладуху. Карэл. Насмешл. Высл., 405; Санько, 191. Тое ж.
    уліпнуць як муха ў смалу. Капыл. Насмешл. Рабкевіч, 214. Тое ж.
    уплютацца як муха ў паўцінне. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 321; Янк., 434. Тое, што заплутацца бы муха ў павуцене.
    ускочыць як муха ў кіпяток. Мсцісл. Насмешл. Юрчанка, 7. Тое, што улезці (залезці) як муха ў смалу.
    утлы як муха. Ваўк. п. Насмешл. Пра слабога, вялага, неактыўнага чалавека. Federowski, 323. ≺ Утлы - слабы.
    Чалавек як муха. Глуск., Івац. Іран. Пра ненадзейнасць чалавечага жыцця, непазбежнасць смерці. Высл., 418; ЗЗайкі.
    Чалавек як муха: тут е, а тут няма. Прык. Federowski, 61. Тое, што чалавек як муха.
    што каму як сабаку муха. Гл. сабака.
    як муха агазлівы. Чашн. Раздраж. Пра назойлівага, надакучлівага, пустога чалавека. Каспяровіч, 9. ≺ Агазлівы - надакучлівы.
    як муха. Бераст. Насмешл. Пра кволага, слабога чалавека. Сцяшковіч, 616.
    Як муха: чалавек жыў - і рукі згарнуў. Нясв. Прык. СПЗБ 5, 398. Тое, што Чалавек як муха.
    як сонная муха. Стаўб. Незадав. МК, 318-319. Тое, што сонны як муха.
    як спасаўская муха. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 198. Тое, што злая як асенняя муха.
    пажывіцца як сабака мухаю. Гл. сабака.
    злятацца як мухі на рану. Мін., Чэрык. Няўхв. Пра людзей, што збіраюцца з нядобрай карыслівай мэтай. ЛЦ, 53.
    каласэ як мухі. Гродз. Няўхв. Пра дробныя каласкі. Цыхун, 95.
    ліпнуць як мухі на мёд. Хоц. Няўхв. Бялькевіч, 250. Тое, што злятацца як мухі на рану.
    ляцець як мухі на мёд. Івац., Карэл., Мін. Высл., 344; ЛЦ, 92; ЗЗайкі. Тое ж.
    матыляцца як мухі ля свету. Клецк. Няўхв. Пра пустую мітусню гурту людзей. Жыв. сл., 181.
    насесці як мухі на цукар. Мін. Няўхв. ЛЦ, 113. Тое, што злятацца як мухі на рану.
    паміраць бы аб осень мухі. Слуцк. Пра частыя выпадкі смерці пры нягодах, эпідэміях. Сержпутоўскі 1999, 160.
    сілы як у мухі. Мсцісл. Насмешл. Пра вельмі слабага чалавека. Юрчанка, 174.
    сядзець сонныя як мухі. Чэрык. Насмешл. Бялькевіч, 171. Тое, што сонны як муха.
    чэзнуць як мухі. Бялын., Івац., Лаг., Лоеў. Varłyha, 31; Яўсееў, 109; ЗЗайкі. Тое, што паміраць бы аб осень мухі.
    як мухі прысталі да каго. Паст. Пра настырнае, дакучлівае чаплянне да каго-н. СПЗБ 1, 443.
    гламнуць як сабака муху. Гл. сабака.
    задушыць як муху. Слон. п. Пра знішчэнне каго-н. без роздуму і адразу. Federowski, 347.
    каму пабажыцца як сабаку муху схапіць. Гл. сабака.
    ляцець як муху схапіўшы. Рэч. Іран. Пра шпаркі бег каго-н. (часцей курыцы). ЛЦ, 72.
    палкнуць як сабака муху. Гл. сабака.
    як муху з'еўшы. Шчуч. Насмешл. Пра злоснага, незадаволенага чалавека. Арх. Гр.
  3. воўк
    етраўке як ваўке. Шчуч. Асудж. Пра злосных жонак мужавых братоў. СПЗБ 2, 124.
    абставіць як ваўка ў логаве. Карэл. Пра чалавека, якому непрыяцелі не даюць ходу, перашкаджаюць у справах. Высл., 280.
    глядзець як на ваўка. Віл. Пра позірк са страхам і здзіўленнем. Sielicki, 158.
    гукаць як на ваўка. Паст. Пра крык, нападкі на якога-н. чалавека. СПЗБ 1, 500.
    каляная спіна што ў ваўка. В.Дзв. Пра спіну худога чалавека. СПЗБ 2, 386.
    навастрыць вушы як конь, пачуўшы ваўка. Гл. конь.
    у сыбакі вушы тарчаць як у ваўка. Мсцісл. Пра вушы сабакі, што нагадваюць ваўчыныя. Бялькевіч, 441.
    хадзіць як ваўка спаймаўшы. Рэч. Жарт. Пра чалавека, які ідзе, шырока расстаўляючы ногі. Найчасцей у адрас п'янага. ЛЦ, 75.
    як у ваўка з ляпы. Глыб. Няўхв. Пра моцна памятую вопратку. КВДУ.
    разгуляцца як ваўкі ў Піліпаўку. Чэрв. Пра людзей, што празмерна разышліся, разгуляліся. СПЗБ 4, 254.
    глядзець (пазіраць) ваўком. Зласл. Пра нахмураны, пануры, драпежны пагляд каго-н. НН, 316.
    У вочы ліском, а за вочы ваўком. Гл. ліс.
    пабегчы ваўком. Пра асцярожны, цікуючы бег каго-н. НН, 282.
    ад пажару не ўцячэш як ад ваўкоў. Саліг. Ад пажару немагчыма застрахавацца. З нар. сл., 105.
    даць як ваўку ў ляпу. Глыб. Пра нешта назаўсёды аддадзенае, страчанае. КВДУ.
    як ваўку ў ляпу. Глыб. Пра нешта страчанае бясследна. КВДУ.
    абжора як воўк. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека з празмерным апетытам. Federowski, 3.
    аброс (зарос) як воўк. Краснап. Няўхв. Пра знешні выгляд няголенага, нястрыжанага чалавека. Бялькевіч, 423.
    аглядацца як воўк каля вуглоў цындаючы. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які шукае сабе спажывы альбо падглядае за іншымі. Federowski ≺ Цындаць - цікаваць, выглядаць.
    адзін як воўк. Мядз. Спачув. Пра адзінокага самотнага чалавека. СПЗБ 3, 33.
    баяцца як воўк казы. Іран. Пра той выпадак, калі ніхто не баіцца, а ахвяра і драпежнік мяняюцца месцамі. Нос., 7.
    баяцца як воўк сабакі. Ваўк. п. Іран. Federowski, 20; Высл., 283. Тое, што баяцца як воўк казы.
    баяцца як воўк ягняці (авечкі). Слуцк. п., Івац., Слон. Іран. Federowski, 20; Сержпутоўскі 1999, 68; Янк., Пар., 13; Шейн, 473; Высл., 283; ТС 2, 50; ЗЗайкі. Тое, што баяцца як воўк казы.
    бліскаць як воўк за гарою. Рэч. Пра цьмяны бляск, нейкія далёкія знікомыя агеньчыкі, як бляск воўчых вачэй у цемры. Pietkiewicz, 399.
    бліскаць вачыма як воўк. Слуцк. Няўхв. Пра хцівы, жорсткі пагляд чалавека. Сержпутоўскі 1999, 77.
    Брат да сястры - гасцёк мілы, сястра брату - як воўк сівы. Мін. Прык. Пра розныя стаўленні сястры да брата і брата да сястры. АВНЛ.
    вылупіць вочы як воўк на барана. Насмешл. Пра нейчы хцівы пагляд. Ройзензон, 68.
    выць (храпсці) як воўк. Ваўк. п., Бялын., Івац., Карэл. Няўхв. Пра грубае праяўленне чыіх-н. эмоцый. Federowski, 343; Высл., 296; Яўсееў, 27; ЗЗайкі.
    выць што воўк піліпаўскі. Лаг., Капыл. Няўхв. ФА. Тое, што выць як воўк.
    выць як воўк у Калядню. Віл. Няўхв. ФА. Тое, што выць як воўк.
    выць як воўк у Піліпаўку. Івац., Карэл., Лаг. Няўхв. Высл., 296; Янк., Пар., 29; ЗЗайкі. Тое, што выць як воўк.
    галодны як (што) воўк. Івац., Слон., Слуцк., Чэрык., Рэч., Драг. Пра вельмі галоднага чалавека. Высл., 302; Сержпутоўскі 1999, 38; ЛЦ, 90; СПЗБ 1, 330; ЗЗайкі.
    галодны як воўк жаробны. Ушацк. Насмешл. Барадулін, 91. Тое, што галодны як воўк.
    глядзець з-пад лоба як воўк. Ваўк. п., Гродз. Асудж. Пра нейчы насцярожаны, хмуры, непрыветлівы пагляд. Federowski, 109; Цыхун, 133.
    глядзець скоса як воўк піліпаўскі. Маг. Няўхв. Пра злосны, непрыязны пагляд. ФА.
    глядзець як воўк на авечку. Мін., Хоц., Петр., Ганц., Докш. Пра прагны, хцівы пагляд на каго-н. як на ахвяру. ЛЦ, 50; ФА; Гілевіч, 165.
    глядзець як воўк на казу. Крэмнеў, № 186. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
    глядзець як воўк. Жытк. Няўхв. Пра нейчы хмуры, непрыязны, злосны пагляд. ТС 4, 152.
    дзерці каго як воўк кабылу. Ваўк. п. Пра пераследванне каго-н., яго абіранне. Federowski, 81; Санько, 127.
    дзівіцца як воўк на казу (ягня). Ваўк., Гродз. п. Ром., Бел., 294; Federowski, 109; Крэмнеў. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
    жыць як воўк. Гродз. Асудж. Пра чалавека, што імкнецца жыць адасоблена і ізалявана. Цыхун, 10.
    завыць як воўк на Грамніцы. Слон., Шчуч. 1. Пра выражэнне свайго болю, жалю; 2. Іран. Пра непрыемны для слыху спеў. Высл., 322; Даніловіч, 216.
    завыць бы ваўкі над падлам. Слуцк. Няўхв. Пра нейчы прагны ўзбуджаны крык, голас. Сержпутоўскі 1999, 103.
    закінуць за плечы як воўк гаўцу. Ваўк. п. Пра рашучае закідванне цяжару на плечы. Federowski, 348.
    захадзіць як воўк у аблаві. Зэльв. Зласл. Пра панічныя дзеянні чалавека ў небяспецы. СРЛГ, 46.
    зірнуць як воўк. Янк., Пар., 74. Тое, што глядзець як воўк.
    злы як воўк. Рэч. Асудж. Пра чалавека з благім, злым, агрэсіўным характарам. ЛЦ, 63.
    змокнуць як воўк. Слон. Пра моцна ўпацелага, вымаклага чалавека. Высл., 329.
    зрахманіцца як воўк у яме. Зласл. Пра чалавека, які пад уплывам адбставін зрахманіўся і перастаў быць агрэсіўным. Носович, 561; Матэрыялы 1981, 121.
    кідацца як воўк на прывязі (цапу). Мсцісл. Пра бяссільныя, безвыніковыя высілкі штосьці зрабіць, вырвацца. Юрчанка, 180.
    любіць як воўк ягня. Мін. Іран. Пра чалавека, які любіць карысна, для сваёй спажывы. ЛЦ, 52.
    Люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Мін. Прык. Асудж. Пра супярэчлівы характар чалавека. ЛЦ, 57.
    ляскаць зубамі як воўк. Сміл. Насмешл. Пра вельмі галоднага чалавека. Шатэрнік, 152.
    мужык пагарэўшы як воўк не еўшы. Слуцк. Пра імкненне да набыцця чаго-н. селянінам пасля пажару. Сержпутоўскі 1999, 62.
    накінуцца на каго як воўк на аўцу/авечку. Смал., Ашм. Асудж. Пра драпежны напад на каго-н. Добр., Смол., 443; Даніловіч, 216.
    нарабіць [дзялоў] як воўк у Маркунах. Астр. Няўхв. Сцяшковіч, 600; Высл., 353; ФА, Даніловіч, 216. ≺ Маркуны - вёска ў Астравецкім раёне.
    настырин як воўк. Смал. Асудж. Пра настырнага хмурага чалавека. Добр., Смол., 465.
    нялюдны як воўк. Няўхв. Пра замкнёнага, насупленага, недружалюбнага чалавека. ЛА, 31.
    паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу (авечку). Ваўк. п. Federowski, 210; Янк., 418. Тое, што глядзець як воўк на авечку.
    падстаўляць галаву як воўк пад доўбню. Няўхв. Пра пасіўныя паводзіны пры смяротнай пагрозе. ЛЦ, 73.
    папасці як воўк у доўбні. Смарг. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю, пастку. Даніловіч, 216. ≺ Доўбня - лоўчая паляўнічая прылада.
    пасунуцца як воўк па загуменні. Карэл. Няўхв. Пра чалавека альбо жывёлу, якія выглядваюць здабычу. Высл., 362.
    патрэбны як стары конь воўку. Гл. конь.
    Пашкадаваў як воўк кабылу: пакінуў хвост да грыву. Івац. Прык. Іран. Пра адсутнасць шкадавання, драпежныя намеры. ЗЗайкі.
    пашкадаваць як воўк цяля. Уздз. Іран. Пра адсутнасць шкадавання наогул. Мін.-Мал., 1970, 165.
    посунуцца бу мокры воўк. Жытк. Іран. Пра панурага, прыгнечанага чалавека. ТС 4, 196.
    прыкрадацца як воўк. Пра кагосьці, хто асцярожна набліжаецца да ахвяры. Ройзензон, 76.
    пуцаваць як воўк. Гродз. Няўхв. Пра прагнае накідванне на ежу. ЖН, 29. ≺ Пуцаваць - прагна есці.
    пышить як жарёбный воўк. Смал. п. Пра злоснае, пагрозлівае сапенне некага. Добр., Смол., 760.
    пяяць як воўк вые. Асудж. Пра нейчыя непрыгожыя спевы. Ляцкий, 24.
    Рабіць як конь, есці як воўк. Гл. конь.
    развыцца як воўк у каноплях. Глуск. Няўхв. Пра нейчыя непрыемныя, немілагучныя спевы. БД, 146.
    свіснуць бы воўк з перапалоху. Слуцк. Пра чалавека, жывёлу, што імкліва, рэзка кінуліся бегчы. Сержпутоўскі 184.
    сераватай масці нача воўк. Лоеў. Пра падобнага на воўка па масці каня. Янкова, 242.
    страшыцца як воўк ягняці. Мядз. Іран. ФА. Тое, што баяцца як воўк казы.
    сунуць бы воўк. Слуцк. Пра прыгнечанага, хмурага, раздражнёнага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 56.
    схапіць як воўк авечку. Вілен., Івац. Пра рашучае, смелае нападзенне. Sielicki, 162; ЗЗайкі.
    сярдзіты ек воўк. Слон. Асудж. ТС 1, 147. Тое, што злы як воўк.
    танцаваць як стары воўк у Піліпаўку. Асіп. Жарт. Пра нейкія недарэчныя рухі, выхілянні. Высл., 398. ≺ Алюзія да шлюбных танцаў старога ваўка.
    трымаць бы воўк зубамі. Слуцк. Няўхв. Пра нейчае беззаконнае трыманне чаго-н. Сержпутоўскі 1999, 136.
    трэба хто куды як воўк на неба. Смарг. Іран. Пра некага, абсалютна не патрэбнага дзе-н. Высл., 401; Даніловіч, 216.
    ты завядзеш басам, як воўк часам, а я за табою, як мядзведзь парою. Люб. Жарт. Пра нейкі хаўрус, агульны «спеў», пра падтрымку адзін аднаго. АВНЛ.
    пацягнуць як воўк авечку. Карэл., Беласт. Асудж. Пра рашучае драпежнае нападзенне. Высл., 407.
    хапаць як воўк. Слуцк. Асудж. Пра прагнасць у здабыванні даброт. Сержпутоўскі 1999, 73.
    хітры як сівы воўк. Мёр. Пра хітрага чалавека, які ўмее выкруціцца ў любой сітуацыі. Высл., 409.
    цахкаць як воўк зубамі. Янк., Пар., 186. Тое, што ляскаць як воўк зубамі.
    цікаваць як воўк. Пра чалавека, што адсочвае, падпільноўвае ахвяру. Янк., 437.
    цындацца як воўк каля вёскі. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць каля чаго-, каго-н. і нешта выглядае, падпільноўвае. Federowski, 339. ≺ Цындаць - цікаваць, выглядаць.
    цягацца як стары воўк смерці шукаючы. Воран. Няўхв. Пра бесталковае, безвыніковае бадзянне. Даніловіч, 252.
    цягаць як воўк ягня. Карэл. Няўхв. Пра лёгкую, безабаронную здабычу ахвяры. Высл., 416.
    чакаць як воўк доўбні. Іўеў. Іран. Пра дарэмнае, безвыніковае чаканне чаго-н. Даніловіч, 216.
    чатаваць як воўк на гавечку. Ваўк. п. Няўхв. Пра неміласэрнае адсочванне ахвяры. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować).
    чужы грош бяжыць як воўк. Іран. Пра цяжкасці, што чакаюць таго, хто хацеў бы здабыць чужы грош. Jelski, 15.
    шанасьць такая, як воўк кабылу шанаваў. Ушацк. Іран. Зневаж. Пра нейчае благое стаўленне да свайго бліжняга. Барадулін, 103.
    шарыць вачыма як воўк па авечках. Няўхв. Пра настойлівы, хцівы, прагны позірк. Ройзензон, 80.
    шукаць як воўк смерці. Ваўк. п. Няўхв. Пра дарэмную, безвыніковую справу. Federowski, 301.
    як воўк вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Ваўк. п. Пра кароткі адрэзак часу. Шпилевский, 187; Киркор, 239; Dybowski, 192; Federowski, 56.
    як воўка да гавец [у хлеў, абору] упусціць. Ваўк. п. Асудж. Пра непажаданасць пускаць злодзея да матэрыяльных даброт. Federowski, 339.
    як той воўк, што прасіў: «анно хвост падвязі». Ваўк. п. Іран. Пра сітуацыю, калі малая ўступка цягне за сабою вялікую небяспеку. Federowski, 339.
    баяцца як воўка. Ваўк. п. Пра сапраўдны моцны страх. Federowski, 20.
    вылупіць вочы як баран на воўка. Гл. баран.
    крычаць як на воўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра грубы, гучны, зняважлівы крык на чалавека. Federowski, 154.
    не прылашчыць як воўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра дзікаватасць, зацятасць, недаверлівасць чалавека альбо жывёлы. Federowski, 250; Янк., Пар., 113.
    трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Ваўк. п. 1. Пра выпадкі цяжкога спагнання даўгоў. 2. Пра складанасці ў выкананні той ці іншай справы. Federowski, 314.
    У яго сталоўка, як у воўка: дзе ўрве, дзе ўхопіць. Прык. Пра драпежнага, вынаходлівага, прагнага чалавека. Даніловіч 1996, 148.
    цюгакаць як на воўка. Няўхв. Пра празмерныя нападкі на каго-н. Янк., Пар., 189.
    як у тога воўка. Зэльв. Пра вялікую колькасць спраў у кагосьці. Даніловіч 2008, 138.
    воўкам выць. Мсцісл. Бялькевіч, 126. Тое, што выць як воўк.
    У вочы лісам, а за вочы воўкам. Гл. ліс.
    есці хочацца як воўку. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі галоднага чалавека. Federowski, 130.
  4. свіння
    патрэбны як сьвіне кульбачка. Шчуч., Навагр. Іран. Даніловіч, 247. Тое, што нада як свінне рубанак. ≺ Кульбачка - падсядзёлак.
    у пасцелі так як сем свіней апарасілася. Ваўк. п. Няўхв. Пра непрыбранасць, скамечанасць пасцелі. Federowski, 224.
    цягацца як барана за свіннею. Гл. барана.
    гаварыць як гусь з свіннёю (з парэсем). Гл. гусь.
    вочы як у свінні. Няўхв. Пра нечыя непрыгожыя вочы. Янк., Пар., 28.
    вялікія вушы як у свінні. Сміл. Няўхв. Пра нечыя вялікія вушы. Шатэрнік, 50.
    гонару што ў свінні блох. Мядз. Насмешл. Пра чалавека, які беспадстаўна ганарыцца, задаецца. Высл., 307.
    грошы плодныя бы свінні. Слуцк. Пра здатнасць грошай быць заробленымі ізноў. Сержпутоўскі 1999, 42.
    дабра з каго як ад свінні пуху. Лельч. Іран. Пра тое, што ад кагосьці нельга чакаць дабра, не можа быць там дабра. Высл., 310.
    жыць як на свінні праехаць. Гом., Івац. Леп. З горыччу, расчаравальна. Пра нецікавае, невясёлае, цяжкае жыццё. АВНЛ; Гілевіч, 166; ЗЗайкі.
    з каго работнік як з свінні музыкант. Брасл. Іран. Пра неадпаведнасць кагосьці пэўнай пасадзе, рабоце. Рабкевіч, 74.
    ісці (пасаваць, падыходзіць, прыстаць) як свінні набэдрыкі (сядло, паўшоры, падсядзёлак). Ваўк. п., Слон., Гом., Валож., Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не падыходзіць, не пасуе, не адпавядае. Federowski, 251; Сержпутоўскі 1999, 56; Янк., 411; Высл., 332; Юрчанка 1977, 288; Скарбы, 179. ≺ Набэдрыкі - частка збруі: шляі, якія ідуць ад хамута па баках каня і злучаюцца папярэчнымі шляямі.
    ісці як свінні пацеркі. Слон. Іран. Высл., 332. Тое ж.
    йсці як свінне под попонкою. Стол. Няўхв. Насмешл. Пра нешта непрыгожае. ТС 4, 173.
    карак як у свінні. Краснап., Сен. Ухв. Пра сытага чалавека. Бялькевіч, 400; Каспяровіч, 154.
    клыкі як у свінні. Карэл. Няўхв. Пра нечые непрыгожыя зубы. Высл., 335.
    нада каму што як свінне рубанак. Мсцісл. Іран. Пра нешта непатрэбнае каму-н. Юрчанка, 197.
    накінуцца бы свінні на мякіну. Слуцк. Няўхв. Пра нейчае прагнае, непрывабнае накідванне на нешта. Сержпутоўскі 2000, 165.
    насадились як свиньни кормныя. Смал. п. Няўхв. Пра людзей, што залішне наеліся. Добр., Смол., 460. ≺ Насадзіцца - залішне наесціся.
    павага каму як свінні ў карыце. Мін. Іран. Пра поўную адсутнасць павагі. ЛЦ, 63.
    падыходзіць каму што як свінні парасон. Астр. Іран. Пра тое, што зусім не падыходзіць каму-н. Даніловіч, 247.
    пасаваць каму як свінне рогі. Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не падыходзіць. Юрчанка 1977, 242.
    патрэбен як свінні падкова. Ваўк. Іран. ЛЦ, 118. Тое, што нада як свінне рубанак.
    патрэбен як свінні хамут. Касц. Іран. ЛЦ, 118. Тое ж.
    плодны бы свінні. Слуцк. Няўхв. Пра чыюсьці шматдзетнасць. Сержпутоўскі 1999, 143.
    пражыць як на 〈рабой〉 свінні праехаць (пераехаў). Воран., Гродз., Маст. З горыччу. Пра сваё няўдалае, нялёгкае жыццё. Даніловіч, 237.
    прыстало як да свінні кульбачка. Дзятл. Насмешл. Пра нешта зусім неадпаведнае, непадыходзячае. Сцяшковіч, 614.
    разгуляцца як свінні на дожджык. Мін. Няўхв. Пра тых, што разышліся, раздурэліся, засваволілі. ЛЦ, 120.
    трэба (патрэбны) як свінні завушніцы. Іран. Пра поўную непатрэбнасць нечага. Янк., 434.
    Удалося як свінні ў гаросе. Прык. Докш. Пра нейкую няўдачу. Высл., 403.
    як з свінні гарманіст. Мсцісл. Іран. Пра дрэннага, ніякага спецыяліста. Юрчанка, 185.
    як з свінні нявеста (ухажорка). Мсцісл. Іран. Пра чалавека, не адпаведнага нейкай ролі. Юрчанка, 173.
    як на свінні сядло. Чэрык., Касц., Хоц., Брэсц. Насмешл. Пра неадпаведнасць нейкага ўбору, адзення. ЛЦ, 76.
    як хамут на свінні. Гл. хамут.
    брудны як свінню ссаўшы. Астр. Насмешл. Пра кагосьці вельмі бруднага, запэцканага з твару. Даніловіч, 247; ЛЦ, 72.
