Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (573 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт што знойдзены 28 артыкулаў

  1. абадва, абадвы, абадзва, абаі, абая, абодвыя, абоі, абоя, абудва ліч. Абодва.
    Мае сыны абадва ў горадзі жывуць. Хацейка Гар. Абадва кныра забілі перад калядамі. Воўкаўшчына Міёр. Што адзін, што другі - абадва роўныя. Каты Шарк. Яны абадзва халастыя. Кураполле Паст. Абаі вядры з вадой. Стаі Леп. Абая браціка загінулі на тэй вайне. Салаўёва Лёзн. Абодвыя роўныя, як адзін. Валынцы В.-Дзв. Яны абоі не прышлі да нас. Ляхаўшчына Паст. Абоя прыходзілі - адзін астаўся, а другі пайшоў. Бугаі Сен. Абудва сыны на цябе не пахожыя. Мікалаёва Міёр.
  2. абагнуцца зак. Прагнуцца.
    Дзеўкі паселі на лаўку, што тая абагнулася. Галбея Паст.
  3. абаніты прым. Распешчаны, распусны.
    А ў свахі ў нашый такій унук абанітый, што страх. Вадзянікі Гар. У іх быў маліц, ну дужа абанітый. Яроненкі Гар. Уціхамір свайго сына: ён у цябе абаніты. Сураўні Шум.
  4. абдзіранка ж., кулін. Страва з тоўчанай у ступе пшаніцы, забеленая малаком.
    У тых, у каго балеў жывот, ці печая, ці яшчэ што такое, лепшая яда была абдзіранка. Германавічы Шарк.
  5. абнадзіцца зак. Панадзіцца.
    Вось абнадзіўся хадзіць сюды, што і мятлой ня выгнаць. Савенічы Сен.
  6. абразанікі, адразанікі, атразанкі, атрізанікі, атрізанкі, адрэзкі мн.
    1. Старыя боты з адрэзанымі халявамі.
    Цэлы дзень адхадзіла ў абразаніках. Сокарава Беш. Сёлета наліло столькі вады, што ў адразаніках не прайсці. Арханава Міёр. Прынесі мне тыя атразанкі. Урбаны Брасл. Вазьмі ўступі атрізанікі, а то ісці граска. Укля Брасл. Ціпір у атрізанках горячо хадзіць. Вялікае Сяло Сен. Адрэзала халявы, цяпер адрэзкі нашу. Сяляўшчына Рас., Камоскі Беш., Залессе, Лужкі Глыб., Лазоўка, Шацяні Сен., Заазер'е Тал.
    2. Галошы.
    Дзе мае адразанікі, у хлеў у чым пайду? Новы Пагост Міёр. На валенкі атрізанікі надзівалі, каб ні змоклі. Мікалаёва Міёр. Адзівай маі атразанкі, я буду боты адзіваць. Шыбекі Арш. Я ў хлеў усягды атразанкі надзяваю, калі спраўляцца іду. Коравічы Чаш.
  7. абрамізіць зак. Абразіць, прынізіць.
    Абрамізіла мяне брыгадзірша ні за што. Псуя Глыб.
    Параўн. асцябаць
  8. аброжак м. Нашыйнік.
    Надзень сабаку аброжак. Нурава В.-Дзв. А што гэта твой Жук без аброжка ходзіць? Цімошкава Міёр., Ляхавічы Леп., Клясціцы Рас., Гарадзец Шарк., Вішня Шум.
  9. абхлюпацца зак. Апырскацца.
    Абхлюпаўся граззю так, што й вачэй не відаць. Мікалаёва Міёр.
  10. аглавушыць зак., экспр. Моцна ўдарыць знянацку, аглушыць.
    Ён так мяне аглавушыў, што ледзь ачуняў. Гаршчэўшчына Тал.
  11. агурыцца зак. Стаць абыякавым да ўсяго.
    Яна, як узнала пра сваю балезнь, дак так агурылася, што й ні пазнаць. Клясціцы Рас.
