Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў (1938 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  


На ваш запыт што знойдзены 20 артыкулаў

  1. злодзей, раскрадальнік; зладзюга (разм. пагард.); тарбахват (разм.) / што крадзе з узломам: узломшчык / што крадзе з кішэні: кішэншчык / што крадзе коней: канакрад / што крадзе ў лесе: парубшчык
  2. марна, дарэмна, дарма, бескарысна, безнадзейна, напуста, попусту, нанішто, нізавошта, без карысці; тунна (уст.); прахам, пылам-дымам (перан.) □ ні за што ні пра што, ні да чаго, на вецер, на ўзві-вецер, за бывай здароў, ні за нюх табакі, ні за панюх табакі, ні за грош, што кіем па вадзе, дзе там
  3. абавязкова, безумоўна, немінуча, непазбежна, няўхільна, няўмольна, неадменна; канечне; конча (абл.) □ любой цаной, якою б ні было цаной, любымі сіламі, чаго б ні каштавала, у што б там ні стала, у што б та ні стала, як піць даць, напрамілы бог, кроў з носа, да зарэзу, хоць не хоць
  4. хутка, скора, шпарка, быстра, спешна, паспешна, паспешліва, спехам, спяшаючыся, торапка, таропка, тарапліва, жвава, мігам, уміг, імкліва, імпэтна, імгненна, вокамгненна, увачавідкі, ураз, умомант, бегла, маланкава, кулём, стрымгалоў, наўскач, бягом, бегма, лёцьма, улёт; наскора, духам (разм.); шыбка, моцна, борзда, борздка, хапатліва, хапліва, упохапкі, хапаючыся, вобмельгам, вомегам, вобцас, кумільгом, кумільгна, наўскапыта, учвалам, угрунь, сугрунём (абл.); ліхаманкава, шалёна, ашалела, птушкай, каменем, куляй, стралой, ветрам, віхрам, агнём, перуном, маланкай, безаглядна (перан.) □ у хуткім тэмпе, на скорую руку, спешным парадкам, наспех, у той жа час, у адзін момант, як адзін момант, у хвіліну, за адну хвіліну, у мінуту, у імгненне, у адно імгненне, у імгненне вока, у міг вока, у два мігі, у вачах, на вачах, як бачыш, як відзіш, як на дражджах, не па днях, а па гадзінах, на ўвесь дух, ва ўвесь дух, у адзін дух, адным духам, што ёсць духу, адным дыхам, колькі сілы, што сілы, на ўсю сілу, як дуж, як мага, на ўсе жылы, адным махам, у абгонкі, на хаду, на ўвесь ход, на поўны ход, на ўвесь скач, на адной назе, ва ўсе ногі, з усіх ног, з усіх чатырох ног, не чуючы ног, у два скокі, ва ўсе лапаткі, на злом галавы, на злом шыі, з усіх капытоў, без аглядкі, як на пажар, высалапіўшы язык, як куля, як корак з бутэлькі, як птушка, на крылах, на крыллях, як маланка, як страла, як вецер, як віхор, на ляту, раз-раз, раз-два
  5. абыякава, раўнадушна, безуважна, безудзельна, бесклапотна, бестурботна, бесцікаўна, незацікаўлена, адчужана, няўцямна, бясстрасна, спакойна, апатычна, усё роўна, хоць бы што; хоць бы хны, напляваць (разм.) □ ні холадна ні горача, скрозь пальцы, спусціўшы рукавы
  6. бо, таму што
  7. быццам, быццам бы, бы, нібы, нібыта, як, як быццам, як бы, што, усё роўна як, накшталт
  8. вецер / парывісты, кругавы: віхор / скразны: скразняк / сухі гарачы, у пясчаных пустынях: сухавей, самум / што выварочвае дрэвы: буралом / разбуральнай сілы: ураган / моцны і рэзкі, кароткачасовы: шквал / слабы, каля мора: брыз, вятрыска / рэзкі халодны: сівер (разм.) / халаднаваты: свяжак (разм.) / скразны: скавыш / дзьме знізу, каля зямлі: нізавік (разм.); віскуцень (абл.); віхура (паэт.)
  9. гадзіннік / вельмі дакладны: хранометр / што звоніць у патрэбны час, з адмысловым заводам: будзільнік / вежавы, звычайна з музыкай: куранты (мн.) / насценны з гірамі: ходзікі (мн.)
  10. даўжнік / што не выплаціў доўгу своечасова: нядоімшчык, дэбітор
  11. дзяўчына / што ўступае ў шлюб: нявеста; дзеўчына, дзеўка (разм.); панна, паненка (уст.)
  12. добры, нядрэнны, неблагі, някепскі, высакаякасны, здатны, дасканалы, удалы, прыўдалы, варты, станоўчы, слаўны, спраўны, адмысловы, выдатны, адборны, адменны, узорны, прыкладны, бездакорны, няўкорны, беззаганны, зайздросны, цудоўны, ідэальны; прыстойны, людскі, хвацкі, ладны, першакласны, першагатунковы, стопрацэнтны, запраўскі, вартны, не абы-які (разм.); дыхтоўны, файны (абл.); непаўторны, сапраўдны, непараўнальны, незраўнаны, майстэрскі, класны, першы, найпершы, царскі, анельскі, бліскучы, крыштальны, залаты, рэдкі (перан.) □ во, ого, нішто, нішто сабе, клас, першага гатунку, першага сорту, першай рукі, першай маркі, што трэба, пашукаць трэба, нічога не скажаш, цаны няма, на пяць, на славу, як на падбор, як на заказ, хоць на выстаўку, хоць куды, будзь здароў
  13. зорка, заранка / што падае і знікае: знічка
  14. малако / толькі што выдаенае: сырадой / кіслае: сыракваша
  15. нядаўна, не так даўно; кагадзе (абл.) □ толькі што, толькі-толькі
  16. пакуль, пакуль што, покуль, покі
  17. самалёт, аэраплан, паветраны карабель, паветраны лайнер / лёгкі: авіетка / бамбардзіровачны: бамбардзіроўшчык, бамбавоз / для знішчэння варожай авіяцыі: знішчальнік / той, што пікіруе: пікіроўшчык / знішчальны: ястрабок (разм.) / варожы: сцярвятнік (перан., зняваж.)
  18. тлушч, тук / свіны: сала / авечы: лой / раслінны: алей / што ўтварыўся ў вадкай ядзе пры варцы: навар
  19. трава, мурог / што вырасла ў тым жа годзе пасля скошанай: атава
  20. усюды, скрозь; паўсюды, паўсюль (разм.) □ дзе хочаш, на кожным кроку, што ні крок, куды ні глянь, дзе ні глянь, куды ні падайся, куды ні ступі, як кінуць вокам, як скінуць вокам, як акінуць вокам, ад краю да краю, тут і там

 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў   Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019