    мурзаты быццам свінню ссаў. Насмешл. ЛЦ, 72. Тое ж.
    аб'есціся (наесціся) як свіння. Ваўк. п., Карэл. Асудж. Пра чалавека, які многа еў, задужа наеўся. Federowski, 2; Высл., 279.
    абкешкацца (выкачацца) як свіння [у гразі]. Езяр. Няўхв. Пра чалавека, які неакуратна працаваў, забрудзіўся. Каспяровіч, 3; Янк., Пар., 29. ≺ Абкешкацца - вельмі запэцкацца.
    адна на свеця век пражыла, як свіня па гнаю хвост працягнула. Астр. Няўхв. Пра сумна, нецікава пражытае жыццё (у самотнасці). СПЗБ 4, 78.
    асмалены бы перад Калядамі свіння. Гл. Каляды.
    Баба п'яная як свіння худая. Ашм. Прык. Асудж. Пра п'яную кабету. Сцяшковіч, 624.
    басам - як свіння часам. Капыл. Жарт. Пра нейчы спеў непаважна, непрыгожа. Рабкевіч, 23.
    бегаць бу надворна свінья. Жытк. Асудж. Пра чалавека, які мітусіцца ў пошуках спажывы, выгоды. ТС 3, 122. ≺ Надворны - які гадуецца не ў хляве (пра свіней).
    біць як свіння гарбуз. Старадар. Пра моцнае ўпартае біццё кагосьці. ФА.
    брудны як сьвіньня. Чэрык., Дзятл. Асудж. Пра бруднага чалавека. Бялькевіч, 135; СРЛГ, 6; Янк., Пар., 19.
    варочацца як свіння. Івац. Няўхв. Пра павольнага, няўклюднага чалавека. ЗЗайкі.
    варочаць як свіння ў карыце. Лаг. Няўхв. Пра чалавека, які капаецца ў місцы з ежай, неахвотна есць, вышуквае смачныя кавалкі. АВНЛ.
    вішчаць як свіння ў плоце. Люб., Воран. Няўхв. Пра чалавека, які моцна прарэзліва крычыць. ФА; СПЗБ 5, 210.
    вішчаць як свіння ў прасле. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 197. Тое ж.
    вукаліцца як свіння. Лельч. Няўхв. Пра чалавека, які неакуратна трымае сябе, забрудзіўся. Кучук, Малюк, 22. ≺ Вукаліцца - запэцкацца.
    выквацацца як свіння. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
    гаспадарыць як свіння ў гародзе. Навагр. п., Докш. Асудж. Пра чалавека, які дрэнна гаспадарыць. Federowski, 106; Дуб., 8; АВНЛ.
    гладкі як свіння. Лельч. Пра сытага чалавека. Кучук, Малюк, 25.
    гуляць як свіння на вяроўцы (прывязі). Капыл. Іран. Пра кепскае гулянне або яго адсутнасць. Высл., 309; Янк., Пар., 46.
    дабрацца (дапасці, дарвацца) як свіння да брагі. Ваўк. п., Слон. Асудж. Пра чалавека, які прагна да нечага дабраўся. Federowski, 76; Высл., 310.
    дапамагчы як свіння (кабан, вапер) на вяселлі. Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць дапамогі наогул. Юрчанка, 174.
    дарвацца бы свіння да цеста. Слуцк. Асудж. Пра чалавека, які да нечага прагна дапаў. Сержпутоўскі 1999, 133.
    Дужы як свіння ў лужы. Слон. Прык. Іран. Здзекл. Пра сумніўную дужасць кагосьці. Высл., 316; Арх. Гр.
    дурны як свіння. Ваўк. п. Няўхв. Пра не вельмі разумнага чалавека. Federowski, 86. ≺ Несправядлівае параўнанне, свіння зусім не дурная жывёла.
    дурны як сто свінней. Смаляв. Няўхв. ФА. Тое ж.
    Ек прышоў Ілья, то чоловек ек свінься. Стол. Прык. На Іллю чалавек ужо можа паесці на агародзе. ТС 5, 21.
    жраць як свіння. Івац. Абразл. Пра чалавека, які шмат і неахайна есць. Dybowski, 21; ЗЗайкі.
    жыць як свіння. Ваўк. п. Абразл. Пра чалавека, які блага жыў, рабіў брыдкія ўчынкі. Federowski, 368.
    задавацца як свіння на вяроўцы. Пруж. Насмешл. Пра чалавека, якому няма чым ганарыцца. ФА.
    задавацца як свіння ў карыце. Маз. Насмешл. Высл., 322. Тое, што задавацца як свіння на вяроўцы.
    задраць нос як свіння лыч. Люб. Зласл. Пра чалавека, які неапраўдана заганарыўся. АВНЛ.
    заквэцаць як свіння. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які забрудзіў нешта. Высл., 323. ≺ Заквэцаць - забрудзіць.
    занадзіцца куды як свіння. Ваўк. п. Няўхв. Пра частае нетактоўнае наведванне кагосьці. Federowski, 349.
    запэцкаць што як свіння гарбуз. Бераст. Няўхв. Пра вельмі моцна, да непазнавальнасці нешта запэцканае, часцей пра адзенне. Даніловіч, 247.
    заробытыся як свыння в Спасовку. Кобр. Насмешл. Пра моцна стомленага чалавека. ЖНС, 119.
    зграбны як [худая] свіння ў дождж. Іран. Насмешл. Пра некага зусім нязграбнага, непрывабнага. Янк., 405.
    зграбны як свіння да алтара. Ваўк. п. Іран. Пра некага зусім неадпаведнага. Federowski, 353.
    здарова як карова, багата як зямля, пладавіта як свіння. Гл. карова.
    знацца як свіння на пастах. Іран. Пра адсутнасць ведаў у каго-н. Янк., 410.
    знацца як свіння на перцу. Іран. Аксамітаў, 212; Матэрыялы 1981, 115. Тое ж.
    знацца як свіння на саладзінах. Іран. Санько, 136. Тое ж.
    качаць як свіння гарбуз. Саліг., Хойн. Няўхв. Пра нейкія настойлівыя безвыніковыя дзеянні. ФА.
    красіва як свіння сіва. Рэч., Чэрык. Іран. Пра некага зусім не прыгожага. ЛЦ, 71.
    красівая як свіння ў дождж. Хойн. ФА. Тое ж.
    крычаць (пішчыць) як свіння ў дождж. Ваўк. п., Асіп. Няўхв. Пра нечыю гаворку, пранізлівы непрыемны спеў. Federowski, 154; Высл., 338.
    крычаць як свіння недарэзаная. Асіп. Няўхв. Пра нейчы рэзкі пранізлівы крык. АВНЛ.
    крычаць як свіння, увязшы ў плот. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 154. Тое ж.
    курносая як заводная свіння. Сен. Жарт. Пра курносую, не вельмі прыгожую жанчыну. Каспяровіч, 173. ≺ Заводная - пародзістая, пакінутая для заводу.
    любіць што як свіння гарбуз. Рэч. Насмешл. Пра нечыю палкую любоў. Pietkiewicz, 376.
    любіць што як свіння сена. Слуцк. Іран. Пра абыякавае стаўленне да пэўнай ежы. Высл., 342.
    ляжаць (валяцца) як свіння. Ваўк. п. Асудж. Пра гультая, што марнуе час без працы. Federowski, 1961; Янк., Пар., 25.
    набожна як свіння падарожна. Гродз. Іран. Пра зусім ненабожную, нецнатлівую жанчыну. Цыхун, 187; Высл., 348.
    набрацца бы свінья. Сміл., Стол. Асудж. Пра моцна п'янага. Шатэрнік, 163; ТС 3, 36.
    набрацца як свіння мыла. Слон., Крыч. Асудж. Federowski, 194; Высл., 349; Даніловіч 2010, 91. Тое ж.
    набрацца горэлкі як свінья мула. Жытк. Асудж. ТС 3, 110. Тое ж.
    набрацца як свіння брагі. Нясв., Жытк. Асудж. ФА; Янк., Пар., 108; ТС 3, 110. Тое ж.
    набрацца як свіння гразі. Мядз., Капыл., Маладз., Касц., Мін. Асудж. ФА; Санько, 155; ЛЦ, 97; Гілевіч, 57. Тое ж.
    наесціся як свіння рэпы. Рэч., Мін., Чэрык. Няўхв. Пра чалавека, які занадта наеўся. ЛЦ, 93.
    наесціся як свіння гразі. Чэрв. Няўхв. Пра чалавека, што перабраў з ежай, піццём. ФА.
    напіцца як сьвіня. Астр. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. СРЛГ, 13.
    нарабіць як свіння ў гародзе. Няўхв. Пра чалавека, які нарабіў пустак. Ройзензон, 74.
    нассацца як свіння. Слон. п. Асудж. Federowski, 288. Тое, што напіцца як свіння.
    нос задраць як свіння лыч. Клецк. Зласл. Насмешл. Пра чалавека, які неапраўдана заганарыўся. Высл., 355.
    пабратацца як свіння з сядлом. Гродз. п. Іран. Зусім не пабратацца, не здружыцца. Federowski, 207.
    пагаворна як свіння дворна. Ваўк. Асудж. Пра залішне гаваркую жанчыну. Даніловіч, 247.
    пагуляць як свіння на вяроўцы. 1. Гродз., Смарг. Іран. Пра кагосьці, хто кепска або зусім не пагуляў, не павесяліўся. 2. Іўеў. Асудж. Пра чалавека, што не ў меру, залішне разгуляўся, раздурэўся. Даніловіч, 248.
    падобны як свіння да лебедзя. Насмешл. Іран. Пра зусім непадобных. Янк., 418.
    пазнацца як свіння на мыдлі. Насмешл. Пра чалавека, які зусім не мае досведу. Ляцкий, 32.
    пазнацца як свіння на перцы. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 358; Dybowski, 16. Тое, што пазнацца як свіння на мы'длі.
    перабіраць як свіння лычам. Докш. Няўхв. Пра пераборлівага ў ежы чалавека. Высл., 365.
    перціся як свіння пад чалавека. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, які ўпарта некуды імкнецца. Pietkiewicz, 386.
    пішчаць як свіння ў плоце. Гродз., Свісл., Бераст., Воран., Слон., Навагр., Ашм., Дзятл. Няўхв. Пра пісклявы голас, рэзкі непрыемны спеў і інш. Даніловіч, 248; ФА.
    пішчаць як сьвіньня ў пярэплаце. Ушацк. Няўхв. Барадулін, 96. Тое ж.
    плямкаць бу свінья. Стол. Асудж. Пра чалавека, які есць чвякаючы. ТС 4, 65. ≺ Плямкаць - чвякаць.
    Пражыць жызь як на свіні пераехаць. Гом. Прык. Няўхв. Пра нецікавую, цяжкую жыццёвую дарогу. АВНЛ.; Арх. Гр.
    прывыкнуць як свіння да гразі. Кругл. Няўхв. Пра прывыканне чалавека да чагосьці непрыемнага, бруднага. Высл., 370.
    прыгожы як свіння ў дождж. Мін., Хойн. Насмешл. Пра кагосьці непрыгожага. ЛЦ, 74; ФА.
    прынесці ек свінья на рылі. Жытк. Пра нешта атрыманае без намаганняў. ТС 4, 340.
    прыраўнавалася як свіння да каня, да шэрсць не такая. Здзекл. Пра кагосьці, хто неапраўдана раўнуе сябе да лепшага. Federowski, 251.
    пхаць як свіння. Ваўк. п. Няўхв. Пра празмернае, непрыгожае, хуткае спажыванне ежы. Federowski, 226.
    разбірацца што свіння ў апельсінах. Дзятл., Касц., Нясв. Іран. Пра чалавека, які ў нечым зусім не разбіраецца. ФА; ЛЦ, 40.
    разбірацца як свіння на бязмене. Брасл. Іран. Рабкевіч, 177. Тое ж.
    разбірацца як свіння ў асеўках. Астр. Іран. ФА. Тое ж.
    разбірацца як свіння ў калбасных абрэзках. Шчуч. Іран. ФА. Тое ж.
    разбірацца як свіння ў капусце. Маст. Іран. Даніловіч 2008, 137. Тое ж.
    разбірацца як свіння ў памідорах. Смарг. Іран. Даніловіч, 248. Тое ж.
    разбірацца як свіння ў пацерах. Пруж. Іран. ФА. Тое ж.
    разбірацца як свіння ў пярынах. Мсцісл. Іран. Юрчанка 1977, 242. Тое ж.
    разгуляцца як свіння на лёдзе. Докш. Іран. Пра няўдалыя, нязграбныя гулі каго-н. Высл., 375.
    раздурэцца як свіння на дождж. Шчуч. Няўхв. Звычайна пра свавольствы дзяцей. Сцяшковіч, 619.
    розьесціса як свінья на мякіні. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які разбагацеў за кошт іншых. Барысюк, Буян, 24.
    разумны як папова свіння. Брэсц. Насмешл. Пра нейчы невялікі розум. ЛЦ, 43.
    разыйсціся як свіння на дождж. Хойн. Насмешл. Пра нейчые ўзбуджэнне, весялосць. АВНЛ.
    распрараджацца як свіння ў лебядзе. Мсцісл. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які бесцырымонна сябе недзе паводзіць. Юрчанка, 197.
    раўня як свіння да каня. Іран. Пра двух няроўных людзей. Санько, 179.
    спяваць як свіння анучу дзярэ. Зэльв. Іран. Пра непрыемныя, немілагучныя спевы. Даніловіч, 247.
    убачыць што як свіння неба. Карэл. Іран. Пра цяжкасць нешта ўбачыць, зведаць. Высл., 403; Санько, 189.
    убрацца як свіння ў рэпу. Лаг. Насмешл. Пра чалавека, які дапаў да нечага прыемнага, нашкодзіў. Varłyha, 139.
    уляпаць сваё як свіння ў агарод. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які звык нязваны хадзіць у госці, да суседзяў. Сержпутоўскі 1999, 122.
    унадзіцца як свіння ў агарод. Івац., Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які прывык нязваны хадзіць у госці, да суседзяў. Высл., 405; Pietkiewicz, 397; Янк., Пар., 174; ЗЗайкі.
    унадзіцца як свіння ў бульбу. Воран. Няўхв. СПЗБ 5, 210; Янк., Пар., 175. Тое ж.
    унадзіцца як свіння ў моркву. Ваўк., Гродз. п. Няўхв. Federowski, 320. Тое ж.
    усхадзіцца як свіння на дождж. Насмешл. Пра нечыю ўзбуджанасць, раздражнёнасць, актыўнасць. Санько, 193.
    ушчаміцца як свіння ў плот. Смарг. Няўхв. Пра кагосьці, хто ўмяшаўся ў чужыя размовы. ФА.
    хадзіць як свіння вушы апусціўшы. Навагр. Няўхв. Пра чалавека маркотнага, прыгнечанага, бяссільнага. Даніловіч, 247.
    харош як свіньня ў дождж. Ушацк., Слуцк. Насмешл. Пра не вельмі прыемны выгляд кагосьці. Барадулін, 104; Гілевіч, 166.
    хламаць бі свіня. Стол. Няўхв. Пра чалавека, які есць чвякаючы, прагна хапае ежу. ТС 5, 240.
    Хоць жонка як свіння, абы золата сяўня. Прык. Жарт. Пра сквапнага чалавека, што выбірае не сужонку, а пасаг. БВ, 120.
    цмокаць бы свіння ў карыце. Насмешл. Здзекл. Пра нейчы пацалунак. Сержпутоўскі 1998, 274.
    чухацца як свіння аб вугал (плот, пад плотам). Слуцк. Насмешл. 1. Пра чалавека, які аб нешта цярэбіцца. 2. Пра чалавека, які нечым азадачаны, збянтэжаны. Сержпутоўскі 1999, 45; Ляцкий, 58.
    шкодны як свіння. Ваўк. п. Асудж. Пра кепскага чалавека. Federowski, 299.
    як благая свіння. Вілен. Асудж. Пра непрыемнага чалавека. Sielicki, 159.
    як свіння на вяселлі. Мсцісл. Іран. Пра чалавека, які бесцырымонна недзе распараджаецца. Юрчанка, 174.
    як свіння з граблямі. Мсцісл. Іран. Пра кагосьці, хто выглядае непрыглядна. Юрчанка, 197.
    як свіння на бязмене. Слон. Іран. Пра чалавека, які нічога не цяміць у справе. Сцяшковіч, 619.
    як свінны у дождж. Мсцісл. Няўхв. Пра бруднага, непрывабнага чалавека. Юрчанка, 197.
    як свіння: дзе есь, там і сера. Саліг. Асудж. Вульг. Пра вельмі нястрыманага чалавека, які паводзіць сябе неадпаведна сітуацыі. ФА.
    савгать ек свыны. Драг. Няўхв. Пра прагнае, хуткае спажыванне ежы. Скарбы, 91. ≺ Савгаты - хутка есці.
  5. чорт
    што чарцей у балоце [жаніхоў]. Мсцісл. Насмешл. Пра мноства жаніхоў у кагосьці. Юрчанка 1977, 250.
    абманіць каго як чорт добрую душу. Капыл. Няўхв. Пра чалавека, які падступна падмануў даверлівага. Матэрыялы 1981, 114.
    араць як чорт балотам. Няўхв. Пра бязладнае гаспадаранне некага, кіраўніцтва. Ройзензон, 67.
    Баба як чорт: не атаксцішся, не адмовішся. Сен. Прык. Пра навязлівасць і настойлівасць некаторых кабет. ПП 2, 76.
    багаты як чорт рагаты. Мядз. Іран. Магчыма, пра нейчае ўяўнае багацце. Ром., Зап., III, 223; АВНЛ.
    баяцца чаго як чорт крыжа. Лід. п., Іўеў., Дзятл., Гродз., Клецк. Пра моцны, панічны страх нечага. Federowski, 20; Шырма, 205; Высл., 284; СПЗБ 5, 496; ФА.
    баяцца чаго як чорт (д'ябал) свянцонай вады. Гродз. п., Свісл. Federowski, 20; Ляцкий, 3; Даніловіч 2008, 138. Тое ж.
    баяцца чаго як чорт грому. Брасл. Рабкевіч, 23. Тое ж.
    баяцца чаго як чорт крапідла. Мін. ЛЦ, 58. Тое ж.
    баяцца чаго як чорт ладана. Івац., Мядз., Пін. ФА; Ззайкі; Нар. скарбы, 146. Тое ж.
    баяцца чаго як чорт папа. Ром., Зап., I, 215. Тое, што баяцца як чорт крыжа.
    баяцца чаго як чорт хрыста. Мсцісл. Юрчанка, 175. Тое ж.
    бегаць як чорт. Астр. Асудж. Пра кагосьці, хто паводзіць сябе не па-людску. СПЗБ 5, 368.
    бегчы як чорт па лапушшу. Гом. Няўхв. Пра чалавека, актыўнасць якога выглядае непрыгожа. Высл., 290. ≺ Лапушша - месца, зарослае лапухом.
    бегчы як чорт ад крыжа. Івац. Няўхв. Пра нейчыя панічныя ўцёкі аднекуль. ЗЗайкі.
    Без усоў, без барады, так як чорт малады. Прык. Ваўк. п., Мёр. Жарт. Пра паголенага старога. Federowski, 342; Нар. скарбы, 140.
    брудны як чорт з коміна вылезшы. Воран. Няўхв. Пра кагосьці вельмі бруднага, запэцканага. Даніловіч, 264.
    вадзіць каго як чорт п'янага па балоту. Рэч. Пра чалавека, які сябе дрэнна адчувае. Pietkiewicz, 398.
    выглядаць як чорт з-за крыжа. Бяроз. Насмешл. Пра чалавека, што злосна, спалохана аднекуль выглядае. АВНЛ.
    выплыць як чорт з амута. Шум. Насмешл. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. СПЗБ 1, 79.
    выскачыць як чорт з балота. Мсцісл. Насмешл. Юрчанка, 175. Тое ж.
    выскачыць як чорт з бурага балота. Хоц., Брэсц. Насмешл. ЛЦ, 101. Тое ж.
    выскачыць як чорт з канапель. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое ж.
    выскачыць як чорт з лазы. Насмешл. Янк., Пар., 32. Тое ж.
    выцапкацца як чорт балотны. Няўхв. Пра кагосьці вельмі перапэцканага, бруднага. Носович, 101.
    вярцецца як чорт у пекле. Мсцісл. Асудж. Пра нейчую залішнюю мітусню, актыўнасць. Юрчанка, 204.
    галодны як чорт. Слон. Пра некага вельмі галоднага. Высл., 303.
    глядзець як чорт з-пад крыжа. Іўеў. Няўхв. Пра нейчы насуплены, варожы, агрэсіўны позірк. Даніловіч, 264.
    глядзець (скасавурыцца) як чорт на папа. Шчуч. Няўхв. Пра нейчы пільны, уважлівы падазроны позірк. Станкевіч, 549; Арх. Гр.
    Дару торт, каб малады не быў як чорт. Жарт. Фальк. З вясельнага пажадання мець прыстойнага мужа. БВ, 52.
    дрыжаць як чорт пад (перад) храстом. Мсцісл. Зласл. Пра нейчыя дрыжыкі ад моцнага страху. Юрчанка, 203.
    дрыжаць (знябожыцца, збяднецца) як чорт пад крыжам. Ваўк., Сак. п., Слон., Іван. Зласл. Federowski, 373; Высл., 315; ЗВалодзінай. Тое, што дрыжаць як чорт пад (перад) храстом.
    дужы як чорт. Ваўк. п. Ухв. Пра некага моцнага, дужага. Federowski, 89.
    Дурань як варона, а хіцёр як чорт. Прык. Жарт. Пра чалавека, у якім спалучаюцца прастата і хітрасць. Federowski, 85.
    ехаць як чорт мацеру да доктара вязе. Ваўк. п. Жарт. Пра вельмі хуткую, не разбіраючы дарогу, язду. Federowski, 90.
    жвавы як чорт. Шчуч. Ухв. Пра некага вёрткага, жвавага. СПЗБ 2, 146.
    замурзаны як смаляны чорт. Рэч. Няўхв. Пра некага выпацканага, бруднага, неахайнага. Пяткевіч, 476.
    з'явіцца як чорт з Кірзевай сажалкі. Мсцісл. Жарт. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. Юрчанка, 203.
    звесці (ашукаць, звесці) як чорт добрую душу. Ваўк. п., Рэч. Няўхв. Tyszkiewicz, 413; Нос., 44, 129; Дуб., 22; Dybowski, 3; Pietkiewicz, 209, 358, 361. Тое, што абманіць каго як чорт добрую душу.
    запрасіць што чорт за бацьку. Жлоб., Касц., Мін. Няўхв. Жарт. Пра чалавека, які дорага за нешта запрасіў. ЛЦ, 52.
    заядлы як чорт. Слон. Няўхв. Пра надта ўпартага, настойлівага, заядлага чалавека. Federowski, 348; Высл., 325.
    звязацца як чорт з д'яблам. Няўхв. Пра нейкую падазроную дружбу дваіх. Янкоўскі, 225.
    згаварывацца як чорт з ведзьмаю. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчую размову без паразумення. Юрчанка, 203.
    згрыбчыць што як чорт грэшную душу. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які нешта сквапна схапіў, прысвоіў. ЖН, 126.
    здатны на прыказкі як чорт на прывязкі. Пра чалавека, які багаты на прыказкі. Станкевіч, 935.
    злосны (злэй, ліхі, сярдзіты) як чорт. Навагр., Ваўк., Слон. п., Мсцісл. Асудж. Пра вельмі злоснага ліхога сярдзітага чалавека. Federowski, 357, 164, 277; Юрчанка 1969, 206.
    знішчыцца як чорт пад крыжам, а ліха думаць. Пра двудушнага чалавека, які, затаіўшыся, плануе нешта ліхое. Federowski, 374.
    калаціць як чорт балотам. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які бунтуе, бударажыць, нервуе іншых. Рабкевіч, 91.
    камандаваць як чорт у пекле. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчае самаўладнае, аўтарытарнае кіраванне нечым, некім. Юрчанка, 204.
    кіраваць як чорт вірам (балотам). Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 203. Тое, што камандаваць як чорт у пекле.
    круціцца як [той] чорт. Сміл. Няўхв. Пра некага, хто вельмі актыўнічае, мітусіцца. Шатэрнік, 139.
    круціцца як чорт на пудэлку. Свісл. Даніловіч, 264. ≺ Пудэлак - параўн. польск. pudełko ‘каробачка’. Тое ж.
    круціцца як чорт на тачыдле. Гродз. Няўхв. Даніловіч, 264. Тое, што круціцца як чорт.
    круціцца як чорт перад хмарай. Насмешл. Пра нейчую мітусню ў страху, у роспачы. Шырма, 205.