  12. аддаўна прысл. Здаўна.
    Аддаўна стаіць помнік у нас. Свіркі Докш. Аддаўна жывуць тут людзі. Мардахі Дубр. Мама расказвала, што аддаўна ў нашай сям'і мужчыны пяюць добра. Зароўе Леп., Чорнае Паст.
  13. адлупашыць, адлупасіць зак., экспр. Моцна пабіць.
    Што ты! Адлупашылі цябе троху? Нічога, брат. Свая матка б'ець ды жалеіць. Губіца Шум. Бацька брата аж завельмі адлупасіў. Жарцы Пол., Камайск Докш.
    Параўн. аддубіць, аджарыць, адлузаць
  14. аднімка, адымка, атымка, атымалка, атыманка, атымаха, атымачка, атымашка ж. Кавалак грубай тканіны, якой бяруць гаршкі, чыгуны.
    Аднімкай зымаюць катлы з прыпечка. Сакольнікі Віц. Аднімка - гразная трапка катлы насіць. Ясева Міёр. Вазьмі аднімку, рукі опечэш. Абрамава, Каханавічы, Стралкі В.-Дзв., Паташня Міёр., Дворышча, Янкавічы Рас., Сарочына, Слабада Уш. А дзе ж дзелася адымка, што на лаўцы ляжала? Бычыха Гар. Вазьмі атымку, гаршок адстаў на прыпек. Цясты В.-Дзв. Падай атымалку, бульбу аццажу. Янкавічы Рас. Так ён гэтую рубаху занасіў, зрабіў, як атымалку. Кубелеўшчына Шарк., Плюсы Брасл., Асвея В.-Дзв., Драбаўшчына, Івесь, Лазічы, Ластавічы, Надазер'е Глыб., Макаравічы, Слабада Докш., Мікалаёва, Папшулі, Язна Міёр., Груздава, Гута Паст., Ёды, Савуткі Шарк. Ты атыманку вазьмі, каб ні абажглася. Віркі Чаш. Вазьмі атымаху, бульбу аццадзі, зварылася ўжо. Русіны Паст. Падай мне атымачку, недзе там на прыпечку валяіцца. Гута, Дунілавічы, Муляры Паст. Адыдзіся, ні мішай, бо дам атымашкай па руках. Лукашова Паст.
  15. адхакацца зак. Аддыхацца, перавесці дух.
    Стары так кашлем зайшоўся, што чуць адхакаўся. Сакольнікі Віц.
    Параўн. адхлынуцца
  16. адчахвосціць, адчыхвосціць зак., экспр. Зрабіць строгую заўвагу каму-н.; адчытаць, прабраць каго-н.
    Адчахвосціла саседку - лезла ўсё мне ў вочы, усё падкавырвала. Пусташы Пол. Я так яго адчыхвосціла, што ён надоўга да мяне дарогу забудзе. Арханава, Мікалаёва Міёр.
  17. ажымкі толькі мн. Жамерыны.
    Семя ільняное аджымаюць, а што астаецца, - ажымкі. Лонск Шарк.
    Параўн. ажамеркі, ажамеры 1
  18. алярвець зак., груб. Разленавацца, разбэсціцца.
    Саўсім алярвеў чалавек. Што будзе далей? Алексінічы Сен.
  19. амерыканка, амараканка ж., бат. Макрыца.
    Уссела амерыканка на мой гарод. Абруб Глыб. Амерыканка - трава такая, што сярод бульбы расцець. Белая Ліпа Сен. Амерыканкі насеялася на ўсім гародзі. Пралетарыя Уш. Амараканка ўсю бульбу задавіла. Надазер'е Глыб., Забалацце Леп., Балаі Міёр., Вярэнькі Паст.
  20. анучнік м. Палавік пры ўваходзе ў хату, пакой.
    Я толька што чыстыі анучнікі пасцяліла. Лужкі Шарк.

Старонкі: 1  2  
 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны   Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019