Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак (284 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
a  b  c  d  e  f  g  i  j  k  l  m  n  o  p  r  s  š  t  u  v  x  z  


На ваш запыт што знойдзены 20 артыкулаў

  1. alc, vos iz iberik, iz šediex — усё, што залішне, шкодна (што занадта, то ня дужа)
  2. vos es vet zajn mit kol Jisroel, vet zajn mit der Jisroelшто будзе з усімі жыдамі, тое будзе і з кожным паасобку (што ўсяму міру, тое й бабінаму сыну)
  3. vos me šport op, iz dernox vi gefunenшто назапасіш, тое пасьля як знойдзеш (добра ў каго запас на ліхі час; што ўлетку ножкаю коп, то ўзімку губкаю хоп)
  4. xapt dem volf far dem, vi er varft zix af di šof — ваўкоў пужаюць, дзеля таго яны авец цягаюць (не за тое воўка б'юць, што шэр, а за тое, што авечку зьеў)
  5. a sax zmires un vincik lokšn — шмат песьняў, але мала локшынаў (што па тэй чэсьці, калі няма чаго есьці)
  6. az a nar varft arajn a štejn in brunem, velt im kejn cen kluge nit arojsšlepn (arojsnemen) — калі дурань укіне камень у студню, дзесяць разумных ня здолеюць яго выцягнуць (што дурань папсуе, тое разумны не паправіць; дурань вузел завяжа, разумны не разьвяжа)
  7. az es iz do (iz ništo) in top, iz do (iz ništo) in teler — калі ёсьць дастаткова (няма нічога) ў гаршку, дастаткова (няма нічога) й на талерцы (што мужык прыносіць мяшком, тое гаспадыня выносіць гаршком)
  8. az me git nit Jankevn, git men Ejsevnшто ня дадзена Якубу, дадзена Ісаву (знай каток свой куток; каму за штуку прыймуць, а другому за тое ж скуру здымуць; выцягвай ножкі падлуг адзёжкі)
  9. az me ken nit tancn, zogt men az di klezmer tojgn nit — хто ня здатны танчыць, кажа, што музыкі нічога ня вартыя (дурной танцоўцы і хвартух завада)
  10. cvišn cvej, vos šlofn af ejn kišn, tor (zol) zix der driter nit mišn — паміж двума, што сьпяць на аднае падушцы, трэцяму ня трэба мяшацца
  11. fun ale zajtn - ejne cores — з усіх бакоў - адны беды (кепска пан Грыгоры: што далей, то горай; бяда бяду вядзе, а трэцяе паганяе; ліха адно не бывае - бяду за руку трымае)
  12. gebenčt iz der grošh, vos iz mit švejs bagosn — блаславёныя грошы, што потам палітыя (чым цяжэй, тым даражэй)
  13. itlexer jid hot zajn šulxn-orex un zajn šigojen — кожны жыд мае свой статут і сваё вар'яцтва (што галава, то розум; як хто хоча, так па сваім бацьку плача)
  14. ništo dos ferd un vogn, vos zol di junge jor derjogn — няма такога каня й калёсаў, каб маладыя гады дагнаць (мінуліся тыя лята, што пасьвілі цялята)
  15. perl afn haldz - štejner afn harc — пэрлы на шыю - камень на сэрца (што багацее, то выдрэе; тады чалавек гардзее, калі багацее)
  16. vej iz cu der štub, vu der fajer brent inevejnik — гора тае хаце, дзе гарыць агонь у сярэдзіне (велька шкода, што ў двары нязгода; няма тае хаткі, каб не было звадкі)
  17. ven a ferd volt gehat, vos cu zogn, volt er gered — калі б конь меў, што сказаць, ён бы сказаў (гэта так, сказаў бы і цяляк, ды язык каратак; і рыба б запела, калі б голас мела)
  18. ver es šmejxlt, iz a fajnt, ver es štroft, iz a frajnt — хто сьмяецца, той вораг, хто карае, той сябра (ня той друг, што мёдам мажа, а той, які ў вочы праўду кажа)
  19. vibald nejn, iz vos ken men maxn — як няма, дык няма (дык што ж зробіш)
  20. vos iz bašert, dos iz bavertшто мусіць быць, таго не пазьбегнуць (калі бог судзіць, ніякі чорт не разгудзіць)

 
Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак   Малы ідыш-беларускі слоўнік прыказак і прымавак
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019