    круціцца як чорт у круглым крэсле. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя неспакойныя паводзіны. Юрчанка, 204.
    круціць мірам як чорт вірам. Віл. Няўхв. Гілевіч, 166. Тое, што камандаваць як чорт у пекле.
    круціць як чорт хвастом. Мсцісл. Няўхв. Пра пастаяннае выкручванне, вылузванне каго-н. Юрчанка, 175.
    крычаць як чорт у пекле. Ашм. Няўхв. Пра чалавека, які моцна крычыць. Даніловіч, 265.
    лезці як чорт на ражон. Дзярж. Насмешл. Пра чалавека, які настойліва імкнецца ў небяспечнае для яго месца. Гілевіч, 165.
    лупаты як чорт асмалоўскі. Круп. Няўхв. Пра чалавека з непрыгожымі лупатымі вачыма. СПЗБ 2, 685.
    лупаты бы чорт [які]. Няўхв. ЛА, 24. Тое ж.
    Ляцела як ангел, ударылася як чорт. Гл. ангел.
    Ляцеў як анёл, а ўпаў як чорт. Гл. анёл.
    ляцець (перці) так як [чэрці] з пекла. Сак. п., Слон. Няўхв. Пра нейкую хуткую язду, панічны рух. Federowski, 160; Высл., 344.
    ляцець як чорт на калясніцы. Слон. Няўхв. Пра надта шпаркае перамяшчэнне кагосьці. Даніловіч, 264.
    ляцець як чорт падсмалены. Іўеў. Няўхв. Сцяшковіч, 621. Тое ж.
    Мужык глядзіць як варона, a хіцёр як чорт. Гл. варона.
    мурзаты як чорт. Слон. Няўхв. Пра некага надта замурзанага, бруднага. Высл., 347.
    насіцца як чорт. Мсцісл. Няўхв. Пра нейкае мітуслівае нашэнне, перамяшчэнне, бегатню. З нар. сл., 129.
    насіцца як чорт з лялькаю. Лід. Няўхв. Пра чалавека, які надта носіцца з нейкім клопатам, дакучае іншым. Даніловіч, 264.
    насіцца як чорт з бубнам. Ветк. Няўхв. Пра чалавека, які нечым надта выхваляецца, выстаўляе тое напаказ. Горленка, 249; Санько, 169.
    насіцца як чорт з грэшнай душой. Ушацк. Няўхв. Пра чалавека, які дакучае ўсім сваёй справай, ідэяй, размовай. Барадулін, 108.
    няма як чорт хвастом накрыў. Насмешл. Пра бясследнае знікненне нечага. Янк., Пар., 117.
    перці каго/што як чорт цёшчу. Іўеў., Воран. Жарт. Пра вельмі хуткае перамяшчэнне некага. Даніловіч, 265.
    пабегчы як чорт з набілак. Лоеў. Насмешл. Пра чалавека, які хутка аднекуль уцякае. Янкова, 198. ≺ Набілкі - набіліцы.
    паглядаць (пазіраць) як чорт на папа. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які пільна, варожа глядзіць. Federowski, 210, 225.
    падторкнуцца як чорт з каўшом пад брагу. Ушацк. Няўхв. Пра чалавека, які сваім умяшаннем нечаму перашкодзіў. Барадулін, 106.
    панесці як чорт грэшную душу. Няўхв. Пра чалавека, які нешта сквапна схапіў. Высл., 361.
    пасходзіла што як чорт калом патыкаў. Ваўк. п. Няўхв. 1. Пра рэдкія ўсходы збажыны, гародніны. 2. Пра хуткі рост пустазелля. Federowski, 222.
    перці што як чорт хмару. Шчуч. Насмешл. Пра чалавека, які нешта хутка нясе. Сцяшковіч, 622.
    перціся як чорт лазаты. Пра чый-н. імклівы бег. Янк., Пар., 135.
    прапаў як чорт у ваду буркнуў. Докш. Зласл. Пра знікненне каго-н. Высл., 368.
    прыбрацца як чорт да хворага. Шчуч. Іран. Пра чалавека, які непрыгожа, неакуратна, нястройна апрануўся. Даніловіч, 263.
    прывыкнуць як чорт к балоту. Рэч. Пра прывычку да нейкага месца, прыстанішча. Pietkiewicz, 388.
    прывязацца як чорт да старой ігрушы. Ушацк. Няўхв. Пра чалавека, які да нечага моцна прывязаўся, прывык. Васюковіч, 19.
    пяяць як чорт анучы дзярэ. Докш. Няўхв. Насмешл. Пра нейчыя немілагучныя спевы. Высл., 373.
    садраць як чорт за бацьку. Мін., Ушацк. Няўхв. Жарт. Пра чалавека, які за нешта дорага ўзяў. ЛЦ, 52; Барадулін, 90.
    скасавурыцца як чорт на пана. Насмешл. Пра чалавека, які непрыхільна на каго-н. пазірае. Матэрыялы 1981, 123.
    скурчыцца як чорт пад крыжам. Глыб., Мядз. Насмешл. Пра чалавека, які нечага баіцца. Рабкевіч, 189, Гілевіч, 166.
    Спераду як хорт, а ззаду як чорт. Гл. хорт.
    спрытны як чорт. Насмешл. Пра лоўкага, хуткага, кемлівага чалавека. Янк., 429.
    стаяць як чорт над добраю душой. Ваўк. п. Пра пастаяннае адчуванне небяспекі, перашкоды. Federowski, 289.
    стаяць як чорт пад крыжам. Астр. Насмешл. Пра чалавека, які баязліва, разгублена стаіць. ФА.
    страшны як чорт. Навагр. п. Няўхв. Пра кагосьці вельмі непрыгожага, з непрыемным і агідным выразам твару. Federowski, 292.
    сядзець у радзе як чорт у расадзе. Смарг. Насмешл. Пра кагосьці, хто прыкметна вылучаецца сярод іншых. Сцяшковіч, 658.
    сядзець як чорт на выскідзі. Кліч. Няўхв. Пра чалавека, які сядзіць у сваім запушчаным двары. Жыв. сл., 126. ≺ Выскідзь - выварацень.
    сядзець як чорт на пні. Рэч. Асудж. Пра чалавека, які жыве недагледжаны, неадбудаваны. ЛЦ, 122.
    сядзець як чорт на шаламяці. Вілен. Няўхв. Пра чыесьці незразумелыя паводзіны, пра чалавека, які жыве не так, як усе. Sielicki, 127. ≺ Шаламяць - грэбень страхі.
    сядзець як чорт у балоце. Ваўк. п., Рэч. Пра кагосьці, хто месціцца ў сваёй сядзібе. Federowski, 275; Pietkiewicz, 363.
    таўчыся як чорт у пекле. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які робіць бясконцую работу. Federowski, 311.
    трэсці як чорт лазой. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які самаўладна і бесталкова камандуе, распараджаецца. Рабкевіч, 203.
    увязнуць як (бы) чорт у балоце. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які ў нешта моцна ўліп. Ляцкий, 47; Сержпутоўскі 1999, 21.
    углядацца як чорт у засланку. Зэльв. Іран. Пра пільнае, уважлівае ўгляданне ў што-н. Даніловіч, 265.
    узяць як чорт жыда. Ваўк. Насмешл. Пра чалавека, які нешта/некага моцна схапіў. Federowski, 371.
    улезці як чорт у гнілыя (у кіслыя) грыбы (бліны). Воран. Няўхв. 1. Пра некага, хто моцна ўлез, ублытаўся, убіўся ў якую-н. справу. 2. Пра нейчую недарэчную закаханасць. Даніловіч, 264.
    улезці куды як чорт у шнуроўку (ліфік). Брасл. Пра чалавека, які ўлез не туды, куды яму можна ці трэба. Рабкевіч, 214.
    улюбіцца (утрэскацца) як чорт у сухую (коляву) грушу (сухую вярбу). Ваўк. п., Докш., Іўеў., Івац., Мядз., Слон., Шарк., Маладз., Пін. Насмешл. Пра чалавека, які моцна закахаўся. Federowski, 319; Высл., 405; ФА; Гілевіч, 166; Ззайкі; Нар. скарбы, 145.
    умурзацца (упэцкацца, урабіцца) як чорт. Гродз. п., Ваўк. п., Сміл. Няўхв. Пра моцна ўпэцканага, замурзанага, бруднага чалавека. Federowski, 320, 321; Шатэрнік, 288.
    уперціся як чорт у грэблю. Капыл., Воран., Маст., Стол., Лід., Карэл. Няўхв. Пра кагосьці настырнага, хто вельмі моцна заўпарціўся. Высл., 406; Янк., 435; Даніловіч, 265; ТС 5, 202; Сцяшковіч, 621; ФА.
    утрэскацца як чорт у сухую асіну. Шчуч. Насмешл. Сцяшковіч, 622. Тое, што улюбіцца як чорт у сухую грушу.
    утрэскацца як чорт у сухую грушу. Ваўк., Дзятл., Бераст. Даніловіч, 265. Тое ж.
    уцякаць як чорт ад ладану. Леп. Насмешл. Пра чыесьці хуткія панічныя ўцёкі. ЗВалодзінай.
    уцякаць як чорт ад свянцонай вады. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 317. Тое ж.
    уцякаць як чорт з бабінцу. Воран. Насмешл. Даніловіч, 263. Тое ж.
    уцякаць як чорт з канопляў. Воран. Насмешл. Даніловіч, 264. Тое ж.
    хадзіць як чорт па смале. Вілен. Кплів. Пра чалавека, які пачуваецца слабым, нямоглым. Sielicki, 126.
    Хітры наш брат як чорт, але і дурны як варона. Прык. Капыл. Пра хітрага, але недалёкага чалавека. ФА.
    хіцер (хітры) як чорт. Сак., Ваўк., Гродз. п., Віл., Івац. Пра хітрага, спрытнага, лоўкага чалавека. Шпилевский, 178; Tyszkiewicz, 427; Dybowski, 192; Federowski, 52, 86, 109, 173; СПЗБ 3, 40; ЗЗайкі.
    цягаць як чорт Марку па пекле. Шарк. Няўхв. Пра кагосьці, хто робіць клопаты і пакуты іншаму. Высл., 416.
    цягнуць як чорт за папом. Ваўк. п. Жарт. Пра кагосьці, хто неадступна пераследуе іншага. Federowski, 57.
    чорны як чорт. Ваўк. п., Асіп., Жытк. Няўхв. Пра моцна чорнага, магчыма, бруднага чалавека. Ляцкий, 58; Federowski, 66; АВНЛ; ТС 5, 362.
    чысты як чорт. Ваўк. п. Іран. Пра бруднага, запэцканага чалавека. Federowski, 67.
    чыхаць як чорт на добру душу. Ваўк. п. Няўхв. Пра незадаволенае, пакрыўджанае стаўленне да каго-н. Federowski, 70.
    шатацца як чорт па пеклі. Ваўк. п. Няўхв. Пра кагосьці, хто ходзіць з благімі намерамі. Federowski, 297.
    Язык у роти як чорт у балоти. Смал. п. Прык. Пра балбатлівага, нястрыманага чалавека. Добровольский ІІІ, 135; Санько, 206.
    як чорт аблізаў (пацалаваў). Ушацк. Пра таго, хто нечакана і цяжка захварэў. Васюковіч, 200.
    як чорт гарох малаціў на чым. Няўхв. Пра нейчы васпаваты, рабы твар. ФСБМ 2, 565.
    як чорт жыда з'еўшы. Здзекл. Пра чалавека, які пачувае сябе не вельмі добра. Dybowski, 17.
    як чорт з балота. Бераст., Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі бруднага, запэцканага чалавека. Даніловіч, 263; Юрчанка, 203.
    як чорт з лазы вылез. Драг. Няўхв. Пра чалавека, які раптоўна і недарэчы з'явіўся. АВНЛ.
    як чорт з лазы. Няўхв. Пра бруднага, непрыемнага каго-н. Санько, 69.
    як чорт лапатай збіў. Астр. Пра некага вельмі падобнага да кагосьці. ФА.
    як чорт на пікеце. Акц. Жарт. Пра чалавека, гатовага да ўсяго, да любой нечаканасці. Гор., Руд., 255.
    як чорт на чалавека чмут пусціў. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які нешта зрабіў няправільна, нібы пад уздзеяннем нячыстага. Янкоўскі, 78.
    як чорт на форму ўзяў (забраў) каго, што. Навагр., Свісл. Пра бясследнае знікненне некага альбо нечага. Даніловіч, 264.
    як чорт наварожыць. Воран. Пра штосьці, што наканавана лёсам. Даніловіч, 264.
    як чорт перад хмарай. Маст. Няўхв. Пра чалавека, які паводзіць сябе мітусліва, неспакойна. Сцяшковіч, 621.
    як чорт пугаю назганяў. Ваўк. п. Жарт. Пра зборышча кагосьці, сабраных нібы выпадкова, без бачнай прычыны. Federowski, 199.
    як чорт сухую грушу: засуша, засуша, а тады і любіць. Нясв. Іран. Пра жорсткае каханне некага. ФА.
    як чорт у бабінец. Шчуч. Пра чалавека, які з'явіўся не да месца, не да часу. Сцяшковіч, 621; ФА.
    сказаць як чорт у ваду (у лужыну) плюнуў. Слон., Шчуч., Гарад. Няўхв. Пра штосьці недарэчна сказанае. Даніловіч, 264; Сцяшковіч, 622; КВДУ.
    як чорт уссеў на каго. Стаўб. Пра нечаканы агрэсіўны напад на кагосьці. МК, 93.
    як чорт ухапіў. Пра раптоўнае знікненне некага альбо нечага. Бялькевіч, 490.
    як чорт хвастом накрыў. Санько, 69. Тое ж.
    баяцца каго як чорта [якога]. Ваўк. п., Бран., Слон. Пра моцны страх перад кім-н. Federowski, 20; Расторгуев, 188; Высл., 285.
    величать каго як чорта на вилах. Смал. Іран. Пра чалавека, якога не велічаюць, а толькі ганьбуюць. Добровольский ІІІ, 132.
    грошай як у чорта. Гродз. Пра вялікую колькасць грошай у каго-н. Federowski, 117; Цыхун, 180.
    грошай як у чорта скалак. Воран. Жарт. Даніловіч, 261. Тое ж. ≺ Скалка - каменьчык, сколак крэменю для крэсіва.
    лятаць як чорта з'еўшы. Шчуч. Жарт. Пра некага, хто хутка, імкліва, энергічна бегае, лятае. Даніловіч, 263.
    міна як у чорта пад крыжам. Ваўк. п. Здзекл. Пра чалавека з перакрыўленым тварам. Federowski, 187.
    падняць як чорта на вілах. Сен. Няўхв. Пра чалавека, якога расхвалілі. Высл., 358.
    Пользы як ад казла, а грахоў як у чорта. Гл. казёл.
    цяжка што чорта ажаніць. Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, якога вельмі цяжка прымусіць зрабіць што-н. Даніловіч, 208.
    цякець з каго як ад чорта з балота. Мсцісл. Пра каго-н. вельмі моцнага ці нават выпацканага граззю. Юрчанка 1977, 48.
    чупрына скаўтунілася бы начэ ў смалянога чорта. Рэч. Няўхв. Пра чые-н. неўпарадкаваныя, непрычасаныя валасы. Пяткевіч, 476.
    як чорта на вілах насіць каго. Ушацк. Барадулін, 119. Тое, што велічаць як чорта на вілах.
    з кім што з чортам. Мсцісл. Няўхв. Пра цяжкасць зносін з кім-н. Юрчанка 1977, 202.
    лётаць як чортам падшыты. Паст. Ухв. Пра чалавека, які лёгка, энергічна рухаецца, перамяшчаецца. СПЗБ 2, 651.
    як чортам падшыты. Мядз., Маладз. Няўхв. Пра кагосьці вельмі благога. СПЗБ 5, 427; Гілевіч, 151.
    потрібный як чортовы постолы. Кам. Іран. Пра нешта некаму не патрэбнае. ЖН, 55.
    патрэбна як чорту пацеры. Іран. Пра нешта не толькі непатрэбнае, але і небяспечнае для каго-н. БПФС, 212.
    ляцець як на чорту. Зэльв. Няўхв. Пра хуткае зношванне адзення. Сцяцко 1970, 93.
    што на кім як на чорту хата. Лоеў., Жытк. Няўхв. Пра вопратку не па фігуры. Горленка, 251.
    вісець як на забітым чорце. Мёр. Няўхв. Нар. скарбы, 139. Тое ж.
    быта яго чэрці носяць. Рас. Пра рухавага чалавека, хто ўсюды паспее, даскочыць. МК, 302.
    дурэць як на каго чэрці ўсселі. Слуцк. Няўхв. Пра дзяцей, моладзь, што надта раздурэліся, няма ўпыну. Сержпутоўскі 1999, 61.
    рано бы чэрці на кулачку. Стол. Пра абуджэнне без пары, уночы. ТС 2, 249.
    як чэрці пад каўняром калдычуць. Свісл. Асудж. Насмешл. Пра несупынную прагу да выпіўкі. Сцяшковіч, 622.
  6. вада
    адставаць як вада ад туку. Пра відавочнае аддзяленне чаго-н. ад нечага іншага. НН 1911, 339.
    Божая міласць - як вада на плыт. Прык. Пра знікненне, няўлоўнасць Божай ласкі, дапамогі. Янкоўскі 1971, 10.
    Быль як смала, а нябыль як вада. Гл. смала.
    войска ідзе як вада плыве. Ваўк. п. Пра вялікі паток салдатаў. Federowski, 334.
    гадзінкі ідуць як вада плыюць. Шальч. Пра няўмольны рух часу. СПЗБ 4, 19.
    грошы як вада. Івац., Мсцісл. Пра хуткае разыходжанне грошай. Юрчанка, 180; ЗЗайкі.
    дзіцяці патрэбна ласка як рыбе вада. Гл. рыба.
    жыццё мяняецца як у рацэ вада. Гл. рака.
    кіпець як вада ў гаршку. Слуцк. 1. Пра чалавека, які моцна задаецца, нервуецца. 2. Пра натоўп узрушаных нечым людзей. Янк., 411; Сержпутоўскі 1999, 32.
    круціцца як у колі вада. Гл. кола.
    людзі ідуць бы вада плыве. Слуцк. Пра вялікі людскі паток. Сержпутоўскі 1998, 240.
    ляты (гады) ідуць як вада плыве. Ваўк. п. Пра няўмольны рух часу. Federowski, 262; Янк., 401.
    праўда ў каго як у рэшаце вада. Гл. рэшата.
    работа ідзе як вада. Лаг. Ухв. Пра тую працу, калі чалавек працуе паволі, але спорна. Varłyha, 47.
    так і жывуць людзі бы вада цечэ ў рацэ. Слуцк. Пра вечную зменлівасць жыцця людзей. Сержпутоўскі 1999, 137.
    трымацца як на гусі вада. Гл. гусь.
    усмоктвацца як вада ў губку. Пра добрае ўпітванне, усмоктванне. НН 1911, 339.
    ціхі як вада. Ваўк. п. Спачув. Пра чалавека, які вельмі ціха, асцярожна сябе трымае. Federowski, 57; Ройзензон, 78.
    ціхманы як вада ў лужыне. Мін. ЛЦ, 75. Тое, што ціхі як вада.
    ціхманы як стаячая вада. Мін. ЛЦ, 75. Тое, што ціхі як вада.
    чысты як крынічна вада. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта вельмі чыстае, прыемнае. Federowski, 71.
    што з гуся (вада). Гл. гусь.
    як вада змыла (панесла) каго. Брасл. Няўхв. Пра нейчае вельмі хуткае, імклівае знікненне, уцёкі. СПЗБ 1, 316; Санько, 68.
    як вада ўнясла. Свісл. Сцяшковіч, 614. Тое, што як вада змыла.
    як вада ў рэку жызьня пайшла. Свісл. Ухв. Пра добрае, спрыяльнае жыццё каго-н. Даніловіч 2008, 136.
    жыць як вутка (вуця) на вадзе. Гл. вутка.
    кідацца як рыба ў вадзе. Гл. рыба.
    ляпнуць як пасталом па вадзе. Гл. пастол.
    набраць як бурбалак на вадзе. Гл. бурбалка.
    плаваць як качка ў вадзе. Гл. качка.
    плёхацца як качка ў вадзе. Гл. качка.
    слабы як цень на вадзе. Гл. цень.
    спрытны як качка на вадзе. Гл. качка.
    цалуецца як лапцем па вадзе плешча. Гл. лапаць.
    шлёпаць як кура па вадзе. Гл. кура.
    як (што) пугаю па вадзе [што ні скажаш]. Гл. пуга.
    як бічам па вадзе каму. Гл. біч.
    як бічам па вадзе, так ты мне памог. Гл. біч.
    як пранікам па вадзе. Гл. пранік.
    як пугай па вадзе правёў (ляснуў). Гл. пуга.
    як рыбка (рыбе) у вадзе. Гл. рыбка.
    азызлы чалавек як вадой наліты. Ашм., Івац. Няўхв. Пра апухлага, ацёчнага чалавека. СПЗБ 1, 69; ЗЗайкі.
    як вадой плывуць да каго. Маст. Пра грошы, якія лёгка дастаюцца чалавеку. Сцяшковіч, 617.
    як рыба з вадой. Гл. рыба.
    бяда за бядою як рыба за вадою. Гл. рыба.
    выйсці як халоднаю вадою абліты. Мсцісл. Спачув. Пра чалавека, якога расстроілі, расчаравалі, збянтэжылі. Юрчанка 1977, 219.
    добра як з вадою. Пра нейкую чыстую, надзейную, прыгожую сітуацыю. Янк., Пар., 54; Высл., 313.
    ехаць як вадою плыць. Ваўк. п. Ухв. Пра гладкую дарогу, мяккую павозку. Federowski, 128.
    жывуць між сабою як рыба з вадою. Гл. рыба.
    З дурным сварыцца як з вадою біцца. Прык. Пра немагчымасць даказаць неразумнаму чалавеку сваю праўду. Санько, 135.
    з кім гаварыць як з вадою біцца. Віл. Асудж. Пра размову з чалавекам, які не ўмее слухаць думку іншага. ФА.
    звыкнуць з бядою як рыба з вадою. Гл. рыба.
    людзі як вадою плылі. Ваўк. п. Пра вялікі натоўп людзей. Federowski, 63.
    мы з табою як рыба (рыбка) з вадою. Гл. рыба.
    мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а мы ў гаўно. Гл. рыба.
    мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а ты гаўно. Гл. рыба.
    мы з табою як рыбка з вадою: ты ў ваду, а я над табою. Гл. рыбка.
    нету як вадою ўмыла. Смал. п. Добр., Смол., 14. Тое, што як вада змыла.
    нязгодныя як агонь з вадою. Гл. агонь.
    як агонь з вадою. Гл. агонь.
    як вадою згладзіла. 1. Пра хуткае фізічнае знікненне чагосьці. 2. Пра забыўлівасць чалавека. Янк., Пар., 202.
    як вадою разліўся. Янк., 443. Тое, што як вада змыла.
    Бога прасіць - што рэшатам ваду насіць. Гл. рэшата.
    боўкнуць як камень у ваду. Гл. камень.
    гаварыць як ваду на кола ліць. Карэл. 1. Пра расказванне нечага добрага, прыемнага. 2. Пра пустую балбатню. Высл., 300.
    гарадзіць як казёл, на ваду гледзечы. Гл. казёл.
    гарэлку жлукціць як ваду. Слуцк. Асудж. Пра празмерную схільнасць чалавека да гарэлкі. ДА.
    гарэлку лыкаць як ваду. Лаг. Асудж. Varłyha, 65. Тое ж.
    глядзець як [дурны] баран [на ваду]. Гл. баран.
    З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Маз. Прык. Пра наступствы спрэчкі з начальствам. ПП 1, 340.
    кануць як камень у ваду. Гл. камень.
    пазіраць як дурны баран на ваду. Гл. баран.
    прапаў як чорт у ваду буркнуў. Гл. чорт.
    прапаў як у ваду ўпаў. Пра знікненне чаго-, каго-н. без следу. Dybowski, 16.
    ражышча якраз як чугун ваду грэць. Гл. чугун.
    сказаць як у ваду перднуць. Кплів. Вульг. Пра недарэчнае, пустое выказванне чалавека, што не пакідае следу ў памяці. Фед. Арх.
    сказаць як у ваду пёрнуць. У ваду пёрнеш, хоць бурбалкі пойдуць, а тут... Лаг. Вульг. ФА. Тое ж.
    сказаць як у ваду плюнуць. Маст., Воран., Шчуч. Няўхв. Пра што-н. зусім недарэчае, неўпапад сказанае. Даніловіч, 256; Даніловіч 2010, 91.
