Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт што знойдзены больш за 100 артыкулаў

  1. абліваха — дождж са снегам; яшчэ — слізгата.
    Такая абліваха, што кажух карыной зробіўся. Абліваха такая, што па дарозі каціцца можна, павалішся - галавы не збярэш.
  2. ветрагон, ветрадуй — ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкі на абяцанкі, пустадомак.
    Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі. Разумны ня чуіць, што ветрадуй ветрадуіць. Такі ветрадуй, што божа ратуй!
  3. глушні — вушы (грэбліва).
    Што табе - глушні пазаклала, што ня чуіш?
  4. матавіла — той, хто матляецца; яшчэ — мужчынская снасць.
    Добра, што майго матавілы не было. Баба дзеда хараніла // І па дзеду плакала: // - А дзе ж тое матавіла, // Што па пузу мякала?
  5. налюбкі — на выбар, што падабаецца (што люба).
    Бяры налюбкі з усяго каша.
  6. падсанкі — ніжняя сківіца; яшчэ — невялічкія сані.
    Ад злосці аж падсанкі падцяў. Як цмыгнуў у падсанкі, дык ён - кулік вобземлю. Што на санях, што на падсанках, глядзіш, і перавязлі ўсю запасіну.
  7. удаўжкі, ушыркі — у даўжыню, у шырыню.
    Малога так укармілі, ён што ўдаўжкі, што ўшыркі аднолькавы.
  8. уроіцца, роіцца — здасца, прымроіцца.
    Уроілася ёй, што злодзя ў хату ломіцца, дык ад крыку зашлася. І што гэта яму ўроілася, быць я не прывеціла яго.
  9. абэлка — адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны.
    Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка.
  10. абясхлебіць — застацца без хлеба, звесці хлеб.
    Памёр тата - абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі.
  11. аднадумец — хто адной думкі з некім.
    Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там!
  12. аксціцца — апамятацца, прыйсці ў сябе.
    Аксціся, што ты такое гаворыш?!
  13. аслухаць — пачуць.
    Тады аслухалі, што другая баба храпіць.
  14. астрашыцца — спалохацца, узяць у страх.
    Ці я астрашылася так, ці што?
  15. атлёт — хват, зух.
    Такі атлёт, што хуем прапаліць лёд.
  16. ачопісты — у каго шырокі азадак.
    Такая ачопістая, што ў дзверы не пралезіць.
  17. ашаколы — труха, точыва, пасеі, шашча.
    Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца.
  18. бабнік — малы, што не хоча аставацца без бабулі.
    А гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла.
  19. барляцца — вадзіць лыжкай ў варыве, квэцацца, вэдзгацца.
    Пабарляўся ў місі, а есці ня стаў. Не барляйся, а еш, што далі.
  20. басці — упарта казаць глупства.
    Што ты бадзеш адно й тое як бык?

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019