    чыя гаворка - як ваду вязеш на гару, а яна не йдзець. Няўхв. Пра гаворку чалавека, які не можа пераканаць, угаварыць. Романов 1901, 68.
    укараць рыхтык як рака ў ваду ўпусціўшы. Гл. рак.
    як агонь у ваду. Гл. агонь.
    як ваду ліць. Мсцісл., Лоеў. Пра пустое нагаворванне на каго-н. Юрчанка, 180; Янкова, 62.
    як ваду ў торбу ліць. Няўхв. Пра бескарыснасць, безвыніковасць гаворкі, дзеяння. Янк., 443.
    як у ваду апушчаны. Мсцісл., Стол. Спачув. Пра моцна заклапочанага, прыбітага нечым чалавека. Бялькевіч, 56; Барысюк, Буян, 13.
    як у ваду баўтануць. Дзятл. Сцяшковіч, 620. Тое, што прапаў як у ваду ўпаў.
    як у ваду глядзець. Мёр., Івац. Пра загадзя выказаныя здагадкі, меркаванні. Нар. слов., 125; ЗЗайкі.
    як у ваду кануць. Маладз., Стол. Пра чыё-н. бясследнае знікненне. СЦБ, 182; Барысюк, Буян, 13.
    як у ваду сюкнуць. Астр. Няўхв. Іран. Пра нешта сказанае недарэчы, абы-што. Даніловіч 2008, 138.
    баяцца як [шалёны] сабака вады. Гл. сабака.
    баяцца як чорт (д'ябал) свянцонай вады. Гл. чорт.
    бы капелька вады. Гл. капелька.
    бясслоўны як вады ў рот набраў. Івац., Валож. Няўхв. Пра чалавека, што баіцца выказацца, сказаць слова. СЦБ, 48; ЗЗайкі.
    гутаркі як вады. Лаг. Пра шматлікасць тэм для гаворкі ў прыязных адзін да аднаго людзей. Varłyha, 13.
    да песень як камень да вады. Гл. камень.
    дастанеш (трудно) як з каменя вады. Гл. камень.
    забегчы як вады каўтнуць. Пра вельмі кароткі візіт. Янк., Пар., 66.
    забегчы як вады ўхапіць. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
    захацець як улетку вады. Гл. улетку.
    ідзе як нясе шклянку вады на галаве. Гл. шклянка.
    маўчаць як вады ў рот (у губы) набраў (набраўшы). Мін., Хоц., Чэрв. Federowski. 181; ЛЦ, 65; ФА. Тое, што бясслоўны як вады ў рот набраў.
    мокрая што з вады. Віл. Пра нешта, некага вельмі мокрых. СПЗБ 5, 500.
    мучыцца як рыба без вады. Гл. рыба.
    не выйсці беднаму з бяды як каменю з вады. Гл. камень.
    разгавораў як вады. Стаўб. МК, 155. Тое, што гутаркі як вады.
    сын як капля вады, у татка ўдаўсо. Гл. капля.
    трэба як вады напіцца. Пра пільную, моцную патрэбу чагосьці. Янк., 433.
    у каго праўды як у рэшаце вады. Гл. рэшата.
    успацець увесь як з вады. Мсцісл. Пра чалавека, што вымак ад поту. Юрчанка 1969, 152.
    уцякаць як чорт ад свянцонай вады. Гл. чорт.
    хадзіць як бусел ля вады. Гл. бусел.
    хацець як у пагоду вады. Гл. пагода.
    чые мруць, а нашы як із вады йдуць. Смал. п. Пра добрае гадаванне дзяцей, без смерці і асаблівых хваробаў. Добр., Смол., 29.
    як вады напіцца. Маст. Пра вельмі лёгкае, простае выкананне якой-н. справы. Даніловіч, 215.
    як дзве каплі вады. Гл. капля.
    як з вады выйшаў. Ваўк. п. Пра моцна ўпацелага чалавека. Federowski, 343.
    як рыба без вады. Гл. рыба.
    пропав як бунька на воді. Гл. бунька.
    боўтнуць як баран у воду. Гл. баран.
    глядзець начэ казёл у воду. Гл. казёл.
    дывыцьця бы баран на воду. Гл. баран.
    знікнуць як ключ у воду. Гл. ключ.
    ні племені, ні роду, як бел камень у воду. Гл. камень.
    ні роду, ні плоду - як камень у воду. Гл. камень.
    пакараць як рака ў воду ўкінуўшы. Гл. рак.
    прапасці як камень у воду. Гл. камень.
    трапіць як камень у воду. Гл. камень.
    хадзіць як у воду апушчоны. Смал., Івац. Добр., Смол., 533; ЗЗайкі. Тое, што як у ваду апушчаны.
    Я доброго роду, п'ю горэлку як воду. Жытк. Фальк. Жарт. Пра самахвальства падвыпіўшай кабеты. ТС 1, 223.
    як у воду ўпаў. Краснап. Бялькевіч, 342. Тое, што як вада змыла.
    як чорт у воду (у лужыну) плюнуў. Гл. чорт.
    бояцца як полешук воды. Гл. паляшук.
    ек воды ў рот набраўшы. Стол. ТС 1, 131. Тое, што бясслоўны як вады ў рот набраў.
  7. кот
    аддрэнчыць як ката. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 10. ≺ Аддрэнчыць - моцна набіць. Тое, што біць як шкоднага (благога) ката.
    біць як шкоднага (благога) ката. Астр., Навагр. Няўхв. Пра моцнае біццё каго-н. Даніловіч, 265.
    блішчаць як у ката вочы. Мін. Пра нейкія слабыя агеньчыкі ў цемры. Высл., 287.
    блішчаць як у ката яйцы. Нясв. Здзекл. Вульг. Пра нешта занадта бліскучае, часцей пра боты. ФА.
    валіць як на ката. Мсцісл. Асудж. Пра перакладванне сваёй віны на іншага. Юрчанка, 174.
    везці абы сярлівага ката ў мяшку. Івац. Здзекл. Вульг. Пра шкоднага чалавека, якога вязуць на кару. ФА.
    ганяць як ката. Няўхв. Пра чалавека, якога адусюль ганяюць. Янк., Пар., 38.
    захавацца што, у каго як у ката за лапаю пясок. Лід. Іран. Пра чалавека, які ніяк не можа трымаць нешта ў сакрэце. Даніловіч, 258.
    Злосці поўны косці, а сілы як у ката. Леп., Мядз. Прык. Насмешл. Пра злоснага, але слабога чалавека. ФА; ЗВалодзінай.
    капцюрэ як у ката. Сміл. Жарт. Пра чыесьці доўгія вострыя пазногці. Шатэрнік, 130.
    лёгка як ката з печы скінуць. Мсцісл. Жарт. Пра лёгкую, простую справу. Юрчанка, 186.
    любіць як сабака ката. Гл. сабака.
    надзеяцца як на ката: кілбаскі адрэжа, схваціць і катане. Мсцісл. Іран. Пра безнадзейныя, марныя спадзяванні на каго-н. Юрчанка, 174.
    напужаць як ката шкваркаю. Капыл. Іран. Пра ніякае не палоханне, а наадварот пра заахвочванне. ФА.
    настрашыць як ката скваркаю. Слон. Іран. Высл., 353. Тое ж.
    не адцягнеш як ката ад мышы. Мін. Жарт. Пра чалавека, увага якога моцна да нечага прыцягнутая. Высл., 354; Санько, 160.
    пацягнула як ката на варацакі. Ушацк., Лаг. Насмешл. Пра непрыгожы нутраны поцяг чалавека на нядобрую справу. Барадулін, 115; Гілевіч, 24.
    прывезці што як ката ў мяшку. Паст. Няўхв. Пра нешта невядомае. СПЗБ 2, 243.
    разбегчыся як мышы ад ката. Гл. мыш.
    таўкці як ката. Лоеў. Насмешл. Янкова, 356. Тое, што біць як шкоднага (благога) ката.
    цягаць як ката за хвост. Хоц. Няўхв. Пра нейкую валакіту, сумысную цяганіну, марнаванне часу. Бялькевіч, 457.
    грызуцца як сабака з катом. Гл. сабака.
    дзерціся як сабака з катом. Гл. сабака.
    жарты як у мышы з катом. Гл. мыш.
    даць як кату пад'есці. Карэл., Лаг. Няўхв. Пра малую колькасць нечага, часцей ежы. Мін.-Мал., 1974, 186; АВНЛ.
    есці як кату. Лаг., Леп., Івац. Высл., 317; Янк., 406; ЗЗайкі. Тое ж.
    падыходзіць што каму як кату аброць (лапці). Маст., Свісл. Іран. Пра адзенне, яго частку, якое зусім не падыходзіць каму-н. Даніловіч, 230.
    угадзіць каму трудней як кату старой паненкі. Насмешл. Пра цяжкасці ў адносінах з капрызным чалавекам. Ляцкий, 47.
    чэсць як кату ў мяху. Насмешл. Пра здзеклівыя адносіны да чалавека. Дуб., Нар., 1.
    як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, якому нечага вельмі хочацца, але тое немагчыма дастаць. ЛЦ, 54.
    як кату ў мяху. Віл. Насмешл. Пра чалавека ў дрэнных, невыносных абставінах. МК, 311-312; Юрчанка 1977, 214.
    дзяруцца як каты. Докш. Асудж. Пра вельмі нядружных, варагуючых людзей. Высл., 313.
    драцца як два каты ў адном мяшку. Ваўк. п. Насмешл. Пра вельмі нядружных, варагуючых людзей. Federowski, 95.
    згодны як два каты ў вадном мяшку. Ваўк. п. Іран. Federowski, 354. Тое, што сябраваць як два каты ў мяху.
    сябраваць як два каты ў мяху. Іран. Пра адсутнасць дружбы, бясконцае варагаванне. Санько, 186.
    як каты мармочуць. Віл. Асудж. Пра сучасныя песні. Гілевіч 2007, 121.
    аблізвацца што кот на сала. Сміл., Бярэз. Насмешл. Пра сквапнае на нешта пагляданне, жаданне. Шатэрнік, 4; Янк., 395; Ройзензон, 67; ФА.
    адточаны як кот на смятане. Бялын., Круп. Ухв. Пра добра дагледжанага чалавека. Яўсееў, 15; КВДУ.
    баяцца як кот квакухі. Мсцісл. Жарт. Пра страх перад кімсьці агрэсіўным, злосным. Юрчанка, 187.
    баяцца як кот сабакі. Насмешл. Пра сапраўдны страх перад кім-н. Янк., Пар., 13.
    бегчы як кот ад квакухі. Мсцісл. Насмешл. Пра шпаркія ўцёкі ад каго-н. Юрчанка, 187.
    брыдзіцца чым як кот салам. Ваўк. п. Іран. Пра прагнае жаданне чаго-н. з ежы. Federowski, 43.
    бурчаць як кот. Мсцісл. Няўхв. Пра незадаволенае бурчанне, выгаворванне. Юрчанка, 187.
    важдацца з чым як кот са здохлай мышшу. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які залішне з нечым цацкаецца. Высл., 290.
    валачы што як кот селядца. Ваўк. п., Нясв. Насмешл. Пра чалавека, які нешта сквапна павалок. Federowski, 326; ФА.
    вылупіцца як кот. Няўхв. Пра нейчы асаблівы погляд. Янк., Пар., 30.
    вылупіць вочы як кот. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
    вылучвацца як кот. Лельч. Жарт. Пра нейчае пешчанне, пацягванне, выгібанне. Кучук, Малюк, 22. ≺ Вылучвацца - пацягвацца, выгінаць спіну.
    вытрашчыць вочы як кот на гліне. Слон. Няўхв. Пра нейчы характэрны пагляд. Высл., 299.
    глядзець (пазіраць) на што як кот на сала (каўбасу, масла). Карэл., Слон., Мін., Хоц., Петр. Жарт. Пра нейчы прагны, сквапны позірк. Янк., 402; Высл., 305; ЛЦ, 50.
    глядзець як кот на труса. Відаць, пра злосны, драпежны погляд. Янк., 402.
    гуляць (граць, дражніцца) як кот з мышкаю. Ваўк. п., Івац., Слон., Хойн. Няўхв. Пра чалавека, які доўга з нечым забаўляецца, цацкаецца. Federowski, 121; Высл., 309; Мат. Гом., VI, 174; ЗЗайкі.
    дарвацца як кот да рыбы (да сала). Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, які атрымаў доступ да нечага жаданага. ЛЦ, 51.
    дзівіцца як кот на аўцу. Мсцісл. Жарт. Пра нейчы здзіўлены, няўцямны позірк. Юрчанка, 174.
    дзярушчы (дзярэцца) як [той] кот. Гродз. п., Сміл. Няўхв. Пра задзірлівага, драпежнага чалавека. Federowski, 95; Шатэрнік, 87.
    драцца ногцямі як кот кіпцюрамі. Сміл. Няўхв. Пра таго, хто ў бойцы пускае ў ход пазногці. Шатэрнік, 178.
    душыць як кот мышэй. Ваўк. п. Пра бязлітаснае распраўленне са слабейшымі альбо ворагамі. Federowski, 89.
    жмурыцца што кот на кілбасы. Мсцісл. Пра сквапны задаволены позірк на ласошчы. Юрчанка 1977, 230.
    жмурыцца як кот на сонцы. Кплів. Пра нейчы асаблівы прыжмураны пагляд. Янк., 407.
    жывучы (жывушчы) як кот. Навагр. п., Івац., Зэльв., Сміл., Маладз., Чэрв. Ухв. Пра загартаванага жыццяздольнага, жыццястойкага чалавека. Federowski, 373; Шатэрнік, 95; Нос., 43; Мін.-Мал., 1974, 59; СПЗБ 2, 163; Сцяцко 2005, 43; ЗЗайкі.
    жыць (дружаць, любіцца) як кот з сабакам. Ваўк. п., Маз., Івац., Іўеў., Сміл., Стаўб., В.Дзв. Іран. Пра людзей, якія варагуюць, пастаянна сварацца. Дуб., Нар., 1; Шатэрнік, 96; Высл., 321; МК, 312; Янк., 413; Pietkiewicz, 391, 403; СПЗБ 2, 171; ЗЗайкі.
    збродаваць па хаце як [той] кот. Дзярж. Няўхв. Пра чалавека, які ўсюды шукае сабе лёгкай спажывы. Нар. слов., 32. ≺ Збродаваць - лазіць усюды, шукаючы ежы.
    іграць як кот на цымбалах (на раялі). Мін. Іран. Пра чалавека, які зусім не ўмее іграць. ЛЦ, 32.
    каго хоць з даху скінь, а ён як кот стане на ногі. Мін. Ухв. Пра жывучасць каго-н. ЛЦ, 37.
    кешкацца як кот з селядцом. Няўхв. Пра чалавека, які доўга і марудна займаецца нечым не вартым. Янук., 31. ≺ Кешкацца - забаўляцца, а таксама варушыцца.
    кідацца як [той] кот, што ўвяз у мокрай гліне. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, што роспачна кідаецца ў цяжкіх абставінах. ЛЦ, 71.
    круціцца як кот вакол гарачага малака (вакол гарачай кашы). Мін. Насмешл. Пра чалавека, які ніяк не адступаецца ад нечага, яму пакуль не даступнага. ЛЦ, 71.
    ласаваць на каго/што ек кот на сало. Жытк. Насмешл. Пра ласы, сквапны погляд. ТС 3, 14.
    ласы як кот на каўбасы. Гродз., Ваўк. п., Зэльв., Маз., Маст., Нясв., Гродз. Кплів. Пра ласага чалавека. Federowski, 140; Pietkiewicz, 377; Сцяшковіч, 597; Антырэліг. казкі, 200; Ахрым., 15; Высл., 340; Цыхун, 185.
    лашчыцца (ласіцца) як кот. Слон. Ухв. Пра ласкавага альбо ліслівага чалавека. Federowski, 169; Янк., Пар., 94; Высл., 340.
    лезці як кот у вазона. Хоц. Насмешл. Пра нейчае нахабнае імкненне куды-н. Сцяшковіч, 615.
    лыпаць вачыма як кот у дыме. Ашм. Няўхв. 1. Пра частае міганне, лыпанне вачыма. 2. Пра чалавека, якому няёмка, няма куды дзець вочы. Даніловіч, 230.
    ляжаць як кот на печы. Няўхв. Пра лянівага чалавека, які любіць выгоду. Ройзензон, 73.
    ляпнуць ек кот на чэрэн. Жытк. Няўхв. Пра нейчае нечаканае, раптоўнае з'яўленне. ТС 5, 313-314.
    мармытаць як кот. Слон. п. Няўхв. Пра невыразную гаворку. Federowski, 118.
    моцна як кот убрыкнуў. Іран. Пра нешта зусім нямоцнае, невыразнае. Янк., Пар., 104.
    на сэрцы як кот пацарапаў. Пра чалавека, якому шчыміць сэрца, які моцна перажывае. БФГ, 171.
    надуць лупы як кот на крупы. Бераст. Насмешл. Пра чалавека надзьмутага, пакрыўджанага. Даніловіч, 120.
    наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Карэл. Ухв. Жарт. Пра чалавека, які даволі наеўся смачнага. Высл., 351.
    напіцца як кот маслянкі. Свісл. Няўхв. Пра залішне, празмерна п'янага чалавека. Даніловіч, 230.
    насіцца як кот з салам. Ваўк., Сак. п., Рэч., Докш., Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які доўга носіцца з нейкай справай, прадметам і выхваляецца. Dybowski, 15; Federowski, 198; Pietkiewicz, 380; Высл., 356; МК, 312.
    насіцца як кот з мышшу. Мсцісл. Юрчанка 1977, 229. Тое, што насіцца як кот з салам.
    насіцца як кот з селядцом. Капыл., Уздз., Свісл., Смарг. Няўхв. Шатэрнік, 171; Высл., 356; Даніловіч, 230. Тое, што насіцца як кот з салам.
    насіцца як кот угарны. Шум. Няўхв. Пра чалавека, які шмат мітусіцца без толку. КВДУ.
    нашкодзіць як кот. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які шкодзіць спадцішка. ЛЦ, 61.
    няма як кот пазлізаў. Мсцісл. Пра поўнае знікненне нечага без следу. Бялькевіч, 369.
    павадзіцца хадзіць куды як кот у сала. Хоц. Няўхв. Пра частае наведванне таго месца, дзе можна пажывіцца, паласавацца. Бялькевіч, 357.
    пагана бы начэ кот насраў на сэрца. Рэч. Вульг. Пра непрыемнае адчуванне ў роце пасля пераядання альбо перапою. Пяткевіч, 570.
    паглядаць як кот на сала. Касц. Няўхв. Пра нейчы сквапны, хцівы погляд. Бялькевіч, 478.
    пагуляць як кот на жарнах. Смарг. Іран. Няўхв. Пра нейчае няўдалае, прыкрае гулянне. Сцяшковіч, 615.
    падскокваць як кот на гарачай блясе (патэльні). Жарт. Пра чалавека, якога нечым данялі. Янк., 418; Санько, 69.
    падскочыць як ашпараны кот. Мін., Брэсц. Насмешл. Пра чалавека, якога раптам моцна ўразілі. ЛЦ, 73.
    пацягнуцца як кот без малака. Ваўк. Пра пакрыўджанага чалавека, жаданні якога не апраўдаліся. ФА.
    піць што як кот валяр'янку. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які паспешліва, прагна нешта п'е. Юрчанка, 187.
    плюшчыцца як кот. Петр. Пра чалавека, які седзячы дрэмле, плюшчыць вочы. Мат. Гом., VI, 194.
    прыбіцца як кот памыйны. Карэл. Зласл. Пра валачашчага чалавека, які прыстроіўся да некага жыць, харчавацца, можа, зайшоў у прымы. Высл., 369.
    прыбрацца як кот у сваты. Шчуч. Жарт. Пра некага прыбранага. СПЗБ 4, 123.
    прыгрэцца як кот на сонцы. Светл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесь утульна прыстроіўся. Высл., 370.
    прыжмурыцца як [той] кот. Сміл. Насмешл. Пра нейчы характэрны выраз твару. Шатэрнік, 228.
    прыкрадацца як кот да мышэй. Пра кагосьці, хто асцярожна набліжаецца да ахвяры. Ройзензон, 76.
    пяяць як кот курню. Беш. Насмешл. Пра мурлыканне, ціхае напяванне песні сабе пад нос. АВНЛ.
    разбурчэцца як стары кот. Мсцісл. Насмешл. Пра нечым незадаволенага чалавека, які мармыча сабе пад нос. Юрчанка 1998, 15.
    размармытацца як кот. Трак. Насмешл. СПЗБ 4, 258. Тое ж.
    скокнуць як кот на мыш. Пра нейчы рашучы драпежны выпад. Янк., 427.
    спаць як кот зімою. Капыл. Насмешл. Пра ахвотніка доўга паспаць. ДА.
    спрытны як кот. Ухв. Пра ўвішнага, лоўкага, хуткага чалавека. Высл., 388.
    сунуцца як кот з хвастом. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які ўсюды імкнецца паспець, умяшацца. Юрчанка 1977, 214.
    сядзець як кот у красках. Мін. Пра прыемнае, утульнае пачуванне сябе дзе-н. Высл., 394.
    сядзець як кот у смаляках. Ганц. 1. Насмешл. Пра нейчае падскокванне, пакручванне. 2. Ухв. Пра ўтульнае пачуванне сябе ў цёплым месце. ФА.
    так працуе бы кот плача. Насмешл. Іран. Пра невялікую працу кагосьці. Станкевіч, 165.
    увыкнуць як кот у сала. Мсцісл. Няўхв. Пра пастаяннае імкненне да нечага. Бялькевіч, 77.
    унадзіцца як кот да чужога (у чужое) сала. Маз. Няўхв. Пра чалавека, які здабывае сабе ежу, пасягаючы на чужое. Высл., 405; Ляцкий, 50.
    унадзіцца як кот у каўбасы. Лях. Жарт. Пра ахвотніка да нейкае стравы, нейкіх учынкаў. Мат., 130.
    ускочыць як кот у рашчыну. Докш. Насмешл. Пра траплянне ў непрыемную сітуацыю. ФА.
    утаропіцца як кот у мыш. Івац., Мін. Насмешл. Пра нейчы хцівы, пільны погляд. ЛЦ, 126; ЗЗайкі.
    уцячы як нашкодзіўшы кот. Мін. Няўхв. Пра ўцёкі нашкодзіўшага чалавека. Часта пра хлоца, які пакінуў падманутую дзяўчыну. ЛЦ, 126.
    хадзіць як кот каля гарачай кашы. Маладз. Насмешл. Пра адсочванне нечага дужа пажаданага, але пакуль недаступнага. Высл., 411.
    хто як кот: сколькі весіць, столькі з'есць. Мядз. Пра чалавека, які многа есць. ПП 1, 252.
    цікаваць як кот. Пра чалавека, які некага адсочвае. Янк., 437.
    чаіцца як кот на мыш. Ваўк. п. Пра чалавека, які некага падпільноўвае, да некага падкрадваецца. Federowski, 61. ≺ Чаіцца - падпільноўваць, падкрадвацца.
    чапливый як кот. Смал. п. Няўхв. Пра зладзеяватага чалавека. Добр., Смол., 972.
    чатаваць як кот на мыш. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować). Тое, што чаіцца як кот на мыш.
    шкодны (шкадлівы) як кот. Ваўк. п., Бярэз., Івац. Асудж. Пра шкадлівага, зладзеяватага чалавека. Federowski, 299; Высл., 421; ЗЗайкі.
    шчаслівы як той кот, што дабраўся да смятаны. Мін. Жарт. Пра шчаслівага чалавека, які дабраўся да нечага жаданага. ЛЦ, 60.
    як збродлівы кот. Віл. Няўхв. Пра мужчыну з нясталымі паводзінамі. СПЗБ 2, 278.
    як кот лапаю. Мсцісл. Пра нейчы нязграбны, непрыгожы почырк. Юрчанка, 187.
    як кот лядачы. Свісл. Асудж. Пра дрэннага, нахабнага чалавека. Сцяшковіч, 615.
    як кот маленька. Стаўб. Жарт. Пра невысокую дзяўчынку. МК, 110.
    як кот марцовый. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 188. Тое, што як збродлівы кот.
    як кот мурлаты. Хоц. Няўхв. Пра лянівага тоўстага адкормленага чалавека. Бялькевіч, 358.
    як кот наплакаў. Ваўк. п., Івац., Капыл., Клецк., Леп., Стаўб., Хоц., Чэрык., Чэрв., Стол., Мін. Пра штосьці ў вельмі малой колькасці. Federowski, 150; МК, 312; ТС 3, 150; Pietkiewicz, 327; Янк., 417, 418; Нар. слов., 56; ЛЦ, 130; ФА; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі.
    як кот у марцы. Шчуч. Няўхв. Пра распуснага, разбэшчанага чалавека. Даніловіч, 230.
    Як кот шкадлівы, а як заяц баязлівы. Стаўб. Прык. Пра шкадлівага, баязлівага чалавека. ФА; Янкоўскі, 232.
    нота як у кота. Докш. Насмешл. Пра чалавека з непрыемным голасам, які блага спявае. Высл., 356.
    потягнуты як кота на смэтану. Стол. Насмешл. Пра нейчае прагнае жаданне чаго-н. АВНЛ.
  8. вока
    адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Крыч., Віл., Івац., Лоеў., Слон. п., Стаўб., Уздз. Пра кагосьці адзінага, які патрабуе асаблівай увагі. Federowski, 6; МК, 19; Высл., 280; Мін.-Мал., 1977, 141; Янкова, 24; ЗЗайкі.
    адно дзіця як вока ў лобе. Пра асаблівы догляд за адзіным у сям'і дзіцём. Сцяшковіч, 624.
    берагчы каго/што бы сваё вока. Слуцк., Лоеў. Пра вельмі стараннае і беражлівае абераганне, ахоўванне, догляд каго-, чаго-н. Сержпутоўскі 1998, 53; Янкова, 68.
    блішчаць як воўчае (воўча) вока. Слон. Пра цьмяны бляск чаго-н. Янк., Дыял., I, 204; Высл., 287.
    газнічка як воўчае вока. Пра цьмяны бляск газнічкі ці іншай слабай крыніцы святла. Янк., Пар., 31.
    гарэць як воўча вока. Шчуч. СПЗБ 1, 403. Тое, што блішчаць як воўчае (воўча) вока.
    глядзець каго/што як вока. Асіп. Янкоўскі 1968, 108; Высл., 305. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
    глядзець (пілноваці) каго/што як вока ў ілбе. Дзятл., Кам., Пруж. Сцяшковіч, 614; ЖН, 40; Босак, 32. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
    Двое дзетак як дзве окі ў лобе. Прык. Пра найвышэйшую каштоўнасць дзяцей для бацькоў. Federowski, 91.
    завісны (зайздросны) як папова вока. Слон. п. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408.
    павіснуць як бяльмо на воцы. Гл. бяльмо.
    падобны як з вока выдраны. Брасл. Пра чалавека, вельмі падобнага на іншага, як бы яго візуальная копія. Рабкевіч, 158.
    поўны (поўна) як вока. Брасл., Краснап., Леп., Люб., Івац. Пра поўна налітую вадкасцю ёмістасць. Бялькевіч, 336; ФА; Скарбы, 106; ЗЗайкі.
    поўнае як рыбяе вока. Валож. Гілевіч 2007, 51. Тое ж.
    свяціць як воўча вока. Чэрв. СПЗБ 4, 396. Тое, што блішчаць як воўча вока.
    цемень хаць ты вока выкаль. Івац., Слуцк. Пра густую цемру, аж да чарнаты. Сержпутоўскі 2000, 215; ЗЗайкі.
    чысты як рыбічае вока. Іран. Пра нешта быццам бы чыстае: рыбіна вока ўвесь час знаходзіцца ў вадзе. Янк., 441.
    як вока дастане (згледзіць, кіне, схопіць). Янкоўскі, 1968, 431.
    як вока ў ілбе. Уздз. СЦБ, 63. Тое, што адзін як вока.
    як з вока выпаў. Свісл. Пра чалавека такога самага, падобнага. Янк., Пар., 203; Санько, 69; Сцяшковіч, 615.
    як з вока вырвана. Смарг., Докш. Высл. 426; Даніловіч, 225. Тое, што як з вока выпаў.
    як вокам змерыць. Пра плошчу, якую можна толькі ахапіць позіркам. НН, 310.
    як вокам змігнуць. Стаўб. Пра хуткае, імгненнае здзяйсненне чаго-н. МК, 308.
    як вокам скінуць. Слуцк., Ваўк. п., Стаўб., Ганц., Раснян., Мядз. Захапл. Сержпутоўскі 1999, 18; Federowski, 75; МК, 309; Бялькевіч, 26; Сцяшковіч, 617; СПЗБ 4, 449; СПЗБ 1, 324. Тое, што як вокам змерыць.
    як вокам сцяміць (сцягнуць). НН, 310. Тое, што як вокам змерыць.
    як вокам сцяць. Шчуч. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
    блішчаць як у ката вочы. Гл. кот.
    завісны (зайздросны) як паповыя вочы. Слон. п., Івац. Асудж. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408; ЗЗайкі.
    лезці ў вочы як муха ў спасаўку. Гл. муха.
    лезці як аса (асва) ў вочы. Гл. аса.
    лезці як дым у вочы. Гл. дым.
    лезці як муха ў вочы. Гл. муха.
    любіць як вочы соль. Мін. Іран. Пра абсалютнае непрыманне чаго-н. Высл., 396.
    ляпнуць як гразёй у вочы. Гл. гразь.
    начай солі хто ў вочы насыпаў. Гл. соль.
    Праўда як восы: лезе ў вочы. Гл. аса.
    праўда як соль у вочы. Гл. соль.
    прымаўкаю як граззю ў вочы. Гл. гразь.
    Сорам не воран - вочы не выдзяўбе. Гл. воран.
    Сорам не ёлка - вачам не колка. Гл. ёлка.
    Стыд не дым - вачэй (вочы) не выкура. Гл. дым.
    трэба як солі ў вочы. Гл. соль.
    ныч тэмна, хоч у вочы совганы. Драг. Пра цёмную ноч. Скарбы, 91.
    худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Гл. хлеб.
    прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Гл. сабака.
  9. баран
    Адзеўся як пан, а дурны як баран. Гл. пан.
    бляяць як дурны баран. Ваўк. п. Пагардл. Пра пустую, недарэчную гаворку. Federowski, 32.
    боўтнуць як баран у воду. Гродз. Пагардл. Пра нешта сказанае недарэчы. Цыхун, 178.
    вывалыты очы ек баран на ейця. Драг. Здзекл. Пра нейчы непрывабны погляд. Скарбы, 93.
    вылупіць вочы як баран на воўка. Слуцк. Пагардл. Пра няўцямнае ўзіранне ў штосьці незразумелае. Ляцкий, 6; Сержпутоўскі 1999, 124.
    вылупіць вочы як дурны баран. Ваўк. п. Пагардл. Federowski, 336. Тое ж.
    вытарапіцца на каго/на што як баран на новыя варота. Карэл. Пагардл. Нар. слов., 50. Тое ж.
    глядзець на каго/на што як баран на новыя вароты. Сен., Стаўб., Гом., Бабр., Мядз., Саліг. МК, 55; АВНЛ; ФА. Тое ж.
    глядзець на каго/на што як баран на стрыжаную аўцу (на запіску). Мсцісл. Насмешл. Пра здзіўлены, без разумення, позірк. Юрчанка, 178.
    глядзець на каго/на што як баран у Біблію. Іран. Пра тупое, няўцямнае разгляданне чагосьці. Янк., Пар., 40.
    глядзець на каго/на што як [дурны] баран [на ваду]. Ваўк. п., Сен. Пагардл. Federowski, 109; МК, 55. Тое, што вылупіць вочы як баран на воўка.
    дурны як баран. Ваўк. п., Сен., Маст. Пагардл. Пра вельмі тупога чалавека. Federowski, 86; Каспяровіч, 101; ФА.
    дывыцьця бы баран на воду. Кам. Няўхв. ЖН, 54. Тое, што глядзець як баран у Біблію.
    жыць як баран да восені. Зэльв. Пра бесклапотнае жыццё, не думаючы пра будучыню. ФА.
    жыць як баран да дзядоў. Зэльв. Даніловіч, 213. Тое, што жыць як баран да восені.
    жыць як баран да Пакроў. Ваўк. ФА. Тое, што жыць як баран да восені.
    жыць як баран да рэзі. Гродз. Цыхун, 180. Тое, што жыць як баран да восені.
    круціцца як дурны баран. Ваўк. п. Пагардл. Пра незразумелыя мітуслівыя дзеянні. Federowski, 153.
    кучаравы як баран. Гродз., Івац. Пра крэпка кучаравага, лахматага чалавека. СПЗБ 2, 594; ЗЗайкі.
    Мужык як баран: астрыжы, то ён зноў адрасце. Рэч. Прык. Пра здольнасці селяніна працай нажываць адабранае панам. Pietkiewicz, 379.
    набрухаціцца як баран. Насмешл. Пра бяздумнае, непатрэбнае аб'яданне. Носович, 35.
    пазіраць як дурны баран на ваду. Санько, 171. Тое, што глядзець як баран у Біблію.
    рабіць як баран на трыбух. Гродз. Няўхв. Пра працу, вынікі якой ідуць толькі на ежу. Цыхун, 191.
    разбірацца як баран па кнізе. Брэсц., Касц. Іран. Пра няўцямнае, тупое чытанне, разглядванне чаго-н. ЛЦ, 120.
    раскінуць ножкі як баран рожкі. Ушацк. Жарт. 1. Пра шырока разведзеныя ногі. 2. Пра жанчыну лёгкіх паводзінаў, у якой ногі разведзены (для любога ахвотнага), як рогі ў барана. Барадулін, 123.
    стаяць як муты баран. Няўхв. Пра панурага, празмерна спакойнага, бяздзейнага чалавека. ТС 1, 42.
    упарты (упірліў) як баран. Ваўк. п., Краснап., Мсцісл., Глыб., Глуск., Слон., Асіп., Докш. Няўхв. Пра занадта ўпартага, незгаворлівага чалавека. Federowski, 32; Бялькевіч, 460, 461; Высл., 406.
    утаропіцца як баран на новыя вароты. Лаг. Няўхв. Varłyha, 145. Тое, што глядзець як баран у Біблію.
    вылупіць вочы як воўк на барана. Гл. воўк.
    галава раскалочана як у барана. Мсцісл. Насмешл. Пра неахайную прычоску. Бялькевіч, 395.
    галава як у барана [уся ў кучаравых кацяках]. Барыс. Жарт. Пра кучаравую непрычасаную галаву. Мін.-Мал., 1974, 18. ≺ Кацяк - завіток.
    хыхлаччо як на дурным барану. Мсцісл. Няўхв. Пра неахайную прычоску. Юрчанка 1998, 281. ≺ Хахлаччо - непрыбраныя валасы.
    як бараны п'яныя. Карэл. Пагардл. Пра дурных і забіячных. Высл., 425.
    біцца як [тыя] баранэ. Зэльв. Іран. Пра няўступных, заўзятых забіяк. Нар. слов., 23.
    сцяцца біцца як [тыя] баранэ. Зэльв. Пагардл. Пра ахвочых да бойкі. Нар. слов., 23.
  10. камень
    сядзець каменем. Сен., Стаўб. Зласл. Незадав. 1. Пра нейкую перашкоду ў справе. 2. Пра сцішанае, спакойнае сядзенне. МК, 254.
    боўкнуць як камень у ваду. Няўхв. Пра бясследнае знікненне чаго-, каго-н. Носович, 28.
    быццам камень з сэрца спаў. Ухв. Пра чалавека, які адчуў вялікую палёгку, супакоіўся. Санько, 69.
    вісець як камень на шыі. Ваўк. п. Няўхв. Пра адчуванне цяжару доўгу, нейкай справы, абавязку. Federowski, 155.
    глізовы хлеб бы камень. Лун. Няўхв. Пра ацеслівы хлеб. Шаталава, 41.
    дзеці гадаваць як сініцы камень кляваць. Гл. сініца.
    заснуць/спаць бы/як камень. Слуцк., Маст., Воран. Пра чалавека, які заснуў моцным, беспрабудным сном. Сержпутоўскі 1999, 169; Даніловіч, 229.
    зацяцца як камень. Слон. Пра чалавека, які моцна і рашуча змоўк, заўпарціўся, зацяўся. Высл., 325; Санько, 133.
    здаровы як камень. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі здаровага, моцнага чалавека. Юрчанка 1969, 93.
    зямля [перасохла] як камень. Жлоб., Мсцісл. Пра значную сухасць і цвёрдасць глебы. Мат. Гом., IV, 207; Юрчанка 1969, 72.
    кануць як камень у ваду. Валож. ДА. Тое, што боўкнуць як камень у ваду.
    кінуць што/каго як камень у ваду. Няўхв. Пра выкінутую рэч або чалавека, пакінутага на згубу. Янк., Пар., 85.
    крэпкі як камень. Ухв. Пра вельмі здаровага, моцнага чалавека. Янк., 412.
    ляжаць як камень. Мсцісл. Пра нерухомае ляжанне. Юрчанка, 186.
    маўчаць (спаць) як камень. Хоц., Рэч. Пра чалавека, які нічога не выдаў, ні пра што не сказаў. ЛЦ, 65.
    маўчаць як камень пры дарозе. Янк., Пар., 103. Тое ж.
    моцны як камень. Ухв. Янк., 415. Тое, што крэпкі як камень.
    Ні роду, ні плоду - як камень у воду. Віл., Гродз. Пра чалавека, што не мае нашчадкаў. ФА; Янкоўскі, 78; Цыхун, 189.
    пайсці на дно як камень. Слуцк. Пра нешта цяжкае, што адразу пайшло на дно. Сержпутоўскі 1999, 72.
    папярок горла стаў як камень. 1. Пра непрыемнае адчуванне ў час спажывання цяжкай, тлустай ежы. 2. Няўхв. Пра чалавека, які не дае жыць другому, перашкаджае яму. Ройзензон, 75.
    прапасці як камень у воду. Слуцк. Пра рашучае знікненне чаго-, каго-н. Сержпутоўскі 1999, 68.
    праўда як камень плавае. Ваўк. п. Іран. Пра няпраўду, выдумку. Federowski, 247.
    скрытны як сподні жорнаў камень. Пра чалавека скрытнага, маўклівага, што не імкнецца да грамады. Высл., 385.
    Сэрца не камень. Прык. Пра мяккасць, адчувальнасць, пачуццёвасць каго-н. Federowski, 274; Сержпутоўскі 1999, 62.
    такая праўда як камень плавае. Іран. Пра адсутнасць праўды наогул. Янкоўскі, 217.
    трапіць як камень у воду. Рэч. Pietkiewicz, 357. Тое, што прапасці як камень у воду.
    трапіць як каса на камень. Гл. каса.
    цвёрды як камень. Ваўк. п., Мсцісл., Івац. 1. Няўхв. Пра чорствы хлеб. 2. Ухв. Пра цвёрды характар прынцыповага чалавека. Federowski, 59; Янк., Пар., 186; Юрчанка, 186; ЗЗайкі.
    цяжкі як камень. Мсцісл. Пра нешта вельмі цяжкае. Юрчанка, 186.
    цяжка каму як камень на душы. Ваўк. п., Івац. Спачув. Пра моцныя душэўныя перажыванні. Federowski, 57; ЗЗайкі.
    хто да песень як камень да вады. Іўеў. Іран. Пра няздатнага да спеваў чалавека. АВНЛ.
    язык лятае як камень у млыне. Сак. п. Іран. Пра балбатлівага чалавека, што без перапынку круціць языком. Federowski, 126.
    як камень з грудзей ссунуўся. Ваўк. п. Federowski, 135. Тое, што быццам камень з сэрца спаў.
    як камень з душы спаў. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
    як камень з сэрца спаў. Слон. Высл., 427. Тое ж.
    як камень на шыі хто/што. Няўхв. Пра нешта, некага, што моцна абцяжарваюць чалавека. Янк., 445.
    як сабака на камень - так ты пагараў. Няўхв. Пра вельмі няякаснае ворыва. СПЗБ 1, 422.
    як [той] камень на бару. Вілен. Спачув. Пра самотную адзінокую жанчыну. Sielicki, 159.
    Не выйсці беднаму з бяды, як каменю з вады. Слон. Прык. Пра вялікую цяжкасць вырвацца з беднасці. Арх. Гр.
    дастанеш (трудно) як з каменя вады. Ваўк. п., Слон. Іран. Пра немагчымасць нешта дастаць, атрымаць. Federowski, 246, 314; Высл., 311.
    ідзе як з каменя. Ваўк. п. Няўхв. Пра надта марудны рост раслін. Federowski, 122.
  11. мыш
    прытаіцца як муш у крупе. Жытк. Насмешл. Пра ўладкаванне чалавека ў дужа выгадным месцы. ТС 4, 257.
    чуць ек муш зернета. Стол. Ухв. Пра вялікую чуйнасць некага, успрыманне па паху. ТС 5, 304.
    вугінуць як рудые мушы. Стол. Зласл. Пра бясследнае знікненне, прападанне ні за што. ТС 1, 135.
    аблезлы як рудая мыш. Рэч., Круп. Насмешл. Пра не надта імпазантны выгляд чалавека. Высл., 279; КВДУ.
    бегаць як мыш абсмаленая. Няўхв. Пра таго, хто бесталкова мітусіцца з вугла ў вугал пры ўяўнай небяспецы. Крэмнеў, № 103.
    бедны як царкоўная мыш. Чэрык., Мін. Насмешл. Пра зусім беднага чалавека. ЛЦ, 23.
    глядзець (вылезці) як мыш з дражджэй. Насмешл. Пра напаўсоннага, п'янага альбо здзіўленага чалавека. Дуб., 11; Рапановіч, 244; Нос., 24; Матэрыялы 1981, 116.
    глядзець як кошка на мыш. Гл. кошка.
    глядзець як мыш на крупы. Чашн., Чэрык., Бяроз., Дзярж. Насмешл. Пра прагны, зацікаўлены позірк на што-н. ЛЦ, 70; ФА; АВНЛ.
    глядзець як падклетная мыш. Насмешл. Станкевіч, 803. Тое ж.
    згінуць (змарнавацца, прапасці) як рудая мыш [у балоце]. Ваўк., Слон. п., Стаўб., Рэч. Пра марную гібель каго-н. Federowski, 354, 358, 244; Ройзензон, 71; МК, 216; Pietkiewicz, 387.
    лезці (шчаміцца) як мыш у мякіну. Мсцісл. Няўхв. Пра настырнае імкненне, пранікненне каго-н. туды, дзе выгадна. Юрчанка, 182.
    мокрая/мокры як мыш. Маг., Гродз. Жарт. Пра прамоклага альбо моцна спацелага чалавека. Высл., 347; Даніловіч, 235.
    мокры як рудая мыш. Лоеў. Жарт. ЛЦ, 72; Янкова, 312. Тое ж.
    надзьмуцца (дзьмуцца, надуцца, натапырыцца, пазіраць) як мыш на крупы. Дзярж., Івац., Пух., Сміл., Карм., Светл., Уздз., Капыл., Стол. Насмешл. Пра чый-н. надзьмуты, пакрыўджаны, незадаволены выгляд. Шатэрнік, 84, 166; Нос., 35; Сержпутоўскі 1999, 31, 88; Высл., 350; Нар. слов., 26, 58; Добр., 41; Ляцкий, 23; Мін.-Мал., 1970, 164; Высл., 350; Сцяшковіч, 616; Даніловіч, 235; Барысюк, Буян, 18; ЗЗайкі.
    надуцца як мыш на зярно. Нясв. ФА. Тое ж.
    нясмачна (у роце) як (бы) мыш глынуўшы. Здзекл. Пра прыкрае, непрыемнае адчуванне ў роце. Янк., 418.
    пазіраць як мыш з патрэп'я. Лаг. Жарт. Пра абыякавы позірк каго-н., хто заняў выгаднае месца. Varłyha, 903.
    папасціся як мыш у пастку. Віл. Насмешл. Здзекл. Пра чалавека, які праз цягу да спажывы трапіў у нявыкрутнае становішча. СПЗБ 3, 435.
    паставіцца як мыш на крупы. Гродз. Цыхун, 187. Тое, што надзьмуцца як мыш на крупы.
    пішчаць як мыш. Пра нейчы тоненькі піск. Янк., Пар., 128.
    прапасці як рудая мыш. Астр., Івац., Шчуч. Зласл. Пра бясследнае знікненне, прападанне ні за што. СПЗБ 4, 91; Сцяшковіч, 617; ЗЗайкі.
    прыцягнуцца як мокрая мыш. Мсцісл. Здзекл. Пра кагосьці, хто прыйшоў з вінаватым выглядам. Юрчанка 1977, 232.
    расцягнуць як мыш якую. Мсцісл. Няўхв. Пра лёгкую жорсткую расправу над кім-н. Бялькевіч, 126.
    скокнуць як кот на мыш. Гл. кот.
    скрабацца як мыш. Хойн. Насмешл. Пра чалавека, які ўвесь час нешта паціху чыніць. Высл., 428.
    спацець/упацець як мыш. Лаг., Мін., Гродз. Насмешл. Пра моцна ўпацелага чалавека. Varłyha, 142; ЛЦ, 74; Даніловіч, 235.
    схапіць як кошка мыш (мышку). Гл. кошка.
    сядзець ціха як мыш. Івац., Мсцісл., Гродз. Пра чалавека, які недзе прытаіўся, сцішыўся. Юрчанка 1977, 186; Ззайкі; Даніловіч 2008, 137.
    сядзець як мыш пад венікам (у веніку). Брасл., Івац., Мядз. Жарт. Пра чалавека, які ціха, баязліва, не праяўляючы сваё «я» працягвае існаванне ў няпэўных варунках. Рабкевіч, 197; ФА; ЗЗайкі.
    сядзець як мыш пад мятлой. Астр., Рэч., Стаўб., Пін., Стол. СПЗБ 3, 94; МК, 314; ЛЦ, 74; Барысюк, Буян, 25. Тое ж.
    сядзець як мыш у гарудзя. Ашм. Насмешл. Пра чалавека, які засеў у выгадным для яго месцы. СПЗБ 1, 103. ≺ Гаруд - аруд, засек.
    трапіць як мыш у пастку. Санько, 188. Тое, што папасціся як мыш у пастку.
    улезці як мыш у цеста. Пух. Асудж. Пра чалавека, які праз сваю прагнасць трапіў у нявыкрутную непрыемную сітуацыю. ЛЦ, 125.
    утаропіцца як кот у мыш. Гл. кот.
    худы як мыш з царквы. Насмешл. Пра беднага ці худога чалавека. Янк., 436.
    чаіцца як кот на мыш. Гл. кот.
    чатаваць як кошка на мыш. Гл. кошка.
    шалпатацца як мыш. Стаўб., Івац. Насмешл. Пра нейкія гукі, скрэбанне, шорах спадцішка. Нар. слов., 155; ЗЗайкі.
    шастаць як мыш па пастках. Слон. Іран. Пра чалавека, які чыніць нейкія дробныя, але рызыкоўныя справы. Высл., 355.
    шмыгнуць як мыш. Сен. Насмешл. Пра некага, што хутка і непрыкметна знік, схаваўся. Каспяровіч, 353.
    як мыш абсмаленая. Насмешл. 1. Пра чалавека, які выглядае непрыглядна. 2. Пра нейчыя мітуслівыя паводзіны. Санько, 71.
    як мыш у пастку ўпасці. Ваўк. п. Насмешл. Пра таго, хто трапіў у небяспеку, лёгка папаўся. Federowski, 321.
    гуляць (дражніцца) як кошка з мышаю. Гл. кошка.
    адна адной вышай - і ўсе як мышы. Брасл. Іран. Пра асоб, што выхваляюцца, не маючы на тое падстаў. Рабкевіч, 18.
    жарты як у мышы з катом. Слон. Пра благія жарты, калі аднаму пагражае смяротная небяспека. Высл., 318.
    не адцягнеш як ката ад мышы. Гл. кот.
    няма каго/чаго як мышы з'елі. Карэл. Насмешл. 1. Пра нематываваную адсутнасць чаго- альбо каго-н. 2. Пра непрыкметнае знікненне кагосьці альбо чагосьці. Высл., 357; Санько, 69.
    разбегчыся як мышы ад ката. Хоц. 1. Пра групу людзей ці жывёл, што хутка ці напалохана разбегліся ва ўсе бакі. 2. Насмешл. Пра людзей, што перапалохана адмовіліся ад сваіх пазіцый. ЛЦ, 120.
    разбегчыся як рудыя мышы. Старадар. ДА. Тое, што разбегчыся як мышы ад ката.
    распаўзлись як мыши, стог зъеўши. Смал. Насмешл. Пра людзей, што разышліся, учыніўшы шкоду. Добр., Смол., 783.
    рассыпацца як рудыя мышы па свеце. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што разышліся ў розныя бакі. Federowski, 259.
    важдацца як кот са здохлай мышшу. Гл. кот.
    насіцца як кот з мышшу. Гл. кот.
    ганяць як рудых мышэй. Рэч. Асудж. 1. Пра жорсткае пераследаванне каго-н. 2. Пра п'яніцу, які ганяецца за сваімі сямейнікамі. ЛЦ, 96.
    душыць як кот мышэй. Гл. кот.
    прыкрадацца як кот да мышэй. Гл. кот.
    што мышэй сабралася. Мсцісл. Насмешл. Пра вялікі збор людзей. Юрчанка 1977, 241.
  12. вол
    валіць як на вала. Ваўк. п. Няўхв. Пра занадта вялікія заданні для аднаго чалавека. Federowski, 326; Янк., Пар., 24.
    вочы як у вала. Дзятл. Няўхв. Пра вялікія, невыразныя вірлаватыя вочы. СПЗБ 1, 313.
    распёрла каго як вала, a работы няма. Слуцк. Асудж. Пра добра дагледжанага, адкормленага, але гультаяватага каня. Сержпутоўскі 1999, 45.
    цягнуць як вала на стрэху. Івац. Здзекл. Пра цяжкую і непатрэбную работу. ЗЗайкі.
    шыя як у вала. Ухв. Пра дужага чалавека з моцнай шыяй. Янк., Пар., 199.
    шыя што ў вала хвост. Гом. Насмешл. Пра тонкую, выцягнутую шыю худога чалавека. Янк., Пар., 198; Высл., 423.
    зарабіць як на валах седакоў возячы. Петр. Іран. Пра вельмі нязначныя заробкі. Мат., Гом., VIII, 1980, 185.
    як на валах. Слон. Жарт. Пра маруднае, павольнае перасоўванне. Даніловіч, 236.
    есць як валоў шэсць. Сак. п. Жарт. Пра чалавека з празмерным апетытам. Federowski, 129; Санько, 130.
    спаць як валоў (вала) прадаўшы. Воран., Дзятл. Жарт. Пра вельмі моцны, спакойны сон. Даніловіч, 215.
    як валоў патапіўшы. Зэльв. Пра разгубленага, засмучанага, прыгнечанага чалавека. Даніловіч, 215.
    жывецца каму як валу ў ярме. Іран. Пра цяжкое працоўнае жыццё. Янк., 407.
    сказав ек віл у лужу. Драг. Няўхв. Пра нешта сказанае недарэчы. Скарбы, 94.
    вылупіць (вырачыць) вочы як вол на новае шула. Пін. Насмешл. Пра няўцямнае разглядванне чаго-н. МК, 40.
    вытрашчыць (вырачыць) вочы як вол на разніка. Няўхв. Пра нейчы трывожны, няўцямны погляд. Federowski, 337.
    вярнуць як вол. Слуцк., Стаўб. Пра чалавека, які многа, шчыра працуе фізічна. МК, 309.
    гаварыць гладка як вол языком ліжа. Навагр. Жарт. Пра лоўкую, складную, прыемную гаворку каго-н. Высл., 300.
    гараваць як чорны вол. Рэч. Спачув. Пра цяжкое жыццё беднага, хаця і працавітага чалавека. Pietkiewicz, 369.
    гол як вол. Слуцк. Няўхв. Пра беднасць, немаёмаснасць. Сержпутоўскі 1999, 25.
    дабрацца (дапасці, дарвацца) як вол да брагі. Ваўк. п., Слон. Іран. Няўхв. Пра нечую прагнасць, пра чалавека, што не можа спыніцца, калі атрымлівае мажлівасць нешта ўзяць. Federowski, 76; Высл., 310.
    дзень як вол. Ваўк. п., Рэч. Federowski, 94; Pietkiewicz, 368. ≺ Так кажуць, што ўжо позна, а хтось яшчэ не ўзяўся за работу (заўвага збіральніка).
    дужы як вол. Слон. Ухв. Пра здаровага, дужага чалавека. Высл., 315.
    здаравенны як вадзяны вол. Лоеў. Пра вельмі вялікага, моцнага, дужага чалавека. Янкова, 62.
    здаўся (прыдаўся, прышоўся; спрытны, такі спасобны, ловак, здатны, зграбны) як вол да карэты. Ваўк. п., Пух., Карэл., Смарг. Іран. Пра чалавека, які зусім не адпавядае пэўнай справе, задачы. Dybowski, 17; Ляцкий, 44; Federowski, 248, 352, 353; Шатэрнік, 148; Янк., 409; Высл., 328; ФА.
    ляны як вол. Слуцк., Івац. Няўхв. Пра лянівага, марудлівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 46; ЗЗайкі.
    ляпаць як вол на трэскі. Жытк. Груб. Пра чалавека, які гаворыць абы-што, не да месца. ТС 3, 57.
    няма як вол языком злізаў. Івац. Пра знікненне, адсутнасць чаго-н. ЗЗайкі.
    перці што вол. Клецк. Пра чалавека, які нясе цяжкую паклажу. Нар. лекс., 211.
    пісаць як вол ідзе. Гом. Насмешл. Пра няроўнае, крывое пісанне, неакуратны почырк. Высл., 365.
    працаваць як вол у ярме. Маладз. Гілевіч, 167. Тое, што вярнуць як вол.
    працавіты як вол. Раснян. Ухв. Пра працавітага чалавека. Бялькевіч, 111.
    рабіць як вол. Сен. МК, 23. Тое, што вярнуць як вол.
    рабіць як чорны вол. Лельч., Навагр., Карэл. Сцяшковіч, 621; АВНЛ; Кучук, Малюк, 94. Тое, што вярнуць як вол.
    Работай як вол, будзеш мець багаты стол. Гом. Прык. Пра залежнасць дастатку ад працы, намаганняў. АВНЛ.
    разбірацца як вол па Бібліі. Пагардл. Пра чалавека, хто па вызначэнні не можа разбірацца ў нечым, што патрабуе іншага ўзроўню. ЛЦ, 120.
    разумець як вол па Бібліі. Касц., Мін. Пагардл. ЛЦ, 40. Тое, што разбірацца як вол па Бібліі.
    растаўсцець як вол. Пра надта распаўнелага чалавека. Янк., 424.
    смуліць на роботу бу вол. Стол. Ухв. Пра працавітага, цягавітага чалавека. ТС 5, 65.
    спаць як волы продаўшы. Стол., Воран., Дзятл. Жарт. Пра спакойны сон пасля цяжкай адказнай справы. ТС 1, 135; Даніловіч, 215.
    сыты як вол на бровары. Пра здаровага тоўстага чалавека. Янк., Пар., 160.
    таўсцяк як вол. Сміл. Шатэрнік, 277. Тое ж.
    узяцца за работу як вол. Мсцісл. Ухв. Пра спакойнае і надзейнае стаўленне да справы. Юрчанка 1969, 60.
    упарты як вол. Івац. Няўхв. Пра ўпартага, незгаворлівага чалавека. ЗЗайкі.
    уперціся ек вол у ермо. Жытк. Няўхв. Пра паводзіны ўпартага чалавека. ТС 2, 52.
    упірацца як вол, якога вядуць на зарэз (на бойню). Мін. Пра моцнае супраціўленне каго-н. ЛЦ, 75.
    цягавіты як вол. Ухв. Пра працавітага моцнага чалавека. Янк., 439.
    цягнуць як вол [ярмо]. Ваўк. п., Івац. Ухв. Пра шчырае стаўленне да сваёй працы. Federowski, 57; ЗЗайкі.
    чакаць беды бы вол доўбні. Слуцк. Няўхв. Пра пасіўнае чаканне катастрофы, бяздзейнічанне. Сержпутоўскі 1999, 149.
    як вол варочаць. Слуцк., Мсцісл. Сержпутоўскі 1999, 37; Юрчанка 1977, 55. Тое, што вярнуць як вол.
    як вол злізаў каго/што. Лях. Жарт. Пра знікненне каго-, чаго-н. Санько, 69; ЗВалодзінай.
    На Беларусі пчолы як гуci, a гуci як волы, а паны - як голы, так голы. Гл. гусь.
    [прывыкнуць] бы вул до обуха. Пін. Іран. Пра немагчымасць прывыкнуць да пакарання. ФА.
  13. жаба
    нахапацца як бусел жаб. Гл. бусел.
    боўнуць як жаба ў калодзежы. Шчуч. Асудж. Пра нешта сказанае нетактоўна. Арх. Гр.
    всунутыся як жаба в мулю. Кобр. Пагардл. Пра жанчыну, якая недарэчна з'явілася ў таварыстве, дзе яе не чакалі. ФА.
    вулупіць очы ек жаба на олешыну. Жытк. Няўхв. Пра няўцямны, здзіўлены, разгублены позірк. ТС 2, 54.
    вырачыць вочы як жаба з ночы. Берас. Груб. Даніловіч, 42. Тое ж.
    вырачыць вочы як жаба. Ваўк. п., Рэч. Няўхв. Pietkiewicz, 337; Янк., Пар., 30; Высл., 297. Тое ж.
    выскачыць як жаба з куста. Насмешл. Пра чалавека, што недарэчна заявіў пра сябе. Высл., 298; Санько, 69.
    вытарашчыцца як жаба серучы. Люб. Абразл. Вульг. Пра чалавека, які нетактоўна ў нешта ўзіраецца. ФА.
    глядзець як жаба на купіне. Бераст. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое, што вулупіць очы ек жаба на олешыну.
    дапасці як жаба да гразі (да мулу). Лід. Свісл. Няўхв. Пра чалавека, які прагна накідваецца на нешта не зусім станоўчае. Даніловіч, 222.
    драцца як жаба (старая). Стаўб. Няўхв. Пра вельмі дрэннае выкананне песні, спевы непрыемным голасам. МК, 78.
    драцца як жаба на корч. Гом. Насмешл. Пра чалавека, што некуды моцна імкнецца, ціснецца. АВНЛ.
    драцца як жаба на крэў. Ушацк. Няўхв. Барадулін, 98. Тое ж.
    драцца як жаба на купіне. Лід. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
    дужы як жаба ў лужы. Ганц. Іран. Насмешл. Пра слабага, знямоглага чалавека. ФА.
    знікнуць як жаба ў твані. Касц. Жарт. Пра чалавека, які неяк непрыкметна выйшаў, схаваўся. ЛЦ, 107.
    зялёны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра колер нейкага прадмета, без захаплення. Federowski, 354.
    кідацца як жаба на касу. Наваг. Іран. Пра чалавека, які ў сваіх дзеяннях непрадбачлівы, не адчувае відавочнай небяспекі. ЛЦ, 71.
    круціцца як жаба ў калясе. Маз. Насмешл. Пра марныя намаганні чалавека. Высл., 337.
    крэктаць як жаба на вясну. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які пры нейкай справе раптам падае голас, праяўляе сябе. Federowski, 152.
    лезці як жаба на кол. Асіп. АВНЛ. Тое, што драцца як жаба на корч.
    лезці як жаба на корч. Глыб., Круп. Жарт. КВДУ; Гілевіч, 165. Тое, што драцца як жаба на корч.
    маўчы як жаба на карчы. Дзятл., Докш., Капыл., Мін., Саліг., Рэч. Кажуць пра спрэчку моцнага са слабым, калі апошняму лепш памаўчаць. Аксамітаў, 152; ЛЦ, 112; АВНЛ; Высл., 345; Санько, 15; Даніловіч, 222.
    набрацца (нахлябтацца) чаго як жаба мулу. Слон. п., Зэльв., Івац., Гродз., Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які нечага сквапна нахапаўся альбо залішне напіўся. Federowski, 194; ФА; ЗЗайкі. ≺ Мул - рачны, азёрны глей.
    набрацца як жаба гразі. Сміл. Астр., Докш. Няўхв. Шатэрнік, 163; ФА. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
    набрацца як жаба калу. Гродз., Воран. Няўхв. Цыхун, 187; Даніловіч, 223. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
    набрацца як жаба твані. Касц., Мін. Няўхв. ЛЦ, 97. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
    надзімацца як жаба, гледзячы на быка. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які занадта імкнецца паказаць сваю значнасць. ЛЦ, 56.
    надзьмуцца як жаба на карчы. Санько, 155. Тое ж.
    надуцца як жаба на корч. Рэч., Гродз. п., Калінк. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна важнічае, ганарыцца. Federowski, 195; Высл., 350; ДА.
    надуцца як жаба на купіну. Гродз. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
    нязграбны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра нязграбнага, нялоўкага, непрывабнай знешнасці чалавека. Federowski, 202.
    паўзці як жаба. В.Дзв. Няўхв. Пра чалавека, які марудна павольна перамяшчаецца, пляцецца. ЗВалодзінай.
    пляхацца як жаба. Карэл. Насмешл. Пра нейчую нязграбную хаду, перамяшчэнне. Шаталава, 136.
    пнуцца як жаба на купіну. Жытк., Пух., Мін., Лаг. Няўхв. ТС 4, 65; ФА; ЛЦ, 118; Varłyha, 99. Тое, што драцца як жаба на корч.
    Рабая баба ўсё роўна як жаба: ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець. Прык. Пра зняважлівае стаўленне да жанчыны з пабітым воспай тварам, непрыгожай. Ляцкий, 37.
    распяяцца як жаба на карчы. Мядз. Кплів. Пра чалавека, які надта заўзята расспяваўся, не зважаючы на іншых. Высл., 376.
    рассесціся дзе як жаба на купіну. Смарг. Насмешл. Пра чалавека, які занадна вольна рассеўся і важна сябе пачувае. ФА.
    скакаць як жаба - з купіны на купіну. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які робіць нейкія рухі, якія не выклікаюць захаплення альбо спачування. ЛЦ, 122.
    скверціся як жаба. Няўхв. Пра капрызнае дзіця. ТС 3, 60.
    скокнуць як жаба з купіны. Мсцісл. Жарт. Пра лёгкае, спрытнае перамяшчэнне, выкананне якой-н. справы. Юрчанка, 183.
    сядзець як жаба на вяселлі. Рэч. Насмешл. Пра ганарыстую, надзьмутую асобу. ЛЦ, 74.
    сядзець як жаба над купінаю. Мсцісл. Пагардл. Пра ціхае, маўклівае адбыванне часу. Юрчанка, 183.
    углядацца як жаба ў арэх. Нясв. Насмешл. Пра кепскі зрок. ФА.
    улезці як жаба ў гразь. Хойн. Асудж. Пра чалавека, які моцна ўвяз у непрыгожую сітуацыю. АВНЛ.
    улюблівы як жаба ў гразь. Уздз. Насмешл. Пра часта і лёгка ўлюблівага чалавека. Высл., 405.
    хадзіць як расплюшчаная жаба. Ваўк. Абразл. Кплів. Пра чалавека ў прыбітым, гаротным стане. Высл., 412.
    халодная як жаба. Ваўк. п., Драг., Бярэз. Няўхв. 1. Пра безэмацыйнасць некага. 2. Пра раўнадушную жанчыну ў палавых дачыненнях. Federowski, 49; Нар. лекс., 222; ФА.
    цягнуцца ззаду як жаба. Сміл., Хойн. Няўхв. Пра марудлівых, не жадаючых прыспешыць хаду людзей. Шатэрнік, 19; Мат. Гом., III, 189.
    Як була молода, то була рэзка, а як постарэла - як жаба облезла. Жытк. Фальк. Жарт. Пра заганы старасці ў параўнанні з маладосцю. ТС 4, 346.
    як жаба на лісапеце. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які паводзіць сябе дзівосна, з выкрутасамі. Юрчанка, 183.
    як жаба ў лапцях. Свісл. Іран. Пра чалавека, які недарэчна выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч 2010, 91.
    насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Гл. кошка.
    злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Гл. рак.
    заняло як жабе на зіму. Дзятл., Карэл. Кплів. Пра чалавека, якому ў спрэчцы рашуча не было ўжо чаго сказаць. Янк., 408; Даніловіч, 222; Гілевіч, 165.
    бы жабу з'еў. Пруж. Насмешл. Пра чалавека, які выглядае неяк нязвыкла, маўкліва. Босак, 29.
    маўчаць як жабу праглынуўшы. Шчуч. Насмешл. Пра маўчанне чалавека, што трапіў у непрыемную сітуацыю. Даніловіч, 223.
    сядзець як жабу прыглынуўшы. Мёр. Здзекл. Пра незайздросны стан чалавека ў пэўнай сітуацыі. ДА.
    бы жабы топчэ. Пін. Насмешл. Пра чалавека, які непрыгожа ходзіць. Нар. скарбы, 142.
    вочы [рабы] як у жабы. Ваўк. п., Сен. Насмешл. Пра непрывабныя выпуклыя вочы. Federowski, 336; Каспяровіч, 181.
    вочы як жабы навярху сідзяць. Маладз. Здзекл. Пра нейчыя выпуклыя непрыгожыя вочы. Гілевіч, 53.
    дружна як жабы на дождж. Іран. Пра людскую мітусню, актыўнасць, крык. Янк., Пар., 55.
    рукі як жабы. Віл., Слон. Пра халодныя, застылыя рукі. Sielicki, 162; Барысюк, Буян, 13.
    шчочкі рабы як у жабы. Паст. Насмешл. Фальк. Пра рабыя, у плямках, больках, вяснушках шчокі. СПЗБ 5, 179.
    як з жабы сала з чаго. Свісл. Іран. Пра адсутнасць ці вельмі малую карысць, толк з чаго-н. Даніловіч, 226.
  14. курыца
    [ну й панчоху робіш]: вочкі ўсё роўна як куры набэрдзалі. Пух. Няўхв. Пра няякаснае вязанне. Шатэрнік, 183.
    Валасы дагуры, а вошы як куры. Прык. Асудж. Кпліва. Пра жанчыну моцную, але неахайную. Federowski, 338.
    кубліцца як куры на кубле. Рэч. Пра стараннае дзе-н. уладкоўванне. Янк., Дыял., I, 212; Высл., 339.
    рукі трасуцца (дрыжаць) быццам куры краў. Касц., Мін., Паст. Насмешл. Пра чалавека, у якога рукі недыхтоўныя з перапою. ЛЦ, 49; Гілевіч, 166.
    сакатаць ек куры на седале. Жытк. Жарт. Пра смех, гамонку гурту дзяўчат, жанчын. ТС 5, 70.
    спяшацца дадому, быццам у каго куры нядоеныя. Брэсц. Жарт. Пра нейчую паспешлівасць без бачнай прычыны. ЛЦ, 123.
    абадзьмуцца як тая курыца. Сміл. Насмешл. Пра некага капрызнага, надзьмутага, важнага. Шатэрнік, 1.
    гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах. Ваўк. п., Слон., Жабін. Насмешл. Пра чалавека, які неспакойна і доўга ўладкоўваецца дзе-н. Federowski, 186; Высл., 306; Ганчук, Касцючык, 85.
    грабацца як курыца [на сметніку]. Ваўк. п., Клецк. Насмешл. Пра нейкія дробныя хатнія заняткі жанчыны. Federowski, 114; Высл., 307.
    збіраць як курыца валлё. Шум. Насмешл. Пра стараннага, руплівага, запаслівага чалавека, які нешта збірае, назапашвае. Гілевіч, 165.
    капашыцца як курыца на дождж. Карэл., Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які праяўляе нейкую малазначную актыўнасць, працавітасць. Высл., 333; Юрчанка 1977, 164.
    квактаць як курыца. Сак. п. Няўхв. Пра жанчыну, якая ўвесь час бядуе, выказвае заклапочанасць, незадавальненне. Federowski, 160; Шпилевский, 117; Киркор, 238; Dybowski, 12.
    кволая як курыца. Дзятл. Няўхв. Пра слабую, кволую жанчыну. СПЗБ 2, 455.
    корпацца як курыца ў гняздзе. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое, што грабацца як курыца (кура) [на сметніку].
    кошкацца як курыца на гразі. Іўеў. Насмешл. СПЗБ 2, 511. Тое ж.
    кошкацца як курыца ў пяску. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 150. ≺ Кошкацца - тут: грэбсціся. Тое ж.
    кубліцца як курыца на гняздзе. Мін., Рэч. Жарт. ЛЦ, 71. Тое, што гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах.
    купацца ў грашах як курыца ў пяску. Мін., Драг. Пра вялікую колькасць грошай у каго-н. Высл., 339; Лекс., 231.
    масціцца як курыца на сядале/на яйках. Мін., Рэч. ЛЦ, 71. Тое, што гняздзіцца (месціцца) як курыца на яйцах.
    мясціцца як курыца на гняздзе. Раснян. Бялькевіч, 271. Тое ж.
    награзмоліць як курыца лапаю. Карэл., Жабін. Жарт. Пра невыразнае, неахайнае пісанне. Жыв. сл., 69; Ганчук, Касцючык, 85.
    надзьмуцца як курыца перад дажджом. Рэч., Чэрык. Насмешл. Пра некага надзьмутага, капрызнага. ЛЦ, 72.
    намокнуць як курыца. Карм. Насмешл. Пра вымаклага чалавека, з непрывабным знешнім выглядам. Высл., 352.
    насіцца як курыца з першым яйцом. Брасл. Насмешл. Пра чалавека, які носіцца захоплены нейкай справай, ідэяй, прыбыткам. Рабкевіч, 153.
    насіцца як курыца з яйкам (яйцом). Івац., Сміл., Чашн. Насмешл. Ром., Зап., III, 221; ЗВалодзінай; ЗЗайкі. Тое ж.
    пабегчы як курыца з яйцом. В.Дзв. Насмешл. Пра паспешлівы бег каго-н. ФА.
    пісаць як курыца лапаю. Івац., Мсцісл. Няўхв. Пра невыразны неахайны почырк. Юрчанка, 187; ЗЗайкі.
    расквахтацца як курыца на дождж. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які залішне разбурчаўся. ЛЦ, 66.
    рассакатацца як курыца знёсшы яйцо. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які гучна, публічна выхваляецца. Юрчанка, 174.
    рассесціся як курыца. Мядз. Няўхв. Пра чалавека, які займае зашмат месца. ФА.
    сакатаць языком што курыца. Ветк., Вілен. Няўхв. Пра балбатлівую жанчыну. Мат. Гом., VIII, 1980, 123; Sielicki, 162.
    спяваць як курыца на бяду. Воран. Няўхв. Пра недарэчны, немілагучны спеў каго-н. Арх. Гр.
    спяваць як курыца на здых. Смарг. Няўхв. Даніловіч, 231. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
    спяваць як курыца на сваю галаву. Глыб. Няўхв. Высл., 373. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
    спяваць як курыца на сметніку. Няўхв. Пра нейкі зусім нікчэмны спеў. ФА.
    спяваць як курыца перад смерцю. Глыб. Высл., 373. Тое, што спяваць як курыца на бяду.
    сшурпіцца як мокрая курыца. Івац. Насмешл. Пра натапыранага, надзьмутага, заклапочанага чалавека. ЗЗайкі. ≺ Сшурпіцца - натапырыцца.
    сядзець як курыца на дажджы. Рэч. Насмешл. Пра прыціхлага, сумнага, заклапочанага чалавека. ЛЦ, 74.
    сядзець як курыца. Мсцісл. Няўхв. Пра кагосьці ў нязграбнай позе. Юрчанка, 189.
    сядзець як мокрая курыца. Івац. Насмешл. Пра кагосьці нахохленага, непрыгляднага, збедаванага. ЗЗайкі.
    так веле мае розуму як курыца. Ваўк. п. Іран. Пра кагосьці не вельмі разумнага. Federowski, 264. ≺ Веле - многа.
    тыцкацца як сляпая курыца. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які няўдала нешта шукае. Высл., 402.
    уцякаць як курыца ад петуха. Мсцісл. Жарт. Пра прытворныя ўцёкі. Юрчанка, 189.
    хадзіць як курыца на здыхату. Воран., Шчуч. Няўхв. Жарт. Пра чалавека з кепскім настроем, дрэнным самаадчуваннем. Даніловіч, 231.
    хадзіць як курыца падбітая. Валож. Няўхв. Гілевіч 2007, 54. Тое ж.
    хадзіць як курыца шурпа. Ваўк. Няўхв. Пра ўскудлачаную неахайную жанчыну. СПЗБ 5, 508. ≺ Шурпа - парода кур, гусей з натапыраным, ускудлачаным пер'ем.
    храпсці як асіпша курыца. Слон. Няўхв. Пра нейчы непрыемны голас, храп. Высл., 413.
    як курыца сакатаць. Сак. п., Беш., Бар. Няўхв. Пра жанчыну, якая шмат гаворыць. Federowski, 271; Шпилевский, 187; Dybowski, 192; Каспяровіч, 274; Янк., Пар., 144; АВНЛ.
    як мокрая курыца [прышла]. Слон. Няўхв. Federowski, 316. Тое, што намокнуць як курыца.
    бегчы як пятух за курыцай. Гл. пятух.
    сябраваць як ліса з курыцай. Гл. ліса.
    хадзіць перад кім як пятух перад курыцай. Гл. пятух.
    біць як каршун курыцу. Гл. каршун.
    дзяўбці як курыцу наводную. Паст. Пра злосныя нападкі на каго-н. СПЗБ 3, 125. ≺ Наводны - прыведзены з іншага статку.
    накінуцца як сава (ястраб) на курыцу. Гл. сава.
    разорваты як Настуся курыцу. Гл. Настуся.
    агарод як курыцы сесці. Івац. Няўхв. Пра невялічкі агарод. ЗЗайкі.
    Адинокыму мужику як курицы: иде ни капануў, дак і ўклюнуў. Смал. Прык. Жарт. Пра зручнасць вольнага жыцця халасцяка. Добр., Смол., 106.
    зарабіць як курыцы на соль. Іран. 1. Пра адсутнасць заробку наогул. 2. Відаць, пра лёгкі заробак: прадаць знесенае яйка. Янк., Пар., 68.
    мазгоў што ў курыцы. Гродз. Няўхв. Пра не дужа разумнага чалавека. Нар. скарбы, 130.
    падыходзіць як да курыцы набэдрыка. Слон. Іран. Пра тое, што зусім не падыходзіць, не пасуе. Даніловіч, 219.
    пад'ясі ад сына хлеба, як ад старой курыцы яек. Астр. Іран. Пра выпадкі, калі дзеці не забяспечваюць як належыць бацькоў. Сцяшковіч, 652.
    папала як сляпой курыцы зярня (зярнё, зярнятка) 〈на сметніку〉. Воран., Гродз., Зэльв., Івац., Слон. Жарт. Пра шанцаванне каму-н. Даніловіч, 249; Цыхун, 190; ЗЗайкі.
    пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Мін., Брэсц. ЛЦ, 62. Тое ж.
    попало шчасце, бы слыпуй курыцы зэрне. Пін. ФА. Тое ж.
    толку з гэтай дзеўкі як з курыцы: піску многа, пер'я мала. Докш. Жарт. Пра балбатлівую, ды не вельмі разумную дзяўчыну. ФА.
    трэба каму што як курыцы стамеска. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 194.
    хадзіць як кокавінь (певень) сярод курэй (з курамі). Гл. кокавінь.
  15. карова
    абленавацца як Лейзерава карова. Ваўк. п., Слон., Уздз., Слуц. Насмешл. Пра чалавека, што зусім разгультаіўся, абленаваўся. Federowski, 2; Высл., 279; Сержпутоўскі 1999, 60.
    вадзіцца як карова з целям. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейчую празмерную клапатлівасць, апякунства. Federowski, 326.
    валачыцца бы жыдоўська корова. Стол. Пагардл. Пра бязмэтавае бадзянне, шуканне занятку ці спажывы. ФА.
    выдурвацца як карова на лёдзе. Маст. Няўхв. Пра непрыгожае, нязграбнае выдурванне кагосьці. Даніловіч, 229.
    вылізаць як карова цяля. Ваўк. п. Жарт. Пра старанны, клапатлівы догляд кім-н. свайго дзіцяці. Federowski, 344.
    глядзець як карова на карову. Ушацк. Відаць, пра абыякавы, непрыхільны пагляд. Барадулін, 112.
    дабрацца (дапасці) да чаго як карова да брагі. Ваўк. п., Слон. Кплів. Пра чалавека, які моцна ў нешта ўсмактаўся, дарваўся да нечага лакамага. Federowski, 76; Высл., 310.
    задрыпацца як мельнікава карова. Ваўк. п. Асудж. Пра неахайную жанчыну. Federowski, 347.
    здарова як [мельнікава] карова. Ваўк. п. Жарт. Пра сытую, здаровую жанчыну. Federowski, 353.
    Здарова як карова, багата як зямля, пладавіта як свіння. Брасл. Фальк. З вясельнага пажадання маладой. Рабкевіч, 82.
    змята (пакамечана) як карова пажавала. Слон. Няўхв. Пра моцна пакамечаную вопратку ці яе дэталі. Высл., 330.
    ісці [паволі] як карова наеўшыся. Хоц. Няўхв. Пра павольную, няспешную хаду каго-н. Бялькевіч, 301.
    ісці як карова па лёдзе. Касц., Бар., Воран., Свісл. Жарт. Пра няўпэўненую, асцярожную хаду па слізкай паверхні, калі ногі раз'язджаюцца ў розныя бакі. ЛЦ, 71; Даніловіч, 229.
    красіва як карова сіва. Драг. Іран. Пра зусім не прыгожага чалавека. Скарбы, 93.
    лётаць як карова бражная. Лаг. Зневаж. Пра нястрыманую ў паводзінах, узбуджаную часцей жанчыну. СЦБ, 186.
    ляжаць як карова ляндэрская. Шчуч. Няўхв. Пра бесклапотнае, без справы і дбання ляжанне. Даніловіч, 229.
    [няма нічога] як карова языком злізала/злізнула. Асіп., Івац., Дзярж., Маст., Валож., Мін., Рэч., Стаўб., Стол., Пін. Пра хуткае і бясследнае знікненне каго-, чаго-н. Юрчанка 1977, 214; Сцяшковіч, 616; МК, 311; СЦБ, 165; ЛЦ, 130; ФА; АВНЛ; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі; Нар. скарбы, 142.
    Праходзіць Пакрова - раве дзеўка бы карова. Слуцк. Прык. Пра падрыхтоўку дзяўчыны да плачу на вяселлі альбо пра дзеўку, якая на гэты год засталася нявысватанай. Сержпутоўскі 1999, 64. ≺ З Пакровамі надыходзіць перыяд вяселляў, калі маладусе давядзецца плакаць.
    разбрыняць як карова на добрай пашы. Карэл. Няўхв. Пра занадта распаўнелую на добрых харчах жанчыну. Высл., 375.
    раўсці як карова ляндэрская (рандэльская). Маст. Асудж. Пра вельмі моцны, голасны плач, крык. Даніловіч, 229.
    рыкаць як нядоеная карова. Хоц. Няўхв. Пра часты, дакучлівы поклічны крык каго-н. ЛЦ, 120.
    скаўзацца як карова на льду. Асіп. АВНЛ. Тое, што ісці як карова па лёдзе.
    стаяць як дойная карова. Уздз. Насмешл. Пра тоўстую, непаваротлівую жанчыну. Высл., 389.
    танцаваць як карова на ляду (лёдзе). Капыл., Слон. Насмешл. Пра нейчыя нязграбныя непрыгожыя танцы. Высл., 398.
    танцор з каго як карова на лёдзе. Івац. Іран. ЗЗайкі. Тое ж.
    таўчыся як карова ў цесце. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя нязграбныя дзеянні, павольнае выкананне працы. Юрчанка, 186.
    трапаць языком як карова хвастом. Лід. Няўхв. Высл., 402. Тое, што менціць езыком ек корова помелом.
    уцякаць (бегчы) як карова ад аваднёў. Мін., Хоц. Насмешл. Пра хуткія, імклівыя ўцёкі каго-н. ЛЦ, 58.
    хадзіць удваіх як карова з цялём. Смарг. Пра неразлучных людзей, маці з дзіцем. ФА.
    хадзіць як бондарава карова. Ветк. ФА. Тое, што валачыцца бы жыдоўська корова.
    Хоць жонка як карова, абы здарова. Слуцк. Пра найпершую важнасць здароўя жонкі, а затым яе прыгажосці. Сержпутоўскі 1999, 68.
    цягацца як карова (кабыла) Лейзарава (Лайзэрува). Зэльв., Івац., Кам., Маст. Няўхв. Даніловіч, 229; Скарбы, 178; ЗЗайкі. Тое, што валачыцца бы жыдоўська корова.
    цягацца як карова за целям. Ваўк. п. Насмешл. Пра нейчае неадвязнае хаджэнне за кім-н. Federowski, 57.
    што карова раўсці. Воран. Асудж. Пра моцны жаночы плач, крык. Арх. Гр.
    як карова ляндэрская (рандэльская). Астр., Маст., Слон., Шчуч. Груб. 1. Пра каго-н. вельмі тоўстага. 2. Пра каго-н. нязграбнага, няўклюднага. Даніловіч, 229.
    як Сідарава карова. Мсцісл. Жарт. Пра поўнага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 197.
    хадзіць услед як бык за каровай. Гл. бык.
    патрэбен каму што як карове боты. Хоц. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
    трэба каму што як карове сядло. В.Дзв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФА.
    як на карове (на свінні) сядло. Чэрык. Касц., Хоц. Брэсц., Івац. Кплів. Пра неадпаведны ўбор, вопратку на кім-н. ЛЦ, 76; ЗЗайкі.
    ідзе (пасуе, падыходзіць, прыстала, прыходзіцца) як карове набэдрыкі (сядло, паўшоры, падсядзёлак). Ваўк. п., Слуц., Валож., Гом., Івац., Слон., Мсцісл. Іран. Пра нешта, што зусім не пасуе, не падыходзіць. Federowski, 251; Сержпутоўскі 1999, 56; Янк., 411; Высл., 332; Юрчанка 1977, 288; Даніловіч, 218; ЗЗайкі. ≺ Набэдрыкі - частка збруі: шляі, якія ідуць ад хамута па баках каня і злучаюцца папярэчнымі шляямі.
    патрэбен як карове шляя. Хоц. ЛЦ, 118. Тое, што трэба як карове сядло.
    адбучыць каго як бондараву карову. Насмешл. Пра моцную лупцоўку каго-н. Ром., Бел., 305. ≺ Адбучыць - пабіць.
    драмаць як каровы на стойле. Насмешл. Пра сонных, марудных людзей. Янк., Пар., 56.
    бы корова здохла. Пін. Спачув. Пра сумнага, заклапочанага, нечым прыгнечанага чалавека. Нар. скарбы, 142.
    менціць езыком ек корова помелом. Жытк. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. ТС 5, 160.
  16. конь
    хваліцца як цыган канём. Ваўк. п. Няўхв. Пра залішняе расхвальванне чаго-н. беспадстаўна. Federowski, 59.
    камандаваць кім як дармавым канём. Асудж. Пра выкарыстанне некага не шкадуючы. Янкоўскі 1968, 233.
    шпарка як на спутаным кані. Іран. Пра павольны рух альбо пра яго адсутнасць. Янк., Пар., 196.
    бяды - як на кані павезці. Мін. Пра вялікую бяду альбо пра шэраг непрыемных здарэнняў. ЛЦ, 24.
    выязджаць усё роўна як на серым кані. Шкл. Асудж. Пра бязлітаснае выкарыстанне чалавека, узвальванне на яго шматлікіх абавязкаў. Высл., 282.
    Пражыць як на кані праехаць. Прык. Ухв. Пра ладна, з задавальненнем і з карысцю пражытае жыццё. БПФС, 110.
    сядзець на чым як на кані. Гродз. Насмешл. Пра сядзенне на ўслоне, лаве, бервяне і інш., акірначыўшы іх нагамі. Цыхун, 11.
    як на кані павезці. Мін. Пра вялікую колькасць чаго-н. ЛЦ, 24.
    будзе каму як сіваму каню. Івац. Пра пераследванне, пакаранне кагосьці, не заўсёды заслужана. ЗЗайкі.
    даць як каню сечкі. Пруж. Няўхв. Пра моцную, без жалю лупцоўку. ФА.
    калодзішча як каню дзёрнуць. Мсцісл. Пра тоўстую калоду, якую зрушыць можна толькі канём. Юрчанка 1977, 172.
    не хочацца як ляному каню ў аглоблі. Насмешл. Пра чалавека, якому не хочацца брацца за цяжкую справу. Янк., 417.
    патрэбна як старому каню маці. Шчуч. Іран. Пра некага, іншаму чалавеку зусім непатрэбнага і нецікавага. Юрчанка 1977, 172; Даніловіч, 252.
    трэба як каню тапкі. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 186.
    уваліць як каню сечкі. Дзятл., Пруж., Слон., Шчуч. Няўхв. Даніловіч, 229; ФА. Тое, што даць як каню сечкі.
    уваліць як каню. Мін. Высл., 403. ≺ Уваліць - тут: пабіць. Тое ж.
    як каню. Карэл., Лаг. Пра вялікую колькасць чаго-н., выдадзенага камусьці. Высл., 294.
    як каню пазёмка. Шчуч. Іран. Пра вельмі малую колькасць чаго-н. для пэўнай справы або для чалавека. Даніловіч 2008, 136.
    як каню перакаціцца, дык яму заснуць. Круп. Пра хуткае і лёгкае засыпанне. СПЗБ 2, 500.
    каму чаго як каню пернік. Мін. Іран. Пра нешта, чаго адчувальна замала. Высл., 427.
    адпалчыць каго як каня. Шчуч. Няўхв. Пра моцную, без жалю лупцоўку. Нар. лекс., 40.
    Баба без мужыка як калёсы без каня. Гл. калёсы.
    валіць як на каня. Ваўк. п. Няўхв. Пра перакідванне абавязкаў, спраў, адказнасці на каго-н. іншага. Federowski, 326; Янк., Пар., 24.
    вочы як у каня. Слон. Няўхв. Пра нейчыя вялікія вочы. Высл., 295.
    ганарылася свіння, што пуза як у каня. Леп. Насмешл. Пра чалавека, які чымсьці неапраўдана, незаслужана ганарыцца. АВНЛ.
    дзяржаць каго як каня на мунштуку. Ваўк. п. Пра трыманне некага ў дысцыпліне, пад наглядам. Federowski, 95. ≺ Мунштук - цуглі.
    зубы як у каня. Лельч. Пра вялікія моцныя зубы. Кучук, Малюк, 25.
    кандзюх як у каня. Чэрык. Насмешл. Пра нейчы вялікі жывот. Бялькевіч, 220. ≺ Кандзюх - жывот.
    напірыць каго як каня. Гродз. Няўхв. Цыхун, 92. ≺ Напірыць - набіць, налупцаваць. Тое, што адпалчыць каго як каня.
    прыраўнавацца як свіння да каня, да шэрсць не така. Гл. свіння.
    расцягнуць як сабакі здохлага каня. Гл. сабака.
    раўня як свіння да каня. Гл. свіння.
    таргавацца як за каня. Ваўк. п. Пра занадта доўгі і настойлівы торг. Federowski, 311.
    уссесці на каго як пан на каня. Гл. пан.
    мае смак бы да коней ваўкалак. Слуцк. Асудж. Пра чалавека, які мае схільнасць да нечага благога. Сержпутоўскі 1999, 98.
    як на сто коней сесці (уссесці). Мін. Ухв. Пра вялікае шанцаванне ў нечым. Санько, 211; Гілевіч, 166.
    Бабы як тыя коні: сустрэнуцца, адзін другому шыю пагрызе, пагрызе, дый разыйдуцца. Рэч. Фальк. Пра звычку жанчын абгаворваць адна адну. Пяткевіч, 377.
    душа мінчуецца бы коні ў цыгана. Лоеў. Насмешл. Пра душэўныя хваляванні. Янкова, 194. ≺ Мінчавацца - хвалявацца, трывожыцца.
    знацца як лысыя коні. Ваўк. п. Насмешл. Пра людзей, якія жывуць між сабою ў непрыязных адносінах: у першым выпадку прыкрываюць адзін аднаго ў сваіх свавольствах, а ў іншых - рэзка выкрываюць дурныя ўчынкі. Нос., 50; Дуб., 22; Federowski, 358; Матэрыялы 1981, 117.
    іржаць як коні. Маст. Няўхв. Пра гучны недалікатны смех. Сцяшковіч, 203.
    мяняць як цыган коні. Гл. цыган.
    рэмзаць як тыя коні. Акц. Няўхв. Мат. Гом., VII, 1979, 154. ≺ Рэмзаць - смяяцца. Тое, што іржаць як коні.
    цягнуцца як жыдоўскія коні. Лаг. Няўхв. Пра тых, што несуладна, непрадуктыўна працуюць. Варлыга 1966, 92.
    абабіцца як калхозны конь. Ляхав. Пагардл. 1. Пра мужчыну, што, знаходзячыся ўвесь час у жаночым калектыве, прыдбаў жаноцкія звычкі. 2. Пра чалавека ў запушчаным, вартым жалю стане. ФА.
    апусціць галаву як той конь убоісты. Насмешл. Пра чалавека, які панура апусціў галаву, замаркоціўся. НН 1911, 634.
    баяцца як стары конь мацеры/маткі. Гродз., Лід., Мін. Іран. Пра адсутнасць страху перад кім-н. Даніловіч, 253; Высл., 285.
    бегчы ўслед за кім як конь за торбай з аўсом. Ушацк., Касц. Насмешл. Пра чалавека, што надта цягнецца за іншымі. ЛЦ, 90.
    бегчы/пабегчы як конь. Няўхв. Пра чалавека, які бяжыць хутка і з грукатам. Нар. слов., 302; НН, 614.
    вырабатаны бы конь. Ушацк. Спачув. Пра спрацаванага, стомленага чалавека. Барадулін, 110.
    вычысціць як конь у жолабе. Пра галоднага чалавека, які з'еў усё, што было. Янк., Пар., 32.
    вышчэрыць зубы бы конь. Стол. Няўхв. Пра чыю-н. непрыемную ўсмешку. ТС 1, 186.
    вялізны (вялікі, велькі) як конь. Ваўк. п. Пра вялікага здаровага чалавека альбо пра што-н. вялікае ў памерах. Federowski, 329, 332.
    гайдачить як конь стяпскей. Смал. Няўхв. Пра не зусім прывабныя паводзіны хлопца. Добр., Смол., 876. ≺ Гайдачыць - бегаць; стяпскей - стэпавы.
    гараваць як конь грабежны. Ваўк. Пра нейчыя пакуты. Federowski, 103, 242. ≺ Конь грабежны - конь, «забраны ў шкодзе» (тлум. М. Федароўскага).
    глядзець як конь з-пад дугі. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчы насцярожаны, незадаволены погляд. Юрчанка, 187.
    глядзець як конь на падкову. Мсцісл. Жарт. Пра здзіўлены, няўцямны погляд. Юрчанка, 187.
    глядзець як конь на салядэру (на салідэру). Маст., Навагр. Іран. Пра прагны, сквапны погляд на каго-н. Даніловіч, 230. ≺ Салядэра - сырадой.
    грукаць як конь капытамі. Няўхв. Пра чалавека з цяжкой хадой, моцным топаннем, грукатам. Янк., Пар., 44.
    грыву задзёр як конь. Няўхв. Пра позу чалавека з узбуджана узнятай галавой. Нос., 29.
    Дзеўка - не конь, збрую не надзенеш. Прык. Пра немагчымасць так проста падпарадкаваць дзяўчыну. Янкоўскі 1971, 41.
    дрыгаць нагамі як конь у пякоту. Лаг. Насмешл. Пра чалавека, які перабірае нагамі, неспакойна пераступае з нагі на нагу. Гілевіч 2007, 23.
    дыхаць як конь удушлівы. Ваўк. п. Няўхв. Пра цяжкое дыханне, сапенне каго-н. Federowski, 90.
    есці як спісаны конь. Гродз., Шчуч. Іран. Пра прагнае, ненасытнае спажыванне ежы. Даніловіч, 251.
    жлукціць як конь. Мсцісл., Пух. Няўхв. Пра чалавека, які многа і прагна п'е. Бялькевіч, 167; Высл., 319. ≺ Жлукціць - тут: піць доўга і многа.
    зарагатаць бы конь. Ваўк. п., Слуцк. Пра гучны непрыемны смех каго-н. Federowski, 350; Сержпутоўскі 1999, 108.
    заскакаць як конь, якога першы раз узялі ў аброць (уціснулі ў аглоблі). Мін. Няўхв. Пра чыю-н. рашучую нязгоду, супраціўленне, пярэчанне. ЛЦ, 32.
    здаровы як конь. Ваўк. п. Лоеў., Брасл., Докш., Мін. Ухв. Пра моцнага, дужага чалавека. Federowski, 353; Высл., 327; Добр., Смол., 222; Янкова, 290; СПЗБ 4, 171.
    ісці як конь ступае. Янк., Пар., 80. Тое, што грукаць як конь капытамі.
    лезці як конь у хамут. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, якому неахвотна брацца за справу. Юрчанка, 187.
    лізнуць як конь. Ваўк. п. Іран. Пра хапанне адразу вялікага кавалка ежы. Federowski, 167.
    лупаты як конь. Шчуч. Няўхв. Пра вялікія непрывабныя вусны, непрыгожы выраз твару каго-н. СПЗБ 2, 685.
    лупу атвесіць як конь. Паст. Няўхв. Пра непрывабны выраз твару каго-н. СПЗБ 2, 684.
    лыбіцца як конь на авёс. Слуцк. Насмешл. Пра нейчы прагны задаволены позірк. Высл., 341. ≺ Лыбіцца - усміхацца.
    лындаць як той конь, катораму німа чаго есьці вясной. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які валочыцца ў пошуках нейкай спажывы, карысці. СЦБ, 217.
    махаць галавою як конь ад аваднёў. Глыб. Няўхв. Пра чалавека, які ўвесь час паддаквае, толькі і згаджаецца. АВНЛ.
    набожны як конь падарожны. Ваўк. п. Іран. Пра зусім не набожнага чалавека. Pietkiewicz, 194.
    набожны як святога Юр'я конь. Слуцк. п. Шейн, 478. Тое ж.
    набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Federowski, 131. Тое ж.
    навастрыць вушы як конь, пачуўшы ваўка. Мін. Пра чалавека, які стаў уважлівым, адчуўшы небяспеку. ЛЦ, 72.
    нягідкая як конь. Ушацк. Іран. Пра звычайную, не вельмі прывабную кабету. Барадулін, 111.
    пажаніліся, што малады конь і стары конь спрэгліся. Мядз. Няўхв. Ці то пра суладнасць рознаўзроставых сужонкаў, ці то наадварот. Янк., Дыял., І, 217; АВНЛ.
    памагаць як стары конь мацеры. Гродз. Іран. Пра адсутнасць якой бы ні было дапамогі. Даніловіч, 253.
    патрэбны як стары конь воўку. Маладз. Іран. Пра штосьці не вельмі прывабнае. Высл., 363.
    прайсці як конь па градах. Асудж. Пра кагосьці, хто зруйнаваў, патаптаў напрацаванае. Янк., Пар., 129.
    пудлівы як конь. Краснап. Пра пуглівага, асцярожнага чалавека. Бялькевіч, 358.
    раўсці як конь. Стаўб. Няўхв. Пра нейчы гучны, голасны крык. МК, 312.
    Робіш як конь, ясі як воўк. Дзятл. Жарт. Пра цяжкую працу і адпаведную патрэбу ў ежы. Арх. Гр.
    скакаць як цыганскі конь. Крыч. Няўхв. Пра значныя няшчырыя захады чалавека. Бялькевіч, 483.
    спыніцца як стары конь перад канавай. Хоц. Няўхв. Пра нерашучага, асцярожнага чалавека. ЛЦ, 58.
    стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Маладз. Пагардл. Пра чалавека, які трымаецца абыякава. ФА.
    трухаць ек конь. Жытк. Насмешл. Пра няспешную хаду чалавека. ТС 5, 157.
    трэсці галавою як конь ад мух. Хоц. 1. Насмешл. Пра чалавека з доўгімі непрычасанымі валасамі, якія ён мусіць пастаянна адкідваць з твару. 2. Пра чалавека, які пастаянна паддаквае. ЛЦ, 75.
    трэсці галавою як конь у горач. Зэльв. СРЛГ, 57. Тое ж.
    уздыхаць як конь над пустым цэбрам. Рэч. Пра таго, хто цяжка ўздыхае. Гор., Руд., 255.
    узрагатацца як конь. Няўхв. Пра чалавека, які моцна, гучна разрагатаўся. Носович, 55.
    унурыцца як конь над пустой кармушкай. Брэсц. Пра незадаволены, але скароны выгляд чалавека. ЛЦ, 75.
    фыркаць як конь. Лаг. Няўхв. 1. Пра сапенне, фырканне чалавека. 2. Пра таго, каму ўсё не ў гумор. Высл., 407.
    храпсці як конь каля аўса. Ветк. Пра таго, хто храпе ў сне. Гор., Руд., 255.
    цягнуць бы конь на млыне. Драг. Пра чалавека, якому даводзіцца цяжка працаваць. Нар. лекс., 222.
    Чалавек ўбогі як конь бязногі. Прык. Пра беднага і таму бязвартаснага чалавека. ПП 1, 407.
    Шчасце не конь - у аглоблі не запражэш. Маладз. Прык. Пра немагчымасць проста кіраваць сваім шчасцем ці знаходзіць яго. ПП 2, 422.
    Жытка - не конь, пугаю не адсцябнеш. Прык. Пра немагчымасць падагнаць або рэзка павярнуць жыццё. Янкоўскі 1971, 41.
    як конь на градах. Докш. Асудж. Пра чалавека, прысутнасць якога шкодная. Янк., 445; АВНЛ.
    як конь раўці. Лід., Стаўб. Няўхв. Пра моцны, голасны плач. МК, 312.
    як конь стаенны. Іўеў. Пра здаровага чалавека. Сцяшковіч, 615.
  17. пан
    Адзеўся як пан, а дурны як баран. Прык. Няўхв. 1. Пра неразумнага фарсуна. 2. Пра неадпаведнасць розуму і знешняга вобліку. Санько, 108.
    вылежвацца як пан. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, што адпачывае, нічога не робіць. МК, 284.
    ганарысты як пан. Слон. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна ганарыцца. Высл., 303.
    Да людзей як пан, а ў хаце як хам. Лід. Прык. Асудж. Пра чалавека, што ветлівы на людзях і грубіян дома. Сцяшковіч, 630.
    Жанаты як пан багаты, а халосты як сабака бясхвосты. Шкл. Прык. Насмешл. Пра перавагу жанатага над бабылём. АВНЛ.
    жыць як пан пшэнны. Ашм. Ухв. Пра чалавека, што жыве ў дастатку, раскошы. Даніловіч, 240.
    жыць як пан. Слон. Ухв. Пра чалавека, што багата, лёгка жыве. Высл., 319.
    ісці як пан на праходке [чуць ногі совае]. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які ідзе павольна, акуратна, важна. Бялькевіч, 341. ≺ Праходка - прагулка.
    ісці як пан. Івац. Пра чалавека, які ідзе паважна, самавіта. ЗЗайкі.
    крычаць як ашалелы пан. Пра моцны, голасны крык. Тарас на Парнасе.
    ласы як пан на каўбасы. Маз., Маст., Нясв. Прык. Жарт. Пра чалавека, які да нечага вельмі ласы. Высл., 340.
    ляжаць бы пан на перыне. Слуцк. Няўхв. Пра кагосьці, хто разлежваецца і не хоча працаваць. Сержпутоўскі 2000, 237.
    ляжаць як пан. Ваўк. п. Ухв. і няўхв. Пра чалавека, які разлёгся вольна, нічога не робіць. Federowski, 161.
    разваліцца як пан. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што занадта вольна разлёгся. Высл., 375.
    рассесціся як пан. Мсцісл., Івац. Насмешл. Пра чалавека, які сядзіць ды нічога не робіць. Юрчанка 1977, 140; ЗЗайкі.
    Свіння ў балоці як пан у злоці. Прык. Насмешл. 1. Пра жывёлу, якая ў брудзе пачуваецца не найгорай. 2. Пра чалавека, якому прыносяць задавальненне благія ўчынкі. Ляцкий, 40; Сержпутоўскі 1999, 79.
    Скула што пан - не зачапі. Прык. Жарт. Пра неабходнасць вельмі далікатна абыходзіцца са скулой. Янкоўскі 1971, 45.
    спаць як пан на хамуце. Лід. Няўхв. Жарт. Пра чалавека, якому мулка спалася. МК, 316.
    сядзець як пан на імянінах. Люб. Насмешл. Пра чалавека, што важнічае, нічога не робіць. ФА.
    сядзець як пан. Слон. Ухв. Пра выгоднае становішча чалавека. СРЛГ, 55.
    уссесці як пан на каня. 1. Пра ўдалага чалавека, які лоўка ўскочыў на каня. 2. Няўхв. Пра чалавека, які занадта на некага насеў. Ляцкий, 51.
    фыркаць як пан у мужыцкай хаце. Няўхв. Пра чалавека, які капрызнічае, выказвае незадавальненне. Янк., 436.
    хадзіць як пан у бокі ўзяўшыся. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, што трымаецца ганарыста, нічога не робіць. Federowski, 48.
    хадзіць як пан у вакулярах. Сміл. Насмешл. Пра чалавека ў акулярах, што важна трымаецца. Шатэрнік, 17.
    хоць я п'ян, але іду як пан. Жарт. Пра чалавека, якому ап'яненне надае ўпэўненасці. ПП 2, 356.
    Шчапан - сядзіць парабак як пан. Прык. Пра тэрмін у календары, калі спыняюцца дамовы на службу. Аксамітаў, 186.
    ашукаць як жыд Пана Бога. Гл. жыд.
    барада не раўнуючы як у Пана Езуса на абразе. Лаг. Пра бараду вялікую ці па форме падобную да барады Бога на абразах. Varłyha, 80.
    добра [табе сядзець] як у Пана Бога за печчу. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека, якому ўтульна, бяспечна жывецца. Federowski, 274.
    менчыць як жыды Пана Бога. Гл. жыд.
    скасавурыцца як чорт на пана. Гл. чорт.
    у каго «зарэ» як у пана «почэкай». Бяроз. Няўхв. Пра чалавека, у якога словы разыходзяцца са справай. АВНЛ.
    У печы гарыць як у пана, а варыцца як у цыгана. Прык. Жарт. Пра паказны дастатак і фактычную беднату кагосьці. Добр., Смол., 78; Янкоўскі 1971, 28.
    узяло каго як пана разачка. Жарт. Пра чалавека, якога нешта дужа праняло. Янк., Пар., 173.
    жыць як за панам. Мсцісл. Ухв. Пра жанчыну, якой добра жывецца ў замужжы. Юрчанка, 183.
    За Іванам як за панам, за Ваняю як за паняю. Фальк. Жарт у адрас маладзіц, якія расхвальваюць сваіх мужоў. Юрчанка, 29.
    шапкаваць як перад панам. Слуцк. Няўхв. Пра неабходнасць прынізліва вітацца з кімсьці. Сержпутоўскі 1999, 77.
  18. хвост
    басня (байка) без канца як кабыла без хваста. Гл. кабыла.
    песня без канца як кабыла без хваста. Гл. кабыла.
    прыстаць як дзядоўнік да авечага (сабачага) хваста. Гл. дзядоўнік.
    хата стаіць як сарока бяз хваста: бяз хлявоў, бязь сяней. Гл. сарока.
    Стол без хлеба што сабака без хваста. Гл. сабака.
    як сучка (сабака) без хваста ў чым. Гл. сучка.
    віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом (паміж палкай і кавалкам). Гл. сабака.
    віляць як сабака хвастом. Гл. сабака.
    вылезці з языком як сабака з хвастом. Гл. сабака.
    выскакаць з языком як сабака з хвастом. Гл. сабака.
    вярцецца як сабака за хвастом. Гл. сабака.
    вярцець як чорт (сабака) хвастом. Гл. чорт.
    закруціць як лісіца хвастом. Гл. лісіца.
    круціць [носам] як сабака хвастом. Гл. сабака.
    лёгкі з языком як сабака з хвастом. Гл. сабака.
    малоць языком як цяля хвастом. Гл. цяля.
    накрыцца як ліса хвастом. Гл. ліса.
    няма як чорт хвастом накрыў. Гл. чорт.
    падвільнуць як сабака хвастом. Гл. сабака.
    слаць як ліс хвастом. Гл. ліс.
    трапаць языком як карова хвастом. Гл. карова.
    трапаць языком як сука хвастом. Гл. сука.
    хлебястаць языком як сабака хвастом. Гл. сабака.
    што як хвастом накрылася. Віл. Кажуць у тым выпадку, калі чалавек пазычыў рэч, а пасля так і не вярнуў. ФА.
    языкам хлястаць як рыба хвастом. Гл. рыба.
    языком меле як хвастом сцеле. Асудж. Пра пустую балбатню. БФМ, 242.
    языком меле як хвастом целе. Нос., 192; Сержп, 5. Тое ж. ≺ Целе - цяля.
    язычком як цялё хвастом. Гл. цялё.
    як воўк (сабака) вільнуў (мільнуў, мялькнуў) хвастом. Гл. воўк.
    як кот з хвастом [усюдых сунецца]. Гл. кот.
    як хвастом па губах. Мсцісл. Іран. Пра нешта непрыемнае, брыдкае. Юрчанка, 174.
    як хвастом пагладжаный. Мсцісл. Іран. Пра задаволенага чалавека. Юрчанка, 201.
    каму паабяцаць што сабаку хвастом махнуць. Гл. сабака.
    прычапіцца як рэпей к авечаму хвасту. Гл. рэпей.
    як вароне на хвасце панесці. Гл. варона.
    нарабіць як варона на хвасце панясе. Гл. варона.
    як сарока на хвасце. Гл. сарока.
    адна на свеця век пражыла як свіня па гнаю хвост працягнула. Гл. свіння.
    бэнтацца як у сабакі хвост. Гл. сабака.
    дай табе такое шчасце, як у казы хвост. Гл. каза.
    дрыжаць (трэсціся, матацца, біцца) як авечы (баранні, баранчыкаў) хвост (хвосцік). Ваўк. п., Докш. Насмешл. Пра перажыванне, моцныя дрыжыкі чалавека ад страху, хвалявання. Federowski, 82, 273; Нос., 79, 46; Янк., 405; Юрчанка 1977, 57; Ройзензон, 77; Высл., 315.
    зацёпкацца як авеччый хвост. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта забруджанае, неахайнае. Юрчанка 1993, 178.
    калаціцца як барані хвост. Слуцк. Пра біццё сэрца. Сержпутоўскі 1998, 64.
    каса даўгая (густая) як кабылячы хвост. Ваўк. п. Ухв. Пра доўгую прыгожую касу. Federowski, 139.
    каса як мышыны хвост. Хоц. Пра нейчую тоненькую кароткую коску. Бялькевіч, 270.
    пайсці ў рост як зайцаў хвост. Іран. Пра маленькі рост. Янук., 31.
    памяць як у зайца хвост. Гл. заяц.
    панесціся як жару пад хвост насыпалі. Гл. жар.
    патрэбен як кабыле воўчы хвост. Гл. кабыла.
    патрэбен як сабацы (сабаку) другі хвост. Гл. сабака.
    пяяць бы пявун, распусціўшы хвост. Гл. пявун.
    рвануць быццам каму хто соллю пад хвост сыпануў. Гл. соль.
    слівок - ек овечы хвост. Стол. Пра вялікае мноства сліў. ТС 5, 56.
    схавацца як цецярук галавой у корч: нічога не відаць, а хвост тырчыць. Гл. цецярук.
    улетку ноч (каротка) як у зайца хвост. Гл. заяц.
    цягацца за кім як хвост за сабакам. Мсцісл. Пра пастаянную прысутнасць кагосьці за некім. Юрчанка, 175.
    цягаць як ката за хвост. Гл. кот.
    цягнуцца як сабачы хвост за кім. Бялькевіч, 398. Тое, што цягацца за кім як хвост за сабакам.
    цягнуцца як хвост [за лісою]. Ваўк. п., Слон. Пра малое дзіця за маці. Federowski, 57; Высл., 417; Янк., 439.
    шыя як бычыны (што ў вала) хвост. Гом., Вілен. Насмешл. Пра чалавека з тонкай шыяй. Янк., Пар., 198, Высл., 423; Sielicki, 162.
    язык буўтаіцца што ў сабакі хвост. Гл. сабака.
    язык круціцца як хвост у сабакі. Ваўк. п., Смал. п. Асудж. Federowski, 126; Добр., 135. Тое, што язык што сабачы хвост.
    язык што псіны хвост віляець. Касц. Асудж. Бялькевіч, 357. Тое ж.
    язык як сабачы (як у сучкі) хвост. Ваўк. п., Рэч. Асудж. Пагардл. Пра балбатлівага пляткара. Federowski, 126; Юрчанка 1977, 13; ЛЦ, 66.
    як сабака хвост паджаўшы. Гл. сабака.
    як той воўк, што прасіў: «анно хвост падвязі». Гл. воўк.
    як хвост авечы. Рас. Няўхв. Пра непрыемна навязчывага чалавека. КВДУ.
  19. варона
    вісець як варона на калку. Пруж. Насмешл. Пра нязручнае сядзенне каго-н. на чым-н. ФА.
    гарланіць як варона. Няўхв. Пра моцны крыклівы голас чалавека. Янк., 11.
    глядзець як варона. Ваўк. п. Няўхв. Пра насуплены, але зацікаўлены позірк каго-н. Шпилевский, 178; Tyszkiewicz, 426; Federowski, 109.
    глядзець як варона на косць. Маст. Няўхв. Пра злосны, прагны позірк. Даніловіч, 215.
    грагаць як варона. Шчуч. Няўхв. СПЗБ 3, 26. Тое, што гарланіць як варона.
    гракаць як варона. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 97; ФА; СЦБ, 100. Тое, што гарланіць як варона.
    Дурань як варона, а хіцёр як чорт. Прык. Пра чалавека, які прыкідваецца прастаком, але такім не з'яўляецца. Federowski, 85.
    дурны (глуп) як варона. Сак. п., Шчуч. Няўхв. Пра вельмі дурнога чалавека. Federowski, 86; Сцяшковіч, 613. ≺ Варона - фальклорны сімвал дурноты.
    жыць як варона на колічку. Раг. Няўхв. Пра немаёмаснага чалавека, бедняка. СПЗБ 2, 171.
    збірацца куды як варона ў вырай. Капыл. Няўхв. Пра марудлівыя зборы куды-н. ДА.
    змокнуць як варона. Карэл. Насмешл. Пра жанчыну, што патрапіла пад дождж. Высл. 329.
    зяваць як варона. Хоц. Іран. Пра незадачлівую спявачку. ЛЦ, 71.
    каркаць як варона. Сміл. Насмешл. Пра гаворку, расказ некага не вельмі шанаванага. Шатэрнік, 131.
    каркаць як варона гервяцкая. Астр. Насмешл. ФА. Тое, што каркаць як варона.
    кошкацца як варона. Няўхв. Пра нейчую бесталковую работу. СПЗБ 2, 511.
    крычаць як варона на дождж. Маладз. Насмешл. Пра няўцямна крыклівую асобу. Высл., 329.
    маўчаць як варона. Сміл. Іран. Пра звяглівую, крыклівую, балбатлівую асобу. Шатэрнік, 156; Высл., 345.
    Мужык глядзіць як варона, a хіцёр як чорт. Прык. Гаворыцца як ацэнка хітрасці і праніклівасці мужыка, селяніна. Ляцкий, 21; Czeczot, 111; Federowski, 192; Kolberg, 472.
    Мужык дурны як варона, а хітры як чорт. Аксамітаў, 203. Тое ж.
    нарабіць як варона на хвасце панясе. Гродз. Пагардл. Пра малыя вынікі чыёй-н. працы. Federowski, 198.
    разявіць горла як варона. Ваўк. п. Няўхв. Пра крыклівую асобу. Federowski, 112.
    расхадзіцца як варона на дождж. Астр. Насмешл. Пра шумныя, узбуджаныя паводзіны кагосьці. Арх. Гр.
    расшугакацца як загумённая варона. Мсцісл. Насмешл. Юрчанка, 313. Тое, што расхадзіцца як варона на дождж.
    спяваць як варона (на галіне). Мін. Насмешл. ЛЦ, 123. Тое, што зяваць як варона.
    трапіць як варона ў кісель. Астр. Насмешл. Пра недарэчнае траплянне ў якую-н. прыкрую сітуацыю. Даніловіч, 215.
    тырчаць (сядзець, круціцца) як варона на палцы (калу). 1. Уздз., Слон. Няўхв. Пра нейкага не вельмі ўдалага чалавека. Высл. 402. 2. Леп. ЗВалодзінай. Тое, што вісець як варона на калку.
    углядацца як варона ў шпік. Астр. Няўхв. Пра пільны, прагны позірк на што-, каго-н. Даніловіч, 215.
    хітра сказаць як варона. Чэрв. Іран. Пра жанчыну, што нешта не дарэчы сказала. Высл., 409.
    Хітры наш брат як чорт, але і дурны як варона. Гл. чорт.
    ціліпацца як варона на калку. Лаг. Насмешл. Пра таго, хто дрэмле седзячы. Варлыга 1966, 91.
    чорны як варона. Лаг. Пра некага чорнага. Мін.-Мал., 1974, 47.
    як мокрая варона. Няўхв. Пра неахайную, непрывабную, засмучаную жанчыну. БПФС, 39.
    як вароне на хвасце панесці чаго. Пра нязначную колькасць чаго-н. Санько, 208.
    глядзець на каго як на варону. Ваўк. п. Пра пагардлівы, недружалюбны позірк. Federowski, 109.
    як чорт варону пагнаў. Гл. чорт.
    галдзяць, як вароны, бабы сабраўшыся. Віл. Няўхв. Пра шумлівую бесталковую гаворку натоўпу жанчын. СПЗБ 1, 410.
    злятацца як вароны на здыхляціну. Мін., Чэрык. Пагардл. Пра збор людзей, зацікаўленых у нечым карыслівым. ЛЦ, 53.
    сядзець як загуменныя вароны. Астр., Люб. Насмешл. Пра ціхае, мала заўважнае жыццё, сядзенне нейкіх людзей. ФА.
    У мяне як у вароны - няма абароны. Бераст. Прык. Пра безабароннае жыццё каго-н. Янкоўскі, 7; Даніловіч 1997, 139. ≺ У народнай традыцыі варона - вобраз не шанаваны і ганьбаваны.
    бу ворона зехаць. Жытк. Няўхв. Пра непрызваітае пазяханне чалавека. ТС 2, 152.
    бы ворона розявіць рот да роззіраць. Стол. Насмешл. Пра чалавека, які так захапіўся разглядваннем чаго-н., што раскрыў рот. ТС 4, 303.
  20. заяц
    вочы заспаныя як у зайца. Ушацк. Іран. Жарт. Пра шырока адкрытыя вочы. Барадулін, 121. ≺ Заяц нават у сне не заплюшчвае вочы.
    вушы як у зайца. Пра доўгія вузкія вушы ў якой-н. жывёліны. Янк., Пар., 28.
    памяць як у зайца хвост. Рэч., Гом. Насмешл. Пра кароткую, слабую памяць у чалавека. ЛЦ, 73; АВНЛ.
    пяе як сава зайца выклікае. Гл. сава.
    разарваць каго як сабакі зайца. Гл. сабака.
    сватоў як у зайца ламоў. Ваўк. п., Сен. Пра вялікую колькасць сватоў да дзяўчыны, якія, аднак, не спяшаюцца жаніцца. Federowski, 80; Каспяровіч, 179; Нос., 167. ≺ Ламы - куча галля ў лесе.
    смеласці як у зайца. Мсцісл. Жарт. Іран. Пра зусім нязначную смеласць і адвагу каго-н. Юрчанка, 200.
    такое сала як у зайца пер'е. Мін., Віл. Іран. Пра адсутнасць сала ў кабана. Высл., 398.
    у каго дамкоў як у зайца ламкоў. Ушацк. Пра бадзягу, які, дзе спыніцца, там днюе і начуе. Аксамітаў, 183; Барадулін, 93.
    у каго даўгоў як у зайца ламоў. Ушацк. Жарт. Пра вялікую колькасць даўгоў у каго-н. Барадулін, 93.
    улетку ноч (каротка) як у зайца хвост. Слон. Пра кароткую летнюю ноч. Янк., 435; Высл., 405.
    даць як зайцу на закуску. Ваўк. п. Насмешл. Пра нешта ў малой колькасці. Federowski, 73.
    патрэбен каму што як зайцу стоп-сігнал. Слон., Нясв. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Высл., 362; ФА.
    трэба каму што як зайцу акваланг. Лід. Іран. Даніловіч, 224. Тое ж.
    трэба каму што як зайцу скрыпка. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 183. Тое ж.
    трэба каму што як зайцу хлясцік. Дзятл., Люб. Іран. Даніловіч, 224. Тое ж.
    Абед не заяц, не ўцячэ. Лід. Прык. Пра непатрэбнасць паспешлівасці да абеду, з якім можа пачакаць. АВНЛ.
    выскачыць як зайіць. Кам. Насмешл. Пра нечаканае з'яўленне каго-н. ЖНС, 77.
    выскачыць як заяц з крапівы. БПФС, 94. Тое, што выскачыць як зайіць.
    выскачыць як заяц з-пад купіны. Санько, 71. Тое ж.
    гадавацца як заяц у капусце. Іўеў. Жарт. Пра добрае, у дастатку гадаванне дзіцяці. Высл., 301.
    глядзець як заяц на белку. Мсцісл. Насмешл. Пра здзіўлены, няўцямны позірк на каго-н. Юрчанка, 184.
    дагадзіць як заяц кабыле. Вілен. Іран. Насмешл. Пра адсутнасць якога б ні было дагаджэння. Sielicki, 158.
    даць як заяц кабыле. Гродз. Іран. Пра зусім слабы, неадчувальны ўдар каму-н. альбо пра малую колькасць дадзенага, падараванага. Даніловіч, 225.
    ёмкі як заяц. Сміл. Пра хуткага, спрытнага чалавека. Шатэрнік, 76.
    задаць пылі як заяц кабыле. Ваўк. п., Клім., Касц., Шкл. Іран. Federowski, 83, 73; Нос., 31; Бялькевіч, 300; Высл., 357; ЛЦ, 106. Тое, што даць як заяц кабыле.
    круціцца як заяц у пятлі. Мал., Брэсц., Рэч., Мін. Пра чалавека, што актыўна дзейнічае ў нязручнай сітуацыі. ЛЦ, 30.
    люты як галодны воўк, а баязлівы як заяц. Гл. воўк.
    мітусіцца як падсмалены заяц. Мін., Рэч., Чэрык. Здзекл. Пра бязмэтавую, рэзкую, няўцямную мітусню каго-н. ЛЦ, 72.
    навастрыць вушы як заяц. Мін. Жарт. Пра чалавека, што пільна прыслухоўваецца. ЛЦ, 72.
    наплутаць як заяц слядоў. Маг. Няўхв. Пра чалавека, які наўмысна нешта плутае, блытае. Высл., 352.
    падхапіцца як заяц з-пад купіны. Жарт. Пра чалавека, які порстка ўскочыў, прахапіўся, узнік. Янк., Пар., 122.
    палахлівы (баязлівы, труслівы) як заяц. Мсцісл., Клецк. Няўхв. Пра баязлівага чалавека. Бялькевіч, 445; Янк., Пар., 15; Высл., 360. ≺ Заяц - сімвал палахлівасці.
    памагчы як заяц кабыле. Ваўк. п., Івац. Іран. Пра адсутнасць якой ні было б дапамогі. Federowski, 215; ЗЗайкі.
    памагчы як заяц кабыле воз падцягнуць. Воран. Іран. Жарт. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
    паспаць як заяц пад мяжой. Зэльв. Пра зусім нядоўгі, кароткачасовы сон. Даніловіч, 225; Леп., 86.
    пацеры не заяц, не ўцякуць. Пра магчымасць троху адкласці вымаўленне пацераў. Federowski, 207.
    перці як заяц. Пра імклівы бег каго-н. Янк., Пар., 135.
    пятляць як заяц на снезе. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які не гаворыць праўды, выкручваецца. ЛЦ, 53.
    Работа не заяц - не пабяжыць. Прык. Пра магчымасць троху адкласці работу. Federowski, 255.
    седзець як заяц у жыце. Пра знаходжанне ў бяспечным месцы. Киркор, 238; Нос., 159; Аксамітаў, 205.
    скакаць як заяц на балоце - з купіны на купіну. Мін. Пра вымушанасць чалавека рабіць пэўныя імклівыя крокі. ЛЦ, 122.
    спаць як заяц. Мін., Ашм. Пра нейчы чуйны, насцярожаны, неспакойны сон. ЛЦ, 122; ФА.
    спаць як заяц пад кустом. Рэч., Смарг. ЛЦ, 58; Даніловіч, 225; Леп., 86. Тое ж.
    спрытны як заяц. Светл. Ухв. Пра спрытнага, увішнага, хуткага чалавека. Высл., 388.
    схавацца як заяц пад барану. Смарг. Іран. Пра такі схоў, калі ўсё бачна. СПЗБ 5, 30.
    сядзець (прытаіцца) як заяц пад мяжою. Ваўк., Слон., Свісл. Насмешл. Пра чалавека, які дзесь прытаіўся, сцішыўся. Federowski, 275; Гілевіч, 166.
    унадзіцца як заяц у капусту. Драг. Насмешл. Пра чалавека, які па ўнутраным памкненні недзе часта бывае, куды яго цягне. Янк., Пар., 174; Нар. лекс., 222.
    уцякаць як заяц ад сабакі. Ваўк. п., Рэч. Насмешл. Пра вельмі імклівыя, панічныя ўцёкі ад кагосьці. Federowski, 317; Pietkiewicz, 396.
    як заяц. Мсцісл. Іран. Юрчанка, 184. Тое, што палахлівы як заяц.
    Як кот шкадлівы, а як заяц баязлівы. Гл. кот.
    як п'яны заяц. Маст. Насмешл. Пра чалавека, які выхваляецца, задаецца на пустым месцы толькі ў п'яным стане. Сцяшковіч, 618.